Sponsor:

Partnerzy:



Як быць багатым и шчаслівым

Data: 1970-01-01 03:00

Паводле: Studia i Kariera. Trendy 2009/ Newsweek, красавік 2009 г.

 

Аўтар: Кшыштаф Саганьскі

 

Што ты маеш замер насіць у будучыні – зялёны каўнерык ці белы фартух? Вось пяць гарачых трэндаў на рынку працы, на якія варта звярнуць увагу, выбіраючы кірунак далейшай навукі.

 

Уяві сабе, што зараз 2020 год і кожны ранак ты выходзіш на працу. Чым ты займаешся? Падзяляеш клеткі DNA ў лабараторыі? Праекціруеш вела-сцежкі? Можа кіруеш домам апекі над старымі людзьмі? Мы табе гэтага жадаем. Гэта, на думку экспертаў рынку працы, адныя з найлепш абяцаючых прафесій будучыні.

 

Рынкам працы, а хутчэй яго пастаяннымі зменамі, кіруюць сёння тры вялікія сілы – тэхналагічнае развіццё, глабалізацыя і дэмаграфія. Грамадства старэе, а дадаткова пазней у старасці мы дажываем у штораз лепшай кандыцыі. Для абслугоўвання арміі пенсіянераў патрэбныя тысячы рук. Ад медсясцёр і псіхолагаў, агароднікаў да масажыстаў. Гэта вялікі выклік для сегменту спецыялізаваных паслугаў.

 

Нічога таксама не ўстрымае high-tech рэвалюцыі і ўсёагарняючай інфарматызацыі, якая выклікае неўтаймоўны голад спецыялістаў па IT. Трэцяя вялікая сіла – гэта глабалізацыя, і гаворка тут ідзе не толькі аб класічным outsourcing прадукцыі і паслуг (замаўленне прадпрыемствамі заданняў спецыялізаваным вонкавым адзінкам), але таксама аб глабальных рашэннях, якія тычацца, напрыклад, барацьбы з пацяпленнем клімату.


Пытанне толькі, на колькі гэтыя глабальныя трэнды перакладаюцца на польскі рынак працы. Сваеасаблівай падказкай для выпускнікоў сярэдніх школ можа быць спіс, так званых, замаўляемых кірункаў, які ў лютым гэтага года надрукавала Міністэрства Навукі і Вышэйшай Адукацыі. Гэты тыя кірункі навукі, якія прызналі за стратэгічныя для развіцця Польшчы. У спісе знаходзяцца: інфарматыка, біятэхналогія, будаўніцтва, інжынерыя, а таксама ахова асяроддзя і мехатроніка. На іх падтрымку дэпартамент збіраецца прызначыць 200 мільёнаў злотых.

 

Апрані зялёны каўнерык

 

Green jobs, так званыя „зялёныя працы”, гэта адзін з тых сектараў рынку працы, які праз найбліжэйшыя 30 гадоў будзе ўсмоктваць вялізную колькасць спецыялістаў. – Свет звар’яваў ад глабальнага пацяплення, аб асяродзі зараз клапоцяцца прадпрыемствы, школы, асяродкі самакіравання, жыллёвыя супольнасці... “Гэта моцны рынак працы,” - пераконвае Паула Стаянаў з фірмы персанальнай кансультацыі Hays.

 

Наколькі моцны, паказвае прыклад Злучаных Штатаў. Прэзідэнт адразу пасля сваёй прысягі абвясціў, што Злучаныя Штаты напрацягу наступных 10 гадоў выдадуць 150 мільярдаў даляраў на масавае развіццё аднаўляльнай энергіі. Мэта: да 2025 года адна чацвёртая энергіі ЗША павінна была б паходзіць з аднаўляльных крыніцаў. Гэта, сваім чынам, - як хутка вылічылі навукоўцы з University of Tennessee i RAND Corporation – выробіць аж 5 мільёнаў дадатковых зялёных месц працы.

