Sponsor:

Partnerzy:



Бізнес на тарчы

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Newsweek, 07.09.2008 г.

 

Аўтар: Агнешка Грэчук з Рэдзікава, Тадэвуш Захурскі з Вашынгтону

 

На праграме заробяць амерыканскія канцэрны. Напэўна. Менш пэўным з’яўляецца тое, ці заробяць таксама дробныя прадпрымальнікі з-пад Слупска.

 

Тарча тарчай, але business is business. Жыхары Рэдзікава і аддаленага на чатыры кіламетры Слупска, пад носам у якіх урады Польшчы і ЗША абладзілі сіласы балістычных ракет, чакаюць на кампенсацыю. Найбольш ахвотна ў постаці будаўнічых кантрактаў і кантрактаў па забяспячэнню, месцаў працы, інвестыцый у рэгіёне.

 

Кошт будоўлі амерыканскай інсталяцыі антыракетнай тарчы ў Польшчы – гэта каля 3 мільярдаў даляраў, але канешне на ёй заробяць перад усім амерыканскія ваенныя канцэрны вытворцы ракет і далучаных да іх т.зв. kill vehicle, невялікіх знішчаючых боегаловак. – Таму будзе добра, - тлумачыць захоўваючы ананімнасць спецыяліст з Вашынгтона, - калі ў Польшчы застанецца з гэтага 1 мільярд даляраў, які перахопяць, як снарады, выканаўцы базы, перад усім амерыканскія інжынерскія і будаўнічыя фірмы. У сваю чаргу Пётр Пашкоўскі, прадстаўнік па справах прэсы Міністэрства Замежных Спраў, пераконвае: - Частку прац, безумоўна, аднак закажуць у палякаў.

 

Пазней у Рэдзікаве будуць часова знаходзіцца 200-250 амерыканцаў і па гэтаму лакальная гаспадарка можа разлічваць на дадаткі, з’яўляючыеся, быць можа, раўнацэннасцю некалькіх дзесяткаў мільёнаў у год. Такія, прынамсі, рахункі вынікаюць з досведу амерыканскіх баз у Германіі. Невядома, ці ў спецыяльным эканамічным абшары, размешчаным каля базы, з’явяцца інвестары. Можа паменшыцца турыстычны рух, напэўна ўпадуць цэны на зямельныя ўчасткі каля базы.

 

У тое, што амерыканцы будуць займацца бізнесам з мясцовымі жыхарамі – у супрацьлегласць да расхвальваючых тарчу прэм’ера Данальда Туска і мэра Слупска Мацея Кабыліньскага – жыхары не вераць.

 

- Нават калбасак у нас не купяць, бо будуць баяцца, - прадказвае Анджэй Катліцкі, старшыня рады раёну ў Рэдзікаве, ваенны пенсіянер. – Нам распавядалі немцы і датчане, якія тут рабілі межаванне для тарчы. З даных базы ў Рамштайн вынікае, што амерыканскі салдат, які жыве ў базе, траціць па-за базай толькі 15 адсоткаў прыбытку. Яцэк Хмара, які нарадзіўся ў Рэдзікаве, але жыве ў Манчэсцеры, дадае: - Амерыканцы будуць сядзець у базе. Хмара нешта аб гэтым ведае, бо зараз жыве адразу каля амерыканскай ваеннай базы. – Што яшчэ горш, інвестары, якія павінны былі прыехаць, могуць страціць ахвоту, - пужае Катліцкі.

 

На поўдзень ад аэрапорту, дзе будзе амерыканская база, расцягваецца Слупскі Спецыяльны Эканамічны Абшар. – Мы мелі сур’ёзных інвестараў, - нагадвае Маріўш Хмель, войт вясковай гміны Слупск, на тэрыторыі якой знаходзіцца Рэдзікава. – Напрыклад, Apollo Tyres з Ідыі. Аж вочы ў іх засмяяліся, калі яны ўбачылі аэрапорт. Яны хацелі прыняць на працу ад 2,5 да 4 тыс. працаўнікоў. І што? Добрай волі не хапіла, - падводзіць вынікі войт. Абшары па-за адзінкай належаць да Агенцыі Зямельных Нерухомасцей. Індусы ездзілі ў Варшаву, але ніхто не хацеў з імі размаўляць. – Я так сабе зараз думаю, што гэта не атрымалася, таму што амерыканцы сказалі, што вакол павінна быць пуста, - войт робіцца недаверлівы. Таму Хмель хоча моцных перамоваў з амерыканцамі і польскім урадам. – Узбраенне тэрыторыі, развіццё камунікацыі ў Слупску і дарогі да Гданьска, заступная тэрыторыя для эканамічнага абшару, бізнесны аэрапорт, - пералічвае ён.

