Sponsor:

Partnerzy:



Палітыка і справядлівасць

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Polityka, 13.09.2008 г.

 

Аўтар: Яцэк Жакоўскі

 

Пытанне, як караць недобрасумленных, карыслівых, некампетэнтных і неадказных палітыкаў, вісіць над намі доўгія гады. Але пасля досведу папярэдняга тэрміну паўнамоцтва яно атрымала асаблівае значэнне.

 

Збігнеў Зёбра ўжо не мае іммунітэту. Ён будзе напэўна першым генеральным пракурорам ІІІ РП, асуджаным за тое, як кіраваў сваім ведамствам. Пакуль што рэч ідзе аб дробязі, але за іншыя дзеянні, праведзеныя падчас кіравання ведаствам Зёбра таксама можа трапіць пад Трыбунал Стану. Розныя асобы – на чале з старшынёй Канстытуцыйнага Суда – гаварылі аб гэтым яшчэ ў часе праўлення ПіС (Права і Справядлівасць, PiS – заўваг. пераклад.). Гэта таксама быў бы прэцэдэнт, бо дагэтуль ІІІ РП ставіла перад Трыбуналам выключна міністраў справядлівасці з СДЛ (Саюз Дэмакратычных Левых, SLD – заўваг. пераклад.) – Барбару Піўнік і Анджэя Кальваса – але ніводны міністр справядлівасці туды пакуль што не трапіў.

 

Няёмкі ўраджай

 

Гэта напэўна не быў бы адзіны прэцэдэнс, з якім можа змагацца Трыбунал Стану ў цяперашнім тэрміне паўнамоцтва. Войцех Ясіньскі, шэф Міністэрства Скарбу ва ўрадзе ПіС, можа быць першым польскім міністрам, які стане перад Трыбуналам Стану не за тое, што зрабіў, а за тое, чаго не зрабіў (у справе суднаверфі), хоць на думку большасці дэпутатаў павінен. Дагэтуль бяздзейнасць давала найвышэйшым чыноўнікам гарантыю бяспекі нягледзечы на тое, наколькі дорага гэта Польшчы каштавала. Справа Ясіньскага можа, такім чынам, істотна змяніць вобраз польскай палітыкі і павялічыць рызыкоўнасць для тых, хто ёй займаецца.

 

Яго могуць таксама змяніць толькі раскручваючыеся судовыя камісіі, якія маюць права рабіць прапанову аб стаўленні асобы перад Трыбуналам Стану. У абшары пагрозы тут знаходзяцца, паміж іншым, былы прэм’ер Яраслаў Качыньскі і міністр Зёбра, напрыклад, як удзельнікі славутай нарады па справе арышту Барбары Бліды.

 

А гэта толькі пачатак. Мяркуючы па словах Збігнева Хлебоўскага, калі справа турмаў Цэнтральная Выведная Агенцыя (ЦВД, CIA – заўваг. пераклад.) разгарнецца няўдала, то перад Трыбунал могуць трапіць палітыкі СДЛ (у часе іх кіравання турмы, здаецца, існавалі), быць можа з прэзідэнтам Квасьнеўскім, прэм’ерамі Міллерам і Бэлькай і міністрам Семянткоўскім на чале, а таксама палітыкі ПіС, якія ахоўвалі іх ад адказнасці. Падазрэнні тычацца прэм’ераў Марцінкевіча і Качыньскага, міністраў Зёбры і Васэрмана, пракуратара Качмарка, а можа таксама прэзідэнта Качыньскага.

 

Тэарытычна мы маглі б, такім чынам, хутка мець лаву падсудных, якая складалася б з дзьвух прэзідэнтаў, чатырох прэм’ераў і некалькіх міністраў. Гэта быў бы прэцэдэнс не толькі ў маштабе Польшчы.

 

Дзіўны суд

 

