Sponsor:

Partnerzy:



Праўда ніколі не шкодзіць

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Rzeczpospolita, 24-25.05.2008 г.

 

Аўтар: Йоахім Гаўк

 

Ніводная краіна не можа быць вольная, пакуль яна не ў стане ўзняць сваіх праўд. Тоўстая рыса, аддзяляючая мінулае, і абмежаванне доступу да праўды ніколі не служаць пераследванным, а толькі заўсёды прадстаўнікам былога эстэблішменту.

 

Падчас рэвалюцыйных зменаў, якія наступілі зімой 1989/1990 года, апазіціянеры занялі архівы і аддзелы тайнай паліцыі (Стасі, Stasi – заўваг. пераклад.), затрымалі распачатую акцыю знішчэння спраў, правялі ліквідацыю спецыяльных служб (служб бяспекі – заўваг. пераклад.) за круглым сталом і запатрабавалі забяспячэння архіўных фондаў.

 

Палітычнай воляй дэмакратычнага руху было даць грамадзянам магчымасць доступу да інфармацыі, якой дагэтуль распараджаліся выключна іх каты, а таксама паказ шыкорай публіцы скрытых механізмаў улады. Рэч была яшчэ ў тым, каб зрабіць магчымым для будучай дэмакратычнай улады правядзенне эфектыўнай персанальнай палітыкі, якая заключаецца ў распазнанні крыміналістаў, здраднікаў і шпіёнаў, каб выключыць іх з грамадскай службы.

 

Некаторыя асобы былі зацікаўленыя ў азнаямленні з ведамі, якія мелі ўлады, грамадства павінна было атрымаць магчымасць даручэння найвышэйшых пазіцыяў у дзяржаве асобам верагодным і вартым даверу. Таксама прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і навукоўцы павінны былі атрымаць доступ да некалі тайных дакументаў, каб магчы прадставіць людзям праўдзівы характар дыктатуры на падставе моцных фактаў.

 

Права ахвяр найважнейшыя

 

Пасля пачатковых спрэчак, якія тычыліся адкрыцця архіваў, у Германіі стварылі (перад аб’яднаннем у 1990 і пасля аб’яднання ў 1991 годзе) юрыдычныя падставы, даючыя магчымасць шырокага доступу да тайных дакументаў.

 

Так як ва ўсіх краінах, знаходзячыхся ў фазе трансфармацыі, таксама ў былой НРД існавалі сумненні, якія датычылі выяўлення спраў. Рэч шла, галоўным чынам, аб пытаннях аховы дадзеных. Задумваліся над небяспекай, якая можа з’явіцца, калі доступ да дакументаў атрымаюць рэпрэсіраваныя асобы. Даведаўшыся аб падрабязнасцях пераследвання, яны маглі б шукаць помсты альбо спрабаваць самастойна ажыццяўляць правасуддзе.

 

Абодва гэтыя аргументы былі аднак абвешчаныя меншасцю. Пасля размоў з экспертамі з галіны аховы дадзеных новыя дэпутаты зразумелі, што ахова дадзеных не можа быць роўназначная з аховай віноўнікаў. Узяліся за стварэнне рэгуляцыі, адрозніваючыхся ад тых, якія паўсталі адразу пасля вайны. Тады ахвяры нацызма не мелі доступу да актаў, таму што асабістыя правы катаў былі важнейшыя.

 

За гэтым разам абрабаваныя ахвяры без гонару і грамадскіх праў, у якіх ім адмаўлялі, павінны былі быць важнейшыя за правы катаў, калабарантаў і іншых любімцаў дыктатуры. Акрамя дакументаў Стасі публічна даступнымі павінны былі быць таксама ўсе дзяржаўныя і партыйныя архівы (паўсюдна прынятая скрытасць асабістых актаў на 30 гадоў павінна была не абавязваць у выпадку дакументаў, падрыхтаваных дыктатурай).

 

З пошукам парламентарнай большасці для такога рашэння не было праблемы ў Германіі 1990/1991 года. Пераважала тады згода што да таго, што тоўстая рыса не з’яўляецца рашэннем.

 

На пачатку 50-ых гадоў канцлер Конрад Адэнаўэр вярнуў былых нацысцкіх чыноўнікаў да грамадскай службы. Пакаленнем пазней (1968 год) вялікія палітычныя групоўкі інтэнсіўна змагаліся з яго палітыкай тоўстай рысы і адмаўлення ад мінулага. У Германіі паволі нарастала перакананне, што было б лепш, каб тады здзейснілі сур’ёзны разбор з мінулым.

