Sponsor:

Partnerzy:



Цяга да Масквы

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Polityka, 22.11.2008 г.

Аўтар: Адам Кшэміньскі

Напрацягу апошніх гадоў немцы і расіяне шмат размаўлялі аб стратэгічным гаспадарчым партнёрстве. Як яно выглядае сёння?

 

 

Пры ўсіх розніцах думак з Берлінам мы знаходзімся ў тым самым еўраатлантычным свеце. І – нягледзячы на прапаганду нашых правых – ЕС прынамсі не з’яўляецца нямецкай. Гэта паказаў як грузінскі крызыс, так і фінансавы. Гэта перад усім Францыя, але таксама і дзяржавы нашай Міжеўропы – з Польшчай, балтыйскімі краінамі, а таксама Украінай – былі асабліва актыўнымі. Германія ж – пасля расійскай спробы легалізавання падзелу Грузіі – задумваецца, наколькі іх стратэгічнае партнёрства з Расіяй з’яўляецца падманам.

 

Прарасійскае лоббі, моцнае, як у гаспадарчых кругах, так і ў палітычных think tank-ах і нямецкіх сродках інфармацыі, пачаткова ігнаравала расійскі напад на Грузію. Калі аднак Герхард Шрёдэр, былы канцлер, а на сённяшні дзень лаббіст Газпрома, назваў прэзідэнта Грузіі азартным чалавекам, які хацеў уцягнуць Захад у авантуру з Расіяй, быў востра прызваны да парадку міністрам замежных спраў Германіі. Франк-Вальтэр Штэйнмейер быў не толькі найбліжэйшым супрацоўнікам канцлера Шрёдэра, але і аўтарам інтэнсіўнай стратэгіі гаспадарчага і палітычнага супрацоўніцтва з Расіяй, вядучай да змен, якія б прыпадобнілі Расію да іншых краін-членаў ЕС.

 

Ілюзіі наконт дэмакратычных перамен у Расіі можна было мець на пачатку эры Пуціна. Аднак пасля пацыфікацыі Чэчні, паказных працэсах, прыціску апазіцыі, ліквідацыі невыгодных журналістаў і – урэшце рэшт – пасля агрэсіі на Грузію, нават прыхільнікі блізкага супрацоўніцтва з Расіяй задумваліся, хто тут каго змяняе: Германія Расію ці Расія Германію?

 

Нямецка-расійскае гаспадарчае супрацоўніцтва крыху нагадвае стары афарызм: схапіў казак татарына, а татарын за лоб трымае... Абодва бакі залежаць адзін ад другога. Расійская гасппадарка ўвесь час абапіраецца на эксплуатацыі газавых і нафтавых залежаў. Продаж энергіі (у рознай постаці) за мяжу – гэта 30 адсоткаў расійскага УВП, 60 адсоткаў расійскіх даходаў з экспарту і 40 адсоткаў бюджэтных даходаў дзяржавы. Пры чым да Германіі ідзе 10 адсоткаў расійскага экспарту нафты і аж 20 адсоткаў экспарту газу. Залежнасць Германіі ад Расіі з’яўляецца яшчэ большай: пастаўкамі з Расіі Германія пакрывае аж 40 адсоткаў свайго запатрабавання на газ і 33 адсотка запатрабавання на нафту.

 

Такім чынам, абодва бакі жыццёва сабой зацікаўлены. Хоць структура гэтага абмену нагадвае гандаль з краінай Трэцяга Свету. Германія атрымоўвае ад Расіі галоўным чынам неперапрацованную сыравіну. 76,9 адсоткаў нямецкага імпарту – гэта паліва, 4,7 – медзь, 3,2 – алюміній, 3,1 – сталь і жалезная руда. Расіяне імпартуюць з Германіі інвестыцыйныя і спажывецкія тавары найвышэйшай тэхналогіі, паміж іншым: 28 адсоткаў – гэта машыны і апаратура, 14 адсоткаў – сродкі транспарту, 13 адсоткаў – электрычныя прыборы, 5 адсоткаў – сінтэтычныя матэрыялы і так далей.