 

Зялёныя каўнерыкі, як іх ужо ахрысцілі амерыканскія СМІ, павінны бароцца на шасці галоўных фронтах: адаптацыя будынкаў, транспарт, энергаашчадныя сродкі камунікацыі, энергія паветра, сонечная энергія, а таксама паліва з біямасы. Але будуць патрэбныя таксама ў турыстыцы, сельскай гаспадарцы, адукацыі, а перад усім – у паслугах.

 

Зазеляніцца таксама ў Польшчы. Саюзны энергітычна-кліматычны пакет (законы, якія павінны прадухіляць глабальнае пацяпленне) прадугледжвае, што да 2020 года 15 адсоткаў энергіі ў нашай краіне павінна паходзіць з аднаўляльных крыніцаў, а 20 адсоткаў павінна таксама паменшыць дзяржаўную эмісію вокісу ўглерода. “А гэта азначае голад спецыялістаў па будоўлі паветраных і водных электрастанцый, спецыялістаў па ядзернай энергіі, здабывання біямасы і ачышчэння сцекаў, – растлумачвае Паўла Стаянаў.

 

Але глыбока памыляецца той. Хто лічыць, што толькі навука дазволіць яму апрануць зялёны каўнерык да касцюму. Green job-ам будзе таксама юрыст, які спецыялізіруецца ў законах аховы асяродзя, менеджэр, які займаецца экакансалтынгам, ці сацыёлаг, даследваючы прычыны, па якім людзі прыяжджаюць да працы на ровары.

 

“На рынку ёсць вялікае запатрабаванне на “мягкіх спецыялістаў”, гэта значыць – на ўсялякія паслугі, звязаныя з экалогіяй. Асабліва зараз патрэбныя кансультацыйныя і дарадчыя паслугі,“ – растлумачвае Богдан Грабчык з сервісу JobPilot.

 

А канкурэнцыя? Пакуль што невялікая. У мінулым навучальным годзе 2007/2008 навуку на кірунку ахова асяродзя выбрала толькі 11,3 тыс. Асоб. Такім чынам ён апынуўся толькі на 16 месцы ў ранкінгу найпапулярнейшых у Польшчы кірункаў навукі – згодна з Міністэрствам Навукі і Вышэйшай Адукацыі.

 

Белыя фартухі заўсёды ў цане

 

“Я цяжарная. Калі я думаю аб будучыні свайго сына, то я хацела б, каб ён быў лекарам. Фінансавы крызіс можа быць прычынай таго, што людзі адмовяцца ад рознага люксусу, але напэўна не ад лекара,” – пераконвае Паўла Стаянаў.

 

І сапраўды. Як у старым жарце: пекар, лекар і магільшчык – гэта тры прафесіі, на якія заўсёды будзе запатрабаванне. Сегмент прафесій, звязаных з health care, з апекай здароў’я, - гэта адна з найлепш развіваючыхся галінаў. На яе развіццё мае ўплыў змяняючыся свет. Заднаго боку, апантанасць заходніх грамадстваў на пункце здароў’я і здаровага вобразу жыцця, а другога – дэмаграфічныя змены. Старэнне грамадстваў і міграцыі выклікаюць узрост попыту на апякуньчыя паслугі. Так званы care industry, сектар апекі, - гэта не толькі простыя санітарныя працэдуры ў пацыента дома, але таксама рэабілітацыйныя працэдуры, псіхалагічная дапамога, эмацыянальная апека. Запатрабаванне на такія паслугі гвалтоўна расце па ўсім свеце, а асабліва ў Злучаных Штатах, дзе пачало старэць так званае пакаленне baby boomers. Сёння імкненне на працу ў сегменце health care з’яўляецца настолькі вялікім, што рэкрутацыйныя фірмы ствараюць асобныя адзелы да яго абслугі.

