Польшчы мы пакуль што не вернем
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: EUROPA, nr 1(282)/2009, верасень 2009 г.
“Расія заўсёды будзе імкнуцца да перамяшчэння сваёй зоны ўплываў на Захад,” - сцвярджае філосаф Аляксандар Дугін у размове з Філіпам Мемчэсам.
ЛЁС І ГЕАПАЛІТЫКА
У 70-ую гадавіну выбуху Другой сусветнай вайны мы зноў мелі справу з медыйным наступленнем расійскай гістарычнай палітыкі, у рамах якой Польшчу абвінавацілі, паміж іншым, у супрацоўніцтве з Гітлерам супроць СССР. Ці Расія асуджана на ўяўленне гісторыі родам з найгоршых сталінскіх часоў? Ці ёй удасца аддзяліць даследванне сучаснай гісторыі ад прапагандавай версіі, якая служыць палітычным мэтам? На думку расійскага філосафа Аляксандра Дугіна такі падзел непатрэбны і немагчымы, бо... два элементы тоесныя адзін з адным. Расія заўсёды была імперыяй і адначасова атака на Польшчу 17 верасня 1939 года, як і прадстаўленне яе ў такі, а не іншы спосаб, служыць імперыяльным інтарэсам. Расія ніколі не прыпадобніцца Захаду, не прыйме яго катэгорыі мыслення і яго спосабу ацэнкі сучаснай гісторыі. Пробы навязвання заходніх нормаў расійскаму грамадству, на думку Дугіна, могуць скончыцца толькі выбухам вялікага канфлікта паміж Расіяй і Захадам. Толькі кінутая на калені, яна магла б згадзіцца на прыняцце заходняй версіі гісторыі.
EUROPA:
Чаму 20 гадоў пасля падзення камунізма, калі на тэму савецкіх злачынстваў было ўжо сказана амаль што ўсё, расійская палітычная эліта запрагае да дыпламатычнай гульні сталіноўскую версію гісторыі? Чаму яна робіць з Польшчы міжваеннага перыяду саюзніка ІІІ Рэйху?
Аляксандар Дугін:
Расія вяртаецца да сваёй тоеснасці, якая застаецца нязменнай ужо напрацягу некалькіх стагоддзяў. Яе неадлучны кампанент – гэта пачуццё трывання імперыі. Сталін толькі адапціраваў камуністычную ідэалогію да яе трывалай тоеснасці: ён праводзіў адносна Польшчы тую самую геапалітыку, якую праводзіла Кацярына ІІ, якая – у сваю чаргу – лічылася адукаванай еўрапейскай валадаркай сваіх часоў. Сёння Расія нагадвае аб сваім суверэнітэце і самастойнасці.Нагадвае таксама аб гэтым не як перыферыйная еўрапейская краіна, але як усходняя праваслаўная еўрапейская цывілізацыя. Карацей кажучы, Расія не вяртаецца да сталінаўскай версіі гісторыі, але выражае сябе такой, якой яна з’яўляецца сапраўды, амаль што ад заўсёды. Прадстаўляючы свой пункт гледжання, яна выражае ўласныя інтарэсы, асобныя ад заходніх.
- З таго, што спадар гаворыць, вынікае, што Расія з’яўляецца палітычна нерэфармаваная, а адначасова, што яна заўсёды была экспаўсіўная і агрэсіўная. Спадар прадстаўляе камунізм, як няважны эпізод, які самае большае пасадзейнічаў у яшчэ большым пагрубленні метадаў, якія выкарыстоўвала раней расійская дзяржава. Гэта ўмацненне найбольш скрайных антырасійскіх стэрэатыпаў...
- Камунізм выкарыстоўваў метады, тыпічныя для ўсяго ХХ стагоддзя. Для татальных войнаў, якія тады праводзілі прамысловыя моцы. Гаворка аб расійскай экспансіўнасці і агрэсіўнасці з’яўляецца вобразам гісторыі, які фальшывіць ацэнку. Каб паглыбіць гэтую тоеснасць, падобна як еўрапейскую тоеснасць, трэба ўстрымлівацца ад выкарыстання пеяратыўных акрэсленняў. Імперыяльныя імкнення Расіі – гэта не маральны выбар, а лёс. У гэтым кантэксце яны не падвяргаюцца ацэнцы ў катэгорыях дабра і зла.
