Sponsor:

Partnerzy:



Дадзім рады

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Newsweek, 5 красавіка 2009 г.

 

Аўтар: Войцех Сурмач, Лангіна Гжэгурска

 

Мы, маладыя, маем такі вялікі апетыт на жыццё, што крызіс нас не ўзрушвае. Калі нас звольняць, мы заснуем уласныя фірмы.

 

Крызіс, як пажар у лесе, які ўсё паліць да голай зямлі, але ажыўляе яе і стварае добрую глебу для ўзрастання новых дрэў. Крызіс – гэта найлепшая магчымасць для маладых, каб заіснаваць на рынку, для займання месца пасля старых фірм, якія паўпадалі. Падчас крызісу паўставалі найбольшыя фірмы ў ЗША, такія як Microsoft ці Hewlett-Packard. “Крызіс – гэта ваш прыватны шанец, не змарнуйце яго!” – заклікаў маладых слухачоў у студзені на міжнародным кангрэсе ў Канзас Сіці Карл Шрам, старшыня амерыканскага Фонду Каўфмана, найвялікшай арганізацыі на свеце, якая займаецца падтрымкай прадпрымальніцтва.

 

Сярод тысячаў сведкаў прамовы было трое маладых людзей з Польшчы. Яны ўважліва слухалі, але ў супрацьлегласці ад рэшты сабраных яны не мелі чырвоных плямаў на твары, а толькі лёгка ўсміхаліся.

 

Словы Карла Шрама не былі для іх нейкай нечаканасцю, бо маладых людзей у нашай краіне не трэба да нічога заахвочваць. Дрэнныя інфармацыя аб гаспадарцы мы прымаем да інфармацыі без мірганне вокам і робім сваё, гэта значыць – цяжка працуем, каб асягнуць поспех. Што праўда, мы баімся паніжэння зарплат ці звальненняў, але без перабольшвання, мы дадзім рады. Заўсёды можна пашукаць іншай працы ці заснаваць уласную фірму і далей жыць па поўнай. Неспадзявана аказваецца, што не толькі для сябе, але таксама для Польшчы.

 

Мы адважныя і не баімся крызісу. Нават калі нас звольняць, мы не адмовімся ад мараў – так адказвае большая частка палякаў ва ўзросце 25-34 гадоў падчас праведзеных MillwardBrown SMG/KRC апросах пад канец мінулага года. У сакавіку доследная фірма паўтарыла для “Neewsweek”-a гэты апрос, задаваючы ідэнтычнае пытанне. Пасля трох месяцаў сталых бамбардыровак драматычнымі паведамленнямі аб крызісе найдалей амаль што палова маладых людзей не баіцца рэгрэсу. Працягваючыйся аптымізм маладых пацвярджае таксама апублікаваныя два тыдні таму даследванні Цэнтра імя Адама Сміта “Money track 2009”. На пытанне: “Ці спадар/спадарыня бачыць нейкія шансы на папраўлення сваёй матэрыяльнай сітуацыі?”, аж 32,2 адсоткі рэспандэнтаў адказалі, што так. Пры чым усе – гэта людзі ва ўзросце 20-39 гадоў. Тая самая група паказала, што з мэтай павялічвання заробкаў распачала б дадатковую працу (а не зайграла б у латэрэю, як дэкларавала большасць палякаў).

 

Дадатковая праца? У часе крызісу і масавых звальненняў? Непапраўныя аптымісты? “Зусім не. Шмат з іх заўважыла ў апошніх гадах, што іх жыццё можа дыяметральна змяніцца на лепшае, дзякуючы цяжкой працы. У любых умовах,” – растлумачвае сааўтар даследванняў прафесар Дамініка Мэйсон з кафедры псіхалогіі індывідуальнасці Варшаўскага Універсітэту. Таму нягледзечы на цяжкія гаспадарчыя ўмовы мы не робім ніякіх нервовых рухаў, а толькі робім, што да нас належыць. З найноўшых даследванняў, выкананых SGM/KRC на замову “Neewsweek”-a, вынікае, што так робіць аж 76 адсоткаў маладых палякаў.

