Sponsor:

Partnerzy:



Што дзяржава мае да гісторыі?

Data: 1970-01-01 02:00

Дэбаты: гістарычная палітыка

Паводле: Gazeta Wyborcza, 14-15.06.2008 г.

Збігнеў Глюза: Пасля камунізму нам засталося шмат задач, звязаных з гісторыяй, да выканання; для іх рэалізацыі дзяржава з’яўляецца неабходнай. Ежы Едліцкі: Яўна этатычныя пастулаты вядуць да аддання палітыкам галоўнай ролі ў стварэнні поглядаў на мінулае.

 

 

Збігнеў Глюза 

старшыня Цэнтра Karta

 

Чаму дзяржава павінна займацца гісторыяй? Ёсць тры прычыны – дзве пазытыўныя і адна негатыўная. Першая праблема: што гэта ёсць неабходнае дзеянне пасля 50 гадоў дамінацыі над Польшчай ідэалагічных сістэм. Камунізм скажаў сучасную гісторыю, фальсіфікаваў яе. Ён адабраў у палякаў гістарычнае чуццё. Пасля ПНР засталося да выканання шмат задач, звязаных з мінулым, некаторыя з іх маюць фундаментальнае значэнне для калектыўнай самасвядомасці... А так мала ўдалося зрабіць за 18 год ІІІ РП. Гэта цяжкія задачы з пункту гледжання арганізацыйнага і фінансавага, не можна іх эфектыўна рэалізаваць грамадскімі сіламі. Тут неабходны ўдзел дзяржавы.

 

Польшча павінна хоць бы распачаць сістэмныя даследванні над усімі этапамі здабыцця і гублення незалежнасці ў ХХ стагоддзі. Мы павінны пайменна апісаць па магчымасці ўсіх, хто прычыніўся да таго, каб Польшча аднак не знікнула з мапы Еўропы. Такая суцэльная праца не праходзіць. А калі б мы праверылі, што палякі ведаюць аб здабыцці непадлегласці 90 гадоў назад, то аказалася б, што гэта нічога не значыць, што акрамя Юзэфа Пілсудскага мы не ў стане прыпомніць асноўных дзеячаў. Дарэчы, нават веды аб дэмакратычнай апазіцыі ў канцы ПНР ужо мікраскапічныя.

 

Або 1937-38 гады, перыяд вялікай чысткі ў СССР. Праведзеная тады НКВД аперацыя супроць палякаў была найвялікшай рэпрэсіўнай акцыяй нацыянальнага тыпу. Прынамсі 110 тыс. палякаў было забіта ідэнтычным чынам, як у Катыню. Ніхто ў Польшчы аб гэтым не ведае. Цяжка зразумець, чаму нас не цікавяць тыя суайчыннікі – ніхто не забраўся за іх імянную дакументацыю.

 

А кампраметуючай з’яўляецца таксама нашае няведанне аб ахвярах нямецкай акупацыі ці – на яе фоне – антыпольскай акцыі ўкраінцаў. Так мала мы таксама ведаем аб людзях, знішчаных сталінізмам ці пазнейшымі этапамі ПНР. Тут не ідзе гаворка аб нечай добрай волі ў адносінах да тых пакаленняў – гэта фундаментальны абавязак дэмакратычнай Польшчы. Яна хіба мае клопаты са сваім сумленнем.

 

Другая праблема: замежная палітыка. Дзеянне дзяржавы тут неабходнае, бо гісторыя ўплывае на міжнародныя адносіны і на першы погляд відаць, што трэба спецыяльнае намаганне, каб зменшыць уплыў гісторыі. Галоўная задача гістарычнай палітыкі – гэта “вывядзенне” мінулага з гэтых адносінаў. Абавязковым з’яўляецца прадумванне, што канкрэтна мы павінны зрабіць у адносінах з Расеяй, Германіяй, Літвой ці Чэхіяй (у кантэксце Заользя). Але ці Польшча гатова да такога роздуму? Не відаць... Палітыкі ў найлепшым выпадку дзейнічаюць ад гадавіны да гадавіны. Цяжка ў тым знайсці больш суцэльную канцэпцыю. А тут з сэнсам нічога самастойна не зробіцца; бяздзейнасць прыносіць толькі ляпсусы...

