Sponsor:

Partnerzy:



Выбары другой катэгорыі

Data: 1970-01-01 03:00

Паводле: Gazeta Wyborcza, 18 траўня 2009 г.

 

Размаўляў: Войцех Шацкі

 

- Людзі лічаць, што ад гэтых выбараў няшмат залежыць. Таму галасуюць “сэрцам” на любімые партыі, якія зазвычай маюць малыя шансы на ўваход да парламенту, - гаворыць праф. Радаслаў Маркоўскі.

 

Войцех Шацкі:

- Усё гаворыць аб тым, што прысутнасць на еўрапейскіх выбарах у чэрвені будзе рэкордна нізкай – можа нават менш за 20 адсоткаў.

 

Праф. Радаслаў Маркоўскі, палітолаг, кіраўнік польскай групы ў даследванні "Providing an Infrastructure for Research on Electoral Democracy in the European Union", якое рэалізуецца ў Вышэйшай Школе Грамадскай Псіхалогіі:

- Выбары да Еўрапейскага Парламенту – гэта, так званыя, выбары другой катэгорыі. Як звычайныя выбаршчыкі, так і эліта лічаць, што гэтыя выборы з’яўляюцца менш важнымі за дзяржаўныя. Дарэчы, слушна, бо хоць Еўрапейскі Парламент мае штораз больш кампетэнцый, то ўсё ж важнейшыя нацыянальныя парламенты.

 

Ва ўсёй Еўропе ўдзельніцтва ў еўрапейскіх выбарах ніжэйшае за дзяржаўныя выбары, а на дадатак – сістэматычна абніжаецца. Праблема ў тым, што ў Заходняй Еўропе ўдзельніцтва паніжаецца да каля 50 адсоткаў, а ў нас – каля 20 адсоткаў. Гэта робіць вельмі цяжкімі аналізы выбараў.

 

- Што, акрамя нізкага ўдзельніцтва, крыецца пад дэфініцыяй “выбары другой катэгорыі”?

 

- Зараз мы з калегамі палітолагамі з еўрапейскіх краін рэалізуем праект у рамках 7 Агульнай Праграмы ЕС, які тычыцца паміж іншым гэтага пытання – ад самога пачатку правядзення выбараў да Еўрапейскага Парламенту (ЕП), а гэта значыць ад 1979 года. Заканамернасці гэтых Second Order Elections засноўваюцца на сіндроме з’яў, лагічна звязаных паміж сабой – выбаршчыкі перакананыя, што ад гэтых выбараў менш залежыць, а гэта значыць – менш баяцца змарнавання іх голасу. Такім чынам, яны не галасуюць тактычна, што ім здараецца часта ў нацыянальных выбарах, а галасуюць “сэрцам”, на партыі іх першай прэферэнцыі, якія часам не маюць шанса на месца ў парламенце. У выніку гэтага ў парламентарных выбарах большасць галасоў атрымоўваюць меншыя партыі.

 

Другі механізм засноўваецца на тым, што меншая вага гэтых выбараў павялічвае жаданне паказаць кіруючым, што яны не дзейнічаюць настолькі добра, як выбаршчыкі гэтага ад іх чакаюць. Гэта сваеасаблівая жоўтая картка для тых, хто знаходзіцца ва ўладзе. Адныя галасуюць, такім чынам, на няўрадавыя партыі, а іншыя галасуюць нагамі – не ідуць на выбары. На гэтым адносна выйгрываюць апазіцыйныя партыі.

 

Вельмі істотным з’яўляецца аднак тое, калі трапляюцца еўравыбары – даныя паказваюць, што чым больш супадаюць з айчыннымі, у гэтым у меншай ступені з’яўляюцца “другой катэгорыі”, а іх вынікі набліжаюцца да парламентарных выбараў. Таму што тады выбаршчыкі ставяцца да выбараў у ЕП як прадчуванне сапраўдных – айчынных, і не хочуць рызыкаваць накручваннем кан’юктуры партыям, якіх баяцца.

 

Урэшце, незалежна ад таго, што ў гэтых выбарах выбіраюцца члены ЕП, пытаннямі кампаніі з’яўляюцца, галоўным чынам, унутраныя справы краіны.

 

- Польскі досвед з еўравыбарамі сціплы.

 

- У 2004 годзе ў Польшчы была спецыфічная сітуацыя: СДЛ (Саюз Дэмакратычных Левых – заўваг. пераклад.), які тады кіраваў, быў у цяжкай сітуацыі – пасля серыі афёр і разламе ў партыі, калі заснавалі СдПЛ (Польская Сацыял-дэмакратыя). Да ўлады рыхтаваліся новыя правыя партыі. Еўравыбары былі трактаваныя як прэлюдыя да выбараў у Сейм 2005 года.

 

Неадназначнымі былі адносіны палякаў да Саюзу – памятаем, што падчас рэферэндума аб уваходзе да ЕС у 2003 годзе галасоў на “не” і адсутных было больш за галасы на “так”. Папулістычна-ксенафабічным партыям удалося напужаць палякаў Еўрапейскім Саюзам.

 

Вынікі аказаліся, аднак, згоднымі з шматгадовай саюзнай нормай – выйграла на гэтым апазіцыя і меншыя партыі. Нягледзячы на нізкую прысутнасць Саюз Свабоды атрымаў больш галасоў за выбары ў Сейм у 2001 годзе. Парог перайшла таксама СдПЛ, а з другога боку посьпех дасягнулі еўраскептычныя ЛПС (Ліга польскіх сямей – заўваг. пераклад.) і Самаабарона. Поспех цяжкі для паўтарэння – парадокс у тым, што на Саюзе найбольш выйгралі электараты тых партый, якія былі супроць. Менавіта земляробы атрымалі даплаты. На маю думку, гэта было пачаткам паражэння Рамана Гертыха і Анджэя Лепера, а не глабальны план глытання закусак праз Яраслава Качыньскага.

