Зарабіць па-людску
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: Newsweek, 01.06.2008 г.
Аўтар: Лангіна Гжэгурска, Мая Гавроньска
Ці варта інвеставаць у прадукцыю машын больш за патрэбнае? Альбо пераплочваць пры змене спецвопраткі працаўнікоў будаўнічага канцэрна? Аказваецца, што так.
У мінулым годзе ў Жэнт у Бельгіі канцэрн Volvo перафарміраваў сваю фабрыку на першае прадпрыемства, якое вырабляе машыны, не выпраменьваючы CO2. Фабрыка купляе выключна зялёную энергію альбо сама яе вырабляе з уласных вятракоў ці бойлераў, спаляючых біямасу. Спецы з галіны сумняваюцца: гэта не можа акупляцца. Як не можа акупляцца і змена спецвопраткі для 15 тыс. працаўнікоў на вырабленыя экалагічна. Французскі канцэрн Bouygues пераплаціў за іх 10-15 працэнтаў. Такіх сітуацый дзесяткі. Што робіцца? Няўжо бізнесмены здурнелі? Экалагічныя праекты, да якіх заканадаўства не прымушае, але якія плывуць з пачуцця адказнасці за свет, зрабіліся ў апошніх гадах адным з дамініруючых трэндаў у грамадскай адказнасці бізнесу (corporate social responsibility - CSR). Тое, што іх аб’ядноўвае, гэта факт, што пры звычайных інвестыцыйных коштах такія рашэнні напэўна ніколі б не былі прыняты.
На свеце ідэя CSR ужо вядомая напрацягу чатырох дэкад. У 70-ых гадах шмат вялізных карпарацый пачало змагацца з працэсамі аб злоўжыванні, эксплуатаванні працаўнікоў ці забруджванні асяроддзя. Яны зрэагавалі, уводзячы этычныя кодэксы і кодэкс добрых практык, напраўляючы ПР і развіваючы дабрачынную дзейнасць. Але сёння карпарацыі ідуць значна далей. Яны бяруць удзел у філантропіі, засноўваюць фонды, разам з лакальнымі недзяржаўнымі арганізацыямі ствараюць стратэгіі развіцця для вобласці, у якой маюць свае фабрыкі. Яны стараюцца з усімі скласці гарманічныя адносіны – не толькі з уладальнікамі акцый, але таксама з кліентамі, пастаўшчыкамі, лакальным акружэннем. Гэта таму, што для так разумелых акцыянераў спадзяванне ўраўнаважанага развіцця робіцца такім жа важным, як і прыбытак. Гэтая з’ява дабіраецца таксама да Польшчы.
Экатрэнды
Адна з форм грамадскай адказнасці фірм – іх экалагічныя пачынанні, значна выходзячыя за межы паважання загадаў па ахове асяроддзя. Для экалагічнай CSR мінулы год быў пераломны. Найперш, пад канец 2006 года, баў надрукаваны хвалюючы рапарт Нікаласа Стэрна, брытанскага эканаміста, які папярэдзіў, што штогод мы будзем губляць 5 прац. сусветнага прадукту, калі не будзем супрацьдзейнічаць глабальнаму пацяпленню. Пазней Нобелеўскую Узнагароду за Мір атрымаў Ал Гор, былы віцэ-прэзідэнт ЗША, з запалам дзейнічаючы на карысць аховы асяроддзя. Звычайныя людзі пачалі баяцца вынікаў глабальнага пацяплення; рэзка ўзрасла свядомасць таксама аб іншых экалагічных пагрозах. У Польшчы, згодна з даследваннямі, праведзенымі ў мінулым годзе праз TNS OBOP, ужо палова дарослых палякаў асведамляе сувязь паміж экалогіяй і эканомікай. Карпарацыі не маглі ігнараваць гэтых і шмат іншых сігналаў.
