Sponsor:

Partnerzy:



Гульня ў стымулы

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Polityka, 21.06.2008 г.

 

Размова Яцка Жакоўскага з праф. Робертам Аўманам, матэматыкам, нобелеўскім лаўрэатам па эканоміке за тэорыю гульняў, аб шматразавых гульнях у жыцці і палітыцы, аб ролі матэматыкаў у халоднай вайне, аб кулісах перагавораў і памылках GPS, а таксама аб паляпшэнні выбарчай сістэмы.

 

Яцэк Жакоўскі: - Ці гульні змяняюць свет?

 

Роберт Аўман: - А каго спадар пытае?

 

- Матэматыка, які за растлумачванне механізмаў гульняў атрымаў эканамічную нобелеўскую ўзнагароду.

 

- Ён спадару скажа, што ў гэтым сэнсе ўсё, што робіцца на свеце, з’яўляецца гульнёй. Ад эвалюцыі па войны. У гэтым сэнсе толькі гульні змяняюць свет. Але калі спадар так ужо пачынае, то я павінен сказаць, што гэта не мае нічога агульнага з цынізмам. Свет не з’яўляецца толькі гульнёй у штодзённым значэнні. Найлепшы доказ гэта тое, як мала з таго, што мы ведаем аб механізмах гульняў, знаходзіць прымяненне ў практыцы. А спадар ведае, чаму?

 

- Чаму?

 

- Бо людзі – гэта людзі. Бо заўсёды шмат розных гульняў адбываецца адначасова. Бо тое, што ў адной гульні, якую мы вядзем, з’яўляецца ў відавочны і навукова пэўны спосаб рацыянальным, у іншай можа нам сур’ёзна пашкодзіць. Часта ад гульні, якая зараз адбываецца, больш важнымі нам падаюцца гульні, якія яшчэ толькі павінны адбыцца.

 

- Гэта значыць, любімыя спадаром шматразовыя гульні.

 

- О, менавіта яны. Яны з’яўляюцца любімымі таму, што больш нагадваюць наша праўдзівае жыццё. Бо ў жыцці ніякая гульня не завяршаецца канчаткова. Кожная гульня, у якой мы ўдзельнічаем, мае нейкі ўплыў на наступную. Гэта змяняе яе ход, сэнс, а часта таксама фактычны вынік.

 

- У тым сэнсе, у якім Пыррус выйграў, але прайграў?

 

- Напрыклад. Гэта незвычайна важна, каб мы разумелі гэта. Людзі, якія не разумеюць значэння гэтай бясконцай шматразовасці гульняў, з якой складаецца жыццё, робяць трагічныя памылкі.

 

Напрыклад, таргі

 

- У якім сэнсе?

 

- Проста яны не разумеюць, якая стаўка ў гульні. Альтруізм у якой-небудзь адзіночнай гульні можа рабіць уражанне наіўнай пазіцыі, але ў серыі паўтораных гульняў можа прынесці больш карысці за эгаізм. Помста можа здавацца абсурдам, нерацыянальнасцю, непатрэбнай лютасцю, але ў паўторанай гульні можа нас засцерагчы ад сур’ёзных стратаў. Людзі слушна часта непрапарцыянальна рэагуюць на тое, што адбылося, бо іх рэакцыі прапарцыянальныя да таго, што магло б адбыцца, калі б якое-небудзь здарэнне павінна было б паўтарацца. Падобна часта ў адной гульні мы адмаўляемся ад нечага, каб у іншай пазбегнуць праблемаў.

 

- Напрыклад.

 

- Напрыклад, няхай спадар задумаецца аб тым, чаму ўрады не арганізоўваюць таргоў такім чынам, каб максімальна павялічыць цану, за якую прадаюць публічную маёмасць?

 

- Прадаюць таму, хто дае найбольш. Так, як аўкцыённыя дамы.

 

- Іменна. Аўкцыённыя дамы таксама хочуць быць больш верагоднымі, а не эфектыўнымі. Яны аддаюць перавагу таму, каб прадаваць танней, але без рызыка, што яны будуць рабіць нешта незразумелае для людзей і згубяць давер.

 

- А як урады павінны арганізоўваць таргі?

 

- Вядома, як выглядаюць таргі. Ёсць нейкае дабро, якое прадаюць, і хто хоча яго мець, прапаноўвае сваю цану. Той, хто даў найбольш, выйгрывае і плоціць цану, якую заявіў.

 

- Гэта, хіба што, добрасумленна.

 

- Але ці гэтага досыць, каб прадаць нешта як мага даражэй? Няхай спадар сабе ўявіць, што мы арганізуем таргі крыху інакш. Гэта значыць, што, як раней, выйграе той, хто запрапанаваў больш, але не ўплочвае квоту, якую заявіў, а меншую, якую заявіў наступны ў чарзе.

 

- Дзе бы была тут карысць для таго, хто прадае?

 

- У логіцы, якой кіруюцца купляючыя. Калі пераможца плаціць столькі, колькі заявіў, то кожны прапаноўвае самае большае столькі, колькі для яго варты прадмет таргоў. Ніхто не запрапануе больш, а большасць купляючых прапануе менш. Кожны, хто хоча купіць крыху танней і дадаткова выйграць. У выніку на таргах звычайна прадаецца ніжэй за магчымую да атрымання цану.

 

- Таму пераважна лепшым з’яўляецца аўкцыён.

