Sponsor:

Partnerzy:



Добрыя ідэі з іншай планеты

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Newsweek, nr 29/08 г.

Аўтар: Эльжбета Ісакевіч

З пункту гледжання грамадскай актыўнасці палякі ў Еўропе ў серым канцы. Таму варта паслухаць амерыканскіх бургамістраў, якія раяць, што рабіць, каб людзям жылося лепш.

 


Амерыканскія бургамістры ўзяліся за найвялікшыя праблемы, якія не даюць спакою грамадзянам, і ўчынілі, што іх збяднелыя ў пэўным перыядзе гарады перажываюць зараз цывілізацыйны і гаспадарчы бум. Яны паказалі, што добрыя змены не павінны звязвацца з неймавернымі выдаткамі ці ўвядзеннем дадатковых інструкцыяў. І што яшчэ больш важна, што найбольш балючыя праблемы можна эфектыўна вырашаць на лакальным, а не на цэнтральным узроўні.

Канец дармавой гатоўкі

“Маеце праблему з безпрацоўем, кульгаючай сацыяльнай апекай?” – адгадваюць амерыканскія бурмістры ў кнізе “Прадпрымальнае самакіраванне. Інструкцыя абслугоўвання”, накіраванай да польскіх кіраўнікоў гарадоў і гмін. “ Не заламывайце рукі, на гэта існуе свой спосаб. Проста закончыце з імі”.

“Як гэта,” - адразу спалохаецца пасіўны атупелы жыхар польскай планеты, прызвычаены да сацыялкі, як да ўласнага ценю. І ўсклікне, закрануты за жывое: “Гэта ж у часах камуны было лепш!” Але Давід Р. Рэймер з ведамства бурмістра Мілваўкі мае на гэтую тэму зусім іншую думку. Ён прадстаўляе нам тыповую ахвяру сацыяльнай апекі. Назавём яе Джэйн. Каля сарака гадоў, самотная, мае на ўтрыманні дачку, нядаўна страціла пасаду бібліятэкара. Атрымоўвае рэгулярную грашовую дапамогу. Аднак страціць яе, калі выйдзе замуж альбо зноў пачне працаваць. “А чаму ж гэта яна павінна быць за гэта пакарана?” – пытаецца Рэймер. Гэта чаму ж яна павінна атрымоўваць “дармавыя грошы” толькі таму, што яна не працуе? І ён прапаноўвае цалкам новую стратэгію выдачы публічных грошай: давайце ўзнагародзім Джэйн за пачатак наступнай працы фінансавай падтрымкай аж да часу, калі яна стане на ногі. Такім чынам, Джэйн трапляе ў прыватную фірму America Works, якая займаецца пошукам кліентаў сацыяльнай апекі і іх размяшчэннем у прыватных прадпрыемствах. Пасля чатырох месяцаў выпрабывальнага перыяду Джэйн будзе атрымоўваць плату з публічных сродкаў, дзякуючы гэтаму працадаўца эканоміць на коштах, а на дадатак мае час, каб пераканацца, што Джэйн – гэта асоба на адпаведным месцы. Джэйн жа атрымоўвае вышэйшы сацыяльны статус, а бюджэт штату – грошы, якія бы ёй Бог ведае як доўга выплочваў у форме грашовай дапамогі.

“Такім чынам, - робіць выснову працаўнік самакіравання з Мілваўкі, - мы зробім паслугу і бедным, і дзяржаве”. “Гэта вельмі прыгожа,” – немінуча ўставіць сваю заўвагу жыхар польскай планеты, насочаны, як губка, папулістычнымі слоганамі, - а што, калі чалавек не можа працаваць, бо ён хворы альбо стары? “А такога менавіта трэба падтрымліваць,” – здзівяць яго бурмістры з іншай планеты – але не прыніжаючай міласцінай, а як належыць. Ці гэта дорага? Канешне, але менш за ўтрыманне працаздольных лодыраў. Проста? “Ой, штосьці за проста,” – абурыцца вельмі занепакоены грамадзянін польскай планеты.

Закон пад лупай

“Вас прыгнятае разадзьмутая паўсюдная бюракратыя?” – атакуюць амерыканцы наш уразлівы пункт. “Спакойна. Мы гэта ўжо праходзілі, таму паслухайце апавяданне аб Сан-Дыега”.

