Мы выгралі большасцю ачкоў
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: Newsweek, 14 чэрвеня 2009 г.
- У 1989 годзе мы вылучыліся здаровым розумам, якога не падазравалі ў польскіх рамантыках, - гаворыць Стэфан Браткоўскі, пісьменнік, публіцыст і ганаровы старшыня Таварыства Польскіх Журналістаў у размове з Даріушем Вільчакам.
Newsweek: Гледзячы з перспектывы апошніх дваццаці год на свабодную Польшчу, адчувае спадар своё здзяйсненне? Такую Польшчу спадар хацеў бачыць? Такую спадар хацеў?
Стэфан Браткоўскі:
Не зусім такую. Мы маглі зрабіць большы цывілізацыйны скачок. Две рэформы, дзякуючы якім мы сёння жывем: рэформа Лешка Бальцэровіча, скачковы пераход да рыначнай гаспадаркі, да здаровых грошай, і рэформа самакіравання Ежы Рэгульскага, давалі нам асновы для вялікіх амбіцый. Бальцэровіч павінен быў атрымаць Нобелеўскую ўзнагароду па эканоміцы.
- Некаторыя лічаць, што ён павінен хутчэй стаць перад дзяржаўным судом.
- Гэта тыя, якія самі не робяць пакупкаў. Я раблю пакупкі для дома і штодзённа ранкам, бачучы поўныя паліцы, нагадваю сабе рэформу Бальцэровіча. Восенню 1989 года я хадзіў за харчовымі пакупкамі з сотнямі тысяч злотых! Тыя, хто наракаў на Бальцэровіча, паводзілі сябе, як тыя, хто ў 1924 годзе наракаў на Уладыслава Грабскага. Яму хацелі паставіць помнік і так, як Міцкевічу, напісаць на цокалі: аўтару дзядоў – удзячныя супйчыннікі. Гэта былі тыя, чыя дэвізавыя запасы страцілі сваю вартасць. Да вясны 1990 года даляр шматкротна паменшыў сваю пакупную здольнасць. Апазіцыя не была прыгатавана да прыняцця ўлады. Дзьве групы, якія праекціравалі дзьве вялікія рэформы, працавалі па-за асяроддзем салідарнасці. Шчасце, што Валдэк Кучыньскі ведаў аб Бальцэровічы, а прафесар Бэксяк пацвердзіў Тадэушу Мазавецкаму, што гэта вялікі шанс на польскага Эрхарда. Сам Мазавецкі ведаў Рэгульскага. На жаль, тое, што было прымусовай сітуацыяй у 1989 годзе, паўтаралася праз 20 гадоў – ніводная наступная група, маючая ўладу, не была добра падрыхтавана. Да гэтага дададзім пяцьдзесят гадоў цывілізацыйнага пралому ў мазгах...
- ... якую спадар спрабаваў праз столькі гадоў напаўняць. Ня ўдалося?
- Яшчэ сёння, калі я распавядаю аб доўгатэрміновым гіпатэтычным крэдыце і яго арганізацыі для чыншавага будаўніцтва, мой уласны выхаванец можа запытацца: хочаш, каб мы вярталіся ў часы Польскага Каралеўства? Тады найперш стварылі Земскае крэдытнае таварыства, пазней Гарадскіе крэдытныя таварыствы, якія на рахунак будучых даходаў з асвоеных парцэляў выпускалі на біржу застаўныя лісты, і гэта была аснова доўгатэрміновага гіпатэчнага крэдыту. Што ўражвала, падчас акупацыі немцы плацілі адсоткі ад гэтых застаўных лістаў, а гэта была адзіная польская ўстанова, якую яны паважалі. Іншыя – знішчылі.
- Нашы суседзі: чэхі, венгры, славакі – ад нас на некалькі крокаў уперадзе.
- Ім пасля вайны засталася незнішчоная інфраструктура, святло, газ, дарогі. Але, напрыклад, чэхаў адучылі ад лакальнай дэмакратыі. Гэтых чэхаў, якія перад вайной стварылі найлепшую ў нашай частцы Еўропы дэмакратыю. Наша рэвалюцыя самакіравання доўга яшчэ не знаходзіла паслядоўнікаў па другім боку Судэтаў. Таксама літоўцам, літоўскай інтэлігенцыі ў Вільнюсе, я распавядаў, як іх цудоўныя кааператыўныя аграрныя цэнтры, паніжаючы цэны экспарту на палову ў часах Вялікага Крызісу, выпіхнулі нас з рынку бекона і яйкаў, высыланых да Англіі. Спадарыням у першым раду на гэтым спатканні з вачэй ляцелі слёзы. Я думаў, што нечым я закраню слухачоў. Аказалася, што яны першы раз аб гэтым чуюць. Інакш кажучы, вяртанне да цывілізацыі з’яўляецца досыць доўгай дарогай.
- Як выпадае параўнанне міжваеннага дваццацігоддзя з апошнімі дваццацю гадамі?