Тэхналагічны прабел нямецка-расійскага гаспадарчага абмену вялізны і напрацягу апошніх 17 гадоў не памяншаецца. Лавінай павялічваецца прысутнасць нямецкіх фірмаў у Расіі. Сёння іх 4,6 тыс. – ад вялікіх канцэрнаў, як Фольксваген ці прымаючага ўдзел у балтыйскім газаправодзе E.ON, па малыя рамесніцкія фірмы. Нягледзечы на гэту сваеасаблівую моду на Расію, гэта не з’яўляецца крытычнай масай, выклікаючай тэхналагічны скачок у расійскай гаспадарцы. Праўда, нямецкія інвестыцыі ў Расіі падвоіліся ў 2007 годзе, дасягаючы 6,7 мільярдаў еўра, але, абмінаючы мерапрыемствы Фольксвагена і E.ON, дзьве трэція гэтай сумы – гэта “рэпатрыяцыя” капітала, які выцякнуў з Расіі – было сцверджана на вераснёвым сімпозіуме ў Туцінге. Нягледзечы на ўвесь шум у сродках масавай інфармацыі, інвестыцыі ў Расіі – гэта толькі 3-5 адсоткаў замежных нямецкіх інвестыцыяў.

 

Тым не менш расійскія стратэгі выбралі сабе Германію ў якасці брамы да Еўропы. А таксама ў якасці дамкрату, дазваляючага толькі пасварыць паміж сабой дзяржавы-члены ЕС, але таксама – калі ўдасца – выпіхнуць Амерыку з Еўропы.

 

Аб гэтай першай мэце гаварыў у 2001 годзе Пуцін, прамаўляючы па-нямецку ў будынку Рэйхстагу. Ён успамінаў выдатнае супрацоўніцтва ў часах Пятра І і Кацярыны ІІ, замоўчваючы, канешне, хто за гэтае супрацоўніцтва заплаціў. Але ён паўтараў гэта бясконца, аж урэшце атрымаў контрудар ад Шрёдэра падчас іх сумеснага інтэрв’ю для “Bild-Zeitung”.

 

Аб другой мэце ён не гаварыў, але да яе імкнуўся, калі ў 2005 годзе запрасіў на 750-годдзе Калінінграда прадстаўнікоў Францыі і Германіі, а не Польшчы і Літвы, непасрэдных суседзяў.

 

Урэшце ёсць трэцяя мэта – стварэнне нямецка-расійскага энергітычнага кандамінімум у Еўропе. Гэту апошнюю мэту Пуцін рэалізаваў, выпіхаючы з Сібіры амерыканскія і брытанскія канцэрны, а запрашаючы немецкія для эксплуатацыі сібірскіх газавых палёў і будоўлі супольных перасыльных ліній. Нямецкія інвестары і хацелі б, і баяцца. Прыцягвае іх запаветная зямля, адштурхоўвае – самаўпраўства алігархаў, адсутнасць праўнай бяспекі, неясныя, а нават мафійныя структуры дзяржавы і брудныя грошы.

 

Нямецкая палітычная стратэгія ад часоў Шрёдэра закладвала, што гаспадарчая сувязь выклікае далейшую еўрапеізацыю Расіі. Вайна ў Іраку, расколіна ЕС на дзьве супрацьлеглыя выбары ў 2003 годзе і крыж Германіі і Францыі на адносінах з Амерыкай Джорджа Буша дадаткова наблізілі Берлін да Масквы, а сімвалам новага стратэгічнага партнёрства сталі балтыйская труба і талеранцыя Берліна для аўтарытарнай перабудовы Расіі і падзелу дзяржаў Саюзу на добрыя і дрэнныя.

 

Гэта мягкі падыход да Расіі не з’яўляецца выключна вынікам гаспадарчага разліку. З’яўляецца таксама перакананнем, што Германія ўжо ў 60-ых гадах знайшла філасоўскі камень адпаведняга захавання ў адносінах да Масквы. Сфармуляваная ў 1963 годзе Эгонам Бахрам і рэалізаваная пазней Віллім Брандтам у межах новай Усходняй палітыкі ідэя “змены праз збліжэнне” прыручыла камуністаў і стварыла парасон для гэтых сіл ва ўсходнім блоку, якія звергнулі камунізм.

