АААА Пільна шукаю інжынера
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: Polityka, nr 34, 22 жнівень 2009 г.
Аўтар: Адам Гжэшак
Інжынер, тэхнік, гандлёвы прадстаўнік, шафёр, повар, сакратар... Хоць сусветную гападарку паглынуў крызіс, некаторыя спецыялісты не павінны непакоіцца аб працы.
Магда мае 24 гады і сур’ёзны падыход да жыцця. Год назад яна скончыла навуку ў Палітэхнічным інстытуце ў Варшаве. Факультэт сухапутнай інжынерыі, спецыялізацыя – дарогі і масты. Год працуе як асістэнт дарожнага праектанта, але ўжо думае аб працы на будове. Толькі там яна атрымае будаўнічыя паўнамоцтвы, дзякуючы якім яна зробіцца сапраўдным дарожнікам. Магда належыць не толькі да невялікай групы жанчын-інжынераў, бо дзяўчаты пазбягаюць палітэхнічных спецыялізацый (хоць у агульнай колькасці студэнтаў яны займаюць большасць), а і да невялікай групы дарожнікаў.
Яна не памятае, калі прыняла рашэнне, кім будзе, калі вырасце. Напэўна яшчэ ў пачатковых класах. Можа тады, калі назірала за працай таты, таксама дарожніка, які заканчваў дома праекты. Гэта ёй вельмі падабалася. “Ён часам дазваляў мне фарбаваць іх крэдкамі. Тратуары аранжавымі, газоны зелёнымі, і толькі не вольна было выйсці па-за лінію!” – успамінае яна. Бацькі не былі захопленыя яе выбарам, асабліва мама спрабавала выбіць гэтую ідэю з яе галавы. Растлумачвала ёй, што гэта цяжкі факультэт, цяжкая праца, зусім не для жанчыны.
Сёння Магда бачыць, што гэта быў стрэл у дзесятку. Упартасць аплацілася. Праца дае ёй прыемнасць, і яна не павінна непакоіцца, ці знойдзе занятак па сваёй спецыяльнасці. У дарожнай галіне Польшча мае гіганцкія нядоімкі – працы не да перараблення, а спецыялістаў – як на лекі. “Дарожных інжынераў з будаўнічымі паўнамоцтвамі безупынна шукаюць амаль што ўсе фірмы з галіны. А спецыялісты ад мостаў і тунеляў ужо зусім расхватваюцца. Яны могуць выбіраць прапановы, больш прывабныя адна ад другой,” – ацэньвае Александэр Казлоўскі з кампаніі Transport Company, якая будуе аўтастраду А1 з Грудзёндза да Торуня.
Інжынераў не хапае сёння не толькі ў дарожнай галіне. У шматлікіх іншых таксама. Хоць бы будова чыгуначнай інфраструктуры. Патрэбы – вялізныя, а ў самой краіне ёсць ледзьве 200 спецыялістаў гэтай галіны. Хоць вынікі сусветнага крызісу закранулі польскую гаспадарку, расце беспрацоўе (напрацягу апошняга года прыбыла 160 тыс. чалавек), прадпрымальнікі аднак не перастаюць шукаць тэхнічныя кадры.
Фірма Manpower Polska, якая належыць да глабальнага канцэрна са спецыялізацыяй у пасрэдніцтве працы, даследвала апошнім часам, якіх працаўнікоў найбольш шукаюць. Гэта быў элемент агульнасусветнай анкеты, у якой працаўладкавальнікаў з усіх кантынентаў (у суме 39 тыс. фірмаў, з гэтага 750 з Польшчы) пыталі, каго яны патрабуюць.
Так паўстаў ранкінг найбольш жаданых працаўнікоў.