- Ці, такім чынам, падзеі 17 верасня 1939 года былі нечым немінучым? Ці хоча спадар сказаць, што савецкі напад на Польшчу – гэта праява нейкага страшнага фатум, прыгнятаючага расійскую гісторыю?
- Расія будзе заўсёды імкнуцца да перамяшчэння свайго абшара ўплываў у накірунку Захаду, так як Захад будзе перамяшчаўся ва ўсходнім накіраванні. Гэтыя народы, якія жывуць паміж Расіяй і Захадам, заўсёды будуць знаходзіцца ў пераходнай паласе, памежнай паласе, паласе канкурэнцыі і канфлікту дзьвух цывілізацыяў: заходняй – атлантыцкай і ўсходняй – еўраазіяцкай. Уваход расійскай арміі ў Польшчу ў эпосе Сталіна ці ў эпосе Кацярыны ІІ, так як акупацыя Масквы польска-літоўскай арміяй ў ХVІІ стагоддзі, гэта толькі звяно таго самага ланцуга гісторыі. Калі мы можам прасоўвацца ў заходнім кірунку, мы гэта робім. Калі не можам, нашыя межы адступаюць. Тое, што адбылося 17 верасня 1939 года, вынікае з логікі расійскай гісторыі. Але ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя наш раён уплываў пачаў змяншацца. Зараз мы спрабуем затрымаць гэты працэс. Мы спрабуем атрымаць большаць тэрыторыі Беларусі і ўсходнюю частку Украіны. Польшчу ў сучасных умовах мы не вернем, таму палякі не маюць чаго баяцца. Але ў мінулым, калі Расія змагалася з Напалеонам, мы дабіраліся ажно да Парыжа. Такім чынам, мы з’яўляемся трывалым элементам канфлікту Усходу з Захадам, і так будзе заўсёды. Гэты стан можна замяніць толькі знішчаючы Расію. Нехта можа з гэтага зрабіць такі вывад, што трэба яе знішчыць, іншы, што трэба бараніцца ад яе, а яшчэ нехта – як мы, расіяне – скажа, што трэба яе абараняць.
- Спадар зводзіць ІІ сусветную вайну да звычайнага канфлікту геапалітычных інтарэсаў, ігнаруючы ролю таталітарных ідэалогій. Такі падыход зручны для расійскага эстэблішмента, які супраціўляецца параўнанню камунізма з нацызмам і асуджэннем савецкага мінулага. Што можа згубіць Расія, ідучы следам пасляваеннай Германіі, якія прызналі ІІІ Рэйх ганебным перыядам сваёй гісторыі?
- Для расіян, падобна як для габрэяў, атаясамліванне камунізму з фашызмам – гэта проста паклёп. Але абмінём гэты аспект, бо існуюць больш важныя справы. Каб Расія адраклася часткі свайго мінулага, яна павінна была б быць пераможана і захоплена арміяй – так як Германія ў 1945 годзе. Калі Захад намагаецца змусіць Расію да асуджэння савецкага перыяду яе гісторыі, гэта нагадвае нарымберскі працэс над ворагам, якога яшчэ не ўдалося перамагчы. Пакуль што армія НАТА далёка ад Масквы, а размяшчэнне элементаў антыракетнай тарчы ў Польшчы і Чэхіі застаецца ў абшары нерэалізаваных планаў. Навошта нам нейкая Нарымбергія? У выніку нарымбергскага працэсу наступіла крыміналізацыя не толькі фашызму, але і ўсёй нямецкай гісторыі. Пасля ІІ сусветнай вайны ў Германіі ўжо ўвогуле няма ніякай палітычнай волі. Германія як суверэнная адзінка гісторыі свету перастала існаваць. Германія так атрымала па лапах, што баіцца нават дыхнуць. Я не ацэньваю гэтага, толькі сцвярджаю пэўны факт. Паміж тым, сёння Захад хоча пераканаць Расію, што яе пройгрыш у халоднай вайне аналагічны да паражэння ІІІ Рэйха. Але сапраўдная аналогія – гэта паражэнне Германіі ў І сусветнай вайне. У яе выніку бязрадны, бяссільны ўрад Веймарскай Рэспублікі ў зручных умовах перафарміраваўся ў моцны суверэнны рэжым ІІІ Рэйха. На сённяшні дзень Расія таксама імкнецца да вяртання страчанай пазіцыі, хоць гэта не значыць абавязку крочыць той самай дарогай, што Германія веймарскага перыяду.