 

- Але яшчэ лепшымі з’яўляюцца таргі з трохі змененымі прынцыпамі. Няхай спадар сабе ўявіць, што далей выйгрывае той, хто запрапанаваў найбольш, але пераможца плаціць толькі столькі, колькі складала наступная ў чарзе прапанова. Тады большасць купляючых ахвяруе прынамсі столькі, колькі для іх варты гэты прадмет, а частка ахвяруе больш. Бо кожны мяркуе, што ў выпадку выйгрыша заплоціць менш, чым прапанаваў.

 

- І плоціць менш, чым быў гатоў заплаціць.

 

- Справа ў тым, што кожны так мяркуе. Не толькі пераможца так думае, але таксама тыя, хто складвае наступныя з пункту гледжання велічыні прапановы. У выніку квота канчатковай здзелкі з’яўляецца значна большай.

 

- На колькі?

 

- Можа нават на 20 працэнтаў.

 

- Цікава.

 

- Але ў практыцы часова амаль што непрыдатна, хоць ужо некалькі гадоў гэты механізм вядомы.

 

- Бо палітыкі не хочуць у гэта паверыць?

 

- Яны вельмі рэдка гатовы на такія эксперыменты. У сярэдзіне 90-ых гадоў амерыканская Федэральная Камунікацыйная Камісія (FCC) прымяніла правіла другой цаны ў першых таргах рарадыёчастот. Фінансавы вынік пацвердзіў канцэпцыю, але цяжка было пераканаць звычайных людзей, што бяручы ніжэйшую цану, FCC зарабіла больш, чым калі б яна традыцыйна брала найвышэйшую цану. Палітыкі можа нават і паверылі б, што гэты механізм так дзейнічае, але хіба слушна не вераць, што ім удасцца пераканаць выбаршчыкаў.

 

- Гэта значыць, што палітыка магла б быць больш рацыянальнай, а да гэтага і больш эфектыўнай, калі б палітыкі знайшлі ў сабе волю і адвагу, каб зрабіцца адукацыйнымі настаўнікамі выбаршчыкаў – напрыклад, у тэорыі гульняў.

 

- Тэарытычна. Толькі што нейкаму палітыку з таго, што ён выйграе, атрымоўваючы вышэйшыя квоты ў таргах, калі людзі гэтага не разумеюць, і ён прайграе выбары? Спадар ведае, я быў некалі на гэтым вядомым спатканні Джэймса Табіна, вялікага эканаміста і лаўрэата Нобелеўскай прэміі, са студэнтамі Універсітэту Yale, калі яго папрасілі, каб адным словам сказаў, чым займаюцца эканамічныя навукі. Эканоміка была ўжо шырокай грамадскай навукай, якая ахапіла іншыя навукі – ад псіхалогіі па вышэйшую матэматыку, такім чынам, задача здавалася безнадзейна цяжкай. А Табін хвіліну падумаў і сказаў: “Стымуламі.”

Я адразу зразумеў, што ён трапіў у самую сутнасць. Эканоміка – гэта навука аб стымулах, якімі кіруюцца людзі, прымаючы рыначныя рашэнні. Часта лічыцца, што тэорыя гульняў з’яўляецца часткай эканомікі. Я бы сказаў – наадварот. Эканоміка з’яўляецца часткай тэорыі гульняў. Іншай яе часткай з’яўляюцца міжнародныя адносіны, псіхалогія, сацыялогія, біялогія, палітычныя навукі. Палітыка таксама з’яўляецца майстэрствам выкарыстоўвання разнастайных стымулаў для дасягнення задуманай мэты.

Адказ на пытанне спадара залежыць, такім чынам, ад таго, ці мы можам сабе ўявіць стымулы, якія бы схілілі палітыкаў да ўзняцця на сябе такой настаўніцкай місіі. На маю думку, такіх стымулаў няма, і ў больш шырокім маштабе іх цяжка сабе ўявіць. Таму палітыкі не цікавяцца тэорыямі. Яны не вераць, што тэорыя іх выратуе.

 

Напрыклад, халодная вайна

 

- Некаторыя павінны верыць, паколькі сам спадар пісаў аб палітыках, якія цікавяцца тэорыяй гульняў.

 

- Можа некалі ў Амерыцы ці Расеі сапраўды цікавіліся. Але, напрыклад, у Ізраілі не цікавяцца. Мой урад мяне аб нічым не пытае. Навошта яму пытацца, як і так ведае ўсё лепш за ўсіх.

 

- Але сам спадар пісаў аб семінарах па тэорыі гульняў у Princeton з удзелам Генры Кіссінгера.

 

- Тады Кіссінгер быў яшчэ, галоўным чынам, навукоўцам. Але ў 50-ых і 60-ых гадах шмат палітыкаў цікавілася тэорыей гульняў. Падчас калі пасаду прэзідэнта займаў Труман, Том Шэлінг, які разам са мной атрымаў Нобелеўскую прэмію, працаваў у Белым Доме. Потым ён і шмат іншых творцаў тэорыі гульняў супрацоўнічалі з прэзідэнтам Кэнэдзі, які шукаў тэарэтычнага ключа да зламлення пата ў адносінах з Саветамі.

 

- І знайшоў?