Пачатак 90-ых гадоў. Улада мазгуе, як бы тут гэтую бюракратыю ўціхамірыць, аж урэшце абвяшчае... “Дні палёгкі ад законаў”. У гэтым часе яна бярэ пад лупу ўсе законы, рэгулюючыя жыццё ў горадзе: што яны прыносяць грамадзяніну – выгаду ці шкоду? Можа, больш каштуюць бюджэту, чым даюць карысці? “А ўвогуле, ці яны патрэбныя?” – абмяркоўвае да поту рада горада. “Вялікія справы,” – пацісне плячыма жыхар польскай планеты, які ўжо даўно даведаўся з тэлебачання, што ў нас з гэтай жа мэтай без перапынку збіраецца камісія Палікота (палітык з партыі Грамадзянская Платформа – заўваг. пераклад.).

Аднак на гэтай далёкай амерыканскай планеце з гэтага сходу нешта канкрэтнае вынікае. “Калі мы выяўляем дурны закон, то ў той жа самы дзень яго адмяняюць ці змяняюць,” - растлумачвае Сюзан Голдзінг, бурмістр Сан-Дыега. Так, у той жа самы дзень! Гэтым чынам яна падчас тэрміну свайго паўнамоцтва панізіла працэнт падатку ад малых фірм, а ліквідавала яго для тых, якія змяшчаюцца ў прыватных дамах. Яна таксама моцна спрасціла выданне дазволаў на іх заснаванне, а ўсе фармальнасці, звязаныя з гэтым, уладжваюцца пры адным акенцы, аб якім над Віслай узнёсла разважаецца напрацягу некалькіх гадоў.

Паміж тым, па слядах Сан-Дыега ідуць іншыя амерыканскія гарады, спаборнічаючы ў ліквідацыі кантролю і паніжэнні падаткаў. У Лос-Анджэлесе ці ў Дэйтане ў штаце Агаё знімаюцца бюракратычныя рэстрыкцыі з прадпрыемстваў таксі і адразу прыбывае колькасць таксі, абслугоўваючых жыхароў, якія – зразумела – зараз менш за іх плоцяць.

“Але што ўчыняе, што ўлады так ахвотна скручваюць шыю бюракратыі? Ці мы маем справу з нейкімі ўзбуджанымі прыхільнікамі гаспадарчага лібералізму?” – падазрона задумаецца жыхар польскай планеты, на якой – што паўсюдна вядома – слова “ліберал” гучыць, як пракляцце. Аднак наш тутэйшы стрэліў куляй у плот.

Бо амерыканскія бурмістры належаць да розных фракцый; яны лезуць адзін аднаму ў вочы ў справе абортаў, смяротнай кары альбо права на валодання зброі, але адно іх аб’ядноўвае: галава на плячах. Яны ведаюць, што прадпрымальнасць з’яўляецца для гарадоў і для краіны тым, чым кроў для арганізму, што вызваляе энергію, здольную змяняць рэчаіснасць, што звычайна акупляецца, такім чынам, не трэба ёй рабіць перашкоды. На гэтай іншай планеце так трасуцца над гэтай прадпрымальнасцю, што заснавалі Інстытут справядлівасці судоў, які падтрымлівае ўладальнікаў фірм, калі права хоча ім дапячы. “Чаму б і вам не заснаваць такі ж?” – прапаноўваюць бурмістры з іншай планеты. Наколькі гэта ўстанова эфектыўная, паказвае наступны прыклад салону-цырульні з Дакоты.

1938 год. Урад штату стварае закон, абавязваючы працаўнікоў цырульні браць удзел у 1500 дарагіх курсах прафесійнай падрыхтоўкі з атрыманнем ліцэнзіі, якія шмат людзей не можа сабе дазволіць. 1980 год. Урад пачынае чапляцца да ўладальнікаў аднаго з салонаў, які ігнаруе курсы. 10 гадоў пасля ўрад пагражае яму закрыццём фірмы і турмой. Тады ў акцыю ўваходзіць Інстытут Справядлівасці, падаючы на ўрад у суд. Сродкі масавай інфармацыі жывуць гэтай справай. Урад прайграе канчаткова, ён вымушаны змяніць састарэлы закон. “Ну так, але тут Польшча, а не Амерыка,” - сапне крыху сканфужаны такой порцыяй адкрыццяў тутэйшы.