Экаашчаднасць
Таму вытворцы энергіі, як Vattenfall ці RWE Stoen, заахвочваюць да ашчаднасці энергіі праграмамі: вымяні лямпачкі на энергазберагальныя, выключы stand by альбо зменш ацяпленне на адзін градус. Гэта толькі здаецца, што яны граюць супроць сябе. У ўмовах канкурэнцыйнага рынку, дзе фірмы і індывідуальныя спажыўцы могуць свабодна выбраць пастаўшчыка энергіі, яе вытворцы бачаць у сваіх праграмах інструмент для здабыцця пазіцыі лідэра. Ужо больш за два стагоддзя таму айцец класычнай эканомікі Адам Сміт пісаў, што няма прыбытку без рэпутацыі. Сёння гэтым шляхам ідуць фірмы, якія праводзяць маркетынгавыя і ПР-дзеянні, выкарыстоўваючы для гэтай мэты экалогію. Усё большая глабалізацыя мінімалізіравала тэхналагічныя і якасныя розніцы прадуктаў і паслугаў, такім чынам, патрэбныя іншыя дзеянні, каб звярнуць на сябе ўвагу спажыўца.
І гэтак па падобным прычынам шведзкі мэблевы канцэрн IKEA ужо ў мінулым годзе ў сваіх крамах выключыў з абароту аднаразовыя пакеты, колькасць выкарыстоўваных кожны год была большая за мільён. Узамен увялі экалагічныя торбы шматразовага выкарыстання. Грошы, якія збераглі, IKEA перадала на пасадку мільёна дрэў на Мазурах. За прыкладам шведаў пайшлі і французы з Carrefour, якія з пачаткам чэрвеня выключаць з абароту ў сваіх крамах бясплатныя пласцікавыя пакеты, замяняючы іх платнымі біяпакетамі па 60 грошаў або “пакетамі на заўсёды” па 4,50 зл. Carrefour, які займаецца таксама і іншымі экалагічнымі праектамі, рызыкуе, што згубіць частку раззлаваных кліентаў, што павінны плаціць за нешта, што яны мелі задарма.
А можа рызыка не такое вялікае? Для спажыўцаў, таксама і ў Польшчы, штораз важнейшае іх здароўе і якасць жыцця, штораз прыхільней яны глядзяць таксама на фірмы, якія займаюцца дзейнасцю на карысць навакольнага асяроддзя. Хоць для кліентаў зручнейшай з’яўляецца выпіска на паперы, а не электранічная, Citybank Handlowy заахвочвае да адмовы ад паперу, а за грашовы ашчадак садзіць дрэвы. Тое самае робіць біржавае інфарматычнае таварыства Comarch, якое адмовілася ад друкавання фолдэраў, інфармацыйных кніжак і іншых брашур для 20 тыс. кліентаў кожны год.
У сваю чаргу лізінгавая фірма LeasePlan – якая сваёй дзейнасцю ўскосна садзейнічае павялічванню эмісіі CO2 у атмасферу, напрыклад, лізінгіруя машыны – вылічае сваім кліентам, колькі вуглекіслага газа выпраменьваюць іх сродкі транспарту ў атмасферу і ўгаворвае да кампенсацыі прыродзе вуглероднага адбітку. Вуглеродны адбітак – гэта даслоўны пераклад ангельскай фармуліроўкі carbon footprint, апісваючай уклад спажыўца ці фірмы ў эмісію CO2 і глабальнае пацяпленне. Сarbon footprint можна кампенсіраваць, напрыклад, пасадкай дрэў ці ўдзелам у іншых праектах, напрыклад, выкарыстоўваючы энергітычна эфектыўнае абсталяванне альбо сонечныя панэлі, якія нейтралізуюць выраблены вуглекіслы газ. LeasePlan супрацоўнічае пры пасадцы дрэў з фондам Nasza Ziemia і клубам Gaja. Падобную барацьбу з эмісіяй вуглекіслага газу распачала транспартная фірма Shenker, якая таксама прымае ўдзел у саджэнні дрэў, што павінна зменшыць вынікі яе дзейнасці. Як сцвярджае старшыня Януш Гурскі, Shenker кіруецца прынцыпам: мы не атрымалі Зямлю ад нашых продкаў, мы пазычылі яе на хвіліну ў нашых дзяцей.