 

- Не думаю. З таго, што Пентагон, CIA, Белы дом шукалі ў тэорыі гульняў адказы на страшэнна цяжкія дылемы халоднай вайны, не вынікае, што магла быць неадкладная выгада. Нават калі б такія адказы былі знойдзены, напрыклад, Джонам Нэшам. Але з іншага боку, у кубінскага крызіса Кенэдзі пачаў праводзіць палітыку, карыстаючуюся адкрыццямі тэорыі шматразовых гульняў. Такой гульнёй быў распачаты тады працэс раззбраення, крок па кроку будуючы давер паміж імперыямі. Толькі што мы ніколі не даведаемся, колькі ў гэтым было інтуіцыі, колькі неабходнасці, вынікаючай з таго, што атамная вайна была б канцом свету, а колькі свядома запраектаванай шматразовай гульні. Я думаю, што Кенэдзі кіраваўся нечым падобным да інтуіцыі некага паінфармаванага.

 

- Гэта значыць?

 

- Такіх жа забаў, як глабальнае саперніцтва імперый, нават пры сённяшняй тэхніцы, нельга дакладна апісаць у матыматычнай мадэлі. Надта шмат невядомых, і надта шмат фактараў трэба было б узяць пад увагу. Але ведаючы тэорыю, разумеючы прынцыпы, можна дапамагаць інтуіцыі і спантанічнаму мысленню. У гэтым сэнсе веды пэўна не шкодзяць, а Кенэдзі напэўна дапамаглі. Асабліва таму, што Саветы, на шчасце, былі ў гэтай галіне слабыя. Ні Хрушчоў, ні Брэжнеў не мелі такой базы. Таму адносна проста дазволілі сабе раслабіцца, што было ў сваім родзе запраектаванай у Вашынгтоне шматразавай гульнёй. А хто праектуе гульню, той робіць гэта так, каб яму служыла.

 

- Ці гэта значыць, што матэматыкі выйгралі халодную вайну?

 

- Думаю, што дапамаглі. Займаючыся тэорыяй гульняў, мы як энтамолагі, якія вывучаюць паводзіны насякомых. Энтамолагі не гавораць чарвякам, як яны павінны жыць, як паспяхова размнажацца. А нават калі б ім гаварылі, чарвякі іх ніколі не паслухаюць. Бо маюць свой інстынкт, сваю інтуіцыю, грамадскія навыкі. Палітыкі падобна. Яны пераважна нас не пытаюць пра нашае меркаванне. А нават калі б запыталі – як Кенэдзі ці Кіссінгер – гэта яшчэ невядома, ці нас паслухаюць... Ці ведае спадар, чаму?

 

- Бо не разумеюць?

 

- Няхай спадар не адносіцца абыякава да палітыкаў. Гэта часта інтэлігентныя і адукаваныя людзі. Мы робім памылку, мяркуючы, што паколькі яны прымаюць шкодныя рашэнні або паколькі не прымаюць рашэнняў патрэбных іх краінам, гэта значыць, што яны дурныя ці недавучаныя. Яны проста маюць іншыя мэты. Іх мэтай з’яўляецца быць выбраным. Каб быць выбраным, трэба, каб іх разумелі і прымалі. А тое, аб чым мы даведваемся, вывучаючы тэорыю гульняў і займаючыся праектаваннем гульняў (game engeneering), з’яўляецца звычайна процілеглым да простых, усеагульных інтуіцыяў. У часах Кенэдзі такой тыпічнай сітуацыяй была праблема атамных сховішчаў, якія масава будавалі амерыканцы ў сваіх дамах. Гэта страшна злавала Саветы, бо яны лічылі, што чым больш амерыканцы будуць упэўнены ў сваёй бяспецы ад выбуху атамнай бомбы, тым большае будзе рызыка, што ўрад ЗША нападзе на Савецкі Саюз. Крэмль дамагаўся забароны будоўлі сховішчаў у Амерыцы. Кенэдзі, Шэлінг, Герман Хан дасканала разумелі, што сховішча, якія былі павінны павялічыць бяспеку амерыканцаў, яе радыкальна змяньшаюць. Бо чым больш сховішчаў будавалі амерыканцы, тым больш небяспечна адчувалі сябе Саветы і тым большым было рызыка, што яны здзейсняць папярэднюю атаку. Толькі нічога з гэтым не маглі зрабіць: урад не меў права забараніць грамадзянам будоўлі сховішчаў.

 

Напрыклад, прыгожая жанчына

 

- То можа трэба было змяніць права?

 

- Уявім сабе, што гэта адбылося. Ці можна гэта растлумачыць публічнай думцы? Бо забарона была б толькі адной з гульняў шматразавай забавы. Ці ў наступнай гульні сітуацыя бы не адвярнулася? Ці наступны ўрад не адмяніў бы забарону? У гэтым сэнсе палітык, прымаючы нерацыянальныя з пункту гледжання існуючых інтарэсаў грамадства рашэнні, часта дзейнічае вельмі рацыянальна з пункту гледжання асабістай кар’еры, інтарэсу партыі, якую прадстаўляе, альбо будучых інтарэсаў краіны.

 

- Як з гэтымі таргамі.

 

- Дакладна. У публічнай сферы людзі вельмі баяцца захавання, якое не адпавядае інтуіцыі. А яшчэ больш баяцца цяжкіх для растлумачэння паводзінаў.

 

- Мае спадар яшчэ які-небудзь прыклад?

 

- Аглядаў спадар “Прыгожы розум”?

 

- Аглядаў.

 

- Ёсць там такая сцэна, калі некалькі мужчын пяліцца на адну жанчыну. Гэта зразумела, бо яна вельмі прыгожая. Яна, безумоўна, вылучалася на тле акружэння. Кожны хоча яе мець для сябе. Але калі ўсе будуць імкнуцца да гэтага, толькі адзін з іх можа быць шчаслівы. Як ім растлумачыць, што найлепш было б, калі б яны ўсе ад яе адмовіліся і заняліся іншымі жанчынамі, бо тады можа ніхто не быў бы так вельмі шчаслівы, але ўсе былі б задаволеныя.

