АЎТАСТРАДЫ І БАРАЦЬБА З КРЫЗІСАМ – ГОНАР ТУСКА
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: DZIENNIK, з 16.04.2009 г., www.dziennik.pl.
Аўтар: Анна Гелеўска, Гжэгож Асецкі.
DZIENNIK дабраўся да спецыяльнага рапарту, які канцылярыя прэм’ера падрыхтоўвае на падвядзенне вынікаў 500 дзён працы кабінета Дональда Туска. Чым хваліцца ўрад у гэтым дакуменце? Барацьба з крызісам, замяшчэнне Леха Валенсы ў звязавай Радзе Міністраў, а таксама... аўтастрадамі.
Рапарт піша міністр Міхал Боні. Ведамствы атрымалі загад дапамагаць у падрыхтоўцы часткі рапарту і падвялі вынік дасягненняў апошніх 500 дзён. Тэмп вельмі хуткі. Менавіта прайшоў час для паасобных міністраў на ўзнясенне канчатковых паправак. Рапарт праўдападобна будзе абвешчаны ў пятніцу. Ён ствараўся ад пачатку ў глыбокай таямніцы.
“Я нічога не ведаю аб такой ініцыятыве,” – гаварыў ранкам намеснік старшыні ГП (Грамадзянская Платформа, Platforma Obywatelska - палітычная партыя: заўваг. пераклад.), нягледзячы на тое, што рапарт павінен быў быць разасланы дэпутатам як дапамога ў спатканнях на 500 дзён ураду.
На больш за 100 старонках аўтары пералічваюць дасягненні ўраду. У тэксце відаць, як пасунуліся ўрадавыя прыярытэты напрацягу года. На сённяшні дзень найбольшым выклікам для кабінета Дональда Туска з’яўляецца крызіс. Якія антыкрызісныя дзеянні ўраду? Пачынаючы ад стварэння Камітэта Фінансавай Стабільнасці, забяспячэння гарантыяў для банкаўскіх укладаў да праведзеных на пераломе студзеня і лютага амаль 20-мільярдных ашчаднасцяў у бюджэце.
Урад адкладвае дапамогу для безпрацоўных
У справе еўра ўрад хоча трымацца раскладу язды, і дагэтуль вызначанай мэтай з’яўляецца спаўненне крытэрыяў прыняцця звязавай валюты ў 2011 годзе. Што ўдалося зрабіць па гэтай справе? Прынялі дарожную мапу і прызначылі на пасаду ўпаўнаважанага па справах увядзення еўра.
А што расчаравала? У рапарце напісана, што “намерам ураду з’яўляецца дасягненне шырокага палітычнага кансэнсуса і перакананне апазіцыі для падтрымкі плану як мага хутчэйшага прыняцця еўра. Гэта пытанне ўжо было прадметам кансульнацыі з прэзідэнтам і старшынёй найбольшай палітычнай партыі.” Але аўтары не напісалі аб тым, што прэзідэнт і “старшыня найбольшай палітычнай партыі” гавораць урадавым планам – “не”, аб кансэнсусе няма чаго нават марыць.
У рапарце не з’яўляецца таксама пытанне закручанасці на фінансавых рынках і ваганнях валюты, а гэта наступныя перашкоды, якія могуць перавярнуць урадавы план прыняцця звязавай валюты. Вялікія фрагменты прысвечаныя грамадзкай палітыцы, рэформе адукацыі і дзеянням на рынку працы. Як дасягненне, урад пералічвае замяшчэнне Леха Валенсы ў звязавай Радзе Мудрацоў.
Туск не дапаможа сквапным і ленівым
Нават у так далікатнай справе, як будова аўтастрад, урад пераконвае, што мае чым пахваліцца. Чым? Падпісаннем умоваў на будаванне 760 км дарог, у тым 400 км аўтастрад. У гэтым выпадку ўрад параўноўвае сябе са сваімі папярэднікамі і падкрэслівае, што Ежы Палячэк падпісаў умовы толькі на 110. Ані воднага слова аб нерэалізаваных таргах і адмовах ад спраў выканаўцаў, за што некалькі тыдняў таму міністр інфраструктуры тлумачыўся на дыване перад прэм’ерам.
У падвядзенні вынікаў урад хваліцца статыстыкамі. Чытач рапарта можа даведацца, што на 72 праведзеных пасяджэннях урад прыняў 301 законапраект, з якіх 286 накіраваў у Сейм. З прыведзеных дадзеных можна таксама даведацца аб тым, што ўрад прыняў 231 распараджэнняў і 349 пастанаўленняў.