Сіндром разбітай шыбы

“Злачыннасць зганяе вам сон з павек, вы не адчуваеце сябе бяспечна ў месцах свайго жыхарства?” – працягваюць нястомныя бурмістры. “Нос да верху, мы таксама гэта мелі, паслухайце толькі апавяданне аб пэўным адкрыцці”. Нью-Йорк, 70-ыя і 80-ыя гады мінулага стагоддзя. Людзі баяцца выходзіць з дому ў прыцемках, разбой ганяе разбой, няма і дня без забойства. Улады бяссільныя. За гэтай сітуацыяй пільна назіраюць два жыхары горада: крыміналіст Джордж Келінг і палітолаг Джэймс Уільсан. Яны найперш фармулююць, а неўзабаве даказваюць уражваючую на першы погляд залежнасць: чым больш у даным грамадстве памяркоўнасці да дробных парушэнняў, нежадання да законаў, якія не караюць, тым больш расце найбольш грозная злачыннасць. Навукоўцы прыводзяць аналогію з разбітай шыбай, якую ніхто не выменьвае. Мінаючы яе штодзённа грамадзянін атрымлівае сігнал, што ўлада спіць, і праз некаторы час у мікрараёне з’яўляецца поўна выбітых шыб і знішчаных аб’ектаў.

Калі ў 1994 годзе бурмістрам Нью-Йорку стаў Рудольф Джуліані, нягледзячы на тое, што аб гэтым думалі, ён не ўзмацняе караў, а толькі адважваецца на эксперымент: паліцыя павінна адгэтуль праследваць, здавалася б, невінныя лакальныя парушэнні, на якія дагэтуль закрывала вочы. Калі хтосьці пераходзіць вуліцу ў недазволеным месцы, хтосьці сікае пад дрэвам, п’е піва пад школай – зараз жа няма для яго выбачэння. Бязлітасна праследуюцца таксама тыя, хто займаецца графіці, бо “аказваюць пагарду для чужой уласнасці і эстэтыкі”, і ім загадваецца асабіста чысціць гэтыя каракулі. Да паліцыйных патрулёў далучаюцца грамадскія, складзеныя з прадстаўнікоў лакальных парафій, недзяржаўных аб’яднанняў і таварыстваў жыхароў.

Ці ўжо ў гэтым месцы шэраму грамадзяніну нашай планеты не ўключаюцца бунтарскія датчыкі? “Што? Ці я павінен бы быў стаць памочнікам мента і тыраніць суседа за тое, што ён сабе піўка вып’е на ўлонні прыроды ды ахрэсціць дрэўка?” – падумае ён. “Страшная гэта Амерыка”. Праз хвіліну ён яшчэ больш надзьмуецца. Бо бурмістр Джуліані загадае паліцыі ўзяць на мушку дарожных піратаў. Адважныя таксісты хутка губляюць правы. У горадзе расстаўляецца тысяча новых знакаў, абмяжоўваючых хуткасць, а патрулі бязлітасна выконваюць інструкцыі, звязаныя з яе перавышэннем, а ў схопленых на яздзе ў нецвярозым стане канфіскуецца машына. “Але мардуюць!” – уздыхне наш тутэйшы і з задавальненнем націсне педаль газу.

Аднак на той далёкай планеце вынікі прыходзяць маланкай. Перш як бурмістр Джуліані пакіне ведамства, даўнейшыя месцы жаху ператворацца ў ахайныя,  дагледжаныя мікрараёны і паркі адпачынку. Згодна з ФБР, Нью-Йорк ператвараецца ў найбольш бяспечнае месца ЗША, а ў гэтай канкурэнцыі ходзяць за ім па пятах Сан-Дыега, Лос-Анджэлес і Бостан.

“Чаму б вам не пайсці нашай дарогай?” – пытаюцца бурмістры з іншай планеты, калі на гэтай чуецца ўсеагульнае нараканне: “Не атрымаецца”.

Фінансавы цуд

“Вы наракаеце на ўзровень школ у вашым горадзе, на дрэнных настаўнікаў?” – чарговы раз ідуць нам на дапамогу бурмістры з іншай планеты. “Не турбуйцеся. Дайце толькі ўсім бацькам права выбару школы для дзіцяці, якую хочуць, – звяртаецца да нас Джон О. Норквіст, бурмістр Мілваўкі. - Таксама прыватнай.” Ну вось мы нарэшце і схапілі гэтых амерыканцаў на агідным капіталізме – пацярэ рукі жыхар нашай планеты.

