Sponsor:

Partnerzy:



Марш, марш, Веляпольскі

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Newsweek, 26.10.2008 г.

Аб адноснасці паняцця “патрыятызм” і яго розных адценнях у гісторыі Польшчы з прафесарам Анджэем Хвальбай (Andrzej Chwalba) размаўляе Рафал Герэмэк

Newsweek:

Саюзны саноўнік Гюнтэр Верхэугэн (Günter Verheugen) нядаўна выказаўся за нямецкасцю Мікалая Каперніка. А мяне ж вучылі ў школе, што астраном быў польскім патрыётам.

 

праф. Анджэй Хвальба:

Ён лічыўся тарунянінам, адначасова быў лаяльным у адносінах да польскай дзяржавы і Ягелонаў, камандаваў, напрыклад, абаронай Ольштына ад атакаў крыжакоў. У старапольскім разуменні ён быў патрыётам. Але калі б мы яго запыталі, ці адчувае сябе палякам ці немцам, ён быў бы напэўна здзіўлены пытаннем.

 

- Вернемся два стагоддзі назад ад часу Каперніка. Як ацаніць бунт кракаўскага войта Альберта, немца па паходжанню? У 1306 годзе ён аддаў горад Уладыславу Лакетку, а пяць гадоў пасля гэтага здрадзіў яго на карысць Люксембургаў.

 

- Мы не можам ацэньваць яго захавання з ХХ-вяковай перспектывы, але згодна з рэаліямі эпохі. З гэтага пункту гледжання Лакетак, адзін з некалькіх прэтэндэнтаў на кракаўскі трон, неаднойчы лічыўся ўзурпатарам. Ён быў урэшце толькі адным з некалькіх князёў, якія жадалі аб’ядняння Польшчы. Кракаў жа знаходзіўся раней пад панаваннем Люксембургаў, і ён добра гэта ўспамінаў. Дарэчы, Сілезія таксама ставіла на чэшскую Прагу, з якой яе аб’ядноўвалі інтэнсіўныя цывілізацыйныя сувязі. Альберт хацеў вярнуцца да гэтага культурнага кругу. І не ён адзін; за Люксембургамі выказваліся таксама тыя гарады, у якіх пераважала польская стыхія. Эфектам падобнага агістарычнага погляду на нашу гісторыю з’яўляецца тое, што мы асуджаем Радзівілаў, якія выступілі за Карла Густава ў часах шведзкага патопу. Сенкевіч зрабіў з ніх калабарантаў найгоршага гатунку. Паміж тым, у тых часах яны проста выбіралі аднаго валадара з роду Вазаў замест другога, згодна са сваімі амбіцыямі.

 

- А ці караля Стася (рэч ідзе аб Станіславе Аўгусце Панятоўскім – заўваг. пераклад.) з яго падатлівасцю ў адносінах да Расіі можна назваць патрыётам?

 

- Для яго, безумоўна, Польшча была важнай. Ён хацеў забяспечыць краіну, а лічыў, што вайны з Расіяй мы не выйграем і лепш быць расійскім пратэктаратам, але захаваць тэрыторыю і фармальную незалежнасць. Гэта ён будаваў лагер рэформаў, гэта ён вёў краіну да абавязковай мадэрнізацыі, за што адразу дастаў па лапах ад Кацярыны ІІ. Яна пры дапамозе свайго пасла Рэпіна арганізавала ў Радоме канфедэрацыю супроць Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Яна хацела яго толькі папалохаць, але не звяргаць з трона. Калі аднак радамяне зарыентаваліся, у чым рэч, яны заснавалі барскую канфедэрацыю, каб пазбавiцца караля. Гэта былі тыя самыя людзі! Аб гэтым павінны памятаць тыя, хто хацеў бы рэабілітаваць канфедэратаў як верных католікаў, змагаючыхся з расійскай дамінацыяй. Бар быў для нашых суседзей ідэальным прэтэкстам, каб увайсці і заанексаваць частку Рэчы Паспалітай. Некаторыя з канфедэратаў апамяталіся, убачыўшы, што вядуць краіну да катастрофы, паміж іншым Казімір Пуласкі, пазнейшы амерыканскі патрыёт, але было ўжо за позна. Калі ж гаворка ідзе аб каралі Стасе – ён быў адным з творцаў Канстытуцыі 3 мая. Да гэтага моманту ён з’яўляецца нават узорам патрыятызму. Пазней было ўжо горш – калі год пасля распачалася вайна ў абароне канстытуцыі, ён перайшоў на бок Таргавіцы, каб – як яму падавалася – захаваць Польшчу. Польшчы ён не захаваў, затое страціў капітал даверу шляхецкіх і мяшчанскіх патрыётаў.

