Мёртвы Ленін, жывая Кацярына
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: Rzeczpospolita, 25-26.10.2008 г.
Аўтар: Мая Нарбут
Калі расійскія судна вярталіся з вайны ў Грузіі, увесь Севастопаль высыпаў гуртам на бульвары, каб павітаць пераможцаў. Калі Расія зноў пажадае прадэманстраваць сваю моц, то менавіта тут адбудзецца наступнае сутыкненне.
Праз прыцэл палубнага сектару камандзір паручнік Яўгеній Дубовік назіраў за заходнімі суднамі. Асабліва яго непакоіў амерыканскі авіяносец – каб трапіць у яго, выстрэльваючы ўсе тарпеды, то і так з палубы авіяносца адразу падарваліся б знішчальнікі і затапілі б у катэр, якім ён кіруе. Ён памятае тыя дрыжыкі ад эмоцый і перакананне, што загіне, але споўніць свой патрыятычны абавязак.
Камандзір паручнік Дубовік перайшоў у запас. Але хоць ноччу ўжо не выплывае з выведнай місіяй, яго эмоцыі застаюцца такія самыя.
- Ніхто нас не пераканае, што НАТА – гэта мілы, пушысты каток. Гэта вораг нумар адзін. Гэта не змянілася, - гаворыць камандзір.
Калі ў Севастопаль нядаўна завярнула амерыканскае судна, 53-гадовы Дубовік стаў на ўзбярэжжы з транспарантам “Yankee go home”.
З перспектывы Севастопаля, расійскія базы Чарнаморскага флоту, халодная вайна ўвесь час працягваецца, і нічога не ўказвае на тое, што яна хутка скончыцца. Такіх, як Дубовік, больш. Праз шмат гадоў Крым быў месцам, дзе ва ўзнагароду за добрую службу сяліліся афіцэры ўсіх савецкіх флатоў і армій – толькі генералаў тут было больш за 200, а палкоўнікі лічыліся пачкамі.
- У нас свядомыя людзі. Не атрымаецца ўціснуць ім прапаганду. У нас заўсёды жыла эліта, якая адпаведна выхоўвала сваіх дзяцей. Украіне нялёгка намі кіраваць, - гаворыць Генадзь Басаў, дэпутат у радзе горада Севастопаля ад групоўкі “Русский блок”.
Стратэгічная мэта відавочная – Украіна не можа апынуцца ў НАТА. – Калі Галіцыя так спяшаецца ў НАТА, то няхай аддзяляецца ад Украіны, - можна пачуць у Севастопалі.
Тактычных мэтаў больш, а ўсе зводзяцца да таго, каб паказаць уладам у Кіеве, што яны не кіруюць у Севастопалі.
Севастопаль мае асобны статус. Ён падпарадкоўваецца непасрэдна Кіеву, а не ўладам крымскай аўтаноміі. Але назначаныя Кіевам чыноўнікі часта аказваюцца бездапаможнымі.
- Мы выкінулі мемарыяльную дошку ў мора. Улады хацелі ўмураваць яе, каб увекавечыць, што напрацягу аднаго дня падчас І сусветнай вайны на расійскіх караблях развіваўся ўкраінскі сцяг – з трыумфам робіць справаздачу адзін з удзельнікаў нядаўных падзей.
Але найбольшым поспехам расіян у Севастопалі, аб якім апавядаюць, як аб добра запланаванай і выйгранай бітве, з’яўляецца трыумфальнае прывітанне расійскага Чарнаморскага флоту, калі ён вярнуўся пасля акцыі ў Грузіі.
- Калі Юшчанка паведаміў, што Украіна можа не ўпусціць у Севастопаль судна, якія былі ў Грузіі, журналісты мяне пыталі, як будзе. Я адказаў: “Ребята, будзе прыгожа”. Мы прывітаем нашых герояў, як трэба, - апавядае камандзір паручнік Дубовік. – І было прыгожа. Мы нанялі катэр і выплылі на спатканне. Быў аркестр, феерверкі, тысячы людзей, якія крычалі з усёй моцы.
