Sponsor:

Partnerzy:



Польшча – краіна без твару

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Polityka, nr 27, 14 ліпень 2009 г.

 

Аўтар: Вавжынец Смачыньскі

Ужо вельмі даўно Польшча не мела за мяжой такой добрай прэсы. Дрэнныя стэрэатыпы адыходзяць у нябыт, але іх не замяшчае ніякі яднаны вобраз Польшчы. Мы маем добрую рэпутацыю і ніякі вобраз.

 

Найлепшая напрацягу апошніх гадоў прамацыйная кампанія Польшчы з’явілася выпадкова. Яшчэ ў мінулым летам каля берлінскай алеі Унтэр дэн Ліндэн пужаў апушчаны будынак польскай амбасады. Напрацягу 20 гадоў у ваколіцы змянілася літаральна ўсё: насупраць аднавілі Адлён, найбольш эксклюзыўны гатэль у Берліне, 200 м далей пры Брандэнбургскай Браме выраслі новыя амбасады ЗША і Францыі, а ўся алея змяніла сілу ў рэпрэзэнтацыйны тракт сталіцы аб’яднанай Германіі. Толькі дом пад нумарам 72 застаўся ў стане з папярэдняй эпокі, сведчанне бяды і немашчы найбліжэйшага суседа.

 

“Пад канец мінулага году нечакана мы атрымалі ад МЗС 60 тыс. Еўра на заслону будынка. А фасад досыць вялікі, доўгі на 66 м, высокі на 20,” – гаворыць пасол РП у Берліне Марэк Праўда. Засланіць, але чым? Пасля адмовы ад банальных ідэй выбралі просты пераказ: каляровыя шарыкі і лозунг “Шчаслівага Новага Году жадаюць суседзі”. Берлінская прэса была захоплена, здзіўлена асабліва добразычлівасцю і безпрэтэнцыёзнасцю пераказу.

 

Пасля мілага ўступу распачалася адпаведная кампанія.

6 лютага на фасадзе павесілі здымак Круглага стала, а 4 чэрвеня вялікі Гары Купер, крочачы да выборчага пункту з знакам Салідарнасці ў клапане з прыпіскай: “Распачалося ў самы поўдзень”. Метафара для немцаў незразумелая, але прэса ўжо сачыла за польскай кампаніяй і адразу растлумачыла сувязь каўбоя з першымі вольнымі выбарамі ў Польшчы. “Для нас было неабходна ўпісацца ў нямецкую нарацыю 1989 года, у іх апісанне перамен як мірнай рэвалюцыі, - гаворыць Праўда. – Купер з картай да галасавання замест кольта трапіў у дзесятку”.

 

Само святкаванне 4 чэрвеня павінна было быць вялікім польскім святам, але з доўгага спісу важных гасцей, якія павінны былі надаць бляск, на Вавэль прыехала толькі Ангела Мэркель. Значна большы ўплыў на вобраз Польшчы мелі затое выбары ў Еўрапарламент. Грамадзянская платформа (на сённяшні дзень кіруючая партыя ў Польшчы – заўваг. пераклад.) атрымала найлепшы вынік сярод кіруючых партый у Еўропе і стала чацвёртай сілай у хадэцкай фракцыі. “Frankfurter Allgemeine Zeitung” назвала Дональда Туска “адным з наймацнейшых прэм’ераў Еўропы, у сваёй краіне так магутным, як Берлусконі ў Італіі і Сарказі ў Францыі”.

 

Перабольшанне? Напэўна, але сродкі масавай інфармацыі выразна заўважылі, што мы вярнуліся да галоўнай плыні палітыкі, што ў Саюзе, замест адзначаць свой супраціў у кожнай справе, мы спрабуем быць прыдатнымі, што іграем камандай і выстаўляем уласных кандыдатаў на міжнародныя пасады. З артыкулаў знікнуў прэтэнцыозны тон, у палітычных зносінах з’явілася партнёрскае стаўленне, часам нават нота захаплення краінай, якая за такі кароткі перыяд так радыкальна змяніла ўспрыманне сябе за мяжой.