 

Як гэта магчыма, што мы не лопаемся перад крызісам? Згодна з праф. Дамінікай Мэйсон, мы – маладыя – як правіла не баімся новых рэчаў ці таго, што з’яўляецца для нас невядомым ці іншым. І ўвесь час нечага шукаем.

 

Агнешка Бялэк (29 гадоў) і Міхал Бонк (33 года) першы сур’ёзны пералом у сваім жыцці прайшлі паўтара гады таму, калі ажаніліся. Пазней наступны катаклізм – зменя працы. Яны была каанрдынатарам праектаў у ПР-агенцыі, сёння з’яўляецца брэнд-мэнэджэрам у міжнароднай карпарацыі. Ён – у мінулым брэнд-мэнэджэр, зараз працуе ў якасці каардынатара праектаў у вялікай фірме. Абое сцвярджаюць, што гэтыя пераломы навучылі іх жыццю ў змене. Крызіса яны не недаацэньваюць, тым больш што працуюць у замежных фірмах, якія больш адчуваюць глабальны рэгрэс у параўнанні з польскімі. Але працуюць як заўсёды: востра і прафесійна. Для сябе маюць толькі ўікэнды – вечары ў пятніцу ў добрым рэстаране ці субота, напрыклад, недзе ў спа па-за горадам – гэта для ніх норма. Рэшткі заробленых грошай яны выдаюць на развіццё (ён зараз скончыў MBA, яна збіраецца пайсці па яго слядах) і мары (лыжы, тэніс, коні). Пазней прыйдзе час на планаванне сям’і. “Мы рэалізуем свой план. Мы не адмаўляемся ад нічога,” – запэўніваюць яны. Аб крызісных звальненнях нават не думаюць, бо нядаўна былі прынятыя на працу менавіта таму, што з’яўляюцца добрымі ў тым, што робяць.

 

Куба Кубіцкі (31 год) і Ярэк Боліньскі (34 гады), уладальнікі кампаніі Propeller Film, могуць ім толькі пазаздросціць стаіцкага спакою. Яны спецыялізуюцца ў прадукцыі рэклямных фільмаў і вельмі выразна адчулі, што заказчыкі змяншаюць рэклямныя бюджэты. Некалікі праектаў стала пад знакам пытання, зрабілася нервова, але далі рады. “Мы дапасоўваемся да патрабаванняў рэнку, можам моцна зыйсці з цэны,” – кідае адважна Куба, які акрамя нізкай цэны прапануе кліентам вялікую энэргію і запал маладой каманды. Такім чынам Propeller апошнім часам прыняў праекты, якія напачатку павінны былі апынуцца ў вядомых студыях фільму. Апынуліся аднак у ніх, бо яны танейшыя, а зусім не горшыя. “Няма так, што мы маем штораз больш кліентаў. Але іх столькі, сколькі было раней, што з’яўляецца вялікім паспехам,” – гаворыць Куба і падкрэслівае, што быццё эластычным заўсёды аплочваецца.

 