 

- А што адбудзецца падчас другіх польскіх выбараў 7 чэрвеня?

 

- Цяжка нешта прагназаваць. Мы не ведаем, як людзі ставяцца да сённяшняга крызісу, ці пачнуць абвінавачваць у ім урад, як бы недарэчна гэта не выглядала. Пакуль што так не адбываецца, быць можа таму, што апазіцыя ў сваёй надта відочнай агрэсіі не можа пераканаць палякаў, што акрамя нескладанага крытыцызма стварае альтэрнатыву, мае нешта сэнсоўнае да прапановы. Не гаворачы ўжо, што практычна ўвогуле не адносіцца да спраў панеўрапейскіх.

 

Прагназаваць цяжка яшчэ і таму, што ў еўравыбарах назіраецца слабейшая ідэнтыфікацыя выбаршчыка з яго партыяй – ён разглядае магчымасць падтрымкі адной з некалькі партыяў. Звычайна так здараецца, што ёсць адна “партыя нянавісці” і больш за адну любімых партыяў. У выбарах да Сейму галасуюць звычайна на наймацнейшую, каб не змарнаваць голаса і не даць дайсці да ўлады той групе, якую баімся, але ў еўравыбарах гэты механізм слабейшы.

 

- Чуваць нараканні, што ў кампаніі нехапае еўрапейскай тэматыкі.

 

- Аднак гэта рыса еўравыбараў ва ўсёй Еўропе. Нацыянальныя справы дамініруюць у кампаніях. Найгоршае ў Польшчы – гэта тое, што ў гэтай кампаніі аднак увогуле няма гаворкі аб Еўропе, а менавіта ў новай краіне-члене спатрэбілася б выкарыстанне перыяду перад выбарамі для стараннай сацыялізацыі грамадства ў справы Саюзу. Варта было б растлумачыць палякам, што выбраныя намі прадстаўнікі сапраўды павінны ў еўрапарламенце клапаціцца аб супольным еўрапейскім дабрабыце, а не толькі аб нашых партыкулярных інтарэсах. Варта, каб палякі ведалі, у якой партыйнай сям’і апынуцца дэпутаты, выбраныя да ЕП. Пасля выбараў 2004 года польскія парламентарыі апынуліся ў еўрапейскіх групіроўках, якія паўсюдна лічацца маргінальнымі, не маючымі дзейснай сілы ў ЕС. Дэпутаты ЛПС, Самаабароны ці ПіС могуць, так сапраўды, толькі каментаваць, пратэставаць ці далучыцца да праектаў, прапанаваных “нацыянальнай” ці “сацыялістычнай” групіроўкай; самі нічога не могуць правесці. Усведамленне гэтай канфігурацыі ўнутры ЕП з’яўляецца мала вядомай палякам, нават адукаваным. Журналісты павінны спрабаваць размаўляць з кандыдатамі на дэпутатаў у ЕП па-ангельску ці французску. Кпінай з выбаршчыкаў трэба назваць факт кандыдавання палітыкаў, дэкларуючых, што менавіта зараз распачынаюць інтэнсіўны курс X ці Y мовы. Гэта надзвычайна важна – палітыка ЕС фарміруецца ў вялізнай ступені падчас нефармальных спатканняў і ў кулуарах.

 

- Спадар гаварыў, што ў еўравыбарах выйгрываюць звычайна меншыя партыі. У Польшчы мы маем некалькі такіх: з аднаго боку Лібертас, Правыя РП і СРП (Саюз рэальнай палітыкі – заўваг. пераклад.), а з іншага – Цэнтралевыя. У даследваннях публічнай думкі яны пакуль што не існуюць. Ці ў кампаніі яны могуць дабіцца 5 адсоткаў?

 

- Меншыя партыі слаба стартавалі і слаба іх відаць. Гэта крыху віна сродкаў масавай інфармацыі, якія цікавяцца толькі галоўнымі партыямі, а шкода. Убачым, як дадуць сабе рады, але для іх такім шансам з’яўляюцца менавіта выбары ў польскі парламент, а ён яшчэ доўга не будзе існаваць. Вядома, не трэба спадзявацца, што нейкая з гэтых партыяў набліжыцца да вядучай тройкі, але вынік у межах 5 адсоткаў трэба было б прызнаць за вялікі поспех.

 

- Лібертас – панеўрапейскую партыю ірландца Дэклана Ганлея, ствараную ў Польшчы галоўным чынам ЛПС – інтэнсіўна прапагандзіруе публічнае тэлебачанне.

 

- Прысутнасць на тэлебачанні можа дапамагаць, але гэтага яшчэ мала. У апросах Лібертас яшчэ не існуе.

 

Гэтай партыі спрыяе тое, што яна – інакш за, напрыклад, ПіС – з’яўляецца выразнай у еўрапейскіх пытаннях: адназначна супроць еўра, супроць трактату з Лісабону. Нагрузкай дадаткова з’яўляецца тое, што на практыцы з’яўляецца кампрамітаванай ЛПС, толькі што пад новай шыльдай.

 

Лех Валенса можа дапамагчы гэтай партыі сваімі прамовамі не на кангрэсах Лібертас, але ў Еўропе. У Польшчы выбаршчыкі бачаць, што цяжка гаварыць, што Валенса падтрымлівае Лібертас.