- Спадар раскрывае прад сваёй краінай досыць панурую перспектыву. Але затрымаймыся яшчэ на пытанні параўнання камунізму з нацызмам. Пазіцыя Захаду не з’яўляецца ў гэтай справе суцэльнай. Прэзідэнт Ізраэля, галоўнага блізкаўсходняга саюзніка ЗША, выдаў нядаўна супольную дэкларацыю з прэзідэнтам Расіі, у якім яны разам выступілі супроць абцяжарванню СССР супольнай віной за выкліканне ІІ сусветнай вайны.
- Першай дзяржавай, якая прызнала незалежнасць Ізраэля, быў сталінаўскі Савецкі Саюз. Перад тым, як Ізраэль стаў фарпостам Захаду, ён заставаўся сптрэтэгічным партнёрам Масквы на Блізкім Усходзе. У сваю чаргу брытанцы і амерыканцы ставілі тады на арабаў. Змена саюзаў наступіла толькі ў 60-ых гадах. Сёння Ізраэль штораз больш разумее, што як амерыканская аднапалярная ўлада над светам, так і амерыканская блізкаўсходняя палітыка не задавальняючыя з пункту гледжання яго інтарэсаў. Амерыканцы ўжо не зацікаўлены ў нім, бо зараз яны падтрымліваюць цудоўныя адносіны з арабамі. Ізраэль арыентуецца на Расію, хочучы гэтым змусіць ЗША, каб яны вярнуліся да больш праізраільскай палітыкі. Акрамя таго, параўнанне камунізму з фашызмам б’е па тым габрэям, якія звязаліся з камунізмам, каб супраціўляцца фашызму. Гэта была масавая з’ява. Такім чынам, пазіцыя Ізраэля мае гістарычна-маральнае абгрунтаванне, а ёсць таксама і геапалітычны аспект. Гэта не мае нічога супольнага з адносінамі Расіі з Захадам. Ізраэль – гэта сапраўдная імперыя, але рэгіанальная, і Захаду яна не прадстаўляе.
- Давайце паразмаўляем яшчэ аб адносінах расійскага грамадства да таго, што спадар акрэслівае “расійскім лёсам”. Расіяне ўдзельнічаюць у глабалізацыі, трэнды якой вызначае Захад. Сёння яны таксама ўглядаюцца ў заходнія ўзоры кансумпцыі і імкненне да індывідуальнага поспеху. Яны робяцца тыповай паслясучаснай затамізаванай калектыўнасцю. Гісторыя цікавіць ужо хіба толькі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
- Каб разумець расійскі народ, трэба выкарыстаць так спецыфічны тэрмін, як “архэамадэрна”. Што ён значыць? Гэта такі від мадэрнізацыі і вестэрнізацыі грамадства, які адбываецца павярхоўна. У гэтым заключаецца розніца паміж заходняй цывілізацыяй а ўсімі астатнімі, чарпаючымі з Захаду асобныя элементы. Заходняя цывілізацыя адняслася да мадэрнізацыі як да свайго лёсу, сваёй сутнасці. З ідэі тэхналагічнага прагрэсу, з пральнай машыны ці сотавага тэлефона яна зрабіла ўласны змест. Расійскае грамадства напрацягу некалькіх стагоддзяў знаходзіцца пад уплывам заходняй цывілізацыі, але прыймае яе розныя павярхоўныя элементы. Мы можам чарпаць з Захаду літаратуру, музыку, тэатр, філасофію Картэзія, індывідуалізм, камунізм, мадэрнізм, постмадэрнізм, розныя тэхналогіі, але і так гэта ўсё не парушае каранёў нашага грамадства. Яно заўсёды было вельмі