 

- Гэта значыць, што з пункту гледжання агульнага шчасця найлепш было б, каб найпрыгажэйшая засталася старай дзевай, а яшчэ лепш, каб пашла ў кляштар.

 

- Тут мы маем тонкую мяжу паміж рэальным светам і тэорыяй гульняў, якая адкрывае і апісвае рацыянальныя стратэгіі, і праектаваннем гульняў, якія могуць даць найкарыстнейшыя эфекты.

 

- Я разумею, што спадар бы не радзіў ніякаму палітыку замыкаць найпрыгажэйшых жанчын у кляштарах.

 

- Тут рэч ідзе не толькі аб прыгожых жанчынах, тым больш, што яны самі прымаюць рашэнне.

 

Напрыклад, GPS

 

- А што яшчэ?

 

- Возьмем GPS, які – як вядома – паказвае нашу пазіцыю на мапе. Але людзі хочуць большай палёгкі. Яны хочуць бачыць не толькі сваю пазіцыю, але таксама найбольш кароткую дарогу. Калі чалавек не ведае горада, тое, што здаецца дапамогай, часта аказваецца сапраўдным пракляццем. Бо GPS усім вадзіцелям раіць тое самае. А вадзіцелі выбіраюць тыя самыя аптымальныя трасы, гвалтоўна растуць заторы. У вялікіх агламерацыях GPS стаўся вялікай праблемай, бо выключае досыць паўсюдныя памылкі ў выбары аптымальнай трасы, збірае рух і блакіруе вуліцы.

 

- Тэхнічная дасканаласць машыны аказваецца мае горшыя вынікі за людзкую недасканаласць.

 

- Але здаецца, што пры сённяшніх ведах і тэхніцы можна гэтаму адносна проста супрацьстаяць, прапануючы праз GPS трасы, амінаючыя актуальныя заторы. У шматлікіх гарадах ужо ёсць такая паслуга. Загваздка ў тым, што яна не разгружае затораў, а толькі яшчэ больш іх павялічвае. Бо GPS усім паказвае тыя самыя заторы і прапаноўвае тыя самыя аб’езды. Такім чынам, што робіць разважны вадзіцель, калі GPS паказвае затор і прапаноўвае аб’езд? Ён едзе дакладна туды, дзе мапа паказвае затор. Перад тым, як там апынецца, усе іншыя выбяруць аб’езд. Гэта скутэчны трік. Але таксама да пэўнага часу. Бо людзі досыць хутка зразумеюць, як гэта дзейнічае, і ўсе пачнуць так сябе паводзіць, што значыць, што зноў будуць заторы там, дзе GPS паказвае заторы, і зробіцца свабодна там, дзе GPS паказвае аб’езд.

 

- Гэта значыць, што сітуацыя з’яўляецца безнадзейнай?

 

- Але тэорыя гульняў мае тут рашэнне. Мы называем яго мяшанай стратэгіяй. Карацей, GPS можа адным раіць адну трасу, а іншым – другую. Тады можна пазбегнуць затораў. Гэта варыянт адкрыцця Джона Нэша.

 

- Добрая ідэя.

 

- Тэарытычна – так. Але ў практыцы цяжкая. Бо які крытэрый спадар выкарыстае, прапануючы вадзіцелям розныя трасы? Зноў мы ведаем, як вырашыць нашу праблему практычна, але не вядома, як вырашыць яе палітычна. Можна, канешне, сказаць каму-небудзь: “Раім табе трасу Х”, а іншым: “Раім трасу Y”. Але нават тады паўстае пытанне, чаму менавіта гэтыя асобы павінны ехаць трасай Х? Тут трэба выкарыстаць нейкі просты крытэрый, які можна будзе прыняць палітычна.

 

Напрыклад, арбітраж

 

- Гэта значыць, што так ці інакш у паветры зноў вісіць канфлікт?

 

- Тэорыя гульняў з’яўляецца ў вялікай ступені навукай аб канфліктах. І яна таксама мае для прапановы некалькі добрых метадаў іх вырашэння, якія – калі б былі палітычна да прыняцця, г.зн. калі б адпавядалі агульнай інтуіцыі – маглі б вельмі дапамагчы выйсці з шматлікіх цяжкіх сітуацый. Асабліва з грамадскіх канфліктаў.

 

- Якія гэта метады?

 

- Напрыклад, так званы, арбітраж канчатковай прапановы. Няхай спадар сабе ўявіць, што прафсаюзы дамагаюцца высокага павышэння заробкаў, а працадаўцы гатовы згадзіцца толькі на невялікае. У паветры вісіць забастоўка. Што тады адбываецца? Звычайна адны ды другія сядаюць за стол перамоваў, каб выпрацаваць кампраміс. Гэта гучыць прыгожа. Але задумаемся над тым, якім з’яўляецца механізм кампрамісу? Асноўны стымул такі, каб узмацняць патрабаванні. У працэсе пошуку кампрамісу працадаўцы прапаноўваюць звычайна значна менш, чым могуць заплаціць, а працаўнікі патрабуюць значна больш, чым ім сапраўды трэба. А чым большае разыходжанне і чым большыя эмоцыі, тым цяжэй з кампрамісам. Калі разыходжанне значнае, звычайна не даходзіць да пагаднення, а калі да яго не даходзіць, прынамсі адзін бок адчувае сябе прайграным.

