Палітыка сімвалаў і эмоцыяў
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: Rzeczpospolita, 19.08.2008 г.
Аўтар: Ігар Янке
Лех Качыньскі задаваў тон шэфам пяці дзяржаў, якія прыбылі ў Тбілісі. Цяперашні прэзідэнт вярнуў тое, чым ганарыўся Аляксандар Квасьнеўскі. Натуральную пазіцыю лідэра ў рэгіёне, – піша публіцыст штодзённіка “Rzeczpospolita” Ігар Янке.
У гісторыі існуюць вобразы, якія доўга трымаюцца ў нашай памяці. Якія ствараюць нашу свядомасць, якія з’яўляюцца пунктам звяртання, выклікаюць увесь час эмоцыі, адносна якім мы неяк сябе акрэсліваем. Ян Павел ІІ у Варшаве ў 1979 годзе, Лех Валенса, падпісываючы вялікай шарыкавай ручкай жнівеньскія пагадненні, рабочыя плячо да пляча з інтэлектуалістамі, з крыжам пакідаючыя Гданьскую Суднаверфь, развальваючыся мур у Берліне, кіеўскі майдан два гады таму. Гэтыя вобразы – сімвалы – вытрымаюць выпрабаванне часу і маюць сёння большае значэнне для будавання грамадскай свядомасці за дзесяткі палітычных законапраектаў.
Я пішу гэта ў моманце, калі шмат спецыялістаў да спраў замежнай палітыкі крытыкуе грузінскае пажарожжа Леха Качыньскага, прэзідэнтаў балтыйскіх дзяржаў і Украіны.
Жэсты і сімвалы – гэта таксама палітыка. Яны выклікаюць эмоцыі і прабуджаюць уяўленне. Яны неаднаразова змяняюць стаўленне мільёнаў выбаршчыкаў.
Якое яно мела значэнне? Для Грузінаў – напэўна вялізнае. Мы, памятаючы і радасць карнавалу 1980-1981 гадоў, і смутную палову 80-ых, ведаем, наколькі важным з’яўляецца грамадскі настрой. Кожны жэст падтрымкі з Захаду быў прыняты з вялікай радасцю і ўдзячнасцю. Гэтыя жэсты давалі магчымасць лепшага жыцця ў панурай краіне.
Але гэта дзейнічала таксама і ў іншы бок. Узрушваючыя вобразы з Польшчы, з польскіх дэманстацыяў і забастовак уздзейнічалі на стаўленне грамадстваў Заходняй Еўропы. Узрушаныя імі немцы, шведы, французы пачалі арганізаваць масавую дапамогу для палякаў. Суседзі збіралі пакункі, сотні заходнееўрапейскіх арганізацый падтрымлівалі дзеячаў “Салідарнасці”, пазбаўленых працы, падтрымлівалі і сам прафсаюз, і іншыя падземныя арганізацыі.
Гэты масавы рух дапамогі ў Еўропе ўздзейнічаў на стаўленне кіруючых гэтымі дзяржавамі палітыкаў. Як вядома, правадыры Заходняй Еўропы напрацягу некалькіх дзесяцігоддзяў не былі асабліва баёва настроены ў адносінах да ўраду ў Маскве, якім б ён не быў. Хутчэй яны праяўлялі здзіўляючую слабасць і разуменне.
Маніфеставаць і накіроўваць
Але палітыкі ў дэмакратычным свеце выбіраюцца. Яны павінны слухаць голас сваіх выбаршчыкаў. І тыя выбаршчыкі ў 80-ых гадах змянялі стаўленне сваіх лідэраў. Адносіны афіцыйнага заходняга свету да рэжыму ў Маскве і Варшаве пачалі паддавацца эвалюцыі. Ужо ніхто не гаварыў, што “у Варшаве ўсталяваўся спакой”.
Павал Залевскі, вельмі лагодны крытык апошніх дзеянняў прэзідэнта Качыньскага сцвярджае, што глава дзяржавы не павінен маніфеставаць, а толькі накіроўваць палітычную акцыю. Адно, канешне, не выключае другога.
Вельмі добра, што прэм’ер Туск і міністр Сікорскі, падчас калі прэзідэнт ляцеў у Тбілісі, мабілізавалі палітыкаў заходняй Еўропы. Прэм’ер апеляваў аб пакліканні Еўрапейскага Савета, а шэф МЗС аб пасяджэнні ўсіх міністраў замежных спраў Саюзу.
Трэба было гэта рабіць. Але Савет не спаткаўся, а міністры, якія амаль што пасля тыдня ад распачатых ваенных дзеянняў так і не сабраліся, не былі ў стане даць супольны адказ. На шчасце ў Маскву паляцеў прэзідэнт Нікаля Саркозі, да чаго яго мабілізавалі, быць можа, і націскі польскага прэм’ера, і бліскучая акцыя польскага прэзідэнта.
Але калі еўрапейскія дыпламаты з выразным прамаруджваннем зляталіся ў Брусель, у цэнтры Тбілісі былі ўжо пяць лідэраў з краін, якія добра ведаюць, чым з’яўляецца Расія.
Яны сталі насупраць 150-тысячнага натоўпу і моцна падтрымалі атакаваную краіну. Як прадстаўнікі 100 мільёнаў грамадзян Еўропы, яны склалі адназначную дэкларацыю – мы супроць гэтай агрэсіі. Мы тут, каб бараніць свабоду і незалежнасць Грузіі.
Міністры ў Бруселі супольнага стаўлення не ўзгаднілі.