 

- Караля і членаў патрыятычнай партыі, якія далучыліся да канфедэрацыі са страху перад Расіяй, можна зразумець. Але не саміх ініцыятараў гэтага бунту, якія паклікалі Кацярыну на дапамогу.

 

- Можна спрабаваць зразумець старую сармацкую шляхту, яе страх перад новым парадкам, але цяжка гэта апраўдаць. Таргавіца застанецца свядэцтвам не толькі здрады, але таксама недахопу палітычнай фантазіі. Аднак варта звярнуць увагу на тое, што чаканне патрыятызму было тады такое моцнае, а патрыятычная публіцыстыка такая ўплывовая, што нават Шчэнсны Патоцкі, сімвал Таргавіцы, спрабаваў апраўдвацца з таго, што ён зрабіў. Ён пераконваў, што ён з’яўляецца патрыётам, бо ўзяў вялізныя сумы ад Кацярыны і па прычыне хабару, які браў з Пецярбурга, Расія не выставіла некалькіх палкоў. Такім чынам, ён аслабіў расійскія сілы. І гэта не было крывадушным з яго боку – здаецца, што ён сапраўды так думаў.

 

- Мы, аднак, інакш бы запамяталі караля Стася, калі б ён не адрокся ад трона і адправіўся ў іміграцыю дзесьці да Заходняй Еўропы, а не на гарнак Кацярыны.

 

- У іміграцыі ён бы для Польшчы нічога не дасягнуў, але можа выратаваў бы гонар. Інакш таксама мы б яго запамяталі, калі б з некалькітысячнай арміяй, якую ён меў у 1792 годзе пад Варшавай, ён рушыў пад Дубенку. Гэтыя сілы маглі пасадзейнічаць перамозе над расіянамі. А ён вывясіў белы сцяг. Але члены патрыятычнай партыі таксама не грашылі разважлівасцю, калі яны паставілі на саюз з Прусамі. Тады не было недахопу ў патрыётах, нехапала добрых стратэгаў.

 

- Пазней большасць патрыётаў паверыла Напалеону.

 

- Гэта праўда, але варта таксама памятаць, што шмат верных сыноў Рэчы Паспалітай стала па боку цара Расіі Аляксандра І. У 1812 годзе ў расійскай арміі было амаль што 30 тыс. польскіх салдат, паміж іншым у добраахвотных шляхецкіх палках! Пасля бітвы пад Барадзіно шмат з іх атрымала вайсковыя адзнакі за адважную барацьбу, паміж іншым з палкамі Варшаўскага Княства. Яны адчувалі сябе патрыётамі, а не здраднікамі польскай справы. Яны служылі на расійскім боку па розных прычынах. Па-першае, яны лічылі Напалеона небяспечным якабінам, забойцай караля, масонам, антыхрыстам. Аляксандр І гарантаваў стары парадак, а па-другое – абяцаў адбудову Польшчы. У 1811 годзе ён выслаў ліст па-польску, а не па-французску (хіба што адзіны такі выпадак, калі замежны манарх на нашай мове фармуляваў карэспандэнцыю) да Агiньскага, аўтара “Паланэза”. Менавіта ў нім было замешчана абяцанне паўстання польскай дзяржавы, хоць кіраванай дынастыяй Раманавых, і надання ёй канстытуцыі. У выніку гэтых захадаў цара Напалеон прайграў бітву за душы часткі палякаў. На Літве адносна няшмат польскіх шляхціцаў далучылася да маршу на Маскву, чым Напалеон быў сурова расчараваны.

 

- Мяне вучылі ў школе, што лістападаўскае паўстанне было справай патрыётаў. Напрацягу некалькіх гадоў ужо смялей гаворыцца аб шаленстве падхарунжых.