На чацвёртым мейсцы апынуліся інжынеры. У роўнай ступені аб ніх мараць кіраўнікі прадпрыемстваў у іншых краінах Еўропы і свету. “Адсутнасць інжынерскіх кадраў – гэта крыху эфект трансфармацыі 90-ых гадоў. Калі ўпадалі вялікія пээрэлеўскія фабрыкі, працу згубіла шмат інжынераў. Яны адыйшлі з прафесіі, вялікая частка заснавала свае фірмы, старэйшыя з іх ужо на пенсіі. Маладыя баяліся ісці іх следам, такім чынам яны пачалі абмінаць тэхнічныя навучальныя ўстановы. Сёння мы маем эфекты гэтага,” – лічыць Ерэмі Мардасевіч з Польскай канферэнцыі прыватных працаўладкавальнікаў Левіатан, сам таксама інжынер.
Польскія працаўладкавальнікі прыналежаць да тых, якія выключна часта наракаюць на недахоп спецыялістаў. Ім нехапае не толькі інжынераў, але таксама кваліфікаваных фізічных працаўнікоў, сярэдніх тэхнічных кадраў, шафёраў, гандлёвых прадстаўнікоў, а нават павароў і сакратарак. Эксперты фірмы KPMG, якія праводзілі падобнае даследванне, таксама звяртаюць увагу, што хоць большасць польскіх фірмаў затрымала рэкрутацыю, то аднак увесь час шукае спецыялістаў. Магчыма, што за гэтым крыецца стратэгія павялічвання канкурэнцыйнасці праз лепшы набор працаўнікоў. У такіх часах лепшы адзін добры за траіх абы якіх. Таму, хто не змушаны, то не змяншае зарплаты з-за страху, каб не згубіць цэнных калег.
Такім чынам, мы маем парадокс – гаспадарка ў клопатах, фірмы звальняюць працаўнікоў, ёсць досыць вялікае безпрацоўе, а знайсці кампетэнтных людзей – гэта праблема. “Польская сістэма прафесійнай адукацыі не прыстасаваная да патрэб рынку працы. Сёння яна помсціць за зачыненне прафесійных школ і тэхнікумаў,” – лічыць Дагмара Балуш з фірмы Manpower Polska.
Паміж тым студэнты мараць аб кар’еры псіхолага, палітолага, юрыста, сацыёлага, журналіста.
Польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы зрабілі першыя вынікі набору ў гэтым годзе. Як штогод аблогу перажывалі ўніверсітэты. У Варшаўскім універсітэце на адно месца на псіхалогіі прыпадала больш за 26 асобаў. На культуразнаўстве і іберыстыцы – 25. Журналістыка і медыяльная камунікацыя – 21. Ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абсаджалася журналістыка (18) і японская філалогія (12). Люблінскі Універсітэт імя Марыі Кюры-Складоўскай: псіхалогія (11), міжнародныя адносіны (10), журналістыка (9). Палітэхнічныя інстытуты цешыліся, як звычайна, значна меншай зацікаўленасцю. Таму некаторыя з ніх шукаюць паратунку ў адкрыцці новых гуманітарных накірункаў (напрыклад, сацыялогія ці псіхалогія). Няшмат памагаюць актыўныя рэкламныя акцыі (напрыклад, “Дзяўчаты, ў палітэхі!”) і спакуса вялікімі стыпендыямі.
Ацэньваецца, што ў 2013 годзе будзе нехапаць каля 50 тыс. інжынераў. Таму Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі раіць навучальным установам адкрыццё накірункаў, якія павінны былі б запэўніць больш патрэбных спецыялістаў. Гэта, так званыя, замоўленыя накірункі, якія да 2013 года павінны выпускіць некалькі дзесяткаў тысяч дадатковых выпускнікоў тэхнічных, матэматычных і прыродазнаўчых галінаў. Студэнтаў спакушаюць перспектывай атрымання вялікіх стыпендыяў. Палова з ніх (тая, якая лепш вучыцца) атрымае 1 тыс. златовак на кожны месяц. Агульны бюджэт праграмы, фінансаванай з саюзных сродкаў, састаўляе 1,5 мільярдаў злотых.