 

Неаімперыяльныя амбіцыі Пуціна, яго вяртанне да сталіноўскай гістарыязофіі падарвалі ў Германіі аптымістычную веру ў магчымасць эфектыўнага ўплыву на еўрапеізацыю Расіі. Адтуль у чэрвені гэтага года Штэйнмейер замяніў сваю стратэгію “змены праз сувязь” ідэяй партнёрства для мадэрнізацыі – шырокага супрацоўніцтва ў шматлікіх галінах гаспадаркі і адміністрацыі. Аднак грузінскі крызіс паказаў, што Расія Пуціна-Медведзева не з’яўляецца краінай, дзеянні якой можна прадбачыць.

 

Нямецкае прарасійскае лоббі мае зразуменне для ўсіх расійскіх эксцэсаў. Уплывовы аналітык і публіцыст Аляксандр Рахр у надрукаванай яшчэ перад крызісам кніге “Расія дае газу” бескрытычна паўтарае расійскі данос рэвалюцыі ў Грузіі 2003 года як махінацыю заходніх вывядных служб. І прыпісвае Польшчы жаданне “замены нямецка-французскага матору ЕС – польскім”.

 

“Лібералізм дыскрэдытаваны,” – тлумачыць Рахр. “ХХІ стагоддзе будзе належыць да аўтарытарных дзяржаў, маючых сыравіну і крыніцы энергіі. А таму што заходняя дэмакратыя страціла цноту ў Іраку і Гуантанамо, досыць плясці аб палітыцы супольных каштоўнасцяў. ЕС асуджаны на Расію і Realpolitik у духу ХІХ стагоддзя. Без яе ЕС не ў стане вырашыць сваіх энергітычных праблем і праблем бяспекі. Шрёдэр меў рацыю...

 

Рахр захоплены дынамікай Расіі (6,8 адсоткаў гаспадарчага ўзросту штогод). Ліслівіць яму таксама прызнанне з боку найбліжэйшых супрацоўнікаў Пуціна. У захапленні ён паўтарае ўяўленні выпіхання Амерыкі з Еўропы і поўнага ўключэння Расіі да заходніх устаноў і мірнага руху Расіі на Захад. Узорам для Пуціна з’яўляецца Пётр І, той, які мадэрнізіраваў Расію, але і зрабіў васалам Польшчу. Аднак нават Рахр не можа цалкам закрыць вочы на імперыяльныя палітычныя амбіцыі Расіі і на яе неадпавядаючую заходнім нормам гаспадарчую стратэгію.

 

Сённяшняя моц Расіі абапіраецца не на арміі, а на натуральных рэсурсах. Эксперты ацэньваюць яе на 40 трыльёнаў даляраў. Гэтым багаццем не кіруе Палітычны Аддзел КПСС, які складаецца з старцаў, а зладжаны калектыў энергічных выхаванцаў КДБ, нязвязаных ніякай марксісцкай ідэалогіяй, а прагай улады, моцы і прыбытку. Але, упершыню ў гісторыі Расіі, гаспадарчая выгада цягне не малая каста, а адна трэцяя насельніцтва краіны.

 

Таму, што Захад не мае ўплыву на эвалюцыю Расіі, ён павінен прыняць яе такой, якая яна ёсць, ствараючай уласную мадэль дзяржаўнага капіталізму. Асуджэнне Хадаркоўскага дысцыплініравала алігархаў. Як баяры ў часах Івана Грознага ці Пятра І, яны не самастойныя. Калі яны не ўмешваюцца ў палітыку, плоцяць падаткі і фінансіруюць дзяржаўныя мерапрыемствы, яны могуць захаваць свае казачныя маёмасці.

