Sponsor:

Partnerzy:



Расія, як каляхуючы чайнік

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Gazeta Wyborcza, 22-23.11.2008 г.

 

- Мы ходзім без штаноў, толькі баімся ў гэтым прызнацца, - аб выніках сусветнага крызісу для Расіі гаворыць вядомая маскоўская палітолаг Лілія Шэўцова.

 

Размаўляў: Марцін Вайцехоўскі

 

 

 

Крызіс у Расіі

· Расійскі біржавы рынак заваліўся ад жніўня на 70 адсоткаў.

· Лукойл лічыў, што барэль нафты будзе каштаваць 150 даляраў. Каштуе меней за 70 даляраў.

· Капіталізацыя Газпрому спала з 120 мільярдаў да 80 мільярдаў даляраў.

Дзяржава прызначыла ўжо 50 мільярдаў на выратаванне банкаў і ўмацненне курсу рубля.

· Гапром, Лукойл, Роснефт узялі пад залог танеючых акцый крэдыты на больш за 500 мільярдаў даляраў. Гэта больш за валютна-каштоўнастныя рэзервы Расіі.

***

 

Марцін Вайцехоўскі:

На якім узроўні моц Расіі панесла страты па прычыне сусветнага фінансавага крызісу?

 

Лілія Шэўцова:

Крызіс быў поўнай нечаканасцю як для расійскай эліты, так і для палітыкаў. Тандэм Мядзьведзеў і Пуцін не быў падрыхтаваны, што Расію закране амерыканскі, а пазней глабальны крызіс. Яны яшчэ ў жніўні паўтаралі, што гэта не тычыцца Расіі.

 

Слова “крызіс” у адносінах да Расіі не выкарыстоўваўся і далей не выкарыстоўваецца ў афіцыйнай рыторыцы, таксама ў сродках масавай інфармацыі, катраляваных Крэмлем. Але лічбы паказваюць, што крызіс ёсць і нават глыбокі. Наш біржавы рынак абваліўся на 70 адсоткаў. Гэта амаль што катастрофа. Банкавая сістэма нічога не можа зрабіць з гэтым. Дзяржава прысудзіла ўжо 50 мільярдаў даляраў на выратаванне некаторых банкаў і ўмацненне курсу рубля.

 

- Яшчэ ў жніўні гаварылася, што Расія мае такія вялікія рэзервы, што лёгка дасць рады з крызісам.

 

- Валютна-каштоўнастныя рэзервы Расіі налічвалі летам 600 мільярдаў даляраў. Але на сённяшні дзень гэта ўжо 420 мільярдаў у выніку вагання курсу. Ніхто не бярэцца рабіць адказныя прагнозы, што далей. Возьмем вялікія фірмы, напрыклад, нафтавага гіганта Лукойл. Усе іх прагнозы меркавалі, што цана нафты утрымаецца на ўзроўні 150 даляраў за барэль. На падставе гэтай велічыні планавалі інвестыцыі, браліся крэдыты. Нядаўна нафта ўпала ніжэй за 70 даляраў і напэўна будзе трымацца на гэтым узроўні з магчымымі ваганнямі. Гэта значыць, што ўвесь бюджэт Лукойла трэба паменшыць на палову. У падобнай сітуацыі знаходзяцца таксама іншыя фірмы.

 

- Ці сучасны крызіс можна параўнаць да крызісу 1998 года, які страсануў Расіяй і прывёў да вялізнага ўпадку каштоўнасці рубля?

 

- Пакуль што дзяржава трымае курс рубля на параўнальна стабільным узроўні, але гэта не можа працягвацца бясконца. Можа быць, некалі трэба будзе абвясціць дэвалюацыю, як у 1998 годзе. А гэта можа мець нязвыкла пагражальныя грамадскія вынікі. Ніводнае грамадства не любіць, калі яго зберажэнні і зарплаты з дня на дзень страчваюць сваю вартасць.

 

- Але ж расійскія правадыры з такім гонарам гаварылі аб рэзервах, якія Расія збірала напрацягу апошніх гадоў.