 

Як даказалі эканамісты з універсітэту ў Трэвіжы (Германія), 40 тыс. жаўнераў ЗША, размешчаных разам з сем’ямі на тэрыторыі Надрэніі-Палатынату, ў 2001 годзе прынеслі лакальнай гаспадарцы прыбыткі ва ўзровені 1,7 мільярдаў даляраў у год, гэта значыць – 42,5 тыс. даляраў ад аднаго жаўнера. На сённяшні дзень амерыканскія базы ў Германіі прыносяць гаспадарцы Германіі 4-4,5 мільярдаў даляраў у год, гэта значыць – ад 69 да 77 тыс. даляраў на жаўнера. Але Отфрід Насаўэр з берлінскага недзяржаўнага Цэнтра Інфармацыі па справах Трансатлантыцкай Бяспецы ставіцца да гэтага скептычна.Для людзей з Рэдзікава было б нядобра разлічваць на залатыя горы, - гаворыць ён. Насаўэр напрацягу некалькіх гадоў назірае за амерыканскімі базамі ў Германіі. Рэальная карысць – гэта толькі доля таго, што на пачатку абяцае Вашынгтон. І толькі тады, калі гаворка ідзе аб вялікіх базах на некалькі дзесяткаў тысяч салдат, знаходзячыхся на доўгіх кантрактах і з сем’ямі. База ў Польшчы будзе непараўнальна меншай.

 

На дадатковыя месцы працы можна разлічваць на пачатку, падчас будоўлі базы. Але толькі пры працах няважных для бяспекі, напрыклад, вылеванне сіласаў можна замовіць мясцовым фірмам, але ўжо вываз смецця і прыбіранне – не. Чаму? Бо амерыканцы маюць звычай нядбайна абыходзіцца з дакументамі, нават тайнымі, таму для бяспекі аддаюць перавагу сваім, - лічыць Насаўэр. Школа, бальніца, супермаркет, кіно, пошта, банк ці бензінавыя станцыі, Burger King альбо McDonald’s – гэта абсталяванне кожнай вялікай ваеннай базы ў Германіі. Вядома, што некаторыя прадукты, напрыклад печыва, вырабляюцца па-за базай, але заробіць не пекарня, а вялікі пастаўшчык, які абслугоўвае базавы супермаркет, - сцвярджае Насаўэр.

 

Калі аднак амерыканцы пачалі скарачэнне штатаў сваіх армій у Германіі, традыцыйны заклік нямецкага левага крыла “Americans, go home!” замянілі ляманты лакальнай улады: “Americans, please stay!”. Запланаванае закрыццё ў сярэдзіне года чатырох невялікіх баз абазначае, што працу згубіць 700 працуючых там немцаў (ахова, салдацкія сталоўкі, пральні, яслі і так далей).

 

Амерыканскія ацэнкі гавораць, што на аднаго салдата выпадае 0,25 прынятага на працу мясцовага, што дало б каля 50 месц працы для палякаў. Калі прыблізныя велічыні ўкладу ў гаспадарку на ўзроўні 40-80 тыс. даляраў на аднаго салдата будуць адэкватнымі ў выпадку Рэдзікава, гэта азначала б грашовую дапамогу для гаспадаркі роўную каля 20-30 мільёнаў злотых за знаходжанне амерыканцаў у Польшчы. Некалькі мільёнаў злотых трапіць таксама ў бюджэт гміны, які сёння налічвае 73,8 мільёнаў злотых.

 

Такім чынам, грошы і месцы працы будуць, але невялікія. Асабліва калі параўнаць іх з коштамі прац над сістэмай SDI (Strategic Defense Initiative), названым амерыканскімі сродкамі масавай інфармацыі зорнымі войнамі. Да гэтай пары на праекты, якія рэалізуюцца ў межах SDI, выдалі больш за 120 мільярдаў даляраў. Выдаткі на даследванні і тэсты антыракетнай сістэмы зрабіліся залатой жылай для ваенных фірм ЗША, такіх як Lockheed Martin, Boeing, Raytheon, Northrop Grumman ці General Dynamics, якія ад моманту доступу Буша да ўлады падвоілі свае прыбыткі. У плане на 2009 бюджэтны год (які распачнецца ад 1 красавіка) Missile Defense Agency выступіла з праектам прысуджэння ёй больш за 9,4 мільярды даляраў, што робіць з праграмы антыракетнай абароны найдаражэйшы доследны праект Пентагону. Шэф Missile Defense Agency, генерал Генры А. Обэрінг, ацэньвае кошт стварэння цалкам функцыянальных баз у Польшчы і Чэхіі да 2011 года на 3,6 мільярдаў даляраў і яшчэ ў лютым запрасіў 132,6 мільярда даляраў для абароннага бюджэту на 2009 год і 528,8 мільёнаў для бюджэту на 2010 год на інсталяцыю антыракет у Польшчы. Але Палата Прадстаўнікоў урэзала большасць з гэтых фондаў.

 

Набліжаючыеся выбары ў ЗША выклікаюць тое, што задумы на выдаткі за мяжой – тым больш на кантраверсійны ваенны праект – з’яўляюцца самагубнымі. Калі адмністрацыя звярнулася за 1 мільярдам даляраў на адбудову інфраструктуры Грузіі (анг. Georgia), узбуджанныя амерыканцы пачалі адразу дапытвацца: а што з нашай Georgia-й (штатам ЗША), там таксама б спатрэбіўся мільярд. Калі, такім чынам, польскі ўрад хацеў бы хутка ўбачыць карысць, ідучую з дамовы, ён павінен звярнуць увагу на перакананне да праекту заканадаўцаў, асабліва ў Палаце Прадстаўнікоў, якая кантралюе федэральную касу. Бо пакуль што ў выпадку тарчы ўсё акрамя дамовы з’яўляецца віртуальным: і грошы, і сістэма, і ракеты.