 

Адначасова Пуцін насадзіў сваіх людзей у холдзінгах. Дзмітрый Медзьведзеў перад тым, як стаць прэзідэнтам, быў кіраўніком наглядальнага савету Газпрома, Ігар Сечын – Газнефта, а Уладзімір Скуркоў – Транснефта, да якога належаць усе перасыльныя лініі. Сяргей Нарышкін кантраліруе холдзінг суднаверфяў, а Віктар Іваноў – Аэрафлот і ваенны холдзінг Алмаз. Аляксей Курдзін – капальню дыяментаў, Сяргей Іваноў – авіяцыйны канцэрн ОАК. Такім чынам з’явілася карпарацыйная дзяржава, абапіраючаяся на людзях з ФСБ, гэта значыць КДБ, і выкарыстоўваючая жорсткі пратэкцыянізм.

 

Расія разарвала ўмовы з заходнімі канцэрнамі там, дзе яны мелі большасць; адначасова расійская дзяржава перайшла да агрэсіўнай інвестыцыйнай палітыкі за мяжой. Расійская чыгунка РЖД падпісала ўмову з Сіменсам. Калі аднак Сіменс хацеў атрымаць долю ў канцэрне Сілавыя Машыны, пачуў: не, гэта стратэгічны канцэрн. Адразу пасля гэтага РЖД спрабавалі купіць акцыі Deutsche Bahn AG, а таксама такіх стратэгічных нямецкіх канцэрнаў, як Deutsche Telekom і еўрапейскага авіацыйнага канцэрну EADS (вытворцы аэрабусаў). Тады таксама нямецкі ўрад сказаў: не. Тады немцы пачулі ад расіян: „якія там супольныя каштоўнасці, без нашага газу замёрзнеце”. А Пуцін сказаў наўпрост: “Лепш зараз згадзіціся, што мы будзем мець меншы пакет у вашых фірмах, бо ў адвартным выпадку будзеце мець справу з большасцю нашых акцыянераў...”.

 

І сапраўды, маючы жаданне дабрацца да заходніх тэхналогій, расіяне пачалі выкупаць вядомыя нямецкія фірмы. Касметычныя прадпрыемствы Каліна з Екацерынбурга выкупілі вядомую фірму Dr Scheller. Прадпрыемствы авіацыйнай тэхнікі ў Дэссау таксама належаць да Расіян. Падобным чынам фірмы, распрацоўваючыя кампутарныя праграмы – Abby i Kaspersky. Згодна з Усходняй Камісіяй Палаты нямецкай гаспадаркі расійскі капітал прысутнічае ў 100 тыс. нямецкіх фірмах. На пачатку ўраду Пуціна расійскія грашовыя інвестыцыі за мяжой дасягалі 100 мільёнаў рублёў, а ў 2007 годзе – ужо 36 мільярдаў.

 

Гэта дынаміка будзіць фантазіі нямецкіх менеджэраў і палітыкаў, але нямецка-расійская асіметрыя будзіць таксама супраціўленне. Стабільнасць сістэмы Пуціна віртуальная, перасцерагае ў “Spieglu” Соня Марголіна. Гэта не Пуцін вярнуў краіне гаспадарчую моц і стварыў у Германіі месца працы расійскімі заказамі. Асновы ўзросту стварыў Ельцын. А пазней дапамог Яго Высокасць Выпадак. Пуцін меў шчасце, што з часах яго ўраду цэны энергіі фантастычна ўзраслі. Але ў выніку грузінскага і фінансавага крызіса аднак ўпалі вельмі хутка.

 

З Расіі таксама ўцякае замежны капітал. Ад жніўня ўбыла ўжо 113 мільярдаў даляраў. Гэта праўда, што ў мінулых сытых гадах накапілі камфартабельныя лішкі, якія згодна з фінскімі банкамі дазваляюць Расіі пратрымацца 18 месяцаў цэн ніжэй за 70 даляраў за барэль нафты.