 

Яшчэ два гады таму рэпутацыя Польшчы была ў занозах.

У чэрвені 2007 года на вокладцы штотыднёвіка “Der Spiegel” можна было аглядаць братоў Качыньскіх, аб’яжджаючых Ангелу Мэркель, з подпісам “Нелюбімыя суседзі. Як палякі злуюць Еўропу”. Назва добра перадавала атмасферу вакол нашай краіны пасля двух гадоў кіравання ПіС (Права і справядлівасць, палітычная партыя, на сённяшні дзень – апазіцыйная ў польскім парламенце – заўваг. пераклад.), ЛПС (Ліга польскіх сямей – палітычная партыя – заўваг. пераклад.) і самаабароны (палітычная партыя – заўваг. пераклад.): Польшча ўпала да пазіцыі палітычнага парыяса, а радыкалізм і бесцырымоннасць братоў Качыньскіх вызвалілі пласты рэсентыменту ў Заходняй Еўропе і нехаваную Schadenfreude у суседзей з Цэнтральнай Еўропы.

 

Часы Качыньскіх, Леппера і Гертыха (кіраўнікі ўзгаданых вышэй партый – заўваг. пераклад.) былі раем для заходніх карэспандэнтаў. “У 2006 годзе я апублікаваў 200 артыкулаў з Варшавы. У гэтым годзе мне ўдасца напісаць можа толькі 150,” – гаворыць Конрад Шуллер з “Frankfurter Allgemeine Zeitung”. Заходнія сродкі масавай інфармацыі рапартавалі аб чарговых рэзкіх паваротах польскага ўраду ў еўрапейскай палітыцы, аб Радыю Марыя і нэанацыстах у ЛПС, аб папачных авантурах і інквізытарскіх захадах Збігнева Зёбры. З дрэннай прэсы некаторыя былі ў стане рабіць яшчэ горшую – напрыклад, абражаючыся на сатырычны тэкст у мала вядомай газеце і пагражаючы замежным журналістам арыштамі за абразу прэзідэнта.

 

Аргумент шкод на вобразе краіны вырашыў аб паражэнні Яраслава Качыньскага ў дэбатах з Данальдам Тускам у 2007 годзе. Што цікава, нечакана мала з одыюм двугадовага кіравання ПіС прыгнятае па сённяшні дзень вобраз Польшчы за мяжой. З аднаго боку, іх урады прызналі аднак эпізодам, з другога – палёгка пасля іх завяршэння перайшла ў крэдыт даверу да новай каманды.

 

Сёння тварам Польшчы ў свеце з’яўляецца Туск. З аднаго боку, сімпатычны, з другога – памяркоўны да граніцы з ніякасцю. З пункту гледжання месц у апросах і выбарчых выніках польскі прэм’ер знаходзіцца можа сярод наймацнейшых у Еўропе, але ці заходнія журналісты памятаюць хоць адно яго выказванне? Не, бо Туск за мяжой нямы, не толькі з-за недахопу свабоды ў валоданні замежнымі мовамі.

 

Падобная сітуацыя з сучасным вобразам Польшчы: сімпатычная краіна, мае патэнцыял, але гледзячы з-за мяжы, цяжка сказаць аб ёй нешта канкрэтнае. Пасля 20 гадоў перамен для свету мы дагэтуль з’яўляемся чыстай картай.

 

Успрыманне Польшчы на фоне іншых краін паказвае Анхольт-GfK Nation Brands індэкс.

Ранкінг, створаны вядомым спецыялістам па вобразам краін Сімонам Анхольтам, ахоплівае 50 краін і пералічвае рэпутацыю кожнага з ніх на падставе яе 6 элементаў: на тэму яго жыхароў, экспартных тавараў, палітыкі, турыстычнай вартасці, культуры і ўрэшце здольнасці прываблівання капіталу і талентаў. У ранкінгу за мінулы год Польшча размясціласмя на 30 месцы – паміж Кітаем (29) і Чэхіяй (31).