Габрыэля мае 24 гады і не будзе інжынерам. Яна вывучае псіхалогію ў Ягелонскім універсітэце. Гэта другі яе факультэт. Першы, паліталогія, аказаўся поўным непаразуменнем. Зараз яна бачыць гэта ясна. Факультэт модны, цікавы, але перспектывы атрымання працы ніякай няма.
“Я шкадую, што перад складаннем дакументаў ва ўніверсітэт я не параілась з прафесійным дарадчыкам ці псіхолагам, але нават не ведала, што ёсць такая магчымасць,” – смуткуе Габріэля, суцяшаючыся, што як псіхолаг будзе мець большыя шансы на працу. Па-за гэтым, яна мае ўжо некалькі задумаў на ўласны бізнес.
Яе сяброўка, малодшая на тры гады, Хэлена, не расчаравалася ў паліталогіі, якую вывучае, хоць ведае, што як палітолаг працаваць не будзе. Можа нешта звязанае з ПР? Гэта бы яе задавальняла. Пакуль што, аднак, яна цешыцца, што навука такая цікавая, бо знаёмыя, якія абралі больш практычныя накірункі, наракаюць, што павінны катавацца на нудных лекцыях.
Адукацыйнымі выбарамі маладых палякаў кіруе, галоўным чынам, мода, а таксама досыць неакрэсленае ўяўленне аб тым, што хацелася б рабіць у дарослым жыцці. Часам узоры вызначаюць бацькі (асабліва ў выпадку свабодных прафесій), але часцей пакідаюць вольны выбар, абмяжоўваючыся да сцвярджэння: каб ты толькі атрымаў адукацыю. Гэта менавіта на бацьках спачывае потым абавязак знайці першую працу дзіцяці. З даследванняў, праведзеных парталам rynekpracy.pl, вынікае, што кожны трэці паляк атрымаў працу, дзякуючы асабістым кантактам. У выпадку маладых людзей гэтыя кантакты маюць у распараджэнні бацькі.
Напрацягу мінулага двадцацігоддзя польскае грамадства зрабіла адукацыйны скачок.
Калі ў 1988 годзе вышэйшую адукацыю мела 6,5 адсоткаў палякаў, то сёння іх каля 17 адсоткаў. CBOS нядаўна правёў даследванне грамадскай думкі на тэму прафесійных імкненняў палякаў. Пыталіся, якой адукацыі яны чакалі б ад свайго дзіцяці? Даследванні не абмежаваліся да групы бацькоў. Адказы, якія тычыліся гіпатэтычнага дзіця, давалі таксама бяздзетныя асобы. Большасць апытаных чакала, што дзіця атрымае вышэйшую адукацыю, і гэта незалежна ад таго, якую адукацыю мела асоба, якая адказвала на пытанне. Кожны трэці чалавек хацеў бы, каб яго дзіця апанавала нейкую медычную прафесію (галоўным чынам, лекара), кожны чацвёрты – прафесію, звязанаю з палітэхнічнай альбо тэхнічнай адукацыяй, а кожны шосты – нейкую прафесію з юрыдычных.
Цікава, што найменш асоб жадала б сабе, каб дзіця стала палітыкам ці дэпутатам. Калі б іх дзеці рэалізавалі мары бацькоў, мы б мелі армію лекараў і інжынераў і клопаты, адкуль узяць палітыкаў. Спецыялісты, якія аналізавалі вынікі даследвання, падазруюць, што мара аб дзіцяці-лекары з’яўляецца марай аб сапраўдным сямейным лекары, якога не можа гарантаваць служба здароўя. Мара аб дзіцяці-інжынеры вынікае з назіраннем за рынкам працы, а думка аб кар’еры дэпутата ці палітыка паходзіць, вядома адкуль.
