Sponsor:

Partnerzy:



Новая геаграфія Польшчы

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Newsweek, 18.05.2008 г.

 

Аўтар: Зігмунт Мілашэўскі

 

Вроцлаў – не Кракаў.

Бохня – не Велічка.

Гнеў – не Мальбарк.

Турыстычны канон трэба напісаць нанава.

 

 

Калі ў Лешчыне, ў сілезскім ваяводстве, на галоўнай вуліцы нечакана з’явілася чорная цагляная табліца, людзі адурэлі. Некаторыя запальвалі лампады. Загадку вытлумачыў гарвыканкам, які да мармуру дакруціў таблічку, інфарміруючую, што “помнік” быў пастаўлены Аб’яднанай аперацыйнай праграме рэгіянальнага развіцця за фінансаванне будоўлі санітарнай каналізацыі ў Лешчыне.

 

Факт – смешна, але падарожнічаючы па Польшчы і назіраючы за зменамі, якія адбываюцца ў меншых і большых гарадах, можна прыйсці да высновы, што муніцыпалітэты павінны павесіць Еўрапейскаму Саюзу не толькі табліцы, але і паставіць дасягаючыя нябёс помнікі. І не толькі за трасы і каналізацыю. Дзякуючы саюзным грошам, Польшча з дня на дзень робіцца прыгажэйшая. Файная.

 

Міністэрства рэгіянальнага развіцця разам з выдавецтвам Pascal абвясціла нават конкурс “Польшча прыгажэе – семь цудаў саюзных фондаў” (спіс прэтэндэнтаў і дакладныя вынікі на www.polskapieknieje.pascal.pl).

Штораз больш недаацэненых раней гарадоў – як Замасць – дух займаюць. Правінцыяльныя музеі (напрыклад, Музей ікон у Супраслі) нічым не ўступаюць кузенам з вялікіх гарадоў, а часта перасягаюць іх сваімі задумамі. Раптам усё тое, аб чым гадамі марылі розныя лакальныя энтузіясты, зрабілася магчымым, дзякуючы датацыям. Калі я адведваў у Хэлі Музей абароны ўзбярэжжа, арганізаваны ў рэстаўраваным гіганцкім артылерыйскім пункце погляду, я разявіў рот – яны мелі там нават амбулаторыю, абсталяваную немецкім медыцынскім рыштункам з часу Другой сусветнай вайны.

Калі я пытаю старшыню Польскай турыстычнай арганізацыі Рафала Шмытку і канд. нав. Яцка Альшэўскага-Стшыжоўскага, шэфа Дэпартаменту рэгіянальнага супрацоўніцтва ў ПТА, аб цікавінках, якія з’явіліся ў Польшчы напрацягу апошніх некалькіх гадоў, яны шырока ўсміхаюцца. “Але спадар сапраўды хоча ўсе апісаць? Мы і не ведалі, што “Newsweek” мае ўмяшчальнасць шматтомнай энцыклапедыі.” На жаль, не мае, таму выбар месцаў, якія прадстаўляем і якія, на нашую думку, урваліся – альбо зараз уварвуцца – у турыстычны канон Польшчы, з’яўляецца суб’ектыўным і напэўна не крыўдным для замоўчаных. Таму мы заахвочваем перад усім да творчых пошукаў, капання ўласнай рукой па інтэрнэт-старонках павятаў і гмінаў.

Канд. нав. Яцек Альшэўскі-Стшыжоўскі: - Муніцыпалітэты не разумеюць, якімі скарбамі валодаюць. Паглядзіце, калі ласка, на Балтув у свентакшыскім ваяводстве: на турыстычнай пустэчы паставілі парк з дыназаўрамі, і гэта быў стрэл у дзесятку – праз яго праходзяць натоўпы. А я быў апошнім часам на Кашубах, прыгожая ваколіца, працоўнік муніцыпалітэту наракае: “Я нічога не маю, што я тут зраблю?” Я пытаюся: “Як гэта нічога? Зусім нічога?” “Ну нічога, толькі чыстыя возеры, нічога, нуль.”

Старшыня Шмыткэ: - Для шматлікіх рэгіёнаў няма іншай дарогі: 6,5 прац. УВП у 2006 г. паходзіла з турыстыкі, гэта больш за горную прамысловасць і сельскую гаспадарку. Толькі замежныя турысты з’елі ў нас больш за мільярд даляраў. Падляскае, падкарпацкае ваяводства – чым яны там будуць жыць, як не турыстыкай? Бо не нафтай. Дарэчы кажучы, ці ведае спадар, чаму да нас прыяжджаюць арабскія шэйхі? – пытаецца ён. – Коні? Жанчыны? – угадваю я. – Напэўна і гэтае. Але галоўнае – убачыць месца, дзе з’явілася першая нафтавая свідравіна. Ці быў спадар некалі ў Бубрцэ? Не? Я так і думаў.