 

Пасля Грузіі плавіцца аднак іншы расійскі крэдыт – даверу. Германія – прынамсі візуальна – абмежавала кантакты з Расіяй. Кастрычніцкі пецярбургскі дыялог, адпаведнік польска-нямецкага форум, выпаў сціпла. Працягваўся нядоўга, было на палову менш удзельнікаў, спадарыня канцлер таксама з’явілася толькі на хвіліну. А прэс-сакратар CDU па справах замежнай палітыкі Экхарт фон Клаэдэн у выданай праграмнай кнізе „Ніякай спецыяльнай цягі да Масквы” выступіў супраць “галоўнага кірунку нямецкай палітыкі і прадпрыемстваў, а таксама менеджэраў, маючых інтарэсы з Расіяй”. Дарэчы, ён у кнізе атакуе не толькі сацыял-дэмакратаў, як Шрёдэр ці Штэйнмейер, але і хадэкаў, як былога дарадчыка Кёля, Хорста Тэльчыка, які абвінавачвае Захад, што ён амаль зламаў абяцанне, дадзенае расіянам у моманце аб’яднання Германіі, што не будзе пашырэння НАТА на ўсход. А такім чынам, прызнаў Германіі права да вырашэння разам з Расіяй аб нашай Міжеўропе.

 

Фон Клаэдэн не з’яўляецца прыхільнікам халоднай вайны. Ён лічыць, што партнёрства з Расіяй з’яўляецца абавязковым, але “павінна вызваліцца ад ілюзій і летуценнасці”, што Германія можа ў адносінах да Расіі вясці ўласную нацыянальную палітыку. Ніводная дзяржава ЕС не ў стане вясці з Расіяй раўнацэнных перамоваў на сваю адказнасць, можа аднак праводзіць іх з ЕС і ЗША. Таму ён прапануе стварэнне ў Саюзе пры Еўрапейскай Радзе камісіі па справах палітыкі ў адносінах да Расіі, якая б складалася з Германіі, Францыі, Велікабрытаніі, Італіі і прадстаўніка Еўрапейскай Камісіі. У гэтым саставе павінны быць ураўнаважаны розныя – некалі супрацьлеглыя – досведы, пазіцыі і інтарэсы краін-членаў. Уваход Расіі ў Грузію, на думку фон Клаэдэна, перакрэсліў гэтую нямецкую палітыку ў адносінах да Расіі, якую некалі для Шрёдэра запраектаваў Штэйнмейер, а пазней працягваў яе ў кааліцыі з Ангелай Мэркель.

 

Толькі на першы погляд сённяшняя Расія падаецца больш стабільнай, чым у часах Ельцына. Але карупцыя ўзрасла, а правы індывіда і свабода прэсы шматразова парушаюцца. Сённяшняя Расія безумоўна з’яўляецца больш ліберальнай за былы СССР. 10 мільёнаў расіян штогод выяжджаюць за мяжу, аднак грамадзянскія правы абмяжоўваюцца, а ў ААН Расія блакіруе рэзалюцыі, асуджаючыя парушэнне праў чалавека ў Іране ці Зімбабвэ. Менавіта таму – завяршае фон Клаэдэн – што нас аб’ядноўвае традыцыйнае сяброўства, мы, немцы, маем да выканання гістарычнае заданне. Мы можам выканаць яго толькі тады, калі утрымаемся ад неавільгельмінізму, маральнаму рэлатывізму, антыамерыканізму і роўнай дыстанцыі да ЗША і Расіі. Грузія 2008 года – гэта не Прага 1968 года. Расія павінна зразумець, што стратэгічнае партнёрства магчыма толькі з усёй Еўропай, а не толькі з Германіяй.

 

А да гэтага – можна дадаць – абавязковая супольная еўрапейская энергетычная палітыка і такая лібералізацыя і дыверсіфікацыя энергетычнага рынка, каб ніводны манапаліст не мог шантажаваць слабейшых членаў ЕС прыкручваннем крана ці адвольным падняццем цэн. На такое діктум расіяне не вельмі згаджаюцца. Абражаны Пуцін менавіта абвясціў, што калі Саюз не ўпэўнены, ці патрабуе расійскага газу, то яго краіна не павінна будаваць балтыйскі газаправод.