Эказадавальненне
Такі падыход фірмы да праблемы цэняць кліенты, але таксама і працоўнікі. З міжнародных даследванняў фірмы Grand Thornton вынікае, што для двух трэціх фірм (таксама і ў Польшчы) ангажаванне ў CSR служыць здабыванню і затрыманню найлепшых працаўнікоў, якія часцей акрамя адпаведнай платы чакаюць ад працадаўцы грамадска адказнага вядзення спраў. Таму фірма Troton з Занброва ў заходняпаморскім ваяводстве, якая вырабляе эмальныя матэрыялы, канешне эміціруя CO2, брала ўдзел з працоўнікамі фірмы і іх сем’ямі ў ачыстцы ракі Парсэнты. А яе старшыня Ян Валэйша дадаткова разам з Сельскагаспадарчай Акадэміяй у Познані працуе над аднаўленнем папуляцыі ваўкоў у Польшчы. Слабасць старшыні да ваўкоў вынікае напэўна з факту, што звер фігуруе ў лагатыпе фірмы, але важнейшым з’яўляецца тое, што супольныя праэкалагічныя дзеянні будуюць мацнейшыя сувязі працаўнікоў з фірмай.
Экалагічная CSR робіцца ўсё больш важнейшым інструментам атрымання канкурэнцыйнай перавагі ў барацьбе за душы спажыўцаў і ўтрыманне найлепшых працаўнікоў. Андрю Карнэгі, вядомы мільянер і філатроп шатландскага паходжання, гаварыў некалькі год таму назад: “Разбагацець? Гэта дробязь. Значна цяжэй – мудра раздаваць гэтае багацце.”
CSR па-польску: лепшы бок бізнеса
Польскія прадпрымальнікі займаюцца CSR, хоць можа і не ведаюць аб гэтым.
Скептыкі да грамадскай адказнасці бізнеса лічаць, што бізнес не павінен займацца тым, што яму не належыць: грамадскай дапамогай ці аховай асяроддзя. Яны ўспамінаюць пры гэтым словы Мільтана Фрідмана – “business of business is biseness”, што значыць: роля бізнесу – займацца бізнесам, і дадаюць, што ў бізнесе няма месца на чуллівасць. Але прыхільнікаў такога погляду сярод шэфаў фірм – як вынікае з даследванняў – на свеце засталося толькі некалькі працэнтаў. Скептыкі ў Польшчы дадаюць таксама свой уласны аргумент: наш айчынны бізнес усё яшчэ працуе на вынік, і мы не можам дазволіць сабе займацца такой дзейнасцю. Аказваецца, што гэта непраўда. Усё больш польскіх фірм распачынае дзейнасць з CSR, часам нават не ведаючы аб гэтым, і ніколі не шкадуюць свайго рашэння. “Newsweek” стараецца прапагандзіраваць добрыя прыклады CSR у бізнесе. Напрацягу апошніх 8 месяцаў у асобных ваяводствах мы арганізавалі 15 спатканняў з прадпрымальнікамі, у якіх удзельнічала больш за 1,5 тыс. прадстаўнікоў фірм і іх кіраўнікоў, а таксама дзеячаў самакіравання. Нашыя партнёры: City Handlowy, TPSA, GlaxoSmithKline, Metro, Danone – прадстаўлялі на гэтых спатканнях свае дасягненні ў CSR.
У сваю чаргу Фонд Кроненберга і Акадэмія развіцця філантропіі на патрэбы нашай кампаніі правялі першае ў Польшчы “Даследванне праграмадскай дзейнасці прадпрыемстваў”. Анкецёры зрабілі інтэрв’ю з больш за трыста прадстаўнікамі прадпрыемстваў рознай вялічыні ва ўсёй краіне, якія прымаюць удзел у грамадска адказнай дзейнасці.
З даследванняў вынікае, што амаль дзьве трэціх польскіх бізнесменаў фінансуе розныя праграмадскія праекты. Амаль палова перадае патрабуючым рэчавыя дары, напрыклад, непрададзеныя прадукты, непатрэбнае электранічнае абсталяванне ці мэблі. – Гэтая другая група была б яшчэ большая, каб падатковае заканадаўства было больш прыхільным да ахвяравальнікаў, - гаворыць Павел Лукасяк з Акадэміі развіцця і філантропіі. Каля 70 прац. рэспандэнтаў аказвае сацыяльную дапамогу. Таксама актыўна прадпрымальнікі бяруць удзел у развіцці адукацыі і спорту (калі 60 прац.). Адна трэцяя пытаных цікавіцца лакальным развіццём і аховай здароўя. Адна чацвёртая, натхнёная заходняй CSR, распачала дзейнасць на карысць аховы прыроды.