традыцыйным. Наш традыцыяналізм настолькі моцны, што ён у стане падвергнуць вельмі далікатнай рэінтэрпрэтацыі тое, што мы бярэм з Захаду. Карацей гаворачы, мы чэрпаем з яго ўсё, акрамя найважнейшага элемента – яго лёсу. Не будучы людзьмі Захаду, мы можам імі прыкідвацца, колькі нам улезе, але ніколі мы німі не будзем. Для Расіі Захад застаецца Іншым. З нашай тоеснасці вырастаюць як акцыдэнталісты, як і славянафілы. І адны, і другія фармуліруюць свой погляд на тым, што Расія не з’яўляецца часткай Захаду. Адны над гэтым смуткуюць, другія гэтым захапляюцца. Еўрапейцы інтуіцыйна зарумеюць гэтую адасобленасць расіянаў. Калі іх спатыкаюць, разумеюць, што маюць перад сабой імітацыю еўрапейскасці. Таму чым больш мадэрнізіруюцца расіяне, тым горш для мадэрнізацыі.
- Я аднак буду стаяць на тым, што у сучаснай Расіі напышлівыя прагнозы адбудовы імперыі з’яўляюцца хутчэй стратэгіяй, рэалізуючай уласныя інтарэсы палітычнай эліты, а не марай звычайных жыхароў краіны. Гэта не з’яўляецца ніякім паўсюдным прагненнем...
- У істоце рэчы гэта выглядае наадварот. Эліта з’яўляецца менш імперыяльнай за народ. Яе досыць крыклівай, хоць нязначнай часткай з’яўляюцца так званыя эксперты. Нікога не прадстаўляюць. Ніякія іх прагнозы не спраўджаюцца. Гэта людзі, якія не бяруць на сабе адказнасці, бо ніхто не дапускае іх там, дзе ёсць рэальная ўлада, дзе паўстаюць сапраўдныя палітычныя рашэнні. Калі эксперты хочуць мадэрнізаваць Расію, могуць гэта рабіць толькі павярхоўна. Спатыкаюць там тоўсты слой архаізму расійскага грамадства. Яно на ўзроўні, напрыклад, масавай культуры можа хавацца за заходнімі формамі, але ў глыбіні захоўвае спецыфічны сэнс. Увесь наш народ, з выключэннем розных экспертаў, якія падманваюць самых сябе альбо ўладу, жыве ў архаічнай прасторы, абапарты на цывілізацыйных нязменных. Расійскае грамадства трэба прыймаць такім, якое яно ёсць, а не такім, якім мы хочам, каб яно было.
- Гаворачы аб экспертах, спадар мае на ўвазе нейкіх празаходніх інтэлектуалістаў, якія спрабуюць атрымаць уплыў на Крэмль?
- Не толькі. Я маю таксама на думцы людзей з прарасійскай арыентацыяй, такіх як хоць бы Глеб Паўлоўскі. Яны гавораць праўда аб моцнай незалежнай Расіі – толькі на мове Захаду. Паміж тым, каб зразумець расійскае грамадства, трэба яго прыймаць такім, якім яно ёсць. Трэба альбо яго кахаць, альбо ненавідзець. А эксперты адносна яго зусім абыякавыя.
* АЛЯКСАНДАР ДУГІН
Нарадзіўся ў 1962 годзе, філосаф, гісторык рэлігіі, тэарэтык геапалітыкі. Спраўляў функцыю дарадчыка па справах нацыянальнай бяспекі старшыні Думы. Рэдактар часопісаў “Элементы” і “Мілый Ангел”. Аўтар, паміж іншым, кнігі “Основы геополітікі” – рэкамендаванага Генеральным штабам Расійскай Федэрацыі падручніка ў расійскіх вайсковых і дыпламатычных навучальных установах.