 

- Для гэтага прыдаецца арбітраж, які дапамагае дасягнуць разважны кампраміс?

 

- Сапраўдны кампраміс з’яўляецца незвычайна цяжкім, бо ў працэсе перамоваў адні і другія баяцца, што нават калі яны саступяць, то іншы бок будзе трымацца свайго. Такім чынам, звычайна даходзіць да забастоўкі, і той, чыі страты большыя, альбо той, хто мае большае поле манеўру, нарэшце ўступае. Але няхай спадар сабе толькі ўявіць, што мы адмаўляемся ад кампрамісу, што выкідваем на сметнік тэхніку перамоваў і замяняем яе арбітражам. Абодва бакі выбіраюць арбітра, які павінен прыняць рашэнне, а прафсаюзы і працадаўцы абавязваюцца яго паважаць.

 

- Тады няма пагрозы забастоўкі, але звычайна застаюцца дрэнныя эмоцыі і расчараванне.

 

- І арбітр мае звычайна вялікую праблему. Калі абодва бакі яго прынялі, ён можа, канешне, прыняць любое рашэнне, але ён звычайна хоча, каб два бакі маглі праглынуць яго рашэнне, бо толькі тады канфлікт будзе трывала прадухіліны. Такім чынам, ён павінен знайсці такой пункт раўнавагі, які дасць працаўнікам задавальненне з працы і не будзе пагражаць фінансавай сітуацыі ў фірме. Інакш прадпрыемствы трапяць у клопаты, альбо прафсаюзы хутка зноў запатрабуюць прыбаўкі. Загваздка ў тым, што такую залатую сярэдзіну вельмі цяжка знайсці, бо два бакі платнага канфлікту вядуць гульню выглядаў.

 

- Гэта значыць, арбітр павінен вызначыць, як сапраўды выглядае сітуацыя.

 

- А гэтага звычайна нельга вызначыць. Таму тэорыя, а дакладней, інжынерыя гульняў прапаноўвае яшчэ адзін прынцып. Перад тым, як арбітр прыйме рашэнне, абодва бакі павінны прадставіць яму свае канчатковыя прапановы. Замест таго, каб праводзіць перамовы і, фруструючыся, ісці, крок па кроку, на наступныя ўступкі, яны перадаюць яму інфармацыю, наколькі яны гатовы ўступіць з сваіх першапачатковых пазіцый, разам з паўнамоцтвам да канчатковага вызначэння вялічыні прыбаўкі. Працадаўца вызначае максімальна магчымую прыбаўку, а працаўнікі акрэсліваюць мінімум сваіх спадзяванняў. Паўнамоцтва арбітра абмяжоўваецца да выбару адной з гэтых дзьвух прапаноў. Такім чынам змяняюцца стымулы, якім падпарадкоўваюцца два бакі канфлікту. Бо па-за інтарэсамі, якія заключаюцца ў тым, што адні хочуць даць як мага менш, а другія хочуць атрымаць як мага больш, з’яўляецца трэці стымул – перакананне арбітра ў сваёй добрай волі.

 

- Падчас кожнага сур’ёзнага канфлікта такую ролю грае грамадская думка.

 

- Але толькі часткова. Бо грамадская думка не ў стане ацаніць рацыянальнасці пазіцый ў перамовах. А сумленны і кампетэнтны арбітр, ведаючы канчатковыя прапановы, можа скласці сваё ўяўленне, які бок шукае пагаднення, а які толькі аднабаковай карысці. Акрамя таго, грамадская думка з натуры чакае кампрамісу, а ў тым выпадку арбітр павінен выбраць адну з дзьвух прапаноў. Ён не можа абмяркоўваць, шукаць залатой сярэдзіны ці вызначаць узровень раўнавагі. Ён павінен выбраць, якая прапанова з’яўляецца больш сумленнай, і загадаць яе ажыцяўленне.

 

- Гэта значыць, што пераможца бярэ ўсё, а прайграны ўсё губляе.

 

- На выгляд. Бо прыходзіць у рух іншая сістэма стымулаў. Вартасць арбітража канчатковай прапановы заключаецца ў тым, што бакі канфлікту, знаходзячыся перад абліччам канчатковасці рашэння арбітра, імкнуцца пераканаць яго аб сваёй схільнасці да кампрамісу. Стымулы для максімілізацыі карысці аслаблены, а з’яўляюцца стымулы да максімальнага выйсця насупраць другому боку. Звычайна абодва бакі прадстаўляюць, такім чынам, прапановы значна бліжэйшыя да другога боку, чым у працэсе звычайных перамоваў, а ў вялікай частцы выпадкаў працаўнікі жадаюць менш, чым ім прапаноўваюць працадаўцы. Часта грамадскі канфлікт вырашаецца такім чынам, што абодва бакі адчуваюць сябе пераможцамі. Толькі гэта таксама неяк не распаўсюджваецца ў грамадстве.

 

- Таму, што людзі не вераць у аб’ектыўнасць арбітра?

 

- Перад усім таму, што такі метад не дае бакам шанса адчуць сябе ўпэўнена ў сваім тылу. Члены прафсаюзаў не могуць паказаць працаўнікам, як гераічна яны змагаюцца за іх зарплаты, а менеджэры не могуць паказаць акцыянерам, як моцна яны змагаюцца за іх прыбытак. Тое, што з’яўляецца рацыянальным з пункту гледжання бакоў грамадскага ці палітычнага канфлікту, не павінна быць рацыянальным з пункту гледжання іх прадстаўнікоў. Таму калі аналізуецца нейкая сітуацыя, трэба звяртаць увагу не толькі на інтарэсы, але таксама на стымулы. Яны часта з’яўляюцца мацнейшымі за інтарэсы.