 

- Рэзервы ўжо не з’яўляюцца святой каровай. Дзяржава карыстаецца імі, каб ратаваць сітуацыю. Гэта адбываецца, дарэчы, цалкам непразрыста. Дапамогу атрымліваюць перад усім банкі і фірмы, звязаныя з уладай. Гэта аднак не ахоўвае гігантаў ад спада вартасці. Капіталізацыя Газпрому панізілася за апошні час з 120 да 80 мільярдаў даляраў. Некалькі месяцаў таму яна вылічвалася на больш за 300 мільярдаў. Старшыня Газпрому яшчэ нядаўна хваліўся, што гэта будзе першая фірма ў свеце, капіталізацыя якой перавысіць більён даляраў.

 

Дзяржава выдае грошы не дзеля таго, каб ратаваць гаспадарку, але блізкіх сабе алігархаў. Наша гаспадарка абапіраецца сёння на ўлюбёнцах і патэрналізме. Бізнес незадаволены, што дапамогу ад дзяржавы атрымаў металургічны магнат Алег Дэріпаска, а іншыя – не. Калі людзі гэта ўрэшце зразумеюць, то выбух можа быць моцным.

 

- А можа ўсё разыйдзецца?

 

- З фінансавым крызісам Расія магла б даць сабе раду. Бо фінансавая сістэма не ахоплівае ўсю гаспадарку. Рахункі ў банках маюць ледзьве 30 адсоткаў людзей. Пакуль пакутуе толькі вялікі бізнес, а гэта значыць – алігархі. Нехта палічыў, што дагэтуль яны страцілі 230 мільярдаў даляраў, але я не ведаю, на якім прынцыпе абапіраецца гэтае вылічэнне.

 

Аднак фінансавы крызіс паволі пераходзіць у Расіі ў гаспадарчы крызіс. Негатыўныя наступствы пачынаюць кранаць малы і сярэдні бізнес. А ў канцы яго адчуюць таксама і звычайныя людзі.

 

- Якім чынам?

 

- Увесь наш гандаль абапіраецца на крэдыце. Ад пачатку крызіса гуртовыя склады не могуць узяць у банках крэдытаў, альбо яны для ніх вельмі дарагія. Падобна і дэталісты. Такім чынам, нам пагражае ўзрост цэн альбо сур’ёзныя цяжкаці з забеспячэннем. Можа проста нехапіць грошай у абароце. Ужо зараз інфляцыя высокая, але можа быць яшчэ вышэйшая. Цэны так званага кошыка харчовых прадуктаў восенню ўзраслі на 38 адсоткаў. Інфляцыя складае пакуль што 12 адсоткаў. Але ўзрост цэн харчовых прадуктаў ударыць перад усім у найбеднейшых.

 

Наступная праблема – гэта імпарт. Мы больш прывозім замежных тавараў у Расію, чым самі экспарціруем. У Маскве тавары з імпарту складаюць 70 адсоткаў прадаваемых добраў. Цэны будуць расці, таксама могуць з’явіцца праблемы ў дастаўцы лекаў. Цэлыя грамадскія групы могуць быць пастаўленыя ў вельмі цяжкай сітуацыі. Галоўным чынам сітуацыя такая, што мы ходзім без штаноў, толькі баімся ў гэтым прызнацца.

 

- А яшчэ некалькі месяцаў таму здавалася, што ад часоў падзення СССР Расія ніколі не была такой магутнай.

 

- Я скажу яшчэ аб адной рэчы. Даўгі нашых найбольшых фірм – Газпрому, Лукойлу, Роснефту – у заходніх банках перавышаюць сёння 500 мільярдаў даляраў. У большасці гэта крэдыты, атрыманныя пад акцыі, якія страчваюць у вартасці. Трэба, такім чынам, рэфінансаваць гэтыя крэдыты. Дзяржава дапамагае, каб на час плаціць адсоткі. Але даўгі расійскіх фірм большыя за нашы валютна-каштоўнастныя рэзервы. Калі цэны нафты будуць увесь час памяншацца, то нам пагражае катастрофа. Ужо зіма, вясной фінансавы крызіс можа ператварыцца ў крызіс усёй гаспадаркі, а некалькі месяцаў пазней мы можам пачаць адчуваць першыя грамадскія наступствы.

 

- Як расійскія ўлады збіраюцца рэагаваць на гэтыя пагрозы?

