Табары еўрадэпутатаў
Data: 1970-01-01 03:00
Паводле: Polityka, nr 33, 15 жніўня 2009 г.
Аўтар: Анна Дамброўска
Збігнеў Зёбра перажыў шок, калі ўбачыў пісуары ў касцеле. У Іаанны Сенішын укралі ў офісе мыла і гель. Тадэушу Цыманьскаму дапякае ананімнасць, а Войцех Аляйнічак шукае дзіцячы садок для дачкі. Новыя еўрадэпутаты прымошчваюцца ў Бруселі.
Старшыя па стажу калегі з высака назіраюць за дэбютантамі. Тыя пасля першага інаўгурацыйнага пасяджэння не адчуваюць сябе там яшчэ, як дома, у Сейме. Незнаёмае месца збліжае людзей. “Мы паволі ўзносімся на еўрапейскі ўзровень кантактаў паміж сабой. Амаль што з усімі дэпутатамі Права і справядлівасці (палітычная партыя, на сённяшні дзень апазіцыйная ў Сейме – заўваг. пераклад.) я ўжо вітаюся па імені, а ў Сейме мы нават не размаўлялі адзін з адным,” – гаворыць Эльжбета Лукаціеўска (ГП, Грамадзянская платформа, кіруючая палітычная партыя – заўваг. пераклад.). Яна дадае, што яшчэ не пераламала лёду з Збігневам Зёбрай, але ўжо знаходзіцца на добрай дарозе, бо ён у Бруселі ўпершыню сказаў ёй “добры дзень”. “Тыя, хто зіхацеў у нашым Сейме, тут збянтэжаныя. Каб толькі гэта не была цішыня перад бурай,” – гаворыць Іаанна Скшыдлеўска (ГП), наймалодшы польскі еўрадэпутат.
Бяздонныя будынкі парламента ў Бруселі (дзе дэпутаты працуюць у камісіях, у палітычных групах і на надзвычайных паседжаннях) і ў Страсбургу (куды з’яжджаюцца раз на месяц на пленарныя сесіі) могуць збіваць з панталыку. “Надзейным GPS-ам па карыдорах, пераходах і офісах з’яўляюцца асістэнты, якіх шмат дэпутатаў атрымала ў спадчыну пасля былых,” – гаворыць Марэк Сівец (СДЛ, Саюз дэмакратычных левых, палітычная партыя – заўваг. пераклад.).
Сем’і - у адстаўку
Іаанну Сенішын пад свае крылы ўзяла былая асістэнтка Генавэфы Грабоўскай, якой не пашчасціла ў гэтых выбарах. “Яна маладая сацыялістка з крыві і касцей. На дадатак яна з’яўляецца выдатным правадніком і арганізатарам,” – гаворыць Сенішын. Дзякуючы Тадэвушу Цыманьскаму (ПіС), не застанецца ні з чым былая асістэнтка Эвы Тамашэўскай, якая прайграла бой за мандат. “Яна [асістэнтка – заўваг. пераклад. ] выдатна гаворыць па-ангельску, а калі знікае з вачэй, то ў парламенце працуюць па-над 3 тысячы перакладчыкаў, што дае мне вялікую выгоду, пакуль я сам не зраблюся паліглотам,” – гаворыць Цыманьскі.
На перакладчыкаў, аднак, не заўсёды можна спадзявацца. Так як, напрыклад, падчас дэбатаў над дакументам аб транспарце, замарожанага насення быкоў (frozen semen). Дэпутаты з некалькіх краін слухалі аб замарожаных мараках, бо перакладчыкі думалі, што гутарка ідзе аб frozen sea-men (людзях мора).