- Наша рэвалюцыя не патрабавала пралівання крыві, так як падчас першай вайны, з якой Польшча выйшла вельмі знішчаная. Але яна мела добрых інжынераў, якія паходзілі з трох захопленых тэрыторыяў. Шмат вярталася з-за мяжы, як Нарутовіч, мы мелі еўрапейскай класы юрыстаў, якія маглі аб’яднаць чатыры юрыдычная сістэмы пасля трох захопаў і дадаткова наша юрыдычная сістэма мінулага Кангрэсавага Каралеўства. Мы мелі людзей з вельмі добрымі адміністрацыйнымі здольнасцямі, як забыты Ежы Бузэк. Ну і можа здзіўляць тое, што яны змаглі зрабіць напрацягу тых дваццаці гадоў – напрацягу васьмі гадоў быў заснаваны найвялікшы порт на Балтыцы, пабудавалі вялікія ваенныя прадпрыемствы ў Цэнтральнай прамысловай акрузе, а Масьціцкі з Квяткоўскім прывялі ў рух у адзін месяц Хажоўскія Азоты. Нарэшце арыстакратыя выбачыла Рэч Паспалітай свае заходнія рэзідэнцыі, а дыпламатыю і кансулярныя службы напоўнілі падрыхтаваныя да дыпламатычнай службы “зэтаўцы” (сваеасабісты патрыятычны ордэн канстрактывістаў, які ў міжваенны перыяд займаўся ваеннай канспірацыяй – заўваг. пераклад.), людзі з незалежнай студэнтцкай арганізацыі, якія падрыхтоўваліся таксама да працы ў краіне.
- Другая сусветная вайна і тое, што было ў Польшчы пасля яе, знішчылі нам эліту. Яе адсутнасць была адчуваная ў часе пералому 1989 і 1990 года.
- Пасля 1918 года эліта сапраўды захавалася. Падчас другой вайны яе забівалі, аж да звычайных настаўнікаў. Пасля 1945 года адраджалася толькі тэхнічная інтэлігенцыя, бо найбольш здольныя маладыя людзі шлі ў палітэхі, бо вытрымаласць матэрыялаў не падлягала ідэалагічным націскам. Але і так выбітна здольныя эмігрыравалі. Спецыялісты высокай класы рэдка вярталіся да краю. Шчаслівае вяртанне Яцка Растоўскага і тое, што Дональд Туск яго адкрыў, з’яўляецца досыць выключнай з’явай. Тое самае тычыцца Адама Ротфельда, які ў Швецыі займаў пазіцыю, найвышэйшую з магчымых для асягнення па-за палітыкай. Быў дырэктарам Каралеўскага інстытуту стратэгічнага навучання – і кінуў гэтую пасаду для краіны.
- 4 чэрвеня 1989 года было эфектам пагаджэння партыйнай эліты з вузкай элітай дарадчыкаў Салідарнасці?
- Грамадзянскі Камітэт не быў нейкай групай самазванцаў, супрацьлегла да лідэраў палітычных груп. Ён складаўся з лідэраў Салідарнасці і іх дарадчыкаў, а таксама з расфармірованых уладаў нелегальных таварыстваў. Тут не было ніякіх “розавых”. У падрыхтаванні размоў вялікую ролю адыгралі забытыя сёння прадстаўнікі Касцёла: Браніслаў Дамброўскі, Браніслаў Дэмбоўскі і Алоізы Аршулік. Яны не гралі ролю палітычнага бюра апазіцыі, нічога не навязвалі, медыявалі і вучылі іншы бок, што апазіцыя – гэта не чакаючыя з адкрытымі пашчамі і зубамі ваўкі. 4 чэрвеня, калі сказаць баксёрскай тэрміналогіяй, гэта быў цяжкі нокдаўн у сітуацыі, калі кінуты на дошкі мог абвясціць дыскваліфікацыю супраціўніка. Нягледзечы на тое, што нават у пасольствах ПНР (Польская Народная Рэспубліка – заўваг. пераклад.) выйграла Салідарнасць, у нас не было адчування нейкага вырашэння. Мы разумелі, супраціўнік зменецца так, як змяняўся да гэтай пары. Мы ўжо не мелі абмежаваных тэлефанічных размоў, напрыклад, з Вольнай Еўропай, ужо існавала Устава Вільчка аб гаспадарчай свабодзе, уласная свабодная газета, словам – выглядала, што ўсё будзе добра, але матч не быў яшчэ выйграны, і ўвогуле увесь матч за дэмакратыю мы выйгрывалі толькі на ачкі.
- Задавальненне з выйграша, быць можа, было б больш поўным, калі б мы пабеду акупілі крывёй.
- Тады поспех аднак даваў усяму грамадству вялікай задавальненне. Героі, якія спазніліся на барыкады і сёння думаюць, што мы не мелі сілы да расправы з супраціўнікам, не арыентуюцца, што па другім боку быў грамадскі клас, налічваючы 20, 22 адсоткаў грамадства, распараджаючаяся усім: войскам, службамі бяспекі, міліцыяй, адміністрацыяй, судамі, банкамі, грошамі.