Тэба аднак таксама сказаць, што польскі Трыбунал Стану з’яўляецца ўстановай досыць выключнай не толькі ў міжнародным маштабе, але і ў логіцы сучаснага права. Па-першае, таму што аб стаўленні перад Трыбуналам і змесце акту абвінавачвання вырашае парламентарная большасць, складзеная з канкурэнтаў падсуднага. Па-другое, таму што членамі гэтага Трыбуналу з’яўляюцца таксама ў большасці палітыкі. Іх кандадатуру заяўляюць палітычныя партыі, а выбірае Сейм. Такім чынам, кожны мае відавочны інтарэс у нейкім вырашэнні і ў нармальным судзе павінен выключыцца. Па-трэцяе, таму што (калі справа тычыцца асобы, выконваючай функцыю – напрыклад, кіруючага прэзідэнта, міністра, шэфа НПБ (Нацыянальны Польскі Банк, NBP – заўваг. пераклад.) кара выпярэджвае тут прысуд. Ужо сама пастанова Сейму (у выпадку прэзідэнта пастанова Нацыянальнага Сходу, аб’яднанага Сейму і Сенату) выклікае аўтаматычную адтэрміноўку выканання функцыі ў выканаўчай уладзе. Па-чацвёртае, таму што гэта адзіны суд, у якім можна быць пакараным не зрабіўшы злачынства. Трыбунал можа дзейнічаць як звычайны крымінальны суд, калі палітык абвінавачваецца ў дзеянні, якое знаходзіцца пад пагрозай нейкай карнай санкцыі. Але можа таксама дзейнічаць як канстытуцыйны суд, калі абвінавачванне тычыцца парушэння заканадаўства канстытуцыі, якое не апісана ў карным заканадаўстве. У гэтым выпадку санкцыі з’яўляюцца мяккімі (забарона выканывання публічных функцыяў, страта ордэнаў і так далей), але гэта не нівелюе сумненняў.

 

Трыбунал Стану, які дзейнічае як канстытуцыйны суд, з’яўляецца ўстановай, робячай выключныя клопаты і абуджаючай шмат сумненняў. Канстытуцыйныя стандарты фармулююцца выразна на выраст у адносінах да польскай палітычнай практыкі. Канстытуцыя наказвае, напрыклад, публічным уладам “аб’ектыўнасць у справах рэлігійных, ідэйных і філасофскіх перакананняў”. Цяжка б было знайсці ўрад, спаўняючы гэту норму, але ніхто дагэтуль не прапанаваў, каб за яе парушэнне некага паставіць перад Трыбуналам Стану.

 

Прафесар Анджэй Золь звяртае, напрыклад, увагу на тое, што калі б Збігнеў Зёбра, у сувязі з выяўленнем актаў Яраславу Качыньскаму, стаў перад Трыбуналам Стану, а не перад паўсюдным судом, можна б было яго пакараць за тое, што ён кіраваўся партыйным інтарэсам, а не інтарэсам дзяржавы. Тэарытычна міністр павінен цалкам і безумоўна абстрагіравацца ад інтарэсаў партыі. Але цяжка было б знайсці такога палітыка, і неяк ніхто не пераследваўся па гэтай прычыне. Напрыклад, міністр Вітальд Вашчыкоўскі папікнуў цяперашнему прэм’еру кіраванне партыйным інтарэсам, але нават найбольш гарачыя супраціўнікі Туска не сцвярджалі тады, што прэм’ер павінен стаць перад Трыбуналам. Ужо на гэтых найбольш простых прыкладах добра відаць, што Трыбунал з’яўляецца не вельмі прыдатнай установай.

 

Бяззубае страшыдла

 

Досвед таксама добра паказвае, што Трыбунал Стану не мае нічога супольнага з актам правасуддзя. У практыцы выкарыстоўваецца хутчэй ашчадна ў якасці прыладу палітычнай барацьбы. Штодзённа яго існаванне больш ахоўвае палітыкаў ад адказнасці, а не спрыяе прыцягванню іх да яе. Цяжка не згадзіцца з Збігневам Рамашэўскім, які пару гадоў таму выказаў думку, што стварэнне Трыбуналу ў 1982 годзе мела больш супольнага з імкненнем да абмежавання адказнасці ўлады за неканстытуцыйныя дзеянні, а не замерам умацавання ці зрабення рэальнымі канстытуцыйныя нормы. Хутка пасля ваеннага становішча яго аўтары мелі сур’ёзныя прычыны да боязі, што яны калі-небудзь будуць пастаўлены перад судом. Стварэнне Трыбуналу абмяжоўвала звязанае з гэтым рызыка. Нягледзечы на шматлікія абнаўленнi, гэта “абаронная” функцыя Трыбуналу істотна не змянілася. Напрацягу больш за чвэрць стагоддзя ніколі не здарылася, каб перад Трыбуналам быў пастаўлен палітык, займаючы канстытуцыйную пасаду.

 

Найбольшай праблемай з’яўляецца аднак тое, што пастаўленне перад Трыбуналам мае шмат супольнага з віной і бязвіннасцю, а звязваецца заўсёды з актуальнымі інтарэсамі кіруючай большасці. Добра перадае гэта цытаванае “Выбарчай Газетай” (“Gazeta Wyborcza”) выказванне ўплывовага палітыка ГП (Грамадзянская Платформа, PO – заўваг. пераклад.), які сцвердзіў, што Яраслаў Качыньскі не стане перад Трыбуналам Стану, бо “гэта было б прынята як акт палітычнай помсты. Не толькі палітычны клас, але таксама публічная думка паспелі ўжо прызвычаіцца, што справядлівасць мае тут меншае значэнне за палітычныя перакананні. І ніхто хіба што не звярнуў увагу на тое, што такое выказванне з’яўляецца дастатковай прычынай, каб яе аўтар стаў перад Трыбуналам. Бо палітычнае перакананне ставіць вышэй за канстытуцыйныя абавязкі.

