Сікорскі з прапановай для Мінска
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: Dziennik, 13 - 14.09.2008 г.
Аўтар: Енджэй Белецкі
Учарайшыя размовы кіраўнікоў МЗС Польшчы і Беларусі адбыліся ў Віскулях. Менавіта ў гэтай вёсцы ў 1991 годзе быў падпісаны дакумент, ліквідуючы СССР.
Гэта было першае напрацягу апошніх чатырох гадоў спатканне прадстаўнікоў Польшчы і Беларусі на так высокім узроўні. Учора ў тым самым месцы, дзе ў снежні 1991 г. вырашылі аб распадзе СССР, кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі прапанаваў беларускаму міністру замежных спраў Сяргею Мартынаву план умацавання супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам і вырвання такім чынам беларусаў з-пад уплыву Крэмля.
Месца спаткання, вёску Віскулі па беларускім боку Белавежскай пушчы, запрапанаваў Сікорскі. Сёння гэта месца бясслаўя для Масквы. Менавіта тут Барыс Ельцын перакрэсліў імперскія амбіцыі Расіі, падпісваючы дакумент, ліквідуючы Савецкі Саюз як адзінку міжнароднага права.
Прапанова, прадстаўленая ўчора кіраўніком польскай дыпламатыі з’яўляецца аднак лагічным працягам падзей 17-гадавой даўнасці. Яна прадугледжвае, што калі Аляксандар Лукашэнка пачне дапускаць апазіцыю і незалежныя сродкі масавай інфармацыі, а ў асаблівасці правядзе выбары 28 верасня з захаваннем асноўных правілаў дэмакратыі, то Брусель не толькі адмовіцца ад санкцыяў, накладзеных на Беларусь, але прывядзе ў рух таксама праграму блізкага гаспадарчага супрацоўніцтва. Сігналам новай адкрытасці мае быць запрашэнне Мартынава на спатканне міністраў замежных спраў усяго Саюзу ў бельгійскай сталіцы на пачатку кастрычніка. Гэта зламанне абавязуючай напрацягу некалькіх гадоў забароны ўезду на тэрыторыю Еўрапейскага Саюзу найбліжэйшых супрацоўнікаў Лукашэнкі. Сікорскі паляцеў верталётам на размовы ў асяроддзі беларускага ўраду ў кампаніі найбліжэйшых супрацоўнікаў. Пасля аднагадзіннай размовы, падчас якой кіраўнік польскага МЗС прадставіў сваю прапанову для Беларусі, абодва міністры з’елі супольную вячэру. Згоду на гэтую місію Сікорскі атрымаў падчас спаткання ў мінулым тыдні міністраў замежных спраў ЕС у Авіньёне. – Ідэю спаткання з Мартынавым падтрымлівае камісар па замежных справах ЕС Беніта Феррэра Вальднэр, - пацвярджае “Дзённіку” яе прэс-сакратар Аня Федлер.
Другі бок таксама велімі старанна падрыхтаваўся. Кожнае слова міністра Мартынава было дакладна ўзгоднена з беларускім дыктатарам. – Да гэтай пары сігналы былі хутчэй аптымістычныя. Лукашэнка звольніў усіх палітычных вязней, згадзіўся на ўпушчэнне каля 300 назіральнікаў АБСЭ на выбары і, нягледзечы на націскі Масквы, не прызнаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, - пералічвае прэс-сакратар МЗС Пётр Пашкоўскі.
Мінск вокамгненна выканаў таксама ўмовы заключэння дамовы аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларусью. Зараз Варшава цягне з заключэннем умовы ўжо толькі таму, што не можа ўзгадніць пагаднення з Украінай. А з палітычнага пункту гледжання адмена віз для жыхароў памежных раёнаў Беларусі перад прызнаннем таго ж украінцам была б для польскіх улад цяжкім.
Згодна з думкай заходніх аналітыкаў Лукашэнка ідзе на ўступкі адносна Захаду, бо пасля расійскай інтэрвенцыі ў Грузіі баіцца, што Крэмль захоча падпарадкаваць сабе таксама яго краіну. Расіяне ўжо паведамілі аб радыкальным павышэнні цэн газу, які пастаўляецца Беларусі, што можа кінуць гаспадарку краіны на калені. Каб гэтага пазбегнуць, улады ў Мінску хочуць прывабіць заходніх інвестараў і павялічыць гаспадарчы абмен з Саюзам. Сусветны Банк прызнаў Беларусь адной з 10 краін свету, якія апошнім часам увялі найбольш прыхільныя для бізнесу гаспадарчыя рэформы. Лукашэнка таксама прывёў у рух шырокую праграму прыватызацыі. Учора Сікорскі распытваў, якім чынам польскія прадпрыемствы маглі б гэта выкарыстаць. Толькі ў першай палове гэтага году двубаковыя гандлёвыя абароты скокнулі на 70 адсоткаў у параўнанні да папярэдняга году.