 

- На жаль, яны не разумеюць, што крызіс – гэта добрая нагода, каб правесці патрэбныя рэформы. Прэзідэнт Мядзьведзеў абвясціў у сваім пасланні 5 лістапада, што ніякіх рэформаў не будзе. Ён не разумее, што сістэма, у якой няма месца на крытыку, у якой немагчыма саперніцтва і канкурэнцыя, нічога не зможа зрабіць з крызісам. Улада пазбавілася засцерагальнікаў, учыняючых, што грамадскі пратэст праходзіць у бяспечных, цывілізаваных межах. Яе адзіная задума на каналізаванне незадавальнення – гэта антызаходняя, асабліва антыамерыканская рыторыка.

- Ці расійскія эліты разумеюць, што рэформы патрэбныя? Ці так разважаючыя людзі могуць выразіць свой голас? І ці ёсць шанс, што яны будуць пачуты ўладай?

 

- Сур’ёзнасць сітуацыі разумеюць нават эксперты, падтрымліваючыя сістэму, а гэта значыць так званыя прагматыкі. Яны свядомыя, што прапанаваныя ўрадам касметычныя змены не вырашаць праблему.

 

Гэта паказваюць ашаламляльныя вынікі двух даследванняў, у якіх працаўнікоў генеральнага штаба, кіраўніцтва міліцыі, генеральнай пракуратуры, чыноўнікаў міністэрстваў і дэпартаментаў пыталі, ці яны задаволеныя з функцыянаваня сістэмы і паводзінаў лідэраў. Аж 45 адсоткаў канстатавала, што не! І – што найбольш важнае – сказалі, што Расія не павінна далей ісці дарогай умацавання дзяржавы ці будавання імперыі. А гэта значыць, што яна павінна набліжацца да Захаду, а не аддаляцца.

 

Праблема ў тым, што эліты не падрыхтаваныя да барацьбы за змены. Крызіс не з’яўляецца для ніх смяротным. Пакуль што яны неяк даюць сабе раду.

 

- Што Расія павінна зрабіць, каб пазбегнуць паглыблення крызісу?

 

- Калі цэны на нафту будуць паніжацца і крызіс ахопіць усю гаспадарку, то будзе ясна, што зусім не Захад вінаваты, як у гэтым пераконваюць людзей, а наша сістэма. Толькі тады будзе за позна. Публічная дыскусія з грамадствам павінна распачацца ўжо зараз. Каналы грамадскай камунікацыі, забітыя камандай з Крэмля, павінны быць адкрытыя. У тэлебачанні павінны з’явіца людзі з рознымі поглядамі. А ўлада павінна прымаць рашэнні пасля публічнай дыскусіі. Дзякуючы гэтаму, урэшце наступіла б кансалідацыя дэмакратычных сіл і грамадства было б здольным да супрацьстаяння крызісу.

 

У даследваннях да праліберальных сімпатый прызнаецца 30 адсоткаў расіян. Праблема ў тым, што іх ніхто не прадстаўляе, ніякая партыя, ніякі рух. Публічная дыскусія павінна дапамагчы, каб такая сіла з’явілася.

 

Наступная справа – гэта ўвядзенне большай канкурэнцыі ў палітыку і бізнес, а таксама адкрытасць на замежныя інвестыцыі. Ва ўмовах большай канкурэнцыйнасці малы, сярэдні і вялікі бізнес знайдуць у сабе больш энергіі, каб супрацьстаяць крызісу.

 

Я, аднак, баюся, што змены, аб якіх я гавару, будуць магчымыя толькі тады, калі мы разаб’емся аб сцяну крызісу.

 

- Пракрэмлёўскія эксперты часта пужаюць, што Пуцін і Мядзьведзеў лепшыя за расійскі нацыяналізм ці папулізм у родзе Жыріноўскага.

 

- Заўсёды калі здымаецца накрыўка з каляхуючага чайніка, та наверсе відаць пену. Напэўна, таксама будзе ў Расіі. Частка расіян сапраўды шукае ратунку ў радыкальным нацыяналізме. Быць можа, ён таксама ўвойдзе ў палітыку, а людзі, якія сядзяць зараз у Крэмлі, у параўнанні з ім акажуцца анёламі. У гэтым менавіта і трагедыя. Калі мы зробім сістэму ліберальнай, мы можам дайсці да псеўдапатрыятычных эксцэсаў. Але чым больш мы трымаем грамадства ў аковах аўтарытарызма, тым мацнейшы і даўжэйшы будзе выбух.

 

- Ці Захад можа дапамагчы Расіі? Што мы павінны рабіць, каб Расія зноў вярнулася на дарогу развіцця 90-ых гадоў ці перастройкі?