- Дваццаць гадоў – гэта дастаткова доўгі час, каб мы адчувалі сябе больш пэўна. Ці мы ўжо ў стане, з нашым багажам гістарычнага досведу, паспець за Еўропай?
- Моладзь не мае ніякага гістарычнага багажа. Я не скажу, каб мяне гэта захапляла, але для мяне будучыня малюе такія падзеі, незаўважаныя медыямі, як выпадак таго хлопчыка з Дывіт пад Ольштынам, які выйграў сусветны конкурс на права кіравання транспартным сродкам на Марсе. Альбо студэнты з Варшаўскай Палітэхнікі, праект транспартнага сродка для Марса якіх як адзіны быў дапушчаны да фіналу конкурсу ў Амерыцы.
- Лешэк Калакоўскі нядаўна гаварыў, што кожны народ мае свой род глупоты, а польскай глупотай з’яўляецца “самахвальства і паказванне свету, што мы не маем таго, што нам належыцца”.
- Усе народы хварэюць на тую самую хваробу. Што больш, ва ўсіх адзначыць можна тыя самыя грахі заздрасці і ўзаемнага перашкаджання. Чэхі апавядаюць сабе такі жарт, што калі Пан Бог абяцаў халопу з кожнай краіны споўніць адно яго жаданне, то чэскі нічога для сябе не папрасіў, толькі каб у суседа халупа спалілася. Тое, што нас, палякаў, вылучала, асабліва пасля 1945 года, гэта, аднак, здаровы розум. Наш народ, а можа лепш выкарыстаць словы – наша грамадства праявіла сабе ў некалькіх рашаючых момантах гісторыі 1945-1989 гадоў тым менавіта здаровым розумам, якога не падазравалі ў польскіх рамантыках. Я заўсёды лічыў, што польскі рамантызм не спрачаецца з пазітывізмам. Адам Мічкевіч быў вялікім дарадчыкам філаматаў па справах арганізацыі, па сённяшні дзень вартым цытавання. Гэта нешта гаворыць аб нашай тоеснасці. У адносінах да Еўропы мы настолькі рознімся, наколькі мы толькі імкнемся да галоўных роляў, калі заходнія народы павінны клапаціцца толькі пра status quo.
- Ці спадар не баіцца, што мы растрацім у Еўропе свой суверынетэт – тое, за што праз вякі змагаліся?
- Гэта менавіта маладыя народы Еўропы, на маю думку, будуць навязваць старай Еўропе дух энегріі і поступу. Яны павінны шмат зрабіць, каб пабудаваць нармальную цывілізацыю, вярнуць загубленыя веды, а аб іх патэнцыяле сведчаць хоць бы тыя хлопцы ад кіравання марсіанскім транспартным сродкам.
- Некаторыя еўропейскія інтэлектуалісты лічаць, што аб’яднаная Еўропа з’яўляецца крыху спозненым творам. Эдгар Марін, а ў Польшчы Рышард Капусьціньскі ўжо некалькі гадоў таму пісалі, што мы ўваходзім у планетарную эру і толькі планетарная салідарнасць мае будучыню.
- Еўропа мае перад сабой яшчэ досыць доўгую дарогу да супольнага разумення будучыні. Тыя ідыёткі, якія ўставілі ў праграму нямецкай Хрысціянскай Дэмакратыі дурныя заўвагі аб выгнаных, сведчаць яшчэ аб акамянеласцях у мазгах. Гэтыя непаразуменні не пагражаюць канешне міжнародным канфліктам, але псуюць атмасферу. Трэба памятаць, што поўстагоддзя таму папулярызаваў Адэнаўэр – супольная Еўропа з’яўляецца лекам ад пагрозы быцця немцам.
- Ці палякі не патрабуюць лекаў?
- 60 да 70 адсоткаў нацыянальнага даходу вытвараюць у Польшчы дробныя і сярэднія прадпрыемствы. Сродкі масавай інфармацыі іх не паказваюць, але гэта ім мы абавязаныя – па-за хуткай палітыкі Растоўскага – супраціўленне крызісу. Пасля 1989 года палякаў ў нашай частцы Еўропы называлі “жыдамі Усходняй Еўропы”, што значыла прызнанне польскіх гандлёвых талентаў. Лекаў патрабуе бюракратыя і арганізацыя адміністрацыі: калі Тадэвуш Мазавецкі прымаў урад, цэнтральная адміністрацыя налічвала 41 тысячу чалавек. Зараз налічваюць 125 тысяч працаўнікоў адміністрацыі. І мы маем шмат такіх недамаганняў. Увогуле, народжаных у цяжкасцях у кантакце з спецыялістамі. Можа ўва мне гаворыць за шмат практычнага пачуцця, але я б не шукаў у гэтай хвіліне адказу на пытанне аб пачуцці тоеснасці палякаў. Напэўна гэта не тоеснасць вар’ятаў, хтоць шмат сярод нас наіўных, гатовых верыць дэмагогам і ілгунам. Але з гэтага таксама можна вылечыцца.