 

Напрыклад, непатрэбныя веды

 

- І зноў мы маем непрыдатную мудрасць.

 

- Аднак не зусім. З дапамогай арбітража канчатковай прапановы вызначаюцца, напрыклад, зарплаты спартсменаў амерыканскага футболу. Дарэчы, з гэтай непрыдатнасцю разнастайных – як спадар гаворыць – мудрасцей, г. зн. ведаў грамадскіх навук, лепш быць асцярожным. Я сам некалькі разоў быў захоплены знянацку прыдатнасцю ведаў, як правіла, непрыдатных.

 

- Напрыклад.

 

- Мая кандыдацкая дысертацыя з’яўляецца такім нечаканым прыкладам. На пачатку 50-ых гадоў я папрасіў вялікага матыматыка Джорджа Уайтхэда, выклады па тапалогіі якога я слухаў у Гарвардзе, каб вызначыў мне тэму дысертацыі па, так званай, тэорыі вузлоў. Тады гэта была зусім непрыдатная і абстрактная галіна алгебры. Я атрымаў для даследвання вядомую, зусім абстрактную і метадалагічна страшна цяжую праблему, якую толькі часткова мне ўдалося вырашыць. Праца была надрукавана ў 1956 годзе, калі я пачаў ужо займацца тэорыяй гульняў і вузлы мяне перасталі цікавіць. Я нават не ведаю, ці сёння я б змог паўтарыць тыя разважанні. Пэўным вечарам, амаль што 50 год пасля гэтага, да мяне пазваніў мой унук Якаў, студэнт другога курсу медыцыны: “Дзеда, ці можаш мне растлумачыць, у чым справа з тымі вузламі?” Я думаў, што я мрою. Тэорыя вузлоў уяўлялася мне найчысцейшай абстракцыяй з усіх абстракцыяў алгебры. Я пытаю: “Якаў, для чаго табе гэта патрэбна?” Ён мне растлумачыў, што ДНК часам укладаецца ў вузлы, і гэта – у залежнасці ад характарыстык вузла – можа выклікаць рак. Лекары павінны гэта разумець, ставячы дыягназ. Калі б мне нехта ў 1956 годзе сказаў, што праз палову стагоддзя найбольш рафінаваная ў сваёй абстракцыі галіна матыматыкі будзе выкладацца на другім курсе медыцыны, я б чокнуўся.

 

- Гэта бы значыла, што па праўдзе кажучы на выгляд прыдатныя веды бываюць зусім непрыдатнымі, але веды, на выгляд цалкам непатрэбныя, могуць быць вельмі неабходнымі. Мы вяртаемся да пункту, з якога мы вышлі – у шматразовых гульнях факты дыяметральна змяняюць значэнне.

 

- І гэта трэба ўсведамляць, бо інакш нас можа зжэрці фрустрацыя, калі ў нейкі момант выявіцца, што тое, што мы робім, не мае сэнсу. Але гэта не значыць, што варта ўсяму прыпісваць сэнс. Калі напрыканцы 50-ых гадоў я прыехаў у Ізраэль, досыць хутка да мяне з’явіліся некалькі джэнтэльменаў, якія адрэкамендаваліся як вайсковыя агенты і пажадалі, каб я ім дапамог вырашыць нейкія тактычныя гульні. Я не меў тады яшчэ грамадзянства, таму яны не маглі мяне проста ўзяць у армію. Але я згадзіўся. Я паставіў толькі адну ўмову: 100 даляраў штодзённа. Тады 100 даляраў было напэўна столькі, колькі зараз тысяча ці дзьве тысячы. І яны раздумалі. Але я не шкадаваў. А ці ведае спадар, чаму я столькі пажадаў? Каб праверыць, ці сапраўды яны шукаюць у мяне рашэння. А ведае спадар, чаму яны не згадзіліся? Бо не мелі намеру аднесціся да маіх радаў сур’ёзна. Ведае спадар, адкуль я гэта ведаю? Адтуль, што праблема, якую я павінен быў вырашыць, была вартая мільёны тагачасных даляраў. Просты стымул дазволіў мне праверыць, наколькі сур’ёзна яны ставяцца да маёй працы. А важна, што я не змарнаваў час, бо зразумеў, што да таго, што даецца дарма, іншыя ставяцца як да нечага невартага ўвагі. Я не хацеў, каб да маёй працы так ставіліся. І ведае спадар, яны ніколі не вярнуліся.

 

- Гэта наводзіць на роздум. Бо блізкаўсходні канфлікт, каля халоднай вайны, з’яўляецца адным з найбольш сур’ёзных і найбольш складаных канфліктаў пасля ІІ сусветнай вайны.