Калі ўжо асістэнты ўвядуць прынцыпалаў у брусельскую махіну, яны будуць вызначаць спатканні, вясці перапіску, займацца офісамі. У выпадку адсутнасці шэфаў, яны заменяць іх таксама на паседжаннях камісіі, дзе могуць выступіць, але ім не дазваляецца галасаваць. Ад гэтага склікання еўрадэпутаты маюць забарону прымаць на працу сваіх родных. Разам з Янам Маселем з ЕП адышла яго жыццёвая партнёрка. На старых прынцыпах, але толькі напрацягу гэтага склікання, з Лідыяй Герынгер дэ Оэдэнберг можа застацца ў ЕП яе сястра. На гэта дазваляе новае палажэнне, сястра атрымала працу перад 2008 годам. Пакуль што іншых выпадкаў сямейнага працаўладкавання не выкрыта.
Частка дэпутатаў хоча мець свае дэлегатуры ў краіне. Для гэтага ім патрэбна грамада асістэнтаў, працуючых у Польшчы. Рэкардысткай з’яўляецца Герынгер дэ Оэдэнберг: “Я маю 30 рэгіанальных офісаў, і кожны павінен мець свайго апекуна.” Гэта найчасцей грамадскія асістэнты, для якіх заплатай з’яўляецца досвед і аўтапрамоцыя. Часта эфектыўная. Адзін з яе памочнікаў стаў буграмістрам, шмат з ніх сёння займае пасаду радных.
Іаанна Сенішын са сваімі асістэнтамі за еўрапейскія грошы будзе арганізаваць акадэмію “Полька можа”: “Мы хочам усвядоміць жанчынам, якія яны маюць правы, як могуць сябе рэкламаваць, але таксама як добра апрануцца і клапаціцца аб сабе.” Збігнеў Зёбра, выбарчы канкурэнт Сенішын у Малапольшчы, еўрапейскія грошы хочы выдаць на каманду маладых асістэнтаў-юрыстаў. Яны плануюць сетку бясплатнай праўнай дапамогі для грамадзян. “Я павінен зрабіць гэта для тых, хто мяне выбраў,” – гаворыць ён. Дадае, што не дазволіць забыць пра сябе, і не ўкрывае, што да ЕП ён выехаў, каб адпачыць перад вяртаннем да ўлады.
Увага, крадуць!
Марэк Мігальскі (ПіС) назначыў на шэфа брусельскага офіса Соню Нандзік, якая ведае тры мовы. Калегі з ПіС крыва паглядзелі на гэтае назначэнне, бо новая асістэнтка была моцна звязана з Школай Лідэраў Кузня, заснаванай раскольнікамі з ПіС-а – Міхалам Уяздоўскім і Ежым Палячкам. Мігальскі даў таксама працу 17 сваім былым студэнтам з Сілезійскага Універсітэта. Яны будуць ствараць групы, арганізуючыя выезды для сілезійскіх вучняў, сцягваючыя саюзныя грошы для польскіх няўрадавых арганізацый, прапагандуючыя еўрапейска-усходняе супрацоўніцтва. Мігальскі таксама паклапаціўся, каб аб гэтым даведаліся журналісты.
Занятыя на польскім падворку журналісты агулам няшмат ведаюць аб тым, чым займаюцца нашы еўрадэпутаты. Калі б у Сейме нехта абакраў дэпутата, сродкі масавай інфармацыі хутка б гэта адзначылі, а палітыкі шырока б каменціравалі. Пры Вейскай (вуліца, на якой размяшчаецца польскі Сейм і Сенат – заўваг. пераклад.) крадзежаў да гэтай пары не было, а ў Бруселе наадварот. Асістэнтка Іаанны Сенішын перасцерагала яе, каб не пакідала цэнных рэчаў у сваім офісе. “Я забрала лаптоп і цэнныя дробязі, якія ўжо паспела навезці, але ў ваннай пакінула гель для душа і мыла. Загінулі. Гаворка ідзе не аб каштоўнасці гэтага, але аб факце. Пры Вейскай гэта было б цяжка сабе ўявіць,” – гаворыць Сенішын. Яна вызвала ахову і чакае на вытлумачэнне справы. Лідыя Герынгер прызвычаілася да таго, што губляюцца яе дробныя офісныя аксэсуары: “Але з той пары, як нехта ўкраў у мяне падарункі для маёй сям’і пад ёлку, то я не пакінула нічога цэннага.”