 

Такім чынам паўстала новая палітычная культура, якая адзначалася падтрымкай гістарычных фактаў, сумам і сорамам па прычыне таго, што здарылася, а таксама гатоўнасцю да пакрыцця страт.

 

Такім з’яўляецца палітычна-гістарычны фон факту, што – у супрацлегласці да Польшчы – у Германіі ў 1990 годзе не можна было адрэзацца пры дапамозе тоўстай рысы ад мінулага.

 

Пасля 1991 года аказалася, што можна стварыць юрыдычныя ўмовы, якія забяспечаць раўнавагу паміж аховай дадзеных, інтарэсамі ахвяр, патрэбай інфармацыі з боку публічнасці і асабістымі правамі былых катаў і іх ахвяр.

 

У многіх краінах у фазе трансфармацыі з’яўляліся аргументы, што дакументы спецыяльных служб не верагодныя, таму што былі падрыхтаваныя дрэннымі людзьмі, маючымі дрэнныя намеры і што ў выніку нельга іх выкарыстоўваць, толькі трэба іх нішчыць. Гэта несур’ёзна і нават вельмі небяспечна. Сапраўды, тое, што раскрываюць справы, не з’яўляецца абсалютнай праўдай, аднак калі замешчаныя ў іх дакументы выкарыстоўваюцца сур’ёзна і з захаваннем прынцыпаў крытыкі крыніц, удасца здабыць веды аб фактах, праз што можна адкрыць больш праўды на тэму асоб і абставінаў. Магчыма, што гэта менавіта гэтае “больш” шмат каму не спадабаецца.

 

У кожным грамадстве, знаходзячымся ў фазе трансфармацыі, тыя, хто калісьці трымаў уладу, эліты, звязаныя з апаратам улады і адрасаты прывілеяў рэжыму баяцца поўнага адкрыцця праўды. Некаторыя з ніх баяцца кары, іншыя – грамадскай дэградацыі, яшчэ іншыя – пагарды суайчыннікаў, урэшце некаторыя – поўнай дэлегітымізацыі сістэмы, якая прыносіла ім асабістыя выгады.

 

Гэта супраціўленне, кіраванае жаданнем абароны асабістых інтарэсаў супроць палітыкі разліку з мінулым, які абапіраецца на адкрыцці фактаў, з’яўляецца ў нейкай ступені зразумелым. Яно выступае ва ўсіх грамадствах, падвяргаючыхся радыкальным зменам, не толькі ў посткамуністычных. Часта група, аб якой я нагадаў, застаецца добра палітычна арганізаванай і пасля падзення данай сістэмы. Часам дамініруе нават у парламенце і сродках масавай інфармацыі.

 

Акрамя гэтага існуе меней відочная група, якая стрымана падыходзіць да пошуку праўды. Пад маркай фактычнага ці меркаванага захавання грамадскага супакою часта прапануецца – як рашэнне на будучае – забыццё альбо амністыю. Часам, калі пагражае грамадзянская вайна ці ўзброены канфлікт, такія рашэнні могуць быць палітычна разумнымі.

 

Часта аднак пасля перасцярогі ад раздзірання старых ран укрываюцца іншыя матывы, а не турбота аб міры. Суддзя Рычард Голдстоўн з Паўднёвай Афрыкі адказваў на гэтага тыпу перасцярогі, што “раны ніколі не загаяцца. Большасць з іх была заражана і павінна быць ачышчана.” У некаторых грамадствах адкрыты дыялог і публічныя працэсы могуць парушыць унутраную злучнасць. У такім выпадку прынцып будавання грамадства з’яўляецца важнейшым за праўду. Гэта можна зразумець, але гэта ніколі не з’яўляецца задавальняючым рашэннем.

 

У Паўднёвай Афрыцы распрацавалі цікавае рашэнне гэтай праблемы. Каб прадухіліць няспынны канфлікт і звязанае з ім насілле паміж былымі прадстаўнікамі апартэіда і большасцю грамадства, катам гарантавалі бяскарнасць у выпадку, калі яны скажуць праўду. Толькі яна магла іх вызваліць ад кары. Хто не быў гатоў прызнацца ў праўдзе, павінен быў лічыцца з актам правасуддзя. У інтарэсе будавання краіны маладая дэмакратыя была гатова адмовіцца ад права пакарання вінаватых. Па прычыне павагі да самой сябе і пакутаў ахвяр яна не магла аднак адмовіцца ад праўды.