У прыняцці рашэння аб будучай кар’еры школа не дапамагае. А шкада. “Заняткі на тэмат кар’еры, якія паказваюць розныя магчымасці развіцця, трэба было б праводзіць ужо ў сярэдніх класах. Заняткі па прадпрымальнасці ў старэйшай школе павінны даваць дакладнейшую інфармацыю, як будзе фармавацца рынак працы праз некалькі гадоў, які накірунак навучання варта абраць,” – патрабуе Аляксандра, выпускніца гэтага году варшаўскага ліцэя імя Яцка Куроня.
У дыскусіі на тэму прычын сённяшніх клопатаў гаспадаркі з прафесійнымі тэхнічнымі кадрамі ўвесь час з’яўляецца адно драматычнае слова: матэматыка. Нізкі ўзровень матэматычнай адукацыі выклікае, што школы выпускаюць выпускнікоў, маючых клопаты з лічэннем і ненавідзяшчых прыкладныя навукі. З такіх цяжка зрабіць інжынераў. Страчаючыя надзею палітэхнікі распачынаюць гэты труд ад наганення школьных нядоімкаў па матэматыцы. На замаўляемых накірунках ураўнальныя заняткі па матэматыцы і фізыцы з’яўляюцца нармальным элементам адукацыі. Такім чынам губляецца, аднак, час, патрэбны на прафесійную адукацыю. Нічога дзіўнага, што працаўладкавальнікі наракаюць потым на якасць маладых інжынерскіх кадраў.
Так, як палітэхі прарабляюць праграму старэйшых класаў сярэдняй школы, так працаўладкавальнікі павінны наганяць праграму навучання, а часта рабіць яе больш сучаснай, бо тэхніка хутка ідзе наперад, а навучальныя ўстановы не паспяваюць. “Выпускнікі тэхнічных накірункаў, маючы толькі тэарэтычныя веды, з’яўляюцца толькі матэрыялам для навукі праз працаўладкавальнікаў. Гэта для ніх часта сур’ёзныя выдаткі,” – тлумачыць Моніка Будзыньска, кансультант па справах рэкрутацыі Банка даных аб інжынерах.
Ад матэматычнай непісьменнасці заламваюць рукі таксама ў эканамічных вышэйшых навучальных установах.
“Цяжка вучыць статыстыцы некага, хто не прайшоў у ліцэі рахунак праўдападобнасці. Таму шмат з нашых студэнтаў адпадае на пачатку навукі, калі яны зразумеюць, што з такой матэматычнай падрыхтоўкай не дадуць сабе рады,” – растлумачвае прафесар Уршуля Штандэрска з факультэту эканамічных навук Варшаўскага ўніверсітэта. Усе звязваюць надзею з вяртаннем матэматыкі як абавязковага прадмету ў школьныя экзамены. Ну, можа амаль усе.
Януш Майхэрэк, вядомы публіцыст, прафесар у Інстытуце філасофіі і сацыялогіі кракаўскага Педагагічнага ўніверсітэта, рашуча супроць гэтага. Ён нядаўна запратэставаў у “Выбарчай газеце” супроць “закліку да змены агульнай адукацыі ў бок дакладных і тэхнічных навук”. На яго думку, гэта нейкае вяртанне да 19-вечнага пазітывізма. Ён прапаноўвае, каб вучні мелі замест матэматыкі салідную даўку грамадскіх навук.
Своеасаблівая выснова прафесара, атакуючага невялікую прыдатнасць дакладных навук у сучасным свеце, а таксама асобы з тэхнічна-інжынерскай адукацыяй як “найбольш падатныя на палітычную агітацыю і ідэалагічнае ўнушэнне, даказваючае невуцтвам у распазнаванні іх баламутнасці”, выклікаў надзвычайную хвалю эмоцый і палемік (таксама на партале polityka.pl). На жаль, прафесар Майхэрэк не растлумачыў, як псіхолаг, філосаў і сацыёлаг збудуюць нам мост, аўтастраду ці электрастанцыю. А яны не менш патрэбныя за новыя тэорыі філасофіі, псіхалогіі і сацыялогіі.