 

Аднак ахова здароў’я – гэта нешта большае за проста лекараў і медсясцёр. Гэта таксама дыетыкі, спецыялісты па фітнесу, фізіатэрапеўты, індывідуальныя трэнеры, фармацэўты (Польшча з’яўляецца і яшчэ на доўга застанецца найбольшым рынкам збыту лекарстваў на абшары Цэнтральнай Еўропы), псіхолагі, спецыялісты па рэабілітацыі. “Гэта вялікая магчымасць праявіць сябе для выспецыялізаваных апекуньчых паслугаў, на якія будзе запатрабаванне на ўсім свеце,” – падкрэслівае Паўла Стаянаў.

 

Што важнае, сегмент апекі выключна супрацьпастаўляецца глабальным тэндэнцыям. Яму не пагражае паўсюдная кампутарызацыя. Бо нават найлепшы лаптоп не выкупае пацыента ў шпіталі. Не пагражае яму таксама outsourcing – дому старцаў не можна перанесці ў Кітай ці Індыю.

 

У лабараторыі робяць грошы

 

На свеце біятэхналогія (навука выкарыстання біалагічных працэсаў у прамысловасці) – гэта лакаматыў навуковага развіцця. Біётэхнолагі абмываюць рукі ў генетычна мадэфіцыраванай жыўнасці, у стварэнню лекаў, у генетычнай інжынерыі, тэрапіі генаў ці стварэнню сучасных дыягнастычных метадаў.

 

Як вынікае з найноўшага рапарту кансалтынгавай фірмы Novumed Life Science Consulting з Мюнхена, безумоўнае першынства ў гэтай галіне навукі маюць амерыканцы. У першай сетцы найбольшых біятэхналагічных фірмаў свету знаходзяцца аж 65 фірмаў з ЗША, 21 з Еўропы і 7 з Аўстраліі. У Польшчы працуюць 109 прадпрыемстваў, займаючыхся біятэхналогіяй, а таксама 43 асяродкі даследванняў. Таму польскія біятэхнолагі, якія хочуць знайсці працу, мусяць выяжджаць за акіян. У краіне іх чакае самае большае кар’ера гандлёвага прадстаўніка.

 

Але Еўропа прымяраецца да вострай гонкі. Адной з найважнейшых саюзных праграмаў, якія тычацца біятэхналогіі з’яўляецца так званая VII Агульная Праграма, у межах якой на ключовыя галіны навукі (у тым на біятэхналогію) Саюз збіраецца прызначыць у 2007-2013 гадах аж 72 мільярда еўра. У Польшчы прагназіруецца, што развіццё біятэхналогіі выпрацуе да 2020 года каля 30 тысячаў новых месц працы. Біятэхналогія знаходзіцца на 15 месцы ў спісе найпапулярнейшых накірункаў у навучальным годзе 2008-2009. Гэтую спецыялізацыю пачалі вывучаць у кастрычніку 2008 года каля 13 тысячаў абітурыентаў.

 

Інфарматык заўсёды і ўсюды

 

Канстатацыя, што інфарматыка з’яўляецца кірункам будучыні, выглядае банальна. У саміх толькі Злучаных Штатах дзейнасць, звязаная з інтэрнетам, дала напрацягу апошніх 5 гадоў працу 1,2 мільёнам людзей. А таму што інфарматыка захоплівае чарговыя абшары жыцця, ужо пачынае не хапаць спецыялістаў па IT.

 

Дэфіцыт інфарматыкаў у Польшчы налічвае 10 тысяч чалавек – гэта вынікае з рапарту, апрацаванага аналітычнай фірмай IDC (International Data Corporation). На першым месцы найбольш патрэбных прафесій знаходзяцца праграмісты, да іх накіравана каля 30 адсоткаў усіх інфарматычных месц працы. Таксама вялікім з’яўляецца запатрабаванне на інфарматыкаў, спецыялізуючыхся ў тэлекамунікацыі і кансалцінгу.