Ідэальны прысуд
Станіслаў Галчыньскі, рэдактар “Севастопольскай правды”, з’яўляецца чалавекам лагодным. Ён прадстаўляе свае погляды без разгарычэння, выглядае ахайна і мае добрыя манеры.
Яго непакоіць, што маладыя людзі ў Севастопалі трымаюць сябе, як ён гэта акрэслівае, дзіка – прагульваюцца вечарамі, папіваючы піва з трыманых у руках бляшанак. Нават здараецца, што нехта кіне бляшанку ці паперку на вуліцы – што даўней было цяжка сабе ўявіць, а калі б нават здарылася, то кожнае дзіця звярнула б увагу – “дзядзя, так не можна”.
- Спадарыня ведае, каб я павінен быў забіць курыцу на расол, гэта было б для мяне вялікай праблемай, - нечакана прызнаецца старэйшы мужчына.
І зароўна нечакана, чырванеючы ад стрыманых эмоцый, ён станоўча гаворыць. – Але калі б я меў перад сабой Гарбачова на электрычным крэсле, то без сумненняў і з вялікай прыемнасцю я б націснуў на кнопку.
Усё зло пачалося ад перастройкі. Калі парарожнічаць па былым СССР, немінуча спатыкаюцца людзі, якія, размаюляючы на больш банальныя, штодзённыя тэмы, раптам кінуць праз заціснутыя зубы: “калі пачалася перастройка”. Яны не гавораць аб распадзе Савецкага Саюзу – гэта напэўна не прайдзе праз іх вусны – але ўпарта вяртаюцца да моманту, калі пачалася гісторыя імперыі. Яны выклікаюць уражанне, як быццам бы дагэтуль яны не маглі зразумець, чаму вялізная тэрыторыя была падзелена межамі і не можна, як некалі, проста сесці ў цягнік, каб наведаць родных, якія жывуць на адлегласці некалькіх тысяч кіламетраў.
У Севастопалі людзі не займаюцца папулярным у іншых месцах пералікам – колькі кілаграмаў калбасы можна было набыць за зарплату ў 100 рублёў ў шчаслівых часах. Яны не жывуць у бядоце – найчасцей справы ў ніх ідуць не найгорш. Але развал СССР значыць для ніх канец пэўнай цывілізацыі і паўстанне новай, дзіўнай і варожай. Жэст Хрушчова, які падараваў Украіне Крым, у сваім часе мог падацца не маючым значэння, але пасля падзення СССР аказаўся багаты на вынікі.
- Ці расіяне на Крыме маглі б атаясамлівацца з Украінай? Хіба так, калі б наша дзяржава не зрабіла некаторых памылак. У рэферэндуме 1991 г. яны сазалі “так” для незалежнай Украіны, - гаварыў мне ў Сімферопалі малады ўкраінскі інтэлектуаліст.
Але ў Севастопалі я засумнявалася ў трапнасці гэтага дыягназу. – Людзі сказалі “так”, бо іх пыталі аб тым, ці яны выказваюцца за незалежнай Украінай у блізкім саюзе з Беларусью і Расіяй, - растлумачвае Станіслаў Галчыньскі. І дадае, сплятаючы моцна рукі: - Украіна павінна быць блізка Расіі, от так, як гэтыя далоні.
Расійскі гонар
“Уласнай груддзю мы заслонім таварыша ад куляў. Мы кінемся на карабiн, вырвем апошнюю гранату, каб згінуць разам з ворагам. Мы, расіяне, такія,” – дэкламуе з запалам камандзір паручнік Дубовік. І маркотна дадае: “Але, на жаль, у мірных часах у нас не заўсёды ўсё атрымоўваецца.”
