Sponsor:

Partnerzy:



Труна Гедройця

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Newsweek, 14.09.2008 г.

 

Аўтар: Маріуш Цеслік

 

Перад польскімі палітыкамі стаіць неадкладны і цяжкі выклік: яны павінны стварыць новую формулу ўсходняй палітыкі.

 

 

Рэдактар “Культуры” гаварыў, што польскай палітыкай кіруюць труны Пілсудскага і Дмоўскага. Сёння, парадзіруя яго словы, можна сказаць, што ўсходняй палітыкай нашай краіны кіруюць труны Ежы Гедройця і Юліуша Мерашэўскага, творцаў вядомай канцэпцыі УЛБ (Украіна, Літва, Беларусь). Яе асноўная думка была простая: пакуль Польшча і Расія будуць сварыцца з-за ўкраінскай, беларускай і літоўскай тэрыторый, датуль няма шанса на пагадненне. Выйсце ёсць адно – незалежнасць гэтых народаў, што з’яўляецца асноўным для нармалізацыі нашых адносінаў з Расіяй і бяспекі Цэнтральнай Еўропы.

 

Праблема ў тым, што гэта канцэпцыя мае ўжо больш за палову стагоддзя. Большасць яе мэтаў удалася рэалізаваць, савецкая імперыя распалася, і самы час труну выправадзіць. Толькі што няма жадаючых. Ідэя Гедройця ўсё яшчэ жыва – не толькі таму, што яна была рэвалюцыйнай, але таксама па той прычыне, што не з’яўляюцца канкурэнцыйныя ідэі.

 

Слуханне польскіх палітыкаў перад грузінскім з’ездам Еўрапейскага Саюзу, як і пасля яго было прыгнятаючым заняткам. Найперш кіраўнік кабінету прэм’ера Славамір Новак, калі ў яго запыталіся, чаго мы будзем дамагацца на з’ездзе, ён бэкаў у TVN24, што ўбачым, што скажа Саюз. Сам Дональд Туск у папярэднім нумары “Newsweekа”, апісваючы розніцу ў поглядах на ўсходнюю палітыку з прэзідэнтам, выкарыстаў сцвярджэнне, што Лех Качыньскі хоча, каб Польшча іграла ролю “крыху авангарда, крыху перадавога атраду”, ён жа лічыць, што мы павінны “працаваць на карысць адзінай пазіцыі ўсяго Саюзу”. Можна дадаць – станоўчай пазіцыі. Нашыя партнёры, згодна з меркаваннем прэм’ера, чакаюць, што мы будзем “еўрапейскім лідэрам у будове адносінаў з Усходам па прычыне нашага досведу ў мінулым”. Ну добра, але якую стратэгічную мэту мы маем? Гэтага мы ад Туска не даведаемся.

 

Яшчэ горш было пасля з’езду. Міністр замежных спраў абвясціў на прэс-канферэнцыі, што вялікім поспехам Польшчы было тое, што з’езд увогуле адбыўся. Іншыя ўплывовыя палітыкі былі так захоплены тым, што нам удалося паклікаць гэтае спатканне, што хіба страцілі розум. Яны распавядалі аб тым, як Саюз выслухаў наш голас, не звяртаючы ўвагі на відавочны для кожнага прытомнага чалавека факт, што з’езд скончыўся фіаскам асабліва балючым для ініцыятараў і адвакатаў грузінскай справы. Гэта значыць, для нас. Грузіі абяцалі дапамогу, а Расіі пагразілі пальчыкам, што значыць, што ў прынцыпе мы маем стан, які не вельмі адрозніваецца ад таго, які быў перад спатканнем у Бруселі. Адзінай асобай, якая заўважыла, што нічога так сапраўды не было вызначана, быў Ян Ракіта. Толькі ён ужо не палітык, а толькі каментатар “Дзённіка”.

 

Змовы маўчання не вытрымаў урэшце Лех Качыньскі, які выпаліў: “Калі б Саюз складаўся з саміх Польшч, то было б напэўна інакш, калі рэч ідзе аб канчатковых выніках, але я разумею, што Саюз – гэта 27 дзяржаў з рознымі інтарэсамі”. Але і ад яго, падобна як і ў выпадку прэм’ера, мы не даведаліся, які наш інтарэс на Усходзе і чаго мы б хацелі дасягнуць ва ўсходняй палітыцы. Бо калі б гэтым інтарэсам магло б быць увядзенне санкцыяў у адносінах да Расіі, чаго хутчэй за ўсё хацеў бы прэзідэнт, то можа лепш, каб кіраўнік дзяржавы пакінуў у супакоі распаўсюджванне сваіх канцэпцый. Канешне, санкцыі могуць быць сродкам для здабыцця нейкіх палітычных мэт, што даказаў Рональд Рэйган, выкарыстоўваючы іх у адносінах да ПНР (Польская Народная Рэспубліка, PRL – заўваг. пераклад.) пасля ўвядзення ваеннага становішча, аднак яны не могуць быць мэтай самой у сабе. Трэба проста ведаць, што хочацца дзякуючы ім асягнуць. А адказ на гэтае пытанне цяжка сыскаць у Леха Качыньскага.