Два раялі
Ці правадыры Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Украіны толькі замахалі шаблямі, як упікаюць іх крытыкі? Неабавязкова. Выразны голас далі прадстаўнікі чатырох дзяржаў, якія з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюзу. Іх голас не з’яўляецца наймацнейшым у Саюзе, але без іх, на жаль, шмат рэчаў не ўдасца правесці. А расіяне таксама ўжо маюць свядомасць, што краіны з іх былой зоны ўздзеяння не будуць заставацца бяздзейснымі.
І іх падтрымлівае Амерыка.
Голас пяці лідэраў дасягне, напэўна, не толькі жыхароў Польшчы, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Украіны. Гэтым відовішчам безумоўна ўзрушацца таксама заходнія грамадствы.
Гэта таксама палітыка. Выкананне жэстаў таксама можна прыняць за палітыку. Выразныя сімвалы выклікаюць эмоцыі і пабуджаюць фантазію. Яны неаднаразова змяняюць падыход мільёнаў. Міжнародную палітыку ствараюць правадыры, але тыя правадыры ў дэмакратычным свеце прымаюцца на працу грамадзянамі. Мільёнамі, якія аглядаюць праграмы тэлебачання.
Такія дзеянні, як падарожжа ўсходне-еўрапейскіх прэзідэнтаў і прэм’ера ў Тбілісі, не заменяць дыпламатычнай гульні. Вельмі шкада, што польскі прэзідэнт і прэм’ер не каардынуюць свае дзеянні, бо аб’яднанне, атрыманае паміж гэтымі палітыкамі з рознымі тэмпераментамі і рознымі поглядамі на замежную палітыку магло б прынесці вельмі добрыя эфекты. Часткова аднак і прынесла. Бо хоць гэта было не ўзгодненае дзеянне, хоць мы гралі на розных раялях, то мелодыя – а гэта значыць, галоўныя паведамленні – была тая самая.
Лідэр рэгіёну
Лех Качыньскі ў гэтыя дні выйграў шмат. Не толькі для Грузіі, але таксама для сябе. Найвыразней першы раз здаўна ён пераважыў прэм’ера і адсунуў яго ў цень. Гэта ён задаў тон польскай замежнай палітыцы ў моманце крызысу. Гэта ён прысутнічаў ва ўсіх паведамленнях тэлебачання і канцэнтраваў увагу. Нават крытыкі яго падарожжа падкрэслівалі, што “яны ганарацца, што польскі прэзідэнт абараняе грузінаў”.
Дзякуючы падарожжу да Тбілісі, ранейшым кансультацыям, сумеснай дэкларацыі, прэзідэнт таксама пабудаваў несумненна асаблівую сувязь паміж цэнтральнаеўрапейскімі правадырамі. Леха Качыньскага часта папікалі тым, што ён не ўмее завязаць асабістых адносінаў з правадырамі іншых краін, а гэта ж так важна ў палітыцы.
Зараз было відаць, што ў гэтым таварыстве польскі прэзідэнт адчувае сабе, як рыба ў вадзе. Качыньскі вярнуў тое, чым некалі ганарыўся Аляксандар Квасьнеўскі. Натуральную пазіцыю лідэра ў рэгіёне. У краінах былога савецкага блоку ў гэтыя дні было ясна, хто задаваў тон. Добра, каб гэты досвед перакаваць зараз на практыку штодзённага дзеяння.
Незалежна ад ацэнкі слоў, якія Лех Качыньскі вымавіў падчас мітынгу ў Тбілісі, незалежна ад таго, ці эксперты лічаць іх за вострымі і недыпламатычнымі, пасрэдны чалавек, які памятае СССР, ведае, што Качыньскі проста сказаў, як ёсць на самой справе. Ён гаварыў простай і зразумелай кожнаму, хто выйшаў з савецкага блоку, мовай.
Ці гэтая мова пабудуе яму пазіцыю ва ўсёй Еўропе? Можна сумнявацца. Але гэтае падарожжа не была толькі маханнем шабляй. Можа аказацца, што яна мела больш вялікае значэнне, чым нам сёння здаецца.
Роля знаку
Знакі і сімвалы ў жыцці народаў і грамадстваў важныя. Нагадаем сабе, як выглядалі нашыя кватэры ў 80-ых гадах. Што дапамагала людзям перажыць смуту камунізма? Як ажыўлялі нашыя шафы, сценкі і саламяныя цыноўкі хвалюючыя чырвоныя літары, якія сімвалізавалі ідучых разам людзей і якія складаліся на заклік “Салідарнасць”? Які важны быў твар Леха Валенсы, друкаваны на сотнях тысячаў чорна-белых здымках, якія можна было знайсці ў кожным другім польскім доме. Узніманыя гадамі падчас імшы і на маніфестацыях два пальцы на кшталт літары V давалі нам пачуццё, што мы пераможам, што свабодная Польшча жыве. Бо сімвалы нам патрэбныя. І існуюць моманты, калі яны іграюць вялікую ролю.
Параўнуем два вобразы. Выгляд пяці правадыроў, якія стаяць на пляцы ў Тбілісі ў хвіліне вялікай буры для Грузіі. І здымак, зроблены некалькі гадоў таму: Герхарда Шрёдэра і Жака Шырака, сціскаючых далонь Уладзіміра Пуціна ў дзень марыянеткавых выбараў у знявечанай Расіяй Чэчні.
Які вобраз нам больш падабаецца? Дзе знаходзіцца наш свет? Часам варта ствараць выразныя знакі.