Я справакавала камандзіра на гэтую лірычную дэкларацыю, успамінаючы аб справе “Курска” – расійскага падводнага судна, экіпаж якога задыхнуўся ў 2000 годзе за палярным кругам на глыбіні 100 метраў, падчас калі кіраўніцтва Паўночнага флоту хлусіла, што яно мае з нім кантакт. Справа “Курска” павінна была ўзрушыць і матросамі ў Севастопалі – з гэтага горада было родам некалькі членаў экіпажу. Нельга аднак спадзявацца, што асабліва ў размове з чужаземкай нехта будзе занадта доўга гаварыць аб памылках Масквы.
- Украінскі патрыятызм асноўваецца на тым, што мы ўслых крытыкуем сваіх палітыкаў, веручы, што дзякуючы гэтаму дзяржава палепшыцца. Расійскі патрыятызм іншы: ён не крытыкуе адразу, мяркуючы, што працягваецца нейкая невыказаная вайна з рэшткай свету і нельга аслабіць дзяржаву, - гаворыць Олександр Татарчук, рэдактар крымскага парталу Майдан.
Цяжка ўтрымацца ад уражання, што расіяне на Крыме больш патрыятычныя, чым тыя ў Расіі. – Яны не павінны былі пасылаць сваіх дзяцей на дзве чэчэнскія вайны. Яны не спатыкаліся з шалеючым у 90-ых гадах у расійскіх гарадах бандытызмам. Іх абмінулі ўсе траўмы, якія перажыла грамадства Расіі, - тлумачыць Татарчук.
Севастопаль, размешчаны на Чорным моры горад, заснаваны ў ХVІІІ стагоддзі ў якасці базы для расійскага Чарнаморскага флоту, не нагадвае занядбаных расійскіх ці ўкраінскіх гарадоў. Пэўным чынам ён з’яўляецца ідэальным горадам – запланаваныя найлепшымі архітэктамі ХVІІІ стагоддзя, каб споўніць капрыз адукаванай уладальніцы, было старанна адбудавана пасля знішчэння ІІ Сусветнай вайны ў манументальным сталінаўскім стылю. Усе белае, чыстае і прыгожае: уздоўж мора цягнуцца выбрукаваныя роўнай брусчаткай бульвары, струменяць падсвечаныя вечарам фантаны. Прахожыя бяспечна ходзяць ноччу. Калі б жыхароў Севастопаля перанесці ў Расію, яны б перажылі цывілізацыйны шок.
Барацьба за помнік
Па манументальных сходах, вядучых да найвышэйшага месца ў Севастопалі, узбіраецца экскурсія англійскіх пенсіянераў. Седзячы на лаўцы, актывіст арганізацыі “Севастопаль супроць НАТА” праводзіць іх позіркам. – Я люблю глядзець на гэтых з Захаду. У кароценькіх портках бегаюць, усім цікавяцца. Проста, як дзеці, - паблажліва ўсміхаецца ён.
Англічане разглядаюць узвышаючыйся над горадам помнік Леніна. Ён напэўна можа споўніць нават празмерныя спадзяванні турыстаў, якія з дрыжыкамі эмоцый паглыбляюцца на тэрыторыю былой імперыі зла. Ленін гігантычны. Гранітны калос прыгнятае сваёй веліччу, дзесьці нізка каля пастаменту чатыры постаці – работніка, селяніна, салдата і марака – падаюцца нічога невартым пылам.
Але велізны Ленін ужо з’яўляецца памерлым сімвалам. Няма пры нім кветак – ні тых, ад афіцыйных дэлегацый, ні тых, якія пры блізкіх сэрцу помніках складаюць ва ўсім СНД маладажоны. Ён не абуджае таксама пашаны – пастамент пакрэмзаны вызнаннямі кахання, якія надзяляе сябе ўзаемна севастопальская моладзь.