 

- Мы павінны адрозніць цвярозы патрыятызм, прадстаўляемы генералам Юзэфам Хлапіцкім ці князем Адамам Чартарыскім, ад рамантычнага патрыятызму падхарунжых. Гэтыя апошнія хацелі біцца не столькі з самой Расіяй, колькі з тыранам Мікалаем І. Рамантычная ідэалогія патрабавала памерыцца сіламі з дэспатам, пры тым менш істотным быў сам факт ваявання. А эфект аказаўся фатальны: зліквідавалі незалежнасць Каралеўства. Перад паўстаннем мы мелі самастойную краіну з уласным Сеймам, валютай, войскам, кожны грамадзянін Польскага Каралеўства меў пашпарт. Было чаго шкадаваць, разумелі гэта і польскія кіруючыя эліты. Таму пасля падзення паўстання, на іміграцыі вялікія палякі, паміж іншым Міцкевіч, збудавалі міф усемагутнага інтрыганта Нікалая Навасільцова [у 1815-1830 гадах царскі камісар пры Радзе Стану Польскага Каралеўства – заўваг. рэд.] і небяспечнага князя Канстанціна. Насамрэч справы Каралеўства вырашалі амаль што выключна палякі. Гэта яны, нягледзечы на жаданні Мікалая І апраўдалі большасць членаў Патрыятычнага Таварыства, якіх абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з расійскімі дзекабрыстамі.

 

Польскі рамантычны міф дэманізіраваў удзел расіян у гісторыі Полькага Каралеўства. Варта аднак зазначыць, што ўжо ў 20-ых гадах ХІХ стагоддзя распачынаецца распаўсюджванне іншы ад рамантычнага гатунак патрыятызму, які пазней будзе названы пазітывістычным альбо арганічнікоўскім. Яго ўвасабляюць прамотар адукацыі і прамысловасці Станіслаў Сташыц і князь Ксаверы Друцкі-Любецкі, геніальны фінансіст, міністр казны Каралеўства, будаўнічы дарог, створца Польскага Банка. Абоіх рамантыкi абвінавачвалі ў надта добрых кантактах з Пецярбургам. Напрыканцы 50-ых гадоў ХІХ стагодзя вакол Анджэя Замойскага была заснавана моцная прамадэрнізацыйная група. Найбольш вядомым прыхільнікам пагаднення з Расіяй і працы ў асноў застанецца аднак маркграф Аляксандр Веляпольскі, начальнік цывільнага ўраду Полькага Каралеўства.

 

- Напэўна спадар не будзе лічыць яго здрайцам. Але ён быў таксама слабым стратэгам.

 

- Здрайцам яго лічылі “чырвоныя”, асабліва калі ён загадаў вядомы набор. Але ўжо Пілсудскі быў пад уражаннем палітыкі Веляпольскага. Веляпольскі прайграў, бо не разняволіў сялян. Ён мог бы зрабіць гэта, бо ў 1861 годзе паньшчызна была знесена, і пачалі разнявольванне сялян у Расіі. Ён баяўся супраціўлення шляхты. Студзеньскае паўстанне і так успыхнула. І пасля яго падзення скончыўся рамантызм на перыяд каля двух пакаленняў.

 

Пачалася іншая барацьба, на цывілізацыйным полі, і палякі яе выйгрывалі асабліва пад прускай акупацыяй. Ужо перад 1914 годам сустракаліся там земляробы, маючыя больш за 100 гектараў зямлі і вышэйшую адукацыю! У Велікапольшчы і на Памор’і, побач кас дапамогі, банкаў, прадпрыемстваў, дзякуючы сеці нацыянальных аб’яднанняў прапагандавалi новы патрыятызм, заключаючы такія элементы, як: барацьба за зямлю, захаванне польскай мовы, цывілізацыйнае развіццё. Напярэдадні І сусветнай вайны польскамоўныя жыхары Велікапольшчы і Памор’я лічыліся ўжо палякамі. Таксама таму, што раней яны павінны былі заявіць сваю тоеснасць падчас выбараў да Ландтагу і Рэйстагу, у якіх удзельнічалі нямецкія і польскія партыі. У Галіцыі гэты працэс развіваўся з перашкодамі, але і так найдаўжэй нацыянальная свядомасць фарміравалася пад расійскай акупацыяй. Гэта не выпадак, што Післудскі трапіў на абыякавасць, калі ён уступаў у Кангрэсувку з сваімі легіонамі ў 1914 годзе.

