Sponsor:

Partnerzy:



Першыя жэсты добрай волі

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Polska Gazeta Wrocławska, 15.09.2008 г.

 

З Яцкам Пратасевічам (Jackiem Protasiewiczem), дальнасілезійскім еўрадэпутатам і старшынёй Дэлегацыі Еўрапейскага Парламенту па справах Беларусі, размаўляе Ханна Вечорэк

 

 

Ханна Вечорэк: Ці Еўрапейскі Саюз змяніў сваю палітыку ў адносінах да Беларусі?

 

Яцэк Пратасевіч: Гэта выявіцца пасля парламентарных выбараў у гэтай краіне, якія адбудуцца ўжо зусім хутка – 28 верасня. Аднак ужо ёсць некаторыя перадумовы, якія выклікаюць у мяне аптымізм. Яны дазваляюць верыць, што выбары ў беларускі парламент будуць праведзены згодна з міжнароднымі стандартамі. І ў выніку гэтага Еўрапейскі Саюз адкрыецца на супрацоўніцтва з Беларусью.

 

- Што гэта значыць?

 

- Супрацоўніцтва з Беларусью будзе абазначаць тры найважнейшыя жэсты з боку ЕС. Па-першае, адмену санкцый, якія існавалі да гэтай пары. Перад усім дыпламатычных, а гэта значыць – забароны ўезду для службоўцаў рэжыму Лукашэнкі на абшар дзяржаў, якія належаць да Саюзу. Па-другое, прапанова Беларусі канкрэтнай фінансавай дапамогі, такой, якую, напрыклад, атрымала Польшча перад уваходам у ЕС.

 

- А трэці жэст?

 

- Ён будзе хіба што найважнейшы для звычайнага беларуса. Супрацоўніцтва з Мінскам будзе азначаць падпісанне ўмовы аб радыкальным паніжэнні для грамадзян Беларусі цэн віз на ўезд на абшар Еўрапейскага Саюзу. Сёння ж беларусы, хочучы праехаць праз мяжу дзяржаў, якія належаць да ЕС, павінны плаціць 65 еўра, што з’яўляецца найвялікшай стаўкай з усіх краін-суседзей Саюзу.

 

- Ці Беларусь зможа карыстацца рознымі саюзнымі фондамі?

 

- Так, Еўрапейскі Саюз мае дастаткова вялікія фонды, якія налічваюць мільярды еўра, прызначаныя на так званую палітыку суседства. Гэта значыць, на дапамогу краінам, знаходзячымся па суседству з ЕС, каб іх гаспадаркі лепш развіваліся. Саюз не зацікаўлены ў тым, каб мець бедных суседзей – з такімі толькі праблемы. Саюз зацікаўлены, каб краіны, знаходзячыеся па суседству з Еўропай, павышалі стандард жыцця...

 

- Беларусь суседнічае з Еўропай?

 

- Канешне ж я гаварыў аб краінах-суседзях Еўрапейскага Саюзу. Вяртаючыся да папярэдняга пытання, у ЕС гаворка ідзе аб тым, каб узровень жыцця ў гэтых краінах быў штораз вышэйшы, бо гэта карысна для абодвух бакоў: і для тых дзяржаў, і для Саюзу. Гэта першая рэч, і гэта сапраўдныя грошы, якімі ў будучыні, быць можа, Беларусь будзе магла карыстацца.

 

- Якую карысць з гаспадарчага развіцця Беларусі можа мець ЕС?

 

- Разумна выкарыстаныя грошы з саюзных фондаў могуць учыніць, што Беларусь настолькі зменіцца ў гаспадарчым сэнсе, што праз некаторы час будзе гатова, хоць бы як сёння Сербія, да ўваходу ў састаў Еўрапейскага Саюзу.

 

- Ці гэта не спроба падвядзення да таго, каб Беларусь выпала з арбіты расійскіх уплываў?

 

- Канешне, у актуальнай сітуацыі гэта адбываецца на фоне вялікай геапалітыкі, якая зрабілася больш істотнай пасля расійска-грузінскага канфлікту. Я маю ўражанне, што самі беларускія ўлады зразумелі з грузінскага ўроку, што адсутнасць супрацоўніцтва з Захадам і поўная залежнасць ад Расіі раней ці пазней можа скончыцца стратай незалежнасці і дамінаваннем Масквы. Гэта відавочна, што ў Расіі адраджаюцца імперыялістычныя тэндэнцыі. Гэта, як я лічу, схіліла беларускія ўлады да спаўнення ўжо першай з умоў, пастаўленых Еўрапейскім Саюзам – звольнілі палітычных вязней. Другой умовай з’яўляюцца сумленныя выбары, трэцяя – гэта праблема гарантыі адпаведніх умоў для фунцыянавання недзяржаўных арганізацый і, перад усім, незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Але аб гэтым мы будзем размаўляць з беларускімі ўладамі пасля парламентарных выбараў.

 

- Польскія палітыкі з’яўляюцца прыхільнікамі цвёрдага курсу ў адносінах да Беларусі.

 

- Гэта праўда, што мы былі сярод тых, хто пераконваў Еўрапейскі Саюз у прынцыповым стаўленні да праблемы пашаны грамадзянскіх свабод, свабоды слова і дэмакратыі на Беларусі. Тым не менш, мы не разгарачыліся ў гэтым нашым поглядзе. Калі з Беларусі плывуць сігналы, што гэтыя ўлады адступаюць ад недэмакратычных практык, напрыклад выпускаюць усіх палітычных вязней, ці гатовыя правесці парламентарныя выбары згодна з міжнароднымі стандартамі, ну то мы таксама першымі пераконвалі Еўрапейскі Саюз, каб змяніць палітыку. Пазітыўна адказаць на тыя змены, якія там адбываюцца. Як палякі, мы з’яўляемся вядучымі, калі рэч ідзе аб усходняй палітыцы. Беларусь для нас асабліва важная, мы маем там прынамсі поўмільённую польскую нацыянальную меншасць. Нічога дзіўнага ў тым, што выяўляем у гэтай праблеме рэалізм, а не застаемся на неэластычных і нерацыянальных пазіцыях.