 

Абсалютна неэфектыўным з’яўляецца абыходжанне гістарычных праблем у замежнай палітыцы, бо калі гісторыяй не займацца, то гэта родзіць штораз большыя клопаты. Польшча ўжо не можа гэта недаацэньваць.

 

Відочным гэта з’яўляецца ў адносінах з Украінай – у кантэксце ліпеньскай 65-ай гадавіны злачынства на Валыні. Польская дзяржава падрыхтоўваецца да гэтай гадавіны такім чынам, які адкрывае яе бездапаможнасць. Справа выглядае складана па прычыне абструкцыі ўкраінцаў, якія не хочуць, здаецца, праводзіць дыялог ў гэтай справе. Канфлікт нарастае замест таго, каб змякчацца.

 

Падыход дзяржавы да гісторыі павінен быць акрэслены адкрыта. Калі ж гістарычная палітыка не накіравана па сутнасці супроць іншых краін ці грамадстваў, няма прычыны, каб дыскурс, які тычыцца праблемы, як тым займацца, не быў публічным. Я сам сабраў досыць досведаў, каб ведаць, што дагэтуль польская дзяржава не можа сабе дазволіць ні сумленны дыскурс, ні адкрыты пункт погляду.

 

Трэцяя праблема, негатыўная: гісторыя мае незвычайную разбуральную моц, а палітыкі, якія з’яўляюцца ўвасабленнем дзяржавы, у стане нарабіць шмат шкоды. Таму здаецца, што гістарычная палітыка павінна быць вызначана і сфармулявана так, каб гэта палітыкам ці розным залежным ад іх удзельнікам грамадскага жыцця вязаць рукі. Узгадніўшы кірунак раз, цяжка будзе пайсці ў іншы бок...

 

Польшча патрабуе гістарычнай палітыкі – вызначэння мэтаў і іх сістэмнай рэалізацыі. Але без суправаджаючай гэта палітычнай гульні, без устанаўлення гэтай палітыкі ў апазіцыі да некага. Належыць вызначыць яе ўніверсальным чынам, у перспектыве многіх гадоў, імкнучыся да кансэнсусу. Гістарычная палітыка не павінна ставіцца “супроць кагосьці” – ні ў Польшчы, ні ў міжнародных рэаліях. Мінулае аднак жа ўжо не з’яўляецца нейчым.

 

Праф. Ежы Едліцкі

даследчык гісторыі польскай інтэлігенцыі

 

Калі я падрыхтоўваўся да гэтага сходу і запрапанаваў тэму “Што дзяржава мае да гісторыі?”, жонка нагадала мне стары жарт з вайсковай праграмы ва ўніверсітэце. Пытанне: “Што салдат мае да хлеба?” Правільны адказ: “Салдат мае да хлеба права.”

 

Як мы пытаемся, што мае дзяржава да гісторыі, то я маю жаданне адказаць: дзяржава мае права да гісторыі. Права да карыстання гісторыяй. І не толькі права, але – тут я згаджаюся з Збігневам Глюзай – абавязак. Дзяржава павінна арганізоўваць святкаванне нацыянальных святаў, клапаціцца пра помнікі, якія ставяцца і разбураюцца, калі трэба, апекавацца могілкамі, клапаціцца пра розныя месцы памяці, даваць ім назвы – словам, рабіць тое, што мы нядаўна перажывалі і ўвесь час перажываем.

 

Дзяржава павінна праводзіць нейкую палітыку адзначэнняў, прызнаваць спецыяльныя пенсіі заслужаным ветэранам, даваць ім зніжкі на транспарт і тэлебачанне. Яно павінна разглядаць прэтэнзіі выселеных, экспрапрыіраваных і пакрыўджаных асоб да звароту маёмасці або рэкампенсацыі. Яно павінна гэтыя крыўды – часам вельмі даўнія, бадай з часоў падзелаў – выпраўляць, хоць часта зусім іншыя дзяржаўныя арганізмы іх зрабілі. Дзяржава павінна таксама неяк вырашаць гістарычныя спрэчкі ў міжнародных адносінах. Дзяржава павінна складаць школьныя праграмы альбо праграмныя асновы, зацвярджаць падручнікі, павінна фінансаваць доследныя, дакументацыйныя і выдавецкія праекты. Яна павінна ўтрымліваць архівы і праводзіць нейкую палітыку доступу да актаў.