“Такімі могуць быць толькі маладыя палякі. Без комплексаў і ўперад,” – не хавае радасці Дарэк Жук, які разам з двумя знаёмымі, Маріўшам Турскім і Яцкам Александровічам (усе з 1980 году), стварыў пяць гадоў таму машыну для дапамогі маладым людзям у кіраванні ўласным бізнесам – Акадэміцкія Інкубатары Прадпрымальнасці (АІП). Ад той пары яны выпусцілі на рынак ужо больш за 2,5 тыс. Фірм. У мінулым годзе да ніх звярнуліся 300 маладых палякаў, у гэтым – амаль 800. Яны ў ніх атрымоўваюць дафінансаванне ад спонсараў і саюзных фондаў на разкрутку бізнесу, напрацягу года яны дзейнічаюць пад іх бухгалтарскім і маркетынгавым парасолем. Пазней павінны разлічваць толькі на сябе. Гэта яны былі тымі маладымі людзьмі, які ўсмехаліся пад носам падчас прамовы шэфа фундацыі Каўфмана. Яны паехалі ў ЗША і зрабілі там сенсацыю. Іх праект – АІП – быў прызнаны за адну з трох найлепшых формаў падтрымкі маладых прадпрымальнікаў на свеце. “Але мы бедзем найлепшымі, бо маем ў краіне вялікі патэнцыял,” – гаворыць Жук, а прафесар Мэйсон так каменціруе: “Урэшце мы перастаем быць увесь час наракаючым грамадствам, а каталізатарам перамены з’яўляецца наш сябра крызіс.”

 

Яцэк Шафадэр (32 гады) спецыяліст па рэкляме і інтэрнет-продажы, спаўняў прафесійныя спадзяванні ўсіх сваіх шэфаў напрацягу 10 год. Ужо праз пяць месяцаў ён не павінен адказваць на нічыя спадзяванні, акрамя сваіх. Банкруціравала фірма hoopla.pl, у якой ён працаваў, зараз ён раскручвае ўласную дзейнасць пад назвай Afirmada. Прапаноўвае тое самае, што датыхчасова – выкарыстанне інтэрнет-рэклямы і новай тэхналогіі ў бізнесе – толькі на 30 адсоткаў таней. “Я ўрэшце адчуваю, што магу рабіць тое, што хачу, а крызіс парадаксальна стаўся маім паплечнікам. Памножыў мне кліентаў, якія змушаныя да ашчаднасці і прыходзяць да мяне,” – распавядая ён, не хаваючы задавальнення.

 

Шафадэр не з’яўляецца адзінай асобай, якой крызіс змяніў біяграфію на лепшае. У студзені і лютым згодна з данымі GUS працу згубіла каля 160 тыс. асоб. Частка з ніх не знайдзе новага месца працы, такім чынам стварае іх для сабе. “Мы атрымоўваем дзесяткі пытанняў, як заснаваць фірму. Яшчэ год таму практычна ніхто нас аб гэтым не пытаў,” – гаворыць Марэк Ерэчэк з партала przepisnabiznes.pl. “Рэвалюцыя ў жыцці часта падштурхоўвае да дзеяння, – ацэньвае Яцэк Санторскі, псіхолаг бізнесу. – Аднак самой матывацыі за мала, - папярэджвае ён, бо для дасягнення поспехаў у бізнесе неабходна дэтэрмінацыя, крыніцай якой з’яўляецца моцны характар.

 

Характарным – як гаворыць а сабе – з’яўляецца пазнаньскі будаўнік Раман Наўроцкі (35 гадоў). Называе сабе “спецыялістам па ўкладванню ўсяго” і “выдатным матэрыялам на дырэктара”. Чатыры гады таму пайшоў на працу да вялікай будаўнічай фірмы. Калі прыйшоў крызіс, найперш закончыліся надгадзіны, а ў кастрычніку пачуў: “Сорры, Ромэк, ты ўжо тут не працуеш.” Да паловы снежня яшчэ ўдалося працягнуць. Але студзень быў драматычны. “Я думаў, што звар’яцею без працы,” – распавядае Наўроцкі. Ён тады вырашыў, што яго ўжо ніхто ніколі з працы не звольніць і заснаваў сваю фірму. Неабходнае абсталяванне ён ужо мае, першага кліента таксама, а таксама і перакананне, што былы працадаўца яшчэ пашкадуе, што яго звольніў, бо Наўроцкі хоча з нім востра канкурыраваць.