Віскулі? Лукашэнка не зносіць гэтага месца.
Інтэрв’ю. Станіслаў Шушкевіч успамінае гістарычныя падзеі ў Белавежскай пушчы 17-гадовай даўнасці
Енджэй Белецкі: Кіраўнік беларускага МЗС спаткаўся з Радаславам Сікорскім у тым самым будынку, у якім спадар падпісваў з Барысам Ельцыным і Леанідам Краўчуком акт распаду СССР. Рэжым Лукашэнкі хіба мае сентымент да той падзеі?
Станіслаў Шушкевіч: Я здзіўлены, бо Лукашэнка не зносіць гэтага месца. Гэта такі невялікі, двупавярховы будынак. Калі я там быў апошні раз некалькі гадоў таму, аказалася, што па яго загаду ўсё было перабудована, каб не нагадвала нашага гістарычнага спаткання. На другі паверх, дзе мы размаўлялі з Ельцыным і Краўчуком, я ўвогуле не мог увайсці. Я пачуў, што зараз там апартаменты Лукашэнка. Пры кожнай магчымасці ён, дарэчы, паўтарае расіянам, што тое, што мы тады там падпісалі, варта жалю.
- Ці сапраўды гэта ў Віскулях было прынята рашэнне аб распадзе СССР, ці гэта была толькі фармальнасць?
- Не, калі я запрасіў да Белавежскай пушчы Ельцына і Краўчука, мы зусім не ведалі, што робім. Мы зразумелі, што гэта мы павінны вырашыць, якога тыпу адзінкамі з пункту гледжання міжнароднага права з’яўляюцца нашыя дзяржавы, калі мы пачалі размаўляць аб умовах дастаўкі нафты і газу, а таксама аб спосабе разлічэння. Першаму, каму тады прыйшла да галавы ідэя прызнання, што СССР павінен быць у гэтай сітуацыі распушчаны, быў Генадзій Бурбуліс, кіраўнік палітычнага кабінета Ельцына. Але сёння ён не хоча ў гэтым прызнацца, бо ў Расіі гэта вельмі сарамлівая рэч.
- Як зрэагаваў на такую ідэю Ельцын?
- Амаль што ўвогуле не разважаў гэтага. Сказаў коратка: гэта добрая ідэя, трэба пад гэтым падпісацца. Ён тады меў за плячыма Гарбачова і разумеў, што гэта найлепшы спосаб, каб яго пазбавіцца. Над іншымі вынікамі ён не вельмі разважаў.
- Можа быў п’яны?
- Але ж не, быў абсалютна трэзвы. Увогуле там не было п’янства. Толькі пазней людзі пачалі мець такія падазрэнні. Дарэчы наша спаткане было кароткім. Я і Краўчук таксама адразу згадзіліся з гэтай прапановай, бо мы разумелі, што гэта першы за сотні гадоў момант, у якім ёсць шанс на вырванне нашых народаў з-пад Расіі. Больш часу нам заняло сумненне, што мы былі ўтрох і ці ў сувязі з гэтым мы маем права вырашаць самі аб лёсе Савецкага Саюзу. Але сёння я думаю, што добра, што да нас не даехаў Нурсултан Назарбаеў (пазнейшы прэзідэнт Казахстану). Ён пазней шматразова паўтараў, што калі б там быў, пераканаў бы Ельцына, каб захаваць Савецкі Саюз.
- Радаслаў Сікорскі хоча зараз у тым самым месцы запрапанаваць уладам Беларусі нармалізацыю адносінаў з Захадам узамен за лібералізацыю рэжыму. Ці гэта добрая стратэгія?
- Я на сто адсоткаў перакананы ў тым, што на Беларусі не будзе ніякай дэмакратыі. Людзі, якія былі асуджаныя ў турмах, нічога ж не зрабілі. Па-за іх звальненнем не будзе ніякіх рэформаў. Я сам бяру ўдзел у выбарах. І ці ведае спадар, што я не магу нават спаткацца з сваімі выбаршчыкамі на падворку, калі два тыдні перад гэтым не атрымаю на гэта дазволу? Я баюся, што амерыканізацыя задумаў міністра Сікорскага пайшла так далёка, што ён згубіў кантакт з рэчаіснасцю краін былога СССР.
- Можа варта пайсці на кампраміс з рэжымам Лукашэнкі, каб вырваць Беларусь з-пад уплываў Расіі?
- Грузію Захад таксама вырваў, і сёння там горш, чым было. Захад прымае пэўныя схемы, не думае. Так як у Іраку, ён выкарыстоўвае ў адносінах да Беларусі пэўныя шаблоны. А тут трэба папрацаваць галавой. Толькі я не бачу галоў.
* Станіслаў Шушкевіч, былы старшыня Вярхоўнай Рады, першы кіраўнік незалежнай Беларусі.