 

Ніводная краіна не можа быць свабодная, пакуль яна не ў стане падняць сваю праўду. Тоўстая рыса, аддзяляючая мінулае, і абмежаванне доступу да праўды ніколі не служаць пераследванным, але заўсёды служаць прадстаўнікам былога эстэблішменту. Чаму трэба імкнуцца да спазнання праўды пасля змены палітычнай сістэмы? Той, хто лічыць годнасць пераследванных другараднай, ніколі не дасягне ўнутранага міру альбо дайдзе да яго з вялікімі цяжкасцямі.

 

У многіх грамадствах мы назіраем “неадэкватны погляд” на мінулае, які паўстаў з выгоды ці канфармізму. Шмат асоб не кіруецца пры гэтым свядомым намерам такога стаўлення да мінулага і таму утрымліваюцца таго, што яны аб’ектыўныя. Рэч ідзе аб пэўным феномене, які Ханна Арэндт акрэсліла пры нагодзе свайго першага паваеннага візіту ў Германіі, як “страту рэчаіснасці”. Гэтая страта з’яўляецца вынікам таго, што ў дыктатуры таму, хто ставіцца да фактаў як да фактаў, пагражае небяспека. Добра жыве той, хто ведае думкі ўладаў на тэму фактаў і іх прапаведуе. Такім чынам, як сцвярджае Арендт, факты губляюць сваё значэнне, падчас калі погляды яго набываюць.

 

Уцёкі ў настальгію

 

Накіроўваючыся ў гэты бок і прыглядаючыся дакладна нашаму ўласнаму, сфарміраванаму пасля падзення дыктатуры ўзору ўспрымання, мы заўважаем непакоячую супярэчнасць з фактамі ці таксама іх ігнараванне. Мінулае такое, якое было, з’яўляецца нам невыразна. Мы стаім перад балючай задачай аднаўлення здольнасці да ўласцівага ўспрымання. Гэта балючы працэс, бо веданне фактаў і сапраўднай рэчаіснасці ставіць перад намі пытанне, ці ў часах дыктатуры мы дзейнічалі адпаведна, мы самі альбо нашыя бацькі, родныя і сябры. Ці таксама мы не хацелі тады проста бачыць шмат рэчаў, а ў выніку зараз не ў стане аб іх памятаць? А можа мы проста не хочам?

 

У выніку мы маем справу з селектыўнай памяццю вялікай часткі грамадства, як з наступствам селектыўнага бачання ў часах дыктатуры. У такой сітуацыі моцныя факты толькі перашкаджаюць. Таму таксама шмат асоб ратуецца “непалітычнымі” уцёкамі ў схему памяці, у якой дамініруе настальгія. Пры гэтым настальгія прымае дзьве формы. Звязаныя з сістэмай памятаюць толькі тое, што было добрае ў дрэнным часе. Апазіцыянеры памятаюць аб радасці дзеяння ў нішах, аб пачуцці супольнасці і сваёй выключнасці. Можна зразумець дзьве гэтыя з’явы. Аб настальгіі мы можам гаварыць аднак толькі тады, калі вызваляе нашую памяць ад болю.

 

Чалавецтва ж мае схільнасць да ўхілення ад болю, таму такая форма памяці не вынішчальная. Сітуацыя робіцца сапраўды дрэннай толькі тады, калі настальгія і селектыўная памяць вырастаюць да ўзроўню галоўнага дыскурса якога-небудзь народу. Іх можна знесці, пакуль яны толькі суправаджаюць дэбаты, якія прынцыпова маюць усвядамляльны характар. Калі б яны павінны былі б аднак пранікаць з сродкаў масавай інфармацыі ў школьныя падручнікі, гэта б значыла, што грамадства з’яўляецца хворым. Палітыка, як і асоба, давер набывае, дзякуючы праўдзе.

 

Праўда не пярэчы прымірэнню

 

Тут, у Польшчы, рэжым напрацягу многіх гадоў адмаўляў палітычныя факты, напрыклад – Катынь, у выніку чаго страціў сваю верагоднасць. Калі мы падумаем аб дэбатах, адбываючыхся пасля падзення дыктатуры, то прыйдзе напэўна на думку шмат прыкладаў аб тым, як стваралася супярэчнасць паміж “праўдай” і “прымірэннем”.

