Sponsor:

Partnerzy:



Нармальныя з ПНР

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Newsweek, 06.07.2008 г.

 

Аўтар: Даріўш Казленка

 

З пункту гледжання палітыкі, у Хыбе нават дэкамунізацыю разумеюць не так. Ці менавіта таму палітыка не можа там разгарнуць крылляў?

 

 

 

Гэта гміна ні за вялікая (ледзьве пяць старостаў і няпоўныя 10 тысяч жыхароў), ні асабліва важная для Сілезіі. Прамысловай гмінай яе лічыць нельга з адной цукраварняй у стане ліквідацыі і заводам па перапрацоўцы мяса. Ніхто таксама не адважыцца яе назваць сельскагаспадарчай, бо ўчасткі тут малыя, а на жыццё з апрацоўкі зямлі згаджаецца няшмат. Яна не з’яўляецца нават адпачынковай гмінай, нягледзячы на мяжу з Гочалкоўскім Возерам, бо хоць рэзервуар вялікі і прыгожы, да адпачынковага бізнесу не надаецца – плаваць там забаронена. Толькі рыбакі маюць тут рай, бо штучнае возера не без прычыны называецца царствам судака. Але па-за рыбакамі а Хыбе мала хто чуў. Прынамсі да вясны мінулага году.

 

Вясной 2007 году гісторыкі з Інстытуту Нацыянальнай Памяці звярнуліся да ўладаў самакіравання ва ўсёй краіне, каб яны змянілі на сваёй тэрыторыі назвы, якія ўмацоўваюць “скажоны вобраз сучаснай гісторыі Польшчы”. Як мага хутчэй. Рэч ішла, як вядома, аб назвах, якія відавочным чынам былі звязаныя з бясслаўнай гісторыяй ПНР (Польскай Народнай Рэспублікі, PRL – заўваг. пераклад.).

 

Гісторыкі могуць заклікаць, але загадаць яны нічога не могуць. Такім чынам, да Ведамства Гміны ў Хыбе ніякі афіцыйны ліст па гэтай справе не прыйшоў. Аднак зусім не таму над заклікаў гісторыкаў ніхто ў Хыбе не схіліўся.

 

Міраслаў Вардас, старшыня рады гміны, памятае, што быў такі час, калі Ханна Гронкевіч-Вальтц, новаспечаная спадарыня мэр Варшавы, магла ў любы дзень страціць мандат, бо за позна склала дэкдарацыю аб маёмасці мужа. У гміне Вардаса пара радных таксама спазнілася з складаннем гэтых дакументаў, таму ўсе з увагай сачылі за авантурай у сталіцы. Вядома: у сталіцы дым, на правінцыі агонь. Зразумела, што перад абліччам пагрозы страты мандатаў ніхто не думаў аб неадпаведных з пункту гледжання гісторыі назвах. Тым больш, што ў гміне панавала думка, што з неадпаведнымі назвамі ўжо даўно расправіліся. На пачатку 90-ых гадоў. Дзяржынскі саступіў месца Нарвіду, замест вуліцы Варыньскага з’явілася Круча, месца вуліцы Леніна заняла Тапаліная, а Чырвоную армію спіхнула Аб’язная. Змянілі таксама назву школы, і ад таго часу ўлады гміны справу дэкамунізацыі палічылі за закончаную.

 

Журналістам, якія пасля закліка гісторыкаў узялі гміну пад лупу, не трэба было за моцна напружвацца, каб даказаць, што праведзеную некалькі гадоў таму ў Хыбе дэкамунізацыю цяжка прызнаць за канчатковую. Так склалася, што гміна дагэтуль мае спартыўную залу імя 35-годдзя ПНР, вуліцу Народнай Гвардыі, якая суседнічае з вуліцай Генерала Караля Сверчэўскага і размешчанай крыху далей Гагарына. Таксама ў гміне ёсць вуліца Братэрская, якую толькі на першы позірк заклік ІНП не датычыць, бо калі глыбей над ёй паразважаць, то назву далі не ў знак павагі да братэрства самога па сабе, але да канкрэтнага – польска-савецкага.

 

Журналісцкія данясенні выклікалі ў інтэрнэце гарачую дыскусію: змяняць ці пакінуць? А калі змяняць, то якую? Якая з назваў слушная? І што гэта ўвогуле значыць: слушная? Няма афіцыйнага спісу назваў неслушных. Тады хто аб гэтым вырашае? Бо тое ж, што для адных не падыходзіць, на іншых зусім не робіць непрыемнага ўражання. Так, як дзеячаў спартыўнага клубу Цукравар, якім можа не падабацца вуліца Народнай Гвардыі, зусім не хвалюе тое, што спартыўная зала носіць імя 35-годдзя ПНР. Бо нельга ўтаіць, што аб’ект з’явіўся ў часы ПНР і дзякуючы гэтаму па сённяшні дзень служыць дзецям і моладзі. Такім чынам, хоць таму трэба тыя часы ўвекавечыць, тым больш, што гэта частка нашай супольнай гісторыі і выкрэсліваць яе не можна.

 

Міраслаў Вардас задумваецца над тым, каму можа перашкаджаць Юры Гагарын. Што з таго, што ён быў грамадзянінам СССР, калі адначасова быў першым касманаўтам у гісторыі чалавецтва. І нішто гэтага не зменіць. І кропка. Нацыянальнасць у такіх справах не лічыцца. Прынамсі не павінна.