 

- І менавіта таму цяжка было б яго падпарадкаваць прынцыпам тэорыі гульняў. Мы ж нават не ў стане вызначыць магчымых альтэрнатыў. Аднак нават калі тэорыя гульняў звычайна не здольная канчаткова вырашыць складаныя палітычныя канфлікты, то заўсёды можа быць прыдатная для стварэння адпаведных стымулаў. У блізкаўсходнім канфлікце прынцыповая памылка заключаецца ў тым, што мы здаўна ствараем дрэнныя стымулы. Не трэба мець Нобелеўскай прэміі, каб зразумець, што калі хочацца міру, трэба быць падрыхтаваным да вайны. І мы гэта разумеем, але толькі часткова. Мы маем самалёты і танкі, але так моцна хацім міру і спакою, што далей вядзем вайну, якой мы не хацім. Праблема ў нашых галовах. Цяжка выйграць вайну, калі вельмі хочацца міру. У тэорыі гульняў даследваюцца складаныя ўзаемаўплывы, якія часта – як у гэтым выпадку – вядуць да парадаксальных эфектаў, гэта значыць, да дакладна супрацьлеглых за спадзяваныя. Тэарытычна гэта можна апісаць. Але вырашыць гэта сацыяльна ці палітычна вельмі цяжка. Аднак у Ізраэлі і ў шматлікіх іншых краінах існуюць такія праблемы, якія можна было б вырашыць, калі б палітыкі хацелі прасіць у нас парады.

 

Напрыклад, выбарчыя сістэмы

 

- Аб чым яны павінны пытаць?

 

- Добрым прыкладам з’яўляюцца выбарчыя сістэмы. Амаль што ўсе на свеце незадаволены сваімі выбарчымі сістэмамі, а ў Ізраэлі выбарчая фрустрацыя сталася ўжо традыцыяй. Але палітыкі рэфармуюць выбарчыя сістэмы такім чынам, як ім падказвае безадкладны інтарэс і інтуіцыя. Хоць зусім блізка маюць тэорыю гульняў, якая магла б шмат у чым дапамагчы.

 

- Як дапамагчы?

 

- Змяняючы сістэму стымулаў. Калі мы хацім, каб як найбольш асоб было задаволена вынікамі выбараў і каб тое, што робіць улада, задавальняла найбольшую частку грамадзян, трэба змяніць пытанне, якое мы задаем выбаршчыкам. Замест таго, каб выбіраць аднаго дэпутата ці адну партыю, выбаршчыкі павінны ўказваць чарговасць прэферэнцыяў. Замест: “Каго ты выбераеш?”, мы павінны пытаць: “Якую кандыдатуру ты б адобрыў на пасаду сенатара, пасла, прэм’ера ці прэзідэнта?” Калі б выбаршчыкі ўказвалі наступныя тры ці пяць асоб, альбо наступныя тры ці пяць партый, з дапамогай простага лагарыфму можна было б вылучыць уладу, якая б цешылася значна большай грамадскай падтрымкай за тую, якую мы вылучаем у сённяшніх выбарчых сістэмах. Можа ніхто не быў бы да канца задаволены, але значна больш асоб прыняло б вынік выбараў і значна менш было б незадаволеных.

 

- Толькі колькі выбаршчыкаў было б у стане зразумець гэты алгарытм?

- Разумець павінна няшмат. І так будуць лічыць кампутары. Але важнай з’яўляецца змена стымулаў. Бо сённяшнія сістэмы маюць уманціраваныя стымулы заахвочваючыя да барацьбы. А палітыка патрабуе кааперацыі. Калі сапраўды шукаецца лепшае рашэнне, трэба перад усім замяніць некааперацыйную гульню на кааперацыйную. Прэферэнцыйны выбар стварае сістэмныя стымулы для аперацыйных пазіцый. Бо ён аслабляе стымулы да здабывання падтрымкі нейкай часткі выбаршчыкаў за кошт антаганізавання іншых. Інакш кажучы, прэферэнцыйная сістэма аслабляе стымулы да выкарыстоўвання групавых эгаізмаў, да цкавання адных на другіх, да мабілізацыі падтрымкі праз стварэнне ворагаў. З пункту гледжання ўраду, які вылучаецца ў выніку выбараў, гэта таксама з’яўляецца істотным. Правадырству заўсёды лепш служыць паўсюднае прызнанне, а не моцная падтрымка адных і адначасова моцная антыпатыя рэшты. Халодная грамадзянская вайна не служыць нікому.

 

- Спадар ведае, што гэта не пройдзе.

 

- У Аўстраліі часткова прайшло. Але тэорыя гульняў мае таксама задумы на аслабленне негатыўных стымулаў, выклікаючых паталагічныя з’явы ў межах існуючых выбарчых сістэм. Паўсюднай паталогіяй сістэмы пераважнай большасці з’яўляецца, напрыклад, т. зв. jerrymandering. Ён заключаееца ў тым, што кіруючая партыя так маніпулюе структурай выбарчых акругаў, каб яе супраціўнікі атрымоўвалі мандаты як найбольшай большасцю, а яна – як найменшай. Асабліва ў Амерыцы гэта практыка з’яўляецца паўсюднай і сур’ёзна дэфармуючай вынікі. Здараецца, што той, хто плануе акругі, атрымоўвае 60 прац. мандатаў, маючы ледзьве 40 прац. галасоў. У выніку гэтага ў сістэме ўяўнай большасці выразная меншасць можа сістэматычна выйграваць выбары і кантраляваць уладу, а большасць можа быць у працяглай апазіцыі. Гэта паталогія існуе напэўна амаль так доўга, як сістэма аднамандатных выбарчых акругаў.

 

- У Англіі віктарыянская рэформа заключалася, паміж іншым, у ўстанаўленні справядлівых акругаў.