 

Мы памятаем канфлікты ў Касцёле, у лоне былой апазіцыі, сярод творцаў, ва ўніверсітэтах. Боль па прычыне таго, што былі “сярод нас” здраднікі альбо тыя, якія расчаравалі, з’яўляецца для некаторых вельмі моцным. Лепш захаваць вернасць міфу ўласнага лагеру, і бяда таму, хто ставіць яго пад пытальнікам!

 

У Польшчы ў апошніх гадах справа дайшла да балючых дэбатаў аб цёмных баках часткі антыкамуністычнай апазіцыі і грамадства. Выяўленыя новыя факты з ваеннага і пасляваеннага перыяду супастаўляліся з доўга прапагандаванай, галоўна ці выключна, пазітыўнай выявай народа ў сваіх уласных вачах. Гнеў накіроўваўся часта ў меншай ступені супроць былых віноўнікаў і ўблытаных асоб, але закрануў тых, хто даследваў і публікаваў абвінавачваючыя факты.

 

Зусім нядаўна можна было гэта назіраць падчас дэбатаў, якія тычыліся новай кнігі Яна Томаша Гроса “Страх”. Чым больш аднак грамадства падлягае зменам, стаючыся грамадствам адкрытым і свабодным, тым больш яно будзе здольнае прыкмеціць таксама цёмныя бакі свайго мінулага. Гераічнага, нягледзячы на гэтае выключэнне, і ўспрыманага ў многіх частках свету за прыкладнае.

 

Позірк у мінулае значыць для Польшчы двайны выклік: грамадства пачало разлічвацца не толькі з ублытаннем у камунізм, але таксама з уласнай былой віной. Такія працэсы аблягчаюць і вызваляюць грамадзянскую супольнасць.

 

Праўда, веданне фактаў не перашкаджаюць, а дапамагаюць. Касцёл не згубіў бы сваёй вялікай гістарычнай ролі, сваіх герояў і мучанікаў, калі б дазволіў раскрыццё праўды аб тых, хто паддаўся ўблытанню ў гэтыя справы і правініўся.

 

Сярод паэтаў тым большым бляскам яснеюць тыя, хто не падпарадкаваўся і не скажаў праўду. Ці тыя, хто меў калісьці хвіліну слабасці, супрацоўнічаў ці правініўся іншым чынам, не заслугоўвае сёння на прызнанне, калі гэта не абвяргае, знаходзячы дарогу да праўды, а адначасова да самых сябе?

 

Нават тым, хто калісьці расчараваў, праўда магла б толькі дапамагчы, калі б толькі адважыліся яе выказаць. Некаторыя асобы, як і ўсё грамадства, аказваюць велікадушнасць таму, хто прызнаецца ў праўдзе, нават калі гэтая праўда яго абвінавачвае. Хто адпіраецца, той спатыкаецца з насмешкай, злосцю і гневам.

 

Хто робіць інакш, можа хутчэй атрымаць прабачэнне. Можа атрымаць штосьці, чаго сам сабе даць не можа. Такім чынам, нават в велькі цяжкіх выпадках праўда можа вызваляць (як гаворыць Евангелле). Ва ўсіх іншых – абавязвае, так ці інакш, прынцып: праўда вызваляе, а свабода не баіцца праўды.

 

 

* Тэкст лекцыі, прачытанай 15 траўня ў Варшаве падчас святкавання 20-годдзя пасады абаронцы грамадзянскіх праў.

 

 

Йоахім Гаўк – пастар, пад канец 80-ых гадоў апазіцыйны дзеяч, адзін з заснавальнікаў арганізацыі Новы Форум, якая была важным элементам грамадзянскага руху, які давёў да падзення НРД. У 1990 годзе стаў старшынёй камісіі парламента НРД па справах кантролю расфарміравання міністэрства служб бяспекі (Стасі); пасля аб’яднання Германіі далей назіраў працу над актамі Стасі як старшыня спецыяльна для гэтай мэты пакліканага ведамства. Гэтую функцыю выконваў да 2000 г. З’яўляецца старшынёй аб’яднання “Супроць забыцця – на рэч дэмакратыі”.