 

Хоць можа гэтае сцвярджэнне з’яўляецца крыху крыўдным для прэзідэнта. Акурат ён нейкае ўяўленне ўсходняй палітыкі нядаўна прадставіў. Хутка, праўда, аказалася, што нельга яе рэалізаваць, але прынамсі ён спрабаваў. На канве грузінскага паходу, на які ён падбіў прэзідэнтаў Украіны, Літвы, Эстоніі, а таксама прэм’ера Латвіі, ён замарыў аб экзатычным саюзе Польшчы і тых дзяржаў з каўказскімі краінамі – Грузіяй і Азербайджанам. Хутка аднак выявілася, што наколькі заатакаванае расіянамі Тбілісі ахвотна ўвойдзе сёння ў кожны альянс, настолькі Баку не збіраецца настройваць Крэмль супраць сябе і ўвесь час размаўляе аб супольных пачынаннях, што не павінна здзіўляць. Саюз паказвае, што саюзнікі не могуць разлічваць на яе, Масква ж у сваю чаргу ў стане пераканаўча даказаць, што яна клапоціцца пра свае інтарэсы. Што ж, Еўропа далёка ад Азербайджану, Расія – блізка.

 

Менавіта. Справа ў тым, што нашу палітыку адносна балтыйскіх краін і Украіны нельга дакладна звязаць з адносінамі паміж Польшчай і каўказскімі краінамі. З першымі нас аб’ядноўваюць сапраўдныя інтарэсы, бо гэта нашыя суседзі; у другіх ставяцца да нашых дэкларацыяў, як да цікавінкі. На Каўказе граюць на ўплывы (гэта значыць газ і нафту) расіяне з амерыканцамі, пры ўцягненні рэгіанальнай імперыі, Турцыі, і жывой зацікаўленасці Еўропы і арабскіх дзяржаў. Да нашых трох грошаў цяжка ставіцца інакш, чым – згодна з папулярным выслоўем – да пхання паміж гарэлкай і закускай. Нічога мы там не здабудзем, і ніхто нас там асабліва не патрабуе.

 

Карані палітычнага праекту Качыньскага аднак цікавыя. Усё ўказвае на тое, што прыдуманы ім каўказска-цэнтральнаеўрапейскі саюз – гэта менавіта дзівакаватая інтэрпрэтацыя ідэі УЛБ, створанай на пачатку 50-ых гадоў асяроддзем парыжскай “Культуры”. На чым засноўвалася рэвалюцыйнасць праекту УЛБ? Мерашэўскі і Гедройц вырашылі давесці да свядомасці польскай эліты, што ў ягелонскай ідэі, якая азначала сканцэнтраванне ў адной дзяржаве тэрыторыяў сённяшняй Польшчы, Украіны, Беларусі і балтыйскіх дзяржаў, толькі для нас няма нічога заганнага. Для іншых нацый – гэта проста польскі імперыялізм. Таму ён заклікаў да прыняцця да свядомасці, што тыя народы пацярпелі ад расіян больш за нас і нашым інтарэсам з’яўляецца падтрымка эвалюцыйных зменаў на заходніх абшарах Савецкага Саюзу. На яго руінах за нашай усходняй мяжой маглі паўстаць суверэнныя і незалежныя ад Масквы Літва, Украіна і Беларусь. Мы ж павінны прыняць да свядомасці, што Львоў украінскі, Вільнюс літоўскі, забыць аб памежных незадаволенасцях і не спрабаваць ставіць суседзей у залежнасць ад сябе. Карацей, стаць іх сапраўдным саюзнікам і не ставіцца да гэтых тэрыторый, як да свайго абшару ўплываў.

 

З канцэпцыяй УЛБ непарыўна звязвалася расійскае пытанне. Мерашэўскі і Гедройц дайшлі да высновы, што найбольш разумным выйсцем з’яўляецца дзейнасць для справы дэмакратызацыі СССР і адмова ад “лютай нянавісці да Расіі”, якую распаўсюджвала шмат эміграцыйнах асяроддзяў. Толькі так мы будзем у стане ў будучыні скласці нармальныя адносіны з Масквой.

 

Справа адбывалася некалькі гадоў пасля вайны, таму не здзіўляе, што абвяшчэнне канцэпцыі УЛБ выклікала абвінавачванні яе творцаў у здрадзе. Частка эміграцыйных асяроддзяў не магла згадзіцца з стратай Усходняга Памежжа і захоўвала нкзадаволенасць. Аднак з цягам часу ідэя была прынята большасцю апазіцыі ў краіне (асабліва яе найбольш уплывовую частку, засяроджаную вакол КАР (Камітэт Абароны Рабочых, KOR – заўваг. пераклад.), што знайшло выраз у абвешчаным у 1981 годзе на з’ездзе Салідарнасці “Пасланні да людзей працы Усходняй Еўропы”. Усе ўрады незалежнай Польшчы, разам з посткамуністычнымі, былі верныя канцэпцыі УЛБ, найбольш спектакулярным прыкладам чаго была падтрымка Аляксандра Квасьнеўскага для аранжавай рэвалюцыі на Украіне. На сённяшні дзень большасць мэт праекту дасягнулі. Канешне, не толькі дзякуючы Польшчы, але і наша краіна мае ў гэтым свае заслугі. Мы маем добрыя адносіны з Украінай, падтрымліваем яе еўрапейскія імкненні. Раней мы спаўнялі функцыю адваката балтыйскіх краін на міжнародным форуме. Толькі з Беларусью ўвесь час прабллема, хоць падтрымка тамашняй апазіцыі (напрыклад, фінансаванне незалежнага тэлебачання Белсат) напэўна ў будучыні прынясе плён.

 

Такім чынам, надышоў час, каб зрабіць крок наперад, прыдумаць, на якіх умовах, пры цяжкім партнёры, скласці сабе адносіны з Расіяй. Першая магчымасць візіт МЗС Расіі Сяргея Лаўрова – ужо ў гэтым тыдні. Мы не можам сабе дазволіць адсутнасць канцэпцыі ва ўсходняй палітыцы. Бо калі мы не будзем ведаць, чаго мы хацім дасягнуць, мы пачнем таптацца на месцы і азірацца на ЕС, які пакуль што не ў стане даць рады сам з сабой.