 

Як узброіць мсціўца

 

З гэтага відаць, што існаванне Трыбуналу ў яго сённяшняй форме не з’яўляецца асабліва мэтазгодным. Калі нехта мае ўладу, палітычную помсту можна здзейсніць рознымі іншымі сродкамі, а калі яе няма, можна палохаць кіруючых звычайнай пракуратурай і агульным актам правасуддзя. Дэмакратыя патрабуе аднак верагоднай, кампетэнтнай і справядлівай сістэмы разліку найвышэйшых чыноўнікаў незалежна ад таго, ці іх палітычная групоўка кіруе дзяржавай, ці таксама знаходзіцца ў апазіцыі. Частка спецыялістаў, сярод якіх знаходзіцца, напрыклад, прафесар Віктар Асятыньскі, кіруе гэта да высновы, што найлепш было б ліквідаваць складзены галоўным чынам з палітыкаў Трыбунал і яго абавязкі даручыць Вярхоўнаму Суду. Гэта гучыць пераканальна. Але найсур’ёзнейшай праблемай з’яўляецца не столькі Трыбунал і яго верагоднасць, сколькі парадак стаўлення перад ім і асэнсаванасць фармуляваных абвінавачванняў.

 

На пытанне, як можна бы зрабіць Трыбунал больш разумным, досыць проста адказвала падтрымліваемая Янушам Каханоўскім прапанова абнаўлення заканадаўства аб Трыбунале Стану, якую некалькі гадоў таму прыгатаваў палкоўнік Кшыштаф Парульскі - тады кіраўнік Аб’яднання Пракуратараў РП, а сёння галоўны вайсковы пракуратар. Парульскі прапанаваў, каб палітыкаў ставіў перад Трыбуналам не Сейм праз заканадаўчы акт, а пакліканы дэпутатамі на сямігадовы перыяд незалежны спецыяльны пракуратар. Ён бы не меў права браць пад увагу ніякія партыйныя інтарэсы. Калі б міністр парушыў канстытуцыю, спецыяльны пракуратар павінен бы быў паставіць яго ў стан абвінавачвання. Толькі ў выпадку прэзідэнта пастаўленне яго ў стан абвінавачвання, якое значыла б аўтаматычную адтэрміноўку выконвання функцыі, патрабавала б – як сёння – кваліфікаванай згоды Нацыянальнага Сходу. Аб адносінах палітыкаў да Трыбуналу і да канстытуцыйнай адказнасці ўвогуле шмат гаворыць факт, што ані ў папярэднім, ані ў сучасным Сейме ніхто не настойваў, каб сур’ёзна разглядзець праект Парульскага. Можна мець нават уражанне, што чым больш гаворыцца аб разліку з уладай, тым менш робіцца ў гэтым кірунку. Крайным выпадкам з’яўляецца перыяд ураду ПіС. Маючы ў руках пастанаўленне Сейму, прыймаючае справаздачу крымінальнай камісіі па афёры Рывіна, у якой адназначна (іншая справа, ці трапна) сцвярдзілі віну найвышэйшых чыноўнікаў, ПіС не спрабаваў прыцягнуць да адказнасці нават Лешка Мілера, былога прэм’ера. ГП жа ад моманту атрымання ўлады ніколі не ўспамінала аб пастаўленні перад Трыбуналам хоць бы міністра Адама Ліпіньскага, які, займаючыся гандлярствам пасад, спрабаваў карумпіраваць дэпутата Рэнату Бегер.

 

Вельмі тоўстая рыса

 

Гэта нежаданне можна вытлумачыць недастатковасцю механізмаў актаў правасуддзя, але больш трапным здаецца тлумачэнне па сутнасці ўтылітарнае. “Мы вам даруем, калі маем уладу, вы нам даруеце, калі вы будзеце мець”. Такім чынам, мы маем справу з моцна закадзіраваным варыянтам тоўстай рысы, якую разумеюць так, як яе разумелі крытыкі, а не так, як яе разумеў Тадэвуш Мазавецкі. Крытыкі Мазавецкага перанеслі прынцып неадказнасці (які заўважылі ў Мазавецкага, хоць яе там не было) да палітычнай нормы.