 

Гэты голад на інфарматыкаў і іншых спецыялістаў з тэлекамунікацыйнай галіны непакоі ўсе краіны. У Італіі ён дасягае 11 адсоткаў, у Іспаніі – 8 адсоткаў, а ў Аўстрыі – каля 6 адсоткаў. І нічога не абвяшчае, каб ён мог быць заспакоены.

 

Добрыя, багатыя годы працы чакаюць спецыялістаў па безправодных сецях – асабліва тых, якія разбіраюцца ў іх забяспячэнні. Як вынікае з міжнароднага рапарту фірмы Cisco System, у найбліжэйшых гадах ва ўсёй Еўропе можа нехапаць нават поўмільёна працаўнікоў, адукаваных у высокага ўзроўню сеткавых тэхналогіях, неабходных для развіцця еўрапейскай гаспадаркі.

 

- Варта таксама шукаць інфарматычных паліц і аб’ядноўваць веды па IT з іншымі галінамі, - заахвочвае Богдан Грабчык. Напрыклад, з біялогіяй.

 

Біяінфарматыка – гэта новая дысцыпліна, якая займаецца выкарыстаннем інфарматычна-матэматычных метадаў да вырашэння праблем з біялагічных навук (напрыклад, да аналіза секвенцыі ДНК). У Польшчы першым, хто ўвёў гэту спецыялізацыю ў 2003 годзе, з’яўляецца Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані. Некалькі гадоў пазней гэты кірунак з’явіўся, паміж іншым, на Ягелонскім Універсітэце, Варшаўскім Палітэхнічным Інстытуце і Сілезійскім Універсітэце. А можа мехатроніка? Гэты кірунак аб’ядноўвае ў сабе пытанні механікі, інфарматыкі і электронікі. Студэнты будуць вучыцца праектаванню і вытварэнню машын, іх сістэме кіравання і праграміравання інфарматычных сістэм. Мехатроніку можна вывучаць ў Варшаўскай Тэхнічнай Акадэміі, у палітэхнічных ВНУ ў Гданьску, Лодзі, Чэнстахове і Шчэціне.

 

Умееш лічыць?

 

Банкір – па-за прастытуткай найстаршая прафесія. І ўвесь час патрэбная. На думку аналітыкаў рынку працы, фінансавы сектар менавіта зараз, пасля перыяду ўпадка, будзе патрабаваў новых спецыялістаў. – Мы маем штораз больш банкавых і страхавых прадуктаў, - прадугледжвае Богдан Грабчык. – І не памяншаецца попыт на добрых бухгалтароў. Без ніх не абойдзецца ніякая фірма.

 

Нагодай для бухгалтароў з’яўляецца таксама дынамічна развіваючыйся ў Польшчы outscouring – замова праз міжнародныя прадпрыемствы выспецыялізаваным вонкавым адзінкам заданняў, неабходных для функцыянавання гэтага ж прадпрыемства. Бухгалтарскія паслугі на сённяшні дзень з’яўляюцца аднымі з найчасцей outscouring-ваных. Напаўняць аптымізмам можа спіс 50 найбольш прывабных з пункту гледжання outscouring-говых інвестыцый гарадоў на свеце, падрыхтаваны фірмай Global Services i Tholons. Кракаў, як адзіны еўрапейскі горад, знаходзіцца ў першай дзесятцы гэтага спісу. На 28 месцы размясцілася Варшава.

 

А на канец суцяшэнне для тых, выбар кірунку навучання якіх не ідзе ў пары з глабальнымі трэндамі. Якая прафесія з’яўляецца найбольш расхапляльная ў свеце? Згодна з найноўшым рапартам дарадчай фірмы Manpower – гэта кваліфікаваны фізычны працоўнік (цясляр ці электрык). Ён можа быць заўсёды спакойны наконт працы.