 

“Патрэба доказу акружэнню сваёй вартасці – гэта адзін з мацнейшых стымулаў для заснавання гаспадарчай дзейнасці,” – каменціруе дзеянні Ромка праф. Ханна Гадлеўска-Майкоўска з інстытуту прадпрымальнасці Галоўнай Школы Гандлю. “Аднак прадпрымальнік павінен таксама быць гатовым да прыняцця рызыка і падрыхтаваным на раптоўныя змены,” – дадае спадарыня прафесар.

 

Гэтых рысаў з пэўнасцю хапае Зосі Бугайнай (28 год), спецыялістцы па архітэктуры маркі – фармавання яе іміджу. Яна, былая журналістка пазнаньскага радыя, без вагання кінула сталіцу Вялікапольшчы для сталіцы Польшчы. Працавала тут для найбольш вядомай маркітэнговай агенцыі. У сваім партафіліо кліентаў мела Кока-Колу, Вольва, Філіпс і Хэйнца. А гэта небывалы капітал. Пасля развітання з агенцыяй Эдэльман, ад верасня з’яўляецца вольным стральцом. Як Bugaja Communication, яна танейшая за сеткавы спецыяліст ад іміджу. “А калі, як не ў крызісе, канкурэнцыйнасць лічыцца больш?” – задае рытарычнае пытанне, рыхтуючыся да вайны з кліентам.

 

Прафесар Ханна Свіда-Земба, сацыёлаг, якая напрацягу некалькіх гадоў займаецца даследваннямі над моладзю, не здзіўляецца такой канфрантацыйным адносінам маладых палякаў. На яе думку маладыя бяруць жыццё за рага, бо проста не адносяць крызісу да ўласнага лёсу. Не звяртаюць увагу на гэта, бо не адчуваюць непасрэднай пагрозы. Заўсёды існуе нейкая альтэрнатыва.

 

“Для ніх, так сапраўды, нічога не абдываецца. Крызіс існуе толькі ў пераказе сродкаў масавай камунікацыі, з’яўляецца віртуальным,” – растлумачвае прафесар Ханна Свіда-Земба. І звяртае ўвагу на новы аспект перамены маладых палякаў. “Мае студэнты пачалі на занятках парушаць тэмы грамадзкай натуры. Раней нават не было аб гэтым гаворкі,” – дадае яна. “Дадзім рады” мае ўжо двайны памер: бізнесовы і грамадзкі.

 

Такія ўвагі – гэта мёд на сэрца Мацька Шчэхуры (33 гады), намесніка старшыні Еўрабанку, чалавека, моцна ангажаванага напрацягу доўгіх гадоў у грамадзкую працу, паміж іншым, у грамадзкім Праекце: Польшча. Місіяй Праекту з’яўляецца арганізаванне маладых людзей каля рашэнняў, якія змяняюць нашу краіну ў сучасную дзяржаву. Шчэхура нагадвае сабе даследванні прафесара Януша Чапіньскага два гады таму аб грамадзкім капітале, якія вельмі яму запалі ў памяць. Калі гаворка ідзе аб грамадзкай актыўнасці (давер да другой асобы, лічба дабравольных таварыстваў і фондаў), Польшча выйшла найгорш сярод усіх краін ЕС. Сёння гэта нарэшце змяняецца. А яго калега (таксама ўдзельнічаў у Праекце:Польшча), Павел Лісевіч (30 год), чыноўнік Міністрэрства Скарбу Дзяржавы, займаючыйся прамоцыяй прыватызацыі, гаворыць коратка: “Мы ўвайшлі ў прафесійнае жыццё пасля 1989 года. Мы не перажывалі падзелаў, воен, камунізму. Мы з’яўляемся найшчаслівейшым пакаленнем у гэтай краіне напрацягу апошніх 200 гадоў. Неразумна было б паддавацца нечаму такому малому з пункту гледжання гісторыі, як крызіс.

 

Рыцыя, дадзім рады.