 

Нешматлікія выключэнні з прынцыпу неадказнасці цяжка вытлумачыць істотным спосабам. Перад Трыбуналам ставілі Бальцэровіча за спіртную афёру, якая была вынікам відавочнай заканадаўчай памылкі – не таму, што падазравалі, што ён украў або хацеў украсці, але таму, што расчараваная рэформай частка электарату шукала для сябе казла адпушчэння, а сімвал гэтай рэформы ідэальна да гэтай ролі адпавядаў. Эміля Вонсача абвінавацілі не па той прычыне, што заваліў справу, але таму, што ён паспяхова прыватызаваў, а сур’ёзныя палітычныя сілы будавалі свой капітал на дэманізаванні прыватызацыйных працэсаў. Дэман прыватызацыі павінен быў мець нейкі твар, ну і далі яму твар Вонсача.

 

Цяжка здзіўляцца, што ў наступных сеймах існуе недахоп энтузіязму да пошуку новай формулы для Трыбуналу. Устанаўленне незалежнага пракуратара выключыла б канстытуцыйную адказнасць найвышэйшых чыноўнікаў з-пад палітычнага кантролю. Гэта магло б абазначаць надлом прынцыпу неадказнасці, які дае палітычныя элітам пачуццё бяспекі. Спецыяльны пракуратар – калі б быў рыгарыстам – праўдападобна не толькі досыць хутка прыпыніў кіраванне Зёбры, але таксама даўна таму накіраваў бы перад Трыбунал міністра Збігнева Семёнткоўскага, калі патаемныя турмы ЦВА сапраўды існавалі ў той перыяд. Хутка ба таксама напэўна высветліў абвінавачванні міністра Вашчыкоўскага да Данальда Туска і давёў бы да асуджэння аднаго з іх.

 

Ясны канец кія

 

Стрыманасць у асуджэннi найвышэйшых чыноўнікаў мае таксама аднак сваю істотную вартасць. Бо і так нялёгка знайсці спецыялістаў, гатовых працаваць ад світанку да ночы за дзяржаўную зарплату. А абвінавачванне перад Трыбуналам – гэта не толькі прыкрасць, але таксама і сур’ёзныя выдаткі. Аб гэтым звычайна гаворыцца, але кошт абавязковага праўнага прадстаўлення ў такой справе можа быць спусташаючы для сярэдне заможнага чалавека. За сам адказ на акт абвінавачвання адна з канцылярый запатрабавала ад Эміля Вонсача 15 тыс. злотых, а кошты ўсёй абароны перад Трыбуналам ацаніла на квоту, перавышаючую суму ўсіх яго міністэрскіх заробкаў.

 

Аднак яшчэ існуюць больш сур’ёзныя аргументы, выступаючыя ў абарону рэформы ўстановы канстытуцыйнай адказнасці. Па-першае, палітыкі, прымаючыя пасады, павінны мець свядомасць, што за іх працай будуць ўважліва назіраць і яе будуць ацэньваць не толькі выбаршчыкі, якім зграбны ПР можа заўсёды зрабіць ваду з мазгоў, не толькі ўстановай кантролю, досыць фармалістычна падрыхтоўваючым матэрыялы для штогадовай заявы на зацвярджэнне справаздачы і не толькі калег (сапернікаў) з Сейму, з якімі заўсёды можна дамовіцца. Па-другое, каб Трыбунал стаў сапраўдным пугачам для найвышэйшых чыноўнікаў, яны павінны верыць, што ацэнка, якая іх датычыць, з’яўляецца аб’ектыўнай, кампетэнтнай і незалежнай ад палітычных уплываў. А гэта было б небывала цяжка, нават калі б Трыбунал быў як установа ідэальна скроены.

 

Палітыка – гэта галіна жыцця, у якой правільная ацэнка з’яўляецца адразу незвычайна істотнай і небывала цяжкай. Можа нават трэба прыняць да свядомасці тое, што трапная ацэнка палітыкаў, іх праграм і працы (асабліва калі яны маюць уладу), якая з’яўляецца падставай добрай палітыкі і яснай будучыні краіны, звычайна немагчыма. І тым больш немагчыма, чым важнейшай справы датычыць. А гэта па той прычыне, што ў палітыцы рацыянальнасць моцна абмежавана. Важныя рашэнні на найвышэйшым узровені звычайна нагружаны ідэйнымі абумовамі, безлічам невядомых і рызыкам будучых кантэкстаў, якія цяжка прадугледзіць. Праўдападобна не атрымаецца, такім чынам, пабудаваць такую сістэму, якая бы гарантавала неаспрэчную, трапную і справядлівую ацэнку палітыкаў. Пакуль што адзіным спраўным механізмам вымярэння палітычнай справядлівасці застаюцца выбары. Але – калі мы хацім мець лепшую палітыку, рэагуючую на час на парушэнне права, на занядбанні дзяржаўных чыноўнікаў – трэба прынамсі спрабаваць. Можа менавіта прыйшоў момант, калі мы пачнем сур’ёзна аб гэтым разважаць.