 

Як відаць з табліцы (глядзі ніжэй – заўваг. пераклад.), першая дзесятка амаль што адпавядае групе G8 – гэта выключна краіны развітыя і, за выключэннем Японіі, заходнія. У другой дзесятцы з’яўляюцца сярэднія еўрапейскія дзяржавы (Гішпанія, Галандыя, Бельгія), у трэцей дамініруюць уваходзячыя моцы (Расія, Кітай, Бразілія, Індыя) і багатыя малюткі (Сінгапур, Ісландыя). Польшча балансіруе на мяжы паміж трэцяй і чацвёртай дзесяткамі (Чэхія, Егіпет, Турцыя). Слаба, як на краіну, дабіваючуюся тытула развітай і заходняй адначасна. Каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба прыглядзецца да вынікаў па асобным элементам.

 

На пачатак нечаканасць: найлепшы паказальнік мы маем у пункце “палітыка”, ахопліваючым ацэнку кампетэнцыі і сумленнасці ўраду, павагі грамадзянскіх правоў, замежнай палітыкі і ангажавання ў вырашэнне міжнародных праблемаў. З гэтага пункту гледжання мы размяшчаемся на 23 месцы, адразу пасля Злучаных Штатаў (22) і перад Чэхіяй (24).

 

У якасці “месца інвестыцыяў і мэты эміграцыі” мы таксама цешымся лепшай рэпутацыяй у параўнанні да агульнай класіфікацыі і займаем 26 месца, адразу пасля Расіі і перад Чэхіяй. У ранкінгу “экспартных тавараў”, паказваючым успрыманне марак і іннавацыйнасці гаспадаркі, мы знаходзімся на 25 пазіцыі, раптам 5 месцаў пасля Ірландыі. Прыстойна мы таксама выглядаем у ранкінгу “людзі”, які паказвае думкі на тэму прыязнасці і таварыскай атракцыйнасці прадстаўнікоў данага народу – му тут дваццаць восьмыя, за венграмі і перад чэхамі.

 

У ніз агульнага ранкінгу нас цянуць ноты ў дзьвух галінах, якія традыцыйна лічацца ў Польшчы яе моцнамі бакамі: “турыстыцы” і “культуры”. У першай мы займаем толькі 36 месца – за Венгрыяй, Чэхіяй і Расіяй. У другой 30 пазіцыю – за Турцыяй, Нарвегіяй і Новай Зеландыяй. У свеце на Польшчу не глядзяць як на прывабная месца для падарожжа, ні лічаць айчынай выдатных спартоўцаў, краіну цудоўных гістарычных помнікаў ці асяродак плоднага культурнага жыцця. Мала таго, на прасторы апошніх гадоў мы пасунуліся ніжэй у гэтых падранкінгах. Чаму?

 

З кім лічацца

(Ранкінг 50 дзяржаў свету згодна з іх рэпутацыяй)

1. Германія

26. Мексіка

2. Францыя

27. Індыя

3. Велікабрытанія

28. Венгрыя

4. Канада

29. Кітай

5. Японія

30. Польшча

6. Італія

31. Чэхія

7. ЗША

32. Егіпет

8. Швейцарыя

33. Паўднёвая Карэя

9. Аўстралія

34. Тайландыя

10. Швецыя

35. Тайван

11. Гішпанія

36. Турцыя

12. Галандыя

37. Паўднёвая Афрыка

13. Нарвегія

38. Чылі

14. Аўстрыя

39. Малезія

15. Данія

40. Перу

16. Шатландыя

41. Румынія

17. НоваяЗеландыя

42. Літва

18. Фінляндыя

43. Інданэзія

19. Ірландыя

44. Эстонія

20. Бельгія

45. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты

21. Бразілія

46. Куба

22. Расія

47. Эквадор

23. Ісландыя

48. Саудыйская Арабія

24. Сінгапур

49. Нігерыя

25. Аргентына

50. Іран

 

 

Вобразам Польшчы ў свеце апякуюцца 60 розных устаноў.