 

Можна доўга працягваць гэты спіс абавязкаў. Дзяржава мае шмат задач, якія патрабуюць якога-небудзь погляду на мінулае. Я разумею Збігнева Глюзу, калі ён патрабуе, каб гэты погляд на мінулае не быў імправізаваны ад выпадку да выпадку, толькі каб выходзіў з нейкага сумленнага распазнання. Я таксама разумею, што ў свабоднай, дэмакратычнай краіне памяць павінна быць заняткам улады толькі ў пэўных межах.

 

Але калі мы гаворым аб задачах і абавязках дзяржавы – гэта значыць аб чыіх? Слова “дзяржава” заключае ў сабе вялізны кангламерат розных ведамстваў, разнастайных фондаў, устаноў з рознымі спосабамі ўтварэння і з рознай адказнасцю. Прынамсі нам не ўсё роўна, у якіх сегментах гэтага арганізму размяшчаюцца цікавыя нам задачы.

 

Тут ёсць, як мне здаецца, галоўны пункт нашай спрэчкі. Яўна цэнтралістычныя, этатычныя пастулаты вядуць да таго, што майго прадмоўцу можна папікнуць у пэўным жаданні – думаю, што прымхлівым – пакінуць палітыкам галоўную ролю ў фарміраванні поглядаў на мінулае. Такая гатоўнасць укрывае, аднак, у сабе небяспеку.

 

Па-першае, урады часта змяняюцца. Аднак вельмі рэдка адчуваюць сувязь з поглядамі сваіх папярэднікаў, асабліва калі гэтыя погляды не былі ўмацаваныя законам. Таму мы павінны быць вельмі ўважлівымі, каб не ўвесці прынцып: cuius regio, eius historia – а часам здаецца, што так менавіта і адбываецца. Паняцце “гістарычнай палітыкі”, якое Глюза хоча сёння надаць, зраслося за моцна з гэтым стылем арбітральнай інструменталізацыі гісторыі, каб мець ахвоту на делейшае яго выкарыстанне.

 

Гэта было б абачлівай справай – абмяжоўваць, а не ўмацняць свабоду ўрадаў і палітыкаў у стварэнні сімвалічнай фантазіі народу і яго бачання гісторыі. Абмяжоўваць яе цэлым сецівам пакліканых да гэтага ўстаноў. Бо тое, што дзяржава мае абавязак гэтыя ўстановы ўтрымліваць альбо падтрымліваць, прынамсі не значыць, што можа ім дыктаваць праграму дзейнасці. Напрыклад, Інстытут гісторыі ПАН (Польская Акадэмія Навук – заўваг. пераклад.), у якім мы дыскутуем, прыкладна ад 1956 году не працаваў на палітычны заказ ніякай улады, хоць утрымліваецца з дзяржаўнай касы.

 

Не можна ў гэтым месцы абмінуць справу ІНП (Інстытут Нацыянальнай Памяці, Instytut Pamięci Narodowej – заўваг. пераклад.). Зло не ў тым, што быў створаны інстытут для ідэнтыфікацыі працы над сучаснай гісторыяй, але ў тым, што ад дня паяўлення яго абцяжарылі гістарычнай палітыкай. Палітыкай, якая загадвала ў адной руцэ сканцэнтраваць пракуратарскую ўладу, уладу над дакументамі, выдавецкую ўладу і аснасціць яе сродкамі, якіх ніякая іншая ўстанова ніколі не мела ў сваім распараджэнні. Гэтую ўладу аддалі ў рукі адной структуры і рабілі ІНП трыбуналам, маючым права адмаўляць у годнасці без апеляцыі асобным людзям і цэлым супольнасцям!

 

Акрамя дзяржаўных навучальных устаноў, інстытутаў, музеяў, сеціва архіваў і Рады аховы помнікаў барацьбы і мучанічаства для варштатаў, пабудаваных, дзякуючы ініцыятыве і энергіі незалежных асяродкаў, знаходзіцца месца. Ці ёсць лепшы прыклад за цэнтр Karta, які пачаў будаваць сваю пазіцыю яшчэ ў падполлі, у перыяд ваеннага становішча, і чыі дасягненні напрацягу апошніх гадоў з’яўляюцца надзвычайным довадам на тое, што можна зрабіць з нізавай ініцыятывай, здалёку ад палітыкі.