 

- Але спакуса засталася і шмат урадаў пазней ёй падпарадкавалася. Бо стымул да легальнага ашуканства ў постаці jerrymandering-у заўсёды з’яўляецца вельмі моцным. Нават калі гэта чытэльна для грамадскай думкі. Мішэль Балінскі, французскі матыматык і палітолаг з CNRS, выкрыў, як можна пазбыцца гэтага стымулу, не ліквідуючы англасаскай традыцыі аднамандатных выбарчых акругаў. Ён запрапанаваў, каб выбары адбываліся ў аднамандатных акругах, але каб канчатковы падзел мандатаў праводзіўся па прынцыпу прапарцыянальнасці. На ўзроўні краіны партыі дзяліліся б мандатамі прапарцыянальна да колькасці атрыманых галасоў, але ў кожнай партыі занялі б іх тыя кандыдаты, якія ў сваіх акругах атрымалі найбольш галасоў. Гэты спосаб абмяжоўвае не толькі стымулы, заахвочваючые да jerrymandering-у, але таксама ліквідуюць дзейнічаючыя ў прапарцыянальнай сістэме стымулы, якія звязваюць парламентарыяў хутчэй з фарміруючым выбарчыя спісы кіраўніцтвам партыі, а не з электаратам.

 

- Гэта хіба магло б прыняцца.

 

- Калі б мы ўмелі сканструяваць стымулы, заахвочваючыя палітыкаў да гэтага тыпу змен.

 

- Гэта значыць, што праблемай з’яўляецца не столькі скаструяванне сістэмы правільна дзейнічаючых стымулаў, сколькі сканструяванне стымулаў да ўвядзення сістэмы асэнсаваных стымулаў. Па сутнасці, спадар апавядае незвычайна песімістычную гісторыю. Свет мог бы быць значна лепшым, калі б не тое, што за шмат людзей хоча, каб ён быў горшым.

 

- Тальмуд гаворыць: “Молімся за справядлівыя ўрады, бо без іх апекі адзін чалавек будзе жыўцом глытаў другога.” Свет так пабудаваны. Гэтага не змяніць. Гэта не з’яўляецца нечым прыемным, але я не згаджаюся з спадаром, што гэта песімістычна. Мне гэта падаецца, па сутнасці, вельмі аптымістычным. Бо заўсёды можна разлічваць на тое, што калі мы пастараемся, то аднак урады будуць лепшымі.

 

 

* Роберт Аўман з’яўляецца адной з найважнейшых постацяў сучаснай эканомікі. Нарадзіўся (1930 г.) у Франкфурце над Мэнэм, у апошняй хвіліне (1938 г.) эмігрыраваў з нацысцкай Германіі разам з бацькамі і братам у Злучаныя Штаты. Як шмат вядомых амерыканскіх габрэяў яго пакалення, ён скончыў City College у Нью-Йорку, а пазней вучыўся ў бостанскім Mаssachusetts Institute of Technology (MIT), дзе атрымаў (1955 г.) кандыдыта навук па матыматыцы. Працу ён распачаў у кансалтінгавым цэнтры ўніверсітэта Princeton, які выконваў галоўныя заказы ўраду. Аднім з першых было распрацаванне тактыкі абароны вялікага гораду ад атакі групы варожых самалётаў, сярод якіх некалькі мае атамныя бомбы. Працуючы над справай знішчальнікаў, ён успомніў выпадковую размову з пачынаючым інструктарам матэматыкі ў МІТ Джонам Нэшам, адным з найважнейшых творцаў тэорыі гульняў. [Джон Форбс Нэш Малодшы, амерыканскі матыматык і эканаміст, салаўрыят Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1994 годзе, прыдумаў настольную гульню HEX, хварэў паранаідальнай шызафрэніяй, якая выключыла яго з навуковага жыцця; аб ім з’явіўся фабулярная стужка “Прыгожы розум”].

Ідучы за Нэшам, ён досыць хутка кінуў алгебру для тэорыі гульняў. Падобна да Нэша, найважнейшую, узнагароджаную Нобелеўскай прэміяй працу аб кааператыўных шматразовых гульнях ён надрукаваў на пачатку кар’еры (1959 г.). Істотнае практычнае выкарыстанне маюць таксама яго працы, якія тычацца неатамных гульняў, гэта значыць такіх, у якіх (як у выпадку вырабаў ці рынку дробных вытворцаў) рашэнне адзіночнага ўдзельніка не мае самастойнага значэння, а лічацца толькі сумы шматлікіх індывідуальных рашэнняў. У 1956 г. ён кінуў прыбытковую пасаду ў лабараторыях Бэлла, і разам з жонкай іміграваў у Ізраіль. Ужо больш за 50 год працуе ў Габрэйскім Універсітэце ў Іерусаліме (апошнім часам у якасці аднаго з заснавальнікаў Цэнтра Рацыянальнасці). Меў пяць дзяцей. Яго старэйшы сын Шломо загінуў падчас аперацыі Мір для Галілеі у 1982 г., калі быў у арміі. Семь гадоў пасля смерці жонкі, тыдзень перад атрыманнем Нобелеўскай прэміі, ён ажаніўся з яе аўдавелай сястрой. Мае 19 унукаў і трое праўнукаў. Прафесар Аўман з’яўляецца членам Навуковай рады заснаванага прафесарам Гжэгожам Калодка Доследнага цэнтра трансфармацыі, інтэграцыі і глабалізацыі TIGER пры Вышэйшай Школе Прадпрымальнасці і Кіравання імя Леона Казьміньскага. Дзякую праф. Калодка за дапамогу ў атрыманні інтэрв’ю.