 

А так увогуле, гэта Міраслаў Вардас робіць такія меркаванні прыватна, бо службова ніхто гэтым не займаецца. Так склалася, што дыскусія аб другім этапе дэкамунізацыі ў Хыбе не выйшла за межы інтэрнэту і журналісцкіх разважанняў. Згода, у нармальнай гміне пасля такіх данясенняў даўно ўжо б дайшла справа да эфектнага сутыкнення: радныя правага крыла кінуліся б на неправільныя назвы з запалам прафесійных інквізітараў, радныя левага крыла сталі б у абароне мінулага і ПНР. У цяжкім, поўным узаемных абвінавачванняў бою радным правага крыла ўдалося б правесці змену некалькіх назваў. Пару іншых, дзякуючы гераічным намаганням радных левага крыла, быць можа ўдалося б захаваць. Так ці інакш, справа была б хутка вырашана, а перад усім відовішчна. Але не ў Хыбе, які з гэтага пункту гледжання не з’яўляецца нармальнай гмінай. Бо ў Хыбе няма левага і правага крыла. Больш таго, у Хыбе ўвогуле няма палітычных партый.

 

У апошніх выбарах да самакіравання толькі адзін кандыдат адважыўся стартаваць пад партыйным штандарам. Гэта быў кандыдат на войта, які вырушыў у бой з спісу Права і Справядлівасці. І загінуў у першым туры. Астатнія засноўвалі ўласныя камітэты і шлі да выбараў пад уласнымі лозунгамі – іх аб’ядноўвала мэта, а не партыя. Альбо стартавалі з спісу пажарнікаў, якія ў Хыбе маюць мацнейшы голас за ўсіх разам узятых палітыкаў; у апошніх выбарах камітэт “Сябры пажарнікі вывеў са свайго спісу пяць радных, адну трэць усёй рады гміны. Што зусім не значыць, што радныя з спісу пажарнікаў ствараюць у радзе клуб, які думае і галасуе, як адзін чалавек.

 

Міраслаў Семіньскі, галоўны рэдактар „Новай Фармацыі”, лакальнага двутыднёвіка, прызнае, што першы і апошні клуб з’явіўся ў радзе гміны 19 гадоў назад, пасля першых свабодных выбараў да самакіравання. Яго стварылі радныя з Грамадзянскага Выбарчага Камітэту, але пасля трох месяцаў яны яго распусцілі, бо аказалася, што больш за дзесяці асобам цяжка мець заўсёды адзін і той жа погляд. А аб партыйнай дысцыпліне ніхто ў Хыбе не адважыўся ўспомніць, і кожны галасаваў згодна з сваім сумленнем, клуб аказаўся з пункту гледжання палітыкі творам зусім непрыдатным. І так засталося па сённяшні дзень.

 

Адсутнасць партый у гміне і клубаў у радзе параджае сур’ёзныя наступствы. Адным з іх з’яўляецца тое, што ў Хыбе няма сапраўднай апазіцыі. Сапраўднай, гэта значыць такой, якая дзейсным спосабам расстройвае ўсе задумы ўлады, бо як вядома, для апазіцыі задумы ўлады па прынцыпу не могуць быць добрымі. У Хыбе апазіцыя нейкая дзіўная: не надта цвёрдая, схільная да кампрамісу, а пры тым кадрава нясталая. Той самы радны раз супроць ідэй улады, другі за, у залежнасці ад таго, ці ідэя яму падабаецца, ці не. Аднак нават калі ён супроць, то неяк так нерашуча, мякка; дыскутуе, заяўляе папраўкі, пераконвае ўладу да сваёй рацыі. Улада таксама нейкая эластычная, на заяўляючых папраўкі не крыўдзіцца, цвёрда пры сваім не стаіць. Міраслаў Семіньскі, які наглядае кожнае паседжанне рады, прызнае, што (не чапляючыся дробязяў) дыскусіі радных сутнастныя, а кампрамісы здаровыя.

 

У выпадку закліку гісторыкаў кампраміс не быў патрэбны. Войт гміны, Эльжбета Дубяньска-Пшэмык, палічыла, што ў гміне ёсць больш важныя справы, якія чакаюць свайго вырашэння. Трэба пабудаваць цэх ачысткі, каналізацыю, школьную спартыўную пляцоўку і пляц забаў пры садку, палатаць гмінныя дарогі, адрамантаваць амфітэатр і стадыён. Назвы могуць пачакаць, бо гэта з пункту гледжання патрэб гміны больш палітычнае пытанне, а не істотная справа для жыхароў.

 

Радныя аб закліку гісторыкаў на сесіі нават не ўспомнілі, бо думаюць так сама. Найважнейшае, што жыхары Хыбя таксама ў зменах не зацікаўленыя. Яны аддаюць перавагу таму, каб з абшару гміны знікнулі ямы, а не невыгодныя для гісторыкаў назвы. Тым больш, што нядаўна яны павінны былі змяняць пашпарты і другі раз гэтага рабіць не збіраюцца. Шкада грошай.

 

Рашэнне спадарыні войт і радных сустрэлася з цёплым прыёмам у інтэрнэце. Адзін з карыстальнікаў сеціва нават запытаў, ці ёсць ў гміне ўчасткі для продажы, бо ён хацеў бы пажыць сярод нармальных людзей. Пакуль можна. Бо канец такому Хыбе можа прыйсці хутка. Хопіць таго, што ўзгадаюць пра яго палітыкі.