 

Таксама дзейнічае, напрыклад, правае асяроддзе вакол кракаўскага часопіса “Arcana”, з якім вельмі глыбока ва ўсім спосабе ацэнкі мінулага я не згаджаюся, але які не можна абвінаваціць у адсутнасці пругкасці, энергіі і навуковага ўзроўню тэкстаў, а таксама ролі асяродка гістарычнай думкі.

 

Мы маем, такім чынам, плюралізм, маем ідэйную спрэчку – і будзем яе мець. Нам непатрэбныя кансэнсусы! Па сённяшні дзень няма агульнай згоды ў справе ролі Станіслава Аўгуста. Па сённяшні дзень няма згоды ў справе сэнсу студзеньскага паўстання. А спадар хоча, каб быў кансэнсус у справе Народнай Польшчы (Polski Ludowej, PRL)?

 

Праўдзівай сутнасцю гістарычнай думкі з’яўляецца спрэчка. Спробы яе выключэння якімі-небудзь манапалістычнымі дамаганнямі, дэкрэтаваннем традыцыяў, пастановамі сейму альбо яўна цынічнай палітыкай праўлення публічнага тэлебачання могуць пасадзейнічаць толькі паглыбленню і завастрэнню спрэчкі.

 

Належала б згадзіцца з Глюзай, што ў замежнай палітыцы дзяржава павінна прадстаўляць кампетэнтны пункт погляду на балючы досвед гісторыі і іх вынікі і што трэба да яго даходзіць праз супольны роздум. Мы маем тут добрыя прыклады: спатканні польска-украінскіх гісторыкаў ці праца польска-нямецкай камісіі па справах падручнікаў. Такая праца ад асноў мае глыбокі сэнс. Яе вынікі з цягам часу прабіваюцца ў публічны абарот. Тады дыпламаты і міністры, якія будуць ведаць аб дасягненнях даследванняў і гістарычных дэбатах, будуць магчы будаваць на іх, замест эгатычна змагацца за ўласнае і абмежаванае разуменне нацыянальнага інтарэсу, нацыянальнай годнасці, дзяржаўных інтарэсаў і патрыятызму.

 

Думаю, што большасць з нас не чакае ад ураду ніякага маральнага кіраўніцтва. Мы выбіраем урады для таго, каб яны займаліся адміністрацыяй краіны, збіралі падаткі, разумна выдавалі грошы і рабілі тое, што канстытуцыйна трэба рабіць кожнаму ўраду. Дэмакрытыя не вылучае ў свабодных выбарах маральныя аўтарытэты. Няшмат сёння на свеце палітыкаў, пра якіх можна было б сказаць, што яны з’яўляюцца маральнымі правадырамі сваіх народаў. Гэта, уласна кажучы, ужо скончылася.

 

Я падзяляю трывогу за адсутнасць сур’ёзнай праграмы гістарычнай адукацыі ў Польшчы. Але гэта акурат не віна ўраду ІІІ РП. Да кіравання павінна належаць утрыманне школ, а не дыктаванне, што і як настаўнікі павінны выкладаць. Гістарычная неадукаванасць у нашай краіне часам сапраўды выглядае жахліва. Аднак адліў гістарычнай зацікаўленасці характарызуе ўсе ўзбагачаючыеся, захопленыя тэхнічнымі інавацыямі грамадствы – асабліва маладых людзей, якім веды аб даўных войнах, падзелах, паўстаннях, канстытуцыях, аб нядолі сялянства і так далей здаюцца непатрэбным баластам.

 

Як распаўсюджваць веды, як кантактавацца з розумамі, сфарміраванымі на гэта новае стагоддзе – гэта вялікае пытанне і вялікі выклік, які ніякая гістарычная палітыка не вырашы. Рэч тут не ідзе аб нейкай прывабнасці, якая вялікія нацыянальныя драмы гісторыі зводзіць на ўзровень вулічных інсцэніроўкаў ці кампутарных гульняў, але аб такой, якая падрастаючаму хлопцу ці дзяўчыне дазволіць зразумець, што яны самі, разам з змесцівам сваіх галоў, з’яўляюцца прадуктамі шматвекавой гісторыі. Гэтага мы хіба што яшчэ не ў стане здзейсніць, але можа новае пакаленне гісторыкаў, тое, што прыйдзе пасля нас, будзе ўмець стварыць выгляд гісторыі, адпавядаючы духу і патрэбам новага часу.