У якіх сферах дапамагае польскі бізнес (у прац.)
· сацыяльная дапамога і сацыяльныя паслугі – 69
· спорт і адпачынак – 61
· адукацыя – 57
· культура і мастацтва – 46
· лакальнае развіццё – 34
· ахова здароўя – 33
· гуманітарная дапамога – 27
· экалогія і ахова асяроддзя – 26
· рынак працы і прафесійная актывізацыя – 26
· навука, даследванні, развіццё – 20
· падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў – 14
· іншае – 7
Грамадскія дзеячы – чалавечны спадар
Задаволены валанцёр – гэта задаволеная фірма.
Банкавыя эканамісты, якія адыходзяць ад месц працы і скідваюць касцюмы, каб у грамадскім учынку адрамантаваць пакой у старай камянічцы? Гэта не кадр з ПНР-аўскай (Полькая Народная Рэспубліка, PRL – заўваг. пераклад.) кінахронікі, але цалкам сучасная сцэна. Эльжбета Пшэтачнік, працаўнік City Handlowego у Яленя-Гуры, да такога апалчэння заахвоціла аж сорак знаёмых. – Я хацела дапамагчы Даміану, інваліду дзесяці гадкоў, які марыў аб тым, каб свабодна рухацца ў інваліднай калясцы па сваім пакоі, - распавядае Эльжбета. Яна звярнулася да Фонду Кроненберга, які дзейнічае пры банку і фінансіруе найлепшыя ідэі працаўнікоў валанцёраў.
За дзесяць тысяч злотых, атрыманых ад працадаўцы, Эльжбета разам з сябрамі змяніла пакоік хлопчыка ў марскую лайбу. Калегі з банку прыклеілі каляровыя фоташпалеры з рыбамі і скруцілі спецыяльна мэблі, паміж якімі Даміян можа зараз ездзіць у калясцы. У гэтым годзе яны хацелі б таксама пабудаваць ліфт, бо пакуль што бацькі змушаныя насіць хлопчыка з другога паверха па крутых сходах. Такіх праектаў у City Handlowym ужо дзесяткі штогод (разам 150 ад 2005 года, ад пачатку валанцёрскай дзейнасці). У гэтым годзе банкавыя грамадскія дзеячы, паміж іншым, арганізавалі цыталагічныя і мамаграфічныя даследванні для жанчын з Бранева, збудавалі пляц забаў пры доме дзіцяці ў Лодзі і памалявалі тэрапеўтычную святліцу ў Быдгошчы. – Да нашай базы валанцёраў запісаўся ўжо кожны пяты працаўнік банка, - гаворыць Яраслаў Лепка з Фонда Кроненберга.
Не горш трымаецца валанцёрская служба ў Provident, які натхнёны працаўнікамі ўжо два гады займаецца грамадскай дзейнасцю. – Замест штампавых інтэграцыйных імпрэз для працаўнікоў, падчас якіх найбольшай забавай з’яўляецца матч у паінтбол, мы арганізуем выезды з дзяцьмі з дамоў дзіцяці альбо рамантуем святліцы ці садкі ў малых гарадках, - гаворыць Агнешка Зыськ з Provident Polska. Дзякуючы такой дзейнасці, працаўнікі звязваюцца з фірмай і маюць пачуццё, што яны і іх працадаўца робяць штосьці добрае. Валанцёрская служба сярод працаўнікоў – гэта адзін з найлепшых інструментаў CSR, бо дзякуючы яму можна асягнуць адначасова некалькі мэт: вызваліць ангажаванне працаўнікоў, пабудаваць пазітыўную выяву фірмы. У перыядзе праблемаў на рынку працы ідэнтыфікацыя і лаяльнасць у адносінах да фірмы маюць асабліва высокую каштоўнасць.