 

- На Захадзе існуюць два падыходы да Расіі і былога СССР, разам з Украінай і Грузіяй. Першы раіць адгарадзіцца ад нас мурам і пабудаваць новы санітарны кардон. І няхай там варыцца. Другі падыход – гэта цынічная Realpolitik. Два гэтых падыхода памылковыя. Realpolitik вялі ў адносінах да Расіі напрацягу апошніх васьмі гадоў, і гэта нічога не дало.

 

Як расійскі ліберал і дэмакратка, я лічу, што Захад прынамсі парве з палітыкай уступак у адносінах да Крэмля, якую вёў дагэтуль. Ён павінен з аднаго боку планаваць прыняцце ўдзела, размовы, дыялог. З другога боку, Захад аднак павінен рашуча нагадваць расійскім лідэрам аб абавязках, вынікаючых з членства ў Радзе Еўропы, G8 і т.д. І выкарыстаць тое, што даволі вялікая частка палітычнай і бізнес-эліты мае рахункі, нерухомасці, бізнес на Захадзе.

 

І ўжо зусім апошняя рэч – гэта стабільнае акружэнне Расіі, а гэта значыць – Украіна, Беларусь, Грузія, Малдавія. Яно можа вельмі пазітыўна ўздзейнічаць на Расію. Але стабільнасці і дабрабыта ў гэтых краінах не ўдасца пабудаваць без удзелу Захаду. Таму кожнае прыняцце ўдзелу Захаду ў жыцці і развіцці нашых найбліжэйшых суседзей будзе мець пазітыўны ўплыў на Расію, хоць, канешне, Крэмль разумее гэта зусім інакш.

 

- Дума ў вельмі хуткім тэмпе зацвердзіла прапанову прэзідэнта Мядзьведзева, каб працягнуць кадэнцыю прэзідэнта да шасці гадоў, а парламента да пяці. Ці сапраўды гаворка ідзе аб хуткім вяртанні на Крэмль Уладзіміра Пуціна?

 

- Чым горшая будзе гаспадарчая сітуацыя, тым больш будзе такіх спробаў, каб утрымацца даўжэй пры ўладзе. Упершыню змянілі з гэта мэтай канстытуцыю. Няма значэння, ці працяг кадэнцыі прынялі з думкай аб Пуціне, ці Мядзьведзеве. Быць можа, у надзвычайнай сітуацыі чакаюць нас датэрміновыя выбары і вяртанне Пуціна, хоць пакуль што гаворыцца, што змены будуць уведзеныя толькі пасля 2012 года. Па сутнасці, няма значэння, хто будзе некалі важнейшы – Мядзьведзеў ці Пуцін. Можа, зрэшты, знайдзецца іншы Пупкін, Тубкін, няважна. Гаворка ідзе аб стварэнні такой сістэмы, якая б гарантуе ўладу людзям з адной карпарацыі.

 

- Ці бычыць спадарыня хоцьбы патэнцыйную альтэрнатыву для людзей кіруючых зараз Расіяй?

 

- Існуюць два галоўныя спосабы развіцця гісторыі. Змену могуць прынесці правадыры на меру дэ Голя, Гарбачова, дэ Клерка. Але таксама сама гісторыя можа стварыць лідэраў. Калі пачынаецца нейкі рух, з’яўляюцца людзі, якія могуць стаць на чале. Барак Абама за кароткі час стаў лідэрам, дзякуючы тэлебачанню і інтэрнету, хоць нядаўна быў другасным палітыкам. Я маю надзею, што Расія дачакаецца свайго Абаму, які запрапануе змену на нашу меру.

 

- Гэта значыць, што ключам з’яўляецца свабода слова і незалежныя сродкі масавай інфармацыі.

 

- Свабода слова абсалютна асноўная. Я не ведаю калі, але я ўвесь час не губляю веру ў Расію. Гаспадарчы крызіс можа паскорыць гэты працэс.

 

 

 

Лілія Шэўцова з’яўляецца экспертам маскоўскага Цэнтра Карнэгі. Шмат гадоў займаецца перад усім даследваннем расійскіх палітычных устаноў. З’яўляецца аўтарам вядомай кнігі “Расія Пуціна” (Putin’s Russia). Адкрыта дэкларуе свае ліберальныя і прадэмакратычныя погляды. Выкладае на вышэйшых установах у Расіі і ЗША.