З’явіліся таксама першыя здзіўленні і культурныя шокі. Збігнеў Зёбра абурыўся тым, што ўбачыў у касцеле св. Катажыны недалёка парламенту. “Святыня была зменена на начлежку для бездомных. З раўнавагі мяне там вывелі пісуары на сценах. Калі б нешта такое было зроблена ў сінагоге ці мячэце, адразу ўсе б запратэставалі,” – гаворыць былы міністр справядлівасці.
Іаанне Скшыдлеўскай брусельскі офіс асацыіруецца толькі з прыгожым краявідам на Брусель: “Платформа, як моцная група ў фракцыі Еўрапейскай народнай партыі, атрымала офісы на 14, перадапошнім паверсе.” ПіС быў злакалізаваны 2 паверхі ніжэй. У Страсбургу кожны еўрадэпутат мае да выкарыстання аднапакаёвы офіс, а ў Бруселі двупакаёвы, з выгоднай сафой і прыбіральняй. Здаралася, што некаторыя ашчадзалі на гатэлях і начавалі ў сваіх офісах. Зараз пасля 22:00 уключаюцца пільнікі і ахова кожныя 2 гадзіны кантраліруе, ці нехта не заснуў перад кампутарам. Наколькі ў Сейме дэпутаты маюць запэўненае месца ў сеймавым гатэлі, настолькі там нехапае для кожнага офісу. У Бруселі – наадварот: месца для працы ёсць, а жыллё кожны павінен сам сабе арганізаваць.
Некаторыя абіраюць мадэль гатэлевага жыцця, іншыя вырашаюць здымаць ці – як Герынгер дэ Оэдэнберг і Рышард Чарнецкі – на закуп кватэры. Найбольшай папулярнасцю цешацца месцы, блізка ЕП. Іаанне Скшыдлеўскай удалося знайсці кватэру па суседзтве з еўрапарламентам.
У знімаемым памяшчэнні хоча застацца Марэк Сівец, які развітаўся са сваім суседам Багуславам Ліберадзкім. “Жыллё разам было добрым на пачатку мінулага склікання, зараз кожны пайшоў на сваё. Я здымаю апартамент у ваколіцы прыгожага парка, 10-15 хвілін пехатой ад еўрапарламента,” – гаворыць Марэк Сівец.
Найбольшага месца шукае Войцех Аляйнічак, бо да Бруселя забірае ўсю сям’ю. “Я падаў ужо заяўку да школы з польскім аддўзяленнем для майго сына, які будзе вучыцца ў трэцім класе. Малодшую дачку мы запішам да брусельскага садка,” – гаворыць ён. Яго жонка, выкладчыца, узяла адпачынак і ў Бруселі мае замер пісаць навуковую працу на прафесара. “Я не ўяўляю сабе жыцця тут без сям’і. Я перакананы, што, маючы іх на месцы, я буду больш эфектыўным дэпутатам, а гэта я абяцаў сваім варшаўскім выбаршчыкам,” – гаворыць былы шэф СДЛ.
Віно бязкарна
З гэтага вынікае, што на дамашнія абеды можа разлічваць толькі Аляйнічак. Іншыя добра і танна (ужо за 4,5 еўра) могуць з’есці ў парламентарнай сталоўцы. Асістэнты гавораць, што ў будынку можна наесціся за дарма. Дастаткова прайсціся калідорамі, у якіх штодзённа адбываюцца выстаўкі і адкрытыя спатканні, на якіх накрываюцца банкетныя прысмакі і алкаголь. Марэк Сівец памятае, што разам з уваходам Балгарыі і Румыніі ў ЕС, у парламентарных рэстаранах з’явілася віно з гэтых краін. “У супрацьлегласці да Сейму, у Бруселі нікога не здзіўляе, што да абеду п’ецца віно, журналісты не робяць з гэтага аферы,” – гаворыць Лукаціеўска.
Існуюць таксама бары, у якія рэпарцёры не маюць доступу. Падобная задума Людвіка Дорна, калі ён быў маршалкам Сейму, не атрымала падтрымкі. На брусельскіх калідорах можна спаткаць еўрадэпутатаў, якія ў спрабаванні трункаў пайшлі на крок далей. Заўсёды ў такіх сітуацыях яны ногуць разлічваць на тактоўнасць і дапамогу стражаў. Дэпутаты забавязаны таксама трымацца джэнтэльменскіх прынцыпаў і нездраджваюць журналістам выбрыкаў сваіх палітычных апанентаў. Пакуль што ў парламентарных рэстаранах не відаць ніякіх польскіх кулінарных акцэнтаў. Калі дэпутаты засумуюць па нашай кухні, яны ідуць да блізкага бара пры Люксембургскім пляцу, званага У Пані Басі, дзе падаюць флякі і бігас.
Аднак тыя, хто выбраў працу ў некалькіх камісіях, хутчэй не будуць мець часу на сталаванне па-за парламентам. “Ледзьве я рана пераступіў парог будынку, а ўжо была 21:00. Гэта праца мяне паглынае,” – гаворыць Марэк Мігальскі. Разлічваючы на развіццё ўсходняга партнёрства, як ён гаворыць, ён будзе працаваць у камісіі, якая займаецца адносінамі ЕС-Беларусь, а таксама ў камісіі адукацыі і культуры. Там ён будзе спатыкацца з Іааннай Сенішын.
Самі хацелі
Яцэк Курскі, як мае ў сваёй натуры, паведамляе, што для дабра Польшчы ён будзе апазіцыйным ценем Дануты Хубнер у камісіі рэгіянальнага развіцця. Яго партыйны калега Тадэвуш Цыманьскі запісаўся да камісіі па справах жанчын, што можа здзіўляць, бо яшчэ, як дэпутат, ён стаў вядомым праз тое, што запісаў сваю жонку ў рэестр матэрыяльнай карысці.
Цыманьскі прызнаецца, што ён адчувае сябе ў брусельскім будынку крыху няёмка. “Тут тысячы людзей. Я адчуваю сабе крыху ананімна, нехапае мне журналістаў.” Тое самае адчувае Яцэк Курскі, які ўжо сумуе па польскіх палітычных дэбатах. На ўцеху яны могуць пацешыцца, што іх заробкі ўзняліся на еўрапейскі ўзровень – яны на 2,5 раза вышэйшыя ад забеспячэння польскага прэм’ера. Яны абяцаюць, што ў пары з грашыма пойдуць адказнасць і працавітасць. Было б добра, бо гэта ўжо 2 скліканне ЕП з польскім удзелам.
Льготны тарыф заканчваецца; зараз цяжэй будзе тлумачыць хваляваннем навічкоў няўмеласць, бездапаможнасць, адсутнасць ініцыятывы, няведанне меандраў еўрапейскай палітыкі. Такім чынам, новыя, як толькі ўладзяцца, павінны быць лепшымі за дэбютантаў пяцігадовай даўнасці. Але, як сказаў ім пасля выбараў прэзідэнт Качыньскі: “Вы самі гэтага хацелі.”
Дадатак: Еўрапартфель
7665 € - месячны заробак еўрадэпутата, у пералічэнні на златоўкі – гэта больш за 35 тыс. Парламент будзе таксама звяртаць рэальныя кошты падарожжаў.
298 – дадатак на кожны дзень пленарнага паседжання
149 – зварот коштаў за кожны дзень працы па-за тэрыторыяй ЕС
17,5 тыс. – месячная сума на ўтрыманне асістэнтаў
1,6 тыс. – мінімальная плата для асістэнта
4,2 тыс. – на ўтрыманне офісаў у краіне
700 – столькі каштуе найманне невялікай кватэры ў Бруселі штомесяц
1,3 тыс. – на такую пенсію штомесяц можа разлічваць еўрадэпутат пасля пяцілетняга тэрміну паўнамоцтваў