“А дзе пасрэдны Кавальскі знойдзе грошы на прыватную школу?” Але Норквіст ужо яму тлумачыць: “А з адукацыйных бонаў.” Гэтая сістэма, якая дзейнічае ў Мілваўкі ўжо шмат гадоў, была створана для сямей з нізкімі даходамі. Цалкам фінансаваная штатам Вісконсін, а падтрымліваемая салідарна лакальнымі палітыкамі, дазваляе тысячам дзяцей хадзіць у прыватныя і рэлігійныя школы. На той далёкай планеце ўжо зарыентаваліся, што сістэма бонаў заахвочвае ўсе школы, таксама і найбольш крытыкаваныя – публічныя – да барацьбы за вучняў, а гэта значыць – да паляпшэння ўзроўню, бо калі не, то іх зачыняць. Таму сёння яны спаборнічаюць у цікавых праграмных прапановах, прымаюць на працу найлепшых настаўнікаў.

Але Джон Норквіст ідзе далей: узнагароджвайце – раіць – школы і настаўнікаў за дасягненні, а падштурхоўвайце, карайце за паражэнні. Тым першым дайце ва ўзнагароду больш грошай і аўтаноміі, няхай самі вызначаюць адукацыйныя стратэгіі і бюджэты, няхай самі звальняюць і прыймаюць работнікаў. Тым другім зваліце на галаву катроль куратара, змяніце кіраўніцтва і настаўнікаў. Такім чынам дзейнічаюць рэфарматары адукацыі ў Кліўлэндзе, Чыкага, Дэнверы, Сан-Францыска. “Але ў нас гэта ніколі не дазволілі б прафсаюзы,” – уздыхне з палёгкай  кватарант польскай планеты.

Больш грамадзяніна!

“Вы маеце за мала кватэр? А можа дастаткова, каб улада дазволіла людзям купіць за сімвалічныя грошы гэтую вялікую колькасць зямлі і нерухомасцяў, сутаргава трыманых у кіпцюрах разнастайных урадавых устаноў, якія ўтрымліваюцца за кошт падаткаплацельшчыкаў? Грамадзяне скардзяцца, што штораз больш плацяць за свядэцтва? А можа так увесці канкурэнцыю на камунальныя паслугі,” – як з рукава сыпят ідэямі бурмістры з іншай планеты. Але хоць гэтыя прапановы тычацца розных сфер рэчаіснасці, маюць супольны пункт аднясення. Гэта вызваленне. Вяртанне да “рэвалюцыйнай ідэі абмежаванай ролі цэнтральнага ўраду” – як гэта выражае ў пасляслоўі кнігі эканаміст Анджэй Садоўскі з Цэнтра імя Адама Сміта.

Чаму аднак гэта ідэя гучыць для нас, як не з гэтага свету? Бо мы маем таталітарную спадчыну – прыходзіць у галаву адказ. Але ж такая Эстонія мела яе больш, а з вызвалення зрабіла свой стыль. У Польшчы ён не стаў традыцыяй, бо на ўсіх узроўнях улады нехапіла палітыкаў, для якіх грамадзянін – гэта не толькі выбарчае мяса, але перад усім асноўны інструмент выканывання ўлады, саюзнік. Палітыкаў, разумеючых, як Стэфан Голдсміт, бурмістр Індыянапаліс, што “ніякая колькасць бетону, ніякая колькасць службоўцаў паліцыі і ніякая сума выдаткаў не могуць стварыць горад, у якім усё дзейнічае добра, калі яго жыхары не ўключацца актыўна ў працэс прыняцця рашэнняў”. Гэтую ж думку выказвае ў каментарыі да даследванняў над нашай грамадскай неактыўнасцю праф. Вітальд Арлоўскі: “З развіццём грамадскага грамадства вельмі моцна звязаны гаспадарчы поспех краіны”.

Вось, што здарылася з пасрэдным Джонам Армстрангам, а абмінула пасрэднага Яна Кавальскага: улада, якая стымулюе ў грамадзяніна яго праграмадскую ментальнасць, стварае грамадскае грамадства без ніякіх рэформаў. Гэта таму там, а не тут, адбываюцца публічныя дыскусіі аб найважнейшых людзкіх праблемах, а не палітычныя спрэчкі для публікі. Такая навука выходзіць пасля падарожжа на іншую планету. “Гэта няпраўда, што палякі не ўмеюць карыстацца свабодай, - пісаў некалькі гадоў таму Павал Ясеніца. – Праўдай з’яўляецца ж тое, што шмат палякаў любіць злоўжываць уладай”. І так засталося па сённяшні дзень.