- Ці я веру, што камунізм быў найлепшым з ладаў? Ну, на пэўныя справы сёння глядзяць інакш, - ухіляецца ад адказу адстаўны афіцэр Чарнаморскага флоту.
Нават галоўны рэдактар “Севастопольской правды”, якая ў якасці дэвізу замяшчае словы “сацыялізм, адзін саюз”, стрымана выказваецца аб камунізме: - Часам не трэба імкнуцца да ажыцяўлення ідэалаў. Мужчына неабавязкова павінен жаніцца на сваім ідэале жанчыны.
Ідэі Леніна ўжо не жывуць, помнік пакінуты, але адно з’яўляецца пэўным – калі б нехта хацеў гэты помнік разабраць, успыхнулі б хваляванні. Таму на Крыме помнікі пратрымаюцца, хоць у заходняй Украіне іх ужо даўно падарвалі.
Але Севастопаль мае сёння манумент, абуджаючы значна большыя эмоцыі. Калі рада горада вырашыла, што прыпадаючую ў гэтым годзе 225 гадавіну заснавання горада ўшануе, ставячы помнік Кацярыне ІІ, разыграўся скандал. Востра супраціўляўся гэтаму вызначаны Юшчанкам мэр. Аднак помнік, заснаваны праз прыватны севастопальскі капітал, канчаткова паставілі ў цэнтры горада. Мармуровая імператарша глядзіць на прахожых, трымаючы ў руцэ дэкрэт аб заснаванні Севастопаля.
- Ну як вам падабаецца Каця? – кідае ад нежадання жанчына, безумоўна ўкраінка, якую я пытаю на вуліцы аб дарозе, і дадае з’едліва: - За шмат помнікаў у гэтым горадзе, можна сказаць: горад-могілкі.
- Калі расіяне жадаюць, каб на пастуменце стаяла вулічная дзеўка, то няхай сабе стаіць, - гаворыць адстаўны камандзір Міраслаў Мамчак. Іронія маскіруе горыч паражэння, бо гэта ж менавіта ён уключыўся ў барацьбу, каб помнік царыцы Кацярыны ў Севастопалі не стаяў.
Камандзір Мамчак, кіраўнік украінскай вайсковай станцыі радыётэлебачання Брыза, з’яўляецца вельмі вядомай, хоць неабавязкова каханай, постаццю ў Севастопалі. Калі Расія і Украіна пасля бурных перамовах дзялілі паміж сабой савецкі Чарнаморскі флот, Мамчак прыналежаў да тых нешматлікіх афіцэраў, якія склалі прысягу на вернасць Украіне. Яго нядаўнія калегі адхіліліся ад яго. Сітуацыю не направіў факт, што Мамчак стаў на чале арганізацыі, якая аб’ядноўвае ўкраінцаў у Севастопалі.
- Пікеты з транспарантамі “Мамчак здрайца” былі нечым штодзенным, - прызнаецца камандзір. Паміж афіцэрамі, якія нейкі час таму ўздымалі на караблях паходзячы яшчэ з часоў Пятра І андэеўскі сцяг, і тымі, якія ўцягнулі на мачту блакітна-жоўты сцяг Украіны, выразна ўсё яшчэ іскрыцца.
Афіцыйна абодва бакі гарантуюць, што адносіны паміж німі карэктныя – украінскія і расійскія судна часта стаяць борт у борт у тым самым заліве ў Севастопалі. Але ні расіяне, ні ўкраінцы не прапускаюць магчымасці, каб праводзіць партызанскую псіхалагічную барацьбу. – На чатыры ўкраінскіх судна выпадае васемнаццаць адміралаў, - насміхаюцца афіцэры значна большага расійскага Чарнаморскага флоту, яго прадстаўнік па справах прэсы з усмешкай тлумачыў: гэтыя чыстыя судна – нашы, а тыя брудныя – украінскія.