Людзі да нас прыяжджаюць па розным прычынам: японцы з-за Шапэна, англічане на імпрэзы, шведы на пясчаныя пляжы, немцаў кіруе настальгія, маладых габрэяў – мартыралогія. Важна, каб іх прыцягнуць – 85 прац. замежных турыстаў, якія адведваюць Польшчу ўпершыню, пазітыўна здзіўленыя. І хочуць вярнуцца. І штораз лепей ацэньваюць умовы, у якіх тут спяць, ядуць і адпачываюць. Горш з даездам. Калі ўрад Найяснейшай не зарэжа гэтую курыцу, якая нясе залатыя яйкі, з-за гэтага не пабудуе перад Еўра 2012 дарогі і не выпаліць агнём язву ў постаці вакзалаў і вагонаў польскай чыгункі – хто ведае, можа яшчэ мы зробімся турыстычнай меккай Еўропы. Добра было б ганарыцца нечым іншым, а не толькі прайгранымі войнамі і няўдалымі паўстаннямі.

Вроцлаў

www.wroclaw.pl

Пытанне не ў забытках, цікавінках ці калектыўных імпрэзах. Вроцлаў у апошнія гады (гэта парадаксальна таксама з’яўляецца эфектам рэмонту пасля паводкаў у 1997 г.) зрабіўся фантастычным, поўным жыцця, вібруючым месцам, якому бліжэй да заходніх гарадоў, чым іншых польскіх метраполіяў. Хто не быў, няхай рэзервіруе начлег.

Кайтсерфінг

www.zatokapucka.pl

Досыць нечаканая інфармацыя, але найлепшым у Еўропе абшарам для заняткаў віндсерфінгам і ўсё больш маднейшым кайтсерфінгам (дошка з папяровым змеем) з’яўляецца Заліў Пуцка. Доўга неглыбока, стабільны і не за моцны вецер, малая хваля – ідэальныя ўмовы для навучання. Да гэтага можам дадаць плаванне, буеры і нырцаванне да каркасаў старых караблёў, якія стагоддзямі танулі вакол Межэі Хельскай, і Заліў Пуцка робіцца польскім цэнтрам воднага спорту; тут столькі розных школ, што проста немагчыма нечага не навучыцца падчас адпачынку.

Музей ікон у Супраслі

www.muzeum.bialystok.pl

Зацягнуты беластоцкімі знаёмымі, я ехаў у Супрасль, як на пакаранне смерцю, разлічваючы ўбачыць некалькі ікон, павешаных на бетонную сцяну. Я выйшаў адтуль ашаламлёны: у змрочных памяшканнях, стылізаваных пад царкоўны інтэр’ер і вясковыя хаты, вандруючае святло, праваслаўныя харалы і гід, якая хіба прайшла курсы па правядзенню цікавага апавядання, праводзіць нас праз свет ікон, іх тэматыку, стыль і складаную сімволіку. Але таксама праз праваслаўную абраднасць і штодзённую рэлігійнасць усходніх хрысціянаў. Захапляючае падарожжа.

Замасць

www.zamosc.pl

Не так даўно наведвальнікаў Замасця суправаджалі два пачуцця: захапленне тым, што не было запушчана – гэта значыць, рэнесанснай ўрбаністычнай структуры – і прыгняценне, выкліканае становішчам асобных элементаў гэтай структуры: камянічак, вуліц, пляцаў, падворкаў. Ад 2004 года ў муры замойскага старага горада прасачылася некалькі дзесяткаў мільёнаў еўра, і горад нарэшце перастае выглядаць, як бедны сваяк, які занеслі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА па літасці альбо з-за няўвагі, а стаў месцам, якім мы ўсе можам ганарыцца.

Замак Ксёнж

www.ksiaz.walbrych.pl

Трэці па вялічыне ў Польшчы, найвялікшы на Сілезіі і хіба адзін з найпрыгажэй размешчаных на свеце – такім з’яўляецца Замак Ксёнж, які паслядоўна набывае прывабнасці, дзякуючы развіваючымся абнаўленням. Апошнім часам, дзякуючы саюзным фондам, аднавілі значную глыбу, большая частка інтэр’еру, на жаль, яшчэ чакае лепшых часоў, нядаўна аднак зрабілі даступнымі для наведвання штольні, выкаваныя пад замкам (тут знаходзілася адна з кватэраў Гітлера) падчас вайны. У замку размяшчаецца гатэль, які належыць да сеці Польскія гістарычныя гатэлі, аб’ядноўваючай больш за 140 аб’ектаў, знаходзячыхся ў старадаўніх замках і палацах, часта паднесеных з руінаў пасля размешчаных там ДЗГ-аў (Дзяржаўныя земляробныя гаспадаркі, PGR – заўваг. пераклад.) Вартае ўвагі.

Сандамір

www.sandomierz.pl

Пашукуеш проціяддзя ад Казімежа Дольнага з яго варшаўскімі заторамі, натоўпамі і цэнамі? Вось яно. Пасля аднаўлення старога горада і гарадскога парка, Сандамір, размешчаны на адхоне Віслы, больш нагадвае гарадок у паўночнай Італіі, а не сталіцу павята. Першае ўражанне – гэта думка: я тут мог бы жыць. Найбольш цікавым месцам з’яўляецца траса падзямеллямі пад старым горадам.