 

Праф. Януш Тазбір

даследчык гісторыі Польшчы ХVІ і ХVІІ стагоддзяў

 

Гісторыя мае дапаможныя навукі, такія як геральдыка і нумізматыка. Таксама палітыкі хацелі б замяніць гісторыю ў дапаможную навуку юбілеяманіі і святкаваннеманіі. У 1996 годзе я моцна атрымаў ад тагачаснага мэра Варшавы, калі я спрабаваў тлумачыць, што ў 1596 годзе не было ніякага пераносу сталіцы з Кракава да Варшавы. Ён тады сказаў: “Так нельга. Мы маем выбітыя медалі, надрукаваныя дыпломы. Гісторыкі павінны займацца тым, каб гэта абрунтоўваць. За гэта мы ім плацім.”

 

Гістарычная палітыка не з’яўляецца вынаходніцтвам нашых часоў. Калі Вінцента Вітаса асудзілі ў берасцейскай крэпасці, у межах рэадукацыі яму далі да чытання гісторыю легіанерскіх палкоў. Вітас звярнуў увагу, што згодна з аўтарамі гэтай гісторыі ўсё зрабіў Пілсудскі – там не было прозвішчаў ніякіх іншых правадыроў.

 

Праф. Даріуш Стола

спецыяліст па сучаснай гісторыі Польшчы

 

Этатычны матыў у тым, аб чым гаварыў Збышэк, супярэчы таму, чым ён займаецца напрацягу многіх гадоў: збудаваў жа ён недзяржаўную арганізацыю, сапраўды незалежную, якая выканала вялізную працу ў сферы гістарычнай памяці. Ён паказаў, што гэта магчыма зрабіць, што можна гэта добра зрабіць без дапамогі чыноўнікаў, без улады, а часам і насуперак ёй.

 

Існуюць пэўныя рэчы, якія ўрад робіць лепш за прыватныя ці грамадскія арганізацыі. Пераважна аднак здараецца наадварот. Праф. Едліцкі, слушна крытыкуючы ІНП, не заўважыў сувязі паміж заганамі гэтай установы і яе этатычны характарам. ІНП – гэта ж не доследная ўстанова, а міністэрства памяці, мае калегі гісторыкі, якія там працуюць, з’яўляюцца дзяржаўнымі чыноўнікамі, а іх шэф – палітыкам. Навуковыя ўстановы – універсітэты, доследныя інстытуты ітд. – маюць іншыя прынцыпы дзейнасці, крытэрыі ацэнкі, механізмы абароны незалежнасці. Да гэтага, амаль што як кожнае міністэрства, ІНП – гэта цяжкая бюракратычная махіна, якая марнуе мноства грошай, а бюджэт доследнага перпендыкуляру ІНП большы за бюджэты ўсіх асяродкаў даследвання сучаснай гісторыі Польшчы разам узятых. Калі б гэтыя грошы не былі выдаваныя ў ІНП, можна было б іх выдаць дзе-небудзь у іншым месцы з лепшым вынікам для нацыянальнай памяці.

 

Таму адпаведным рашэннем будзе ліквідацыя альбо сур’ёзнае памяншэнне доследна-адукацыйнага перпендыкуляру ІНП (архіў – гэта нешта іншае) і стварэнне Фонду Нацыянальнай Памяці, які будзе на ясных і канкурэнтных прынцыпах прызнаваць гранты на доследныя і адукацыйныя праекты аб нашай гісторыі. Такім чынам падзеленыя грошы будуць з упэўненасцю больш эфектыўна выданыя, узмацняць, замест аслабляць, універсітэцкія асяродкі, доследныя інстытуты і арганізацыі, якія служаць нацыянальнай памяці, так як Karta. Ну і знікне гэты кашмар, калі нейкі палітык – сёння такі, заўтра іншы – распараджаецца гіганцкімі сродкамі на гэтыя даследванні і можа іх выкарыстаць для брудных мэтаў.

 

А для гістарычнай палітыкі спатрэбілася б установа (неабавязкова дзяржаўная), якая б была наглядчыкам ці рэцэнзентам таго, што ў яе галіне робіць урад і іншыя дзяржаўныя ўстановы. Добры ўрад – гэта абмежаваны ўрад. Таму што грошы надта важныя, каб грашовую палітыку пакінуць палітыкам, мы маем Раду Грашовай Палітыкі. Гістарычная палітыка таксама тычыцца важнай агульнай карысці, такім чынам, можа прыйшоў час яе абараніць, хоць часткова, ад цяперашніх інтрыг праз стварэнне якой-небудзь Рады Гістарычнай Палітыкі.