 

- Пілсудскі быў рамантыкам?

 

- Так, але прагматычным. Хоць ён хацеў біцца за незалежную Польшчу, то аднак лічыў, што арганізацыя паўстання супроць Расіі без вонкавай падтрымкі не мае сэнсу. Таму паставіў на Аўстрыю, пазней таксама на Германію. Але ў супрацьлегласці да, напрыклад, польскіх кансерватараў з Галіцыі, прыхільнікаў канцэпцыі Аўстра-Венгрыі-Польшчы, ён ставіўся да падтрымкі Вены толькі як да сродка да рэалізацыі мэты, якой была незалежная Польшча.

 

- Аб яшчэ іншым гатунку патрыятызму гаварыў Казімір Кутц. Ён апавядаў аб сваіх дзядзьках, якія шлі на працу на заводзе ў Шопеніцах наперадні ўваходу расіян у 1945 годзе. Нармальны чалавек у такой сітуацыі альбо хаваецца, альбо вітае войска кветкамі. А яны пайшлі на працу, бо гашэнне пячы выклікае страты.

- Сілезія – гэта прыклад рэгіёну, у якім польская рамантычная парадыгма зусім не існавала па відавочных прычынах – гэты рэгіён заставаўся па-за мяжой І Рэчы Паспалітай. Там моцны быў дух працы, трываласць і гаспадарлівасць. Прыкладам сілезійскага патрыёта быў генерал Ежы Зентэк, санацыйны служачы, пазней салдат Берлінга, а напрыканцы – камуністычны саноўнік. Ён клапаціўся аб тым, каб як найбольшая часта грошаў, выпрацаваных шахцёраў і гутнікаў, заставалася на месцы, ён збудаваў вялікі парк забаў, быў клапатлівым гаспадаром рэгіёну. Па сённяшні дзень людзі складаюць кветкі пад яго помнікам у Устрою, курорце, які расцвёў у яго часах. З гэтай цвярозасцю і рэалізмам ён можа нам нагадаць Веляпольскага.

 

- Менавіта зараз перад судом за ўвядзенне ваеннага стану стаў Войцех Ярузэльскі. Ці спадар знаходзіцца на боку тых, хто лічыць яго героем?

 

- Абсалютна не. Па-першае, Ярузэльскі шукаў у НРД і Чэхаславакіі дапамогі, каб пераканаць Крэмль да інтэрвенцыі ў Польшчы. Па-другое, краіна пасля ўвядзення ваеннага стану пачала пасоўвацца назад, кожны год – гэта рэгрэс у гаспадарцы. Не было ніякага плану рэформаў. Справа была толькі ў утрыманні ўлады. На дадатак ён пачаў інструментальна выкарыстоўваць постаці вялікіх палякаў і патрыятызм, каб спадабацца народу. Гэта ў 80-ых гадах пачалі ўрэшце сумленна пісаць аб Пілсудскім, вярнулі адпаведняе месца ў гісторыі Канстытуцыі 3 мая.

 

- Ці патрыятызм сёння застаецца такім жа важным, як некалі?

 

- Важным, але мы інакш яго акрэсліваем. Без пачуцця выключнасці сваёй краіны цяжка стварыць творы, якія затрымліваюць дыханне. Гаворыцца, што выключныя рэчы паўстаюць тады, калі ў грамадстве зложыцца адпаведны запас маральных захаванняў, дзе знайдуцца харызматычныя людзі, якія лічаць сваю краіну найлепшай на свеце. У гэтым сэнсе будучыня ідэі паглыблення еўрапейскай інтэграцыі не малюецца ў ясных колерах, бо цяжка будзе стварыць еўрапейскі патрыятызм.

 

 

 

Прафесар Анджэй Хвальба – гісторык з Ягелонскага Універсітэту, кіруе Кафедрай грамадска-рэлігійнай гісторыі Еўропы ХІХ і ХХ стагоддзяў.