Замак Гнеў

www.zamek-gniew.pl

Забудзьце аб Мальборку – гэта вялікасная куча цэглы, у якой і вакол якой няшмат чаго адбываецца па-за штогоднай відовішчнай асадай крэпасці. За тое Гнеў з’яўляецца цэнтрам, можна сказаць, рыцарскай культуры. А гэта міжнародны паказ мастацкага кавання, а таксама відовішча “Пажар у замку”, а таксама рыцарскі турнір, жывыя заняткі па гісторыі і карыстанне старадаўнімі варштатамі. Найважнейшая імпрэза – гэта жнівеньская “Бітва двух Вазаў”, якая вельмі праўдзіва паказвае прускую вайну 1626 года паміж Зігмунтам ІІІ Вазай і Густавам ІІ Адольфам – тым больш цікавая, што ў большасці арганізаваных дзе-нідзе інсцэніроўкаў мы звычайна маем справу альбо з Другой сусветнай вайной, альбо з маханнем сярэднявяковымі мячамі. Мушкеты – гэта навіна.

Наленчув

www.naleczow.pl

Ужо сама ідэя санаторыяў, аб’ядноўваючых функцыі спа з прафесійнай бальнічнай апекай, з’яўляецца феноменам у сусветным маштабе. Што зрабіць, каб гэты феномен не асацыіраваўся з халатамі і нясмакам польскай службы здароўя? Прыватэзіраваць – так, як гэта зрабілі ў Наленчуве, змяняючы дзікі гарадок ва ўсё больш модны курорт, які нядаўна выйграл плебісцыт на найбольш атракцыйнае месца Любельшчызны.

Парк Юрскага перыяду

www.baltowskipark.pl

Адзін з найлепшых прыкладаў творчага мыслення аб турыстыцы ў Польшчы. Калі на пачатку ХІХ стагоддзя ў Балтаве – тыповай правінцыяльнай чорнай дыры – адкрылі сляды дыназаўраў, тут з’явіўся Парк Юрскага перыяду, да якога цягнуцца сем’і з усёй Польшчы. Рэканструкцыі рэптылій (увесь час дадаюцца новыя), якія паўсталі, дзякуючы супрацоўніцтву з палеантолагамі, адукацыйная сцежка, музей і пляц забаў, на якім можна, напрыклад, адкапаць шкілет дыназаўра. Падобны парк адчыняецца ў Сольцу Куяўскім недалёка ад Быдгашчы.

Шлях гістарычных помнікаў тэхнікі

turystyka.silesia-region.pl/szt

У склад створанага шляху ўваходзіць 31 прамысловы аб’ект – якія ўжо можна наведваць – а жамчужынай у кароне з’яўляецца горнапрамысловы скансэн Каралева Луіза ў Забжу, які нядаўна стаўся больш атракцыйным, дзякуючы саюзным фондам.

Паравознае дэпо Вольштын

www.parowozowniawolsztyn.pl

Месца, каля якога бляднее кожны, нават найбольш удалы чыгуначны музей, бо ў музеі лакаматывы стаяць, а ў Вольштыне ездзяць. Гэта адзінае ў Еўропе паравознае дэпо, якое дзейнічае і адкуль паравыя саставы адпраўляюцца і сэрвіруюцца, а ўсе гэтыя чыгуначныя цуды даступныя для наведвальнікаў – можна таксама праехаць у кабіне машыніста, заначаваць на тэрыторыі гістарычных майстэрняў і дапамагаць у тэхнічных працах. Усё ж нейкая карысць з таго, што мы з’яўляемся чыгуначным скансэнам Еўропы.

Комплекс Асувка

www.osowka.pl

Месц, дзе ва ўнутранасцях гор знікалі цэлыя склады цягнікоў і дзе “напэўна” утоены Янтарны Пакой, у Польшчы ўдосталь, але ніжнесілезійскі комплекс “Riese” (“Волат”) найбольш уплывае на фантазію. Падземны горад з гіганцкімі штольнямі, затопленымі тунэлямі, таямніцамі, суправаджаючымі наведвальнікаў на кожным кроку, і зробленымі там трасамі для аматараў моцных уражанняў, слушна абсыпваецца ўзнагародамі за найбольш цікавую турыстычную атракцыю Ніжняй Сілезіі.

Цэнтр славян і вікінгаў

www.jomsborg-vineta.com

Калі быццё каталіцкім мессіяй народаў робіцца ўсё менш трэнды, мы сягаем да славянскіх караней. Сэрцам застаецца Біскупін, апошнім часам адноўлены Бруселлем, але ў польскіх Пампеяў з’явілася канкурэнцыя ў постаці Цэнтра славян і вікінгаў на Воліне – у жніўні там адбываецца шумны міжнародны раннесярэднявечны фестываль.

Веласіпедны парк

www.wierchomla.com.pl

Адзін з найлепшых польскіх скатаў летам змяняецца ў мекку власіпедыстаў