 

Праф. Анджэй Фрішкэ

даследчык гісторыі апазіцыі ПНР

 

Наймагутнейшай гістарычнай палітыкай займаецца TVP (першая праграма польскага тэлебачання – заўваг. пераклад.), асабліва ў “Паведамленнях” (“Wiadomości”). Калі праходзіць якая-небудзь гадавіна – мы маем інфарміруючы нас вобраз, аб чым ідзе гаворка. Яго аглядаюць некалькі мільёнаў людзей і выпрацоўваюць сабе погляд, што было добрым, а што дрэнным, хто быў героем, а хто здраднікам. Моцна ідэалагізаванай гістарычнай палітыкай займаецца ў розных праграмах TVP, робіць гэта таксама канал TVP Historia. Канешне, вядзе яе таксама ІНП, будуючы пэўны абраз мінулага.

 

Ці гэты пераказ з’яўляецца плюралістычным? Калі мы маем маналітычны пераказ, рэдагаваны ў асяродку, які мае ўласны ідэалагічна-палітычны інтарэс, то мы маем справу з індактрынацыяй. Сёння ў Польшчы адбываецца індактрынацыя, і да гэтага вельмі нахальная. Працягваецца сапраўдная бітва за памяць. Што ў ёй з’яўляецца стаўкай?

 

Праходзяць апошнія гады, калі можна яшчэ разбудзіць грамадскую зацікаўленасць эпохай ПНР і барацьбой за свабоду ў гэты перыяд. Сёння пасрэдны грамадзянін выпрацоўвае сабе перакананні, што было добрым, а што дрэнным, хто быў героем, а хто нягоднікам. Заўсёды пасля пэўнага часу зацвярджаецца такая легенда, сігналы ацэнкі, да якіх звяртаюцца звычайныя людзі. Людзі ведаюць, што легіоны – гэта было нешта добрае, але, напрыклад, рэвалюцыя 1905 года ў памяць не трапіла.

 

Гэтыя схемы важныя для палітычнага дыскурсу, але і для палітычнай гульні. Пэўная група, усвядамляючы гэта, імкнецца сёння да дэканструкцыі вобразу мінулага, да якога залічаецца Жнівень'80, “Салідарнасць”, ваеннае становішча, Круглы Стол і ўрад Мазавецкага. Гэты вобраз павінен быць разбіты, павінны быць перастаўлены вектары, з дапамогай якіх мы ўспрымаем значэнне падзей і людзей, а таксама логіку гэтага працэсу. Гэта свядомы прыём, які рэалізуецца з энтузіязмам і перакананнем, што калі ён будзе праведзены, мы як грамадства будзем мець іншую памяць. Інтэлектуальнае, палітычнае і ідэйнае жыццё будзе перааранае.

 

Гэты прыём удаецца. З часоў Круглага Стала выдалі шмат дакументаў. Мы маем пратаколы паседжанняў, пратаколы тагачаснага Палітычнага Бюро, пратаколы нарадаў у Магдаленцы... А аднак усе дэбаты аб Круглым Стале круцяцца адарвана ад гэтых усіх дакументаў, нават рапартаў служб бяспекі. Спадары, якія пішуць, што Круглы Стол – гэта здрада, увогуле не бяруць у рукі ніякіх дакументаў. Яны лепш ведаюць, як было на самой справе, і хочуць такі скажоны вобраз умацаваць у грамадскай свядомасці. Я яшчэ дабаўлю: і мне здаецца, яны робяць гэта эфектыўна.

 

Зараз пачынаецца бітва за Валенсу. Герой барацьбы за свабоду павінен быць прадстаўлены як агент, які быў увесь час несапраўдным, шантажаваным правадыром. Такім малым чалавекам. Ці гэта адбываецца згодна з фактамі? Канешне, не. З шкадаваннем я павінен сказаць, што з намі, гісторыкамі, у гэтай бітве не лічацца, бо мы маем мізэрны ўплыў на магутныя асяродкі будавання грамадскай думкі.

 

Гэта фрагменты выступаў і дыскусіі, якая адбылася на адкрытым сходзе Кабінету гісторыі інтэлігенцыі ў Інстытуце Гісторыі ПАН.

Выбраў Адам Лешчыньскі.