- Мы пакажам расіянам дзверы, калі толькі ў 2017 годзе завяршыцца тэрмін узгаднення на часовае размяшчэнне ў Севастопалі Чарнаморскага флоту. Яны падымуць крык, але што нам да гэтага, расіяне будуць павінны забраць адсюль свае караблі і вярнуцца да дому, - ганарыста прадказвае камандзір Мамчак.
Генацыд у аптэцы
Пытанне здаецца банальным. Якую нацыянальнасць мае спадар? Але адказ, які можна пачуць на Крыме, банальным не з’яўляецца.
- Я савецкі чалавек, - часта гавораць мае размоўцы, асабліва тыя, якія скончылі 50 год. Гэта павінна гучаць горда – яны ж атаясамліваюцца з вялікай імперыяй. Імперыя аднак ужо напрацягу 17 год не існуе, што з’яўляецца пэўнай праблемай.
Нечакана цяжкай праблемай аказваецца таксама на Крыме пытанне расійскай нацыянальнасці. Правіла, што расіянінам з’яўляецца нехта, у каго прынамсі адзін з бацькоў быў расіянінам, не абавязвае.
- Быццё расіянінам – гэта пытанне выбара. Перад усім выбара расійскай мовы, а за гэтым ідуць далейшыя наступствы, - тлумачыць дэпутат Басаў. Гаворачы аб праблемах расіян на Крыме, ён упарта выкарыстоўвае слова “генацыд”. – Украінскія ўлады праводзяць у адносінах да нас палітыку генацыду. Ці гэта не дыскрамінацыя, што старэйшыя людзі не могуць прачытаць, як прымаць лекі, бо на ўпакоўцы лекаў напісы выключна па-украінску. Па-украінску праводзяцца таксама справы ў суддзе. А ў тэлебачанні праграмы на рускай мове могуць займаць ледзьве пяць працэнтаў часу эфіру.
Бездапаможная старушка, якая не ведае, як прыняць лек, гэта вобраз, якія заўсёды прыводзяць расійскія актывісты. Але па-за скрупулёзна пералічанымі імі выпадкамі, цяжка знайсці на Крыме прыклады моўнага ўціску. Руская мова паўсюдная – па-руску гавораць людзі на вуліцах, на гэтай мове друкуюцца газеты, рускімі з’яўляюцца расклады руху на вакзалах ці меню ў рэстаранах.
Нават у службовых справах перавага ўкраінскага няпэўная.
- Так, я напісаў, што Каран і іншыя кнігі, затрыманыя вамі, не маюць гістарычнай вартасці. Тое, што я напісаў, значыць менавіта “не маюць”, - гаворыць па тэлефону гісторык Олекса Хайваронскі. Седзячы ў яго кабінеце ў музеі ў Бахчысараі, я міжволі прыслухваюся да размовы.
Мытнікі з ведамства ў Сімферопалі тэлефануюць, бо не вельмі добра разумеюць напісаную па-украінску экспертызу. Яны таксама просяць, каб абавязкова яна была перакладзена на рускі для выкарастання на судзе, бо суд ужо напэўна яе ўвогуле не зразумее.
Будучыня Крыму падаецца няпэўнай – пасля канфлікту ў Грузіі ўсё ўказвае на тое, што ён стане месцам, у якім адбудзецца наступнае сутыкненне на геапалітычнай шахматнай дошцы.
Лёгка і проста гаворыцца на Крыме аб грамадзянскай вайне. Усе адчуваюць сябе зфрустраванымі і дыскрымінаванымі: расіяне, украінцы і татары.
- Будзе, як у Косаве, - паўтараецца ў таварыскіх размовах. Ці зрэшты можа быць інакш, калі міністр унутраных спраў Украіны сцвярджае, што існуе змова, які мае мэту выкліканне хваляванняў у Севастопалі?
- 300 чалавек могуць запісацца ў гісторыі. Калі гэта, канешне, 300 спартанцаў. А як паведаміў міністр Юрый Луцэнка, 300 прадвызначаных украінцаў павінны давесці да сутыкненняў з расійскім Чарнаморскім флотам, - гаворыць Олександр Татарчук з партала Майдан.
Здарылася небывалая рэч. Міністр пасведчыў, што змова складзена ў акружэнні прэзідэнта Юшчэнка. Прэзідэнт на гэтае небывалае абвінавачванне нічога не адказаў. Пагаворваюць, што мэтай змовы павінна было быць увядзенне надзвычайнага становішча і пазбаўленне Крыма аўтаноміі.
- Нашы палітыкі забаўляюцца Крымам, як дзеці запалкамі. Ім падаецца, што яны кантраліруюць сітуацыю, а гэта не так. Яны нават не ведаюць, што робіцца, бо не маюць аналітыкаў, - гаворыць Татарчук.
- Прашу напісаць, што на Крыме няма ўнутранага патэнцыялу, бо тут было другое Косава. Экстрэмістаў тут няшмат, пакуль што ўлады аўтаноміі лічаць за лепшае рабіць карупцыйныя інтарэсы на продажы зямлі, а не забаўляцца ў сепаратызм і вялікую палітыку, - упэўнівае Володымір Полохала, найбольш вядомы крымскі журналіст. І дадае: - Але такі канфлікт можа з’явіцца, калі і нехта ў Крэмлі будзе гэтым зацікаўлены.
Знакі апакаліпсіса
- Мы знаходзімся на краі вайны. Ворагі стараюцца прынізіць Расію, яле не ўдасца паставіць яе на калені. Наша гісторыя незвычайная. Таму гаворыцца “святая Русь”. Памятайце аб гэтым і ганарыцеся, - гаворыць манах з успенскага манастыра. У вачах слухаючых яго жанчын блішчаць слёзы.
Успенскі манастыр выдзеўбаны ў скале. Навокал расцягваецца даліна Бахчысараю – гістарычнай сядзібы крымскіх татарскіх ханаў, відаць маленькія вежкі мінарэтаў. Гэты манастыр – гэта апора праваслаўя, да якой увесь час накіроўваюцца пілігрымы. Малады манах, які вядзе групу да іконы Божай Маткі, сурова нагадвае, як належыць прыступіць да цудоўнага вобразу – перажагнацца, датыкаючы жывата, толькі пазней пачаць біць паклоны, бо інакш знак крыжа пераламаецца.
Пілігрымы няўпэнена паўтараюць яго жэсты, найвыразней інструкцыя ім патрэбна. З рэлігіяй яны хіба што сутыкнуліся ў дарослым узросце, а і так яны не маюць шансаў споўніць празмерных спадзяванняў манаха, які паўтарае, што сапраўдны праваслаўны – гэта не той, які ходзіць у царкву, а той, які гатоў памерці за веру.
Манах бясстрастна цягне аповесць аб цудах, якіх вельмі шмат у сучаснай гісторыі манастыра – дзякуючы божай дапамозе адбудавалі манастыр, знайшлі рэпрадукцыю цудоўнай іконы і зрабілі копію, такую ўдалую, што калі яе павесілі ў кляштары, Божая Маці паказалася на небе на радасць народу. Таксама з’явіўся анёл-заступнік манастыра, дакладна адданы прытомным скульптарам. Бог абараняе кляштар, абараняе таксама Расію, безупынна атакаваную ўсім светам.
Я нясмела загаворваю з манахам, ці ён не лічыць, што перад абліччам пагрозы з боку іслама, аб якім ён гаварыў, паказваючы мінарэты, праваслаўным бліжэй, чым калісьці, да каталікоў. Але манах адкідвае аліўкавую галінку. – У параўнанні з Захадам, іслам чысты і прыгожы, Захад з’яўляецца найбольшым злом. Гэта адтуль ідзе да нас водка і наркотыкі. Вы робіце ўсё, каб знішчыць Расію.