Две найважнейшыя меры – палітычная і гаспадарчая – застаюцца ў распараджэнні ведамстваў замежных спраў і гаспадаркі, абсаджваемых звычайна рознымі партыямі, схільнымі хутчэй да саперніцтва, а не да каардынацыі сваіх дзеянняў. Вынікам такога раздзялення з’яўляецца не толькі ведамственае мысленне, але таксама меншая моц паражэння грошай, якія Польшча выдае на будаванне сваёй рэпутацыі за мяжой. Дакладна сколькі, ня ведае нават сам урад – толькі сённяшняя каманда, спрабуючы апанаваць гушчу ініцыятыў, наказала міністэрствам падаць бюджэты падлягаючых ім устаноў. Уступныя ацэнкі гавораць аб 100-200 мільёнаў злотых.

 

На што ідуць гэтыя грошы? У большасці на так званую прамоцыю Польшчы за мяжой, гэта значыць – рэкламу таго, што даная ўстанова лічыць цэнным. На практыцы мы прапагандуем найчасцей тое, што ўжо не патрабуе рэклямы (вядомыя артысты), замацоўвае стэрэатыпы традыцыяналізму і адсталасці (народная творчасць, калбаса) ці цалкам шкодзіць добраму імені Польшчы (гарэлка, бронь). Так зразумелая прамоцыя, наследдзе гаспадаркі кіраванай цэнтральна, якая высылала частку прадукцыі на экспарт, служыць толькі прапагандаваным і нічога не гаворыць аб краіне. “Польшча высылае шмат, часта цікавых, камунікатаў, але яны не складаюцца ў нейкую цэласнасць,” – гаворыць Міраслаў Боруц, старшыня Інстытуту польскай маркі.

 

Выразную змену мыслення бачна ў МЗС. Стары дэпартамент прамоцыі ўпісаў сабе ў назву публічную дыпламатыю. За новым шыльдам крыецца заходні падыход да прамоцыі краіны: яе адрасатам з’яўляюцца не толькі палітыкі, але ўся грамадская думка. Публічная дыпламатыя – гэта на сённяшні дзень найбольш дынамічна развіваючаяся галіна замежнай палітыкі: Тоні Блэр некалькі разоў звяртаўся да палякаў на старонках “Факту”, Германія з нагоды 4 чэрвеня наладзіла ў Варшаве фэст над лозунгам “Дзякуем Польшчы”, а Францыя арганізавала нядаўна Дні Альзацыі ў Вроцлаве. Польскім прыкладам з’яўляецца банерная акцыя ў Берліне і нядаўні візіт CNN.

 

Тэлестанцыя прыехала ў Польшчу ледзьве 8 месяцаў пасля трансляцыі цыкла “Eye on Poland” – гэтым разам для таго, каб паказаць краіну 20 гадоў пасля звяржэння камунізму. Канешне, амерыканскае тэлебачанне мела ў гэтым свой інтарэс (CNN шукае ў развіваючыхся краінах новых гледачоў, якія б запоўнілі павялічваючуюся пустку ў рэйтынгу ў ЗША), а за час эфіру шчодра заплацілі (3,65 мільёнаў злотых ад Польскай агенцыі інфармацыі і замежных інвестыцый, Польскай турыстычнай арганізацыі, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства культуры), але прадпрыемства паказала таксама здольнасць да супрацоўніцтва. “Мы спалучылі сілы, бо паасобку нікаго не хапіла б на гэтакую закупку,” – гаворыць Аляксандра Пянткоўска, дырэктар дэпартаменту публічнай і культурнай дыпламатыі МЗС.

 

Новыя інструменты служаць, аднак, усё ж старым мэтам, а менавіта адной: напамінанне пра гісторыю. Да перфекцыі мы авалодалі арганізацыю так званых гадавых святкаванняў, а заходніх лідэраў мы запрашаем да сябе галоўным чынам для таго, каб яны складалі вянкі пад нашымі помнікамі. Нічога дзіўнага, што акрамя нямецкай канцлер, якой цяжка было адкінуць запрашэнне, напрыклад, на гадавіну атакі на Вэстэрплатэ, мала хто хоча браць на сябе клопат укладання стужак і слуханне рытуальных прамоў. Невялікі прагрэс засноўваецца на тым, што мы перайшлі ад нагадвання пакутніцтва да гларыфікацыі поспехаў – народзін ІІ Рэчы Паспалітай, звяржэння камунізму, а ў будучым годзе бітвы пад Грунвальдам.

 

Неадкладнае кіраванне рэпутацыяй таксама не канцэнтруецца на нечаканых праблемах, а на выраўленні гісторыі. Вядучым прадпрыемствам нашых амбасад з’яўляецца шуканне “польскіх лагероў – замежным журналістам, якія дапусцілі гэтую памылку, МЗС нават заплаціў за адукацыйныя выезды да Асвенціма. Мы канцэнтруемся на кантраванні балючых для нас негатываў, ігнаруючы тыя, якія сапраўды прыгнятаюць наш вобраз, не нагадваючы ўжо прамоцыю пазітываў, якія маглі б прамовіць да замежнай грамадскай думкі. Мы не падумалі, напрыклад, аб тым, каб замясціць у “The Financial Times” тэкст Яцка Растоўскага аб тым, што ў Польшчы няма рэгрэсу.

 

Развітыя дзяржавы даўно перайшлі ад пасіўнай прамоцыі краін да актыўнага будавання марак.

Так як карпарацыі канцантруюцца ўжо не толькі на самых прадуктах, але на іх разпазнаванні і рэпутацыі, так таксама ўрады зразумелі, што ў глабальным спаборніцтве на ўздзеянне, капітал і турыстаў яны павінны канцантравацца на частковым вобразе сваіх краін, найлепш такім, які давядзе адрасатаў на пазітыўныя стэрэатыпы і аслабіць дзеянне негатыўных. Такім чынам, Францыя экспартуе шмат броні, але яе марка – гэта радасць жыцця, палавіна Італіі застаецца гаспадарча недаразвіта, але свет бачыць у ёй айчыну моды і добрага густу. Марка краіны – гэта яе характар, рыса, якая робіць яе выключнай і атракцыйнай сярод 195 дзяржаў свету.

 

Што такога выключнага і атракцыйнага ў Польшчы? Гэта пытанне паставіў сабе брытыйскі спец па маркетынгу дзяржаў Уоллі Олінс, якому Нацыянальная гаспадарчая палата даручыла ў 2003 годзе пошукі маркі нашай краіны. Пасля доўгіх даследванняў ён прыйшоў да 4 ідэй, якія характарызуюць палякаў і іх краіну: “Янус”, бог з двумя тварамі, паказваючы звяртанне Польшчы на Захад і Усход адначасова; “індывідуалізм”, які праяўляецца ў прадпрымальнасці і самастойнасці поглядаў; “праца ідзе”, што перадае сталыя змены, а адначасова стан незавяршэння; урэшце “палярнасць” – суіснаванне крайнасцей, часта супярэчлівых, якое прыносіць плён непрадбачанасцю, але і творчасцю палякаў.

 

Гэта ўсё Уоллі Олінс звёў да паняцця creative tension – творчая ўпартасць – гэта, на яго думку, істота характару, эсэнцыя сучаснай Польшчы. Гэта не рэкламны лозунг, а толькі галоўная думка, вакол якой можна будаваць выразны і атракцыйны вобраз краіны, перакладаючыяе на мову палітыкі, гаспадаркі і грамадскіх стасункаў. А хутчэй можна б, калі б нехта захацеў сур’ёзна гэтым заняцца. Рапарт Олінса праляжаў на паліцах трох наступных урадаў, якія альбо не былі ў стане, альбо не хацелі выкарыстаць яго. Паміж тым, яго вынікі спраўдзіла рэчаіснасць.

 

Творчая ўпартасць знайшла выраз у дзьвух нашумелых падзеях. Першай было польскае вета на гаспадарчыя перамовы Саюз – Расія – творчае вырашэнне праблемы эмбарга на польскае мяса, а адначасова доказ непрадбачанасці польскай палітыкі. Другой была польская заработная эміграцыя на Выспы – сведчанне дынамізму і вынаходлівасці, якой не праявіла на такім узроўні ніводная цэнтральнаеўрапейская нацыя. З далёкім разлікам, ба, аказаліся для Польшчы карысныя: вета выправіла палітыку Саюза адносна Расіі, эміграцыя дыяметральна змяніла ўспрыманне палякаў у Велікабрытаніі і Ірландыі. Ніводнага з гэтых дасягненняў мы не выкарысталі на сваю карысць.

 

Тэза, якая прабіваецца ў мысленні Олінса, абвяшчае, што замест падсвядома марыць аб тым, каб мы былі працавітыя, як немцы, стыльныя, як французы, прыязныя, як італьянцы, і грамадскія, як шведы, палякі павінны палюбіць саміх сябе такімі, якімі з’яўляюцца, і ўбачыць козыры ў тым, што іх адрознівае, а што дагэтуль яны лічылі сваімі слабасцямі. “Палякі ашалела эмацыянальныя, хаатычныя і непрадбачальныя, – гаворыць заходні дыпламат у Варшаве. – Але гэта адначасова надзвычайна творчыя людзі, а напрыканцы заўсёды ўсё з вамі ўдаецца. Вы маеце ўласны стыль і невыкарыстаную энергію, пры якой Заходняя Еўропа выглядае крыху зношанай.”

 

Калі нешта засланяе гэты пазітыўны вобраз, то гэта нашыя адносіны да гісторыі. “Вы маеце тэндэнцыю да стаўлення ў ролі ахвяры, а гэта не служыць вашай рэпутацыі, - дадае іншы дыпламат. – Замест гісторыі пакутніцтва вы павінны экспанаваць гісторыю свабоды.” Адчувальнасць на памылкі ў заходняй прэсе ці свядомае гістарычнае правакаванне з боку Расіі здраджае адсутнасць суверэнітэту ў самаацэнцы і асацыіруецца з нясталасцю, а схільнасць да настаўлення іншых – гэта адна з нямногіх рэштак пасля рэторыкі ПіС, якая трымаецца ў рэторыцы польскіх уладаў.

 

Ці марку можна пабудаваць з нуля?

Даўнія імперыі і замацаваныя гаспадарчыя моцы не патрабуюць спецыяльна прамаваць сябе. Малыя краіны – асабліва азіяцкія гарады-дзяржавы (Ганконг, Сінгапур) і блізкаўсходнія эміраты – маюць аблегчаную сітуацыю, бо распараджаюцца часта вялікімі грошамі і лёгка іх запакаваць у кожную марку.

 

У найцяжэйшай сітуацыі знаходзяцца краіны, такія як Польшча – сярэднія. Небагатыя і адносна новыя на сусветным рынку Еўропы. Уся Цэнтральная Еўропа пакутуе па прычыне сваёй геаграфічнай і цывілізацыйнай перыферыйнасці ў параўнанні з Захадам (у 2006 годзе кожны чацвёрты немец не меў ніякіх кантактаў з Польшчай, а 32 адсоткі лічыла нашу гаспадарку адсталай), а з-за невялікага размеру дзяржаў функцыяніравала да нядаўняга часу як адзін нявельмі прывабны блок. Але і гэта паволі змяняецца. 45 адсоткаў немцаў ужо ліча, што Польшча – гэта добрае месца на правядзенне бізнесу, а крызіс падзяліў наш рэгіён на краіны ў клопатах (Латвія, Венгрыя, Літва) і на адносна адпорныя на праблемы (Чэхія і Польшча).

 

“Польшча з’яўляецца рэдкім прыкладам краіны, рэальны стан якой з’яўляецца лепшым, чым гэта вынікае з яе рэпутацыі,” – гаворыць Міраслаў Боруц. Мы больш вялікія ад таго, як на нас глядзяць, мы маем хутчэй развіваючуюся і больш ліберальную гаспадарку ад той, якую нам прыпісваюць, чысцейшую прыроду і свабаднейшую палітычную сістэму. Гэта значыць, што наш вобраз патрабуе неадкладнай папраўкі, але таксама, што мы можам у пэўнай ступені яго прыдумаць нанава. Гэта галоўны аргумент за тым, каб свядома працаваць над маркай Польшчы – калі мы пачакаем, пакуль наша рэпутацыя паволі дагоніць рэчаіснасць, мы згубім эфект нечаканасці.

 

Гэты суб’ектыўны вобраз з’яўляецца на сённяшні дзень важнейшым ад на выгляд аб’ектыўных каціровак у індэксах гаспадарчай свабоды, канкурэнцыйнасці ці ўспрыманні карупцыі. Гэтыя апошнія прадстаўляюць пэўны стан, для Польшчы ў вялікай ступені нязменны, і калі б ад ніх усё залежала, мы б не мелі права ў апошніх гадах увогуле развівацца (у ранкінгу канкурэнцыйнасці мы ўпалі, напрыклад, з пазіцыі 45 у 2006 годзе на 56 у мінулым годзе). Нягледзечы на гэта, Польшча ўзбагацілася і выйграла на значэнні, бо некаторыя інвестары і палітыкі заўважалі ў ёй дынамізм і патэцыял змены. Такіх інвестараў і палітыкаў было б больш, калі б мы ўмелі ім аб гэтым расказаць.

 

З ранкінгу Анхольта відавочна вынікае, што мы запусцілі 2 абшары: культуру і турыстыку.

У абодзьвух галінах мы прапагандуем не тое, што трэба – у культуры вядомых ужо творцаў і народнае мастацтва, у турыстыцы тыя мясціны, якія згодна з нашым уяўленнем найбольш нагадваюць еўрапейскія летнікі. Тымчасам еўрапейцаў больш за музыку Пандэрэцкага захапляе на сённяшні дзень сучаснае польскае мастацтва, а замежныя турысты, замест Балтыку (існуюць больш цёплыя моры) ці Татраў (ёсць вышэйшыя і больш шырокія горы), аддаюць перавагу Белавежскай пушчы і Бешчадам. Зноў парадокс? Тое, што у нас асацыіруецца з адсталасцю, для ніх з’яўляецца апошнім акраўкам некранутай прыроды ў Еўропе.

 

Польшча не зрадзіла ніводнай міжнароднай карпарацыі, але ў выпадку краіны на здабытку маркі самой у сабе можа быць хуткі тэмп узросту. Калі нешта паклала канец стэрэатыпу polnische Wirtschaft, то менавіта чатырохгадовы эканамічны бум, які прынёс плён два разы вышэйшым тэмпам узросту ў параўнанні з Германіяй і не завяршыўся так, як у Латвіі. Акрамя Польшчы, мала хто заўважыў, што мы не ўпалі ў рэгрэс (ніхто не звяртае ўвагі на чужыя поспехі, калі сам пакутуе), але Польшча збярэ плады сучаснай непадатлівасці на крызыс, калі ў наступным каньюктуральным цыклу будзе ў стане вырвацца ўперад цэнтральнаеўрапейскага пэлетону.

 

У сацыяльнай сферы мы можам прапагандаваць польскі дынамізм. Рабочыя міграцыі паказалі, што палякі з’яўляюцца набольш мабільнай і вынаходлівай нацыяй у Еўропе, і пасадзейнічалі ў гэтых краінах на незвычайнае паляпшэнне вобразу краіны.

 

У палітыцы мы сталі ў апошніх гадах аж занадта распазнаванымі, а заслугай сённяшняга ўраду з’яўляецца танаванне вобразу Польшчы. Але дыялог і здольнасць будавання саюзаў – гэта не дастатковыя рэчы, каб прасунуць палітычную марку Польшчы вышэй ад сучаснага ўзроўня. З гэтай мэтай мы павінны атрымаць рэпутацыю краіны, кампетэнтнай у нейкай з галінаў, якіх будзе тычыцца саюзная палітыка ў надыходзячых гадах.

 

Найважнейшым, аднак, з’яўляецца тое, каб вобраз Польшчы быў унутрана з’яднаны і паслядоўны. Мы маем перад сабой две магчымасці, каб прадставіць сябе з іншага боку: поўгадавое лідэрства ў ЕС і Еўра 2012. Калі мы хацім авансаваць у ранкінгу Анхольта, ужо сёння мы павінны мець ідэю, што пры гэтых магчымасцях мы скажам свету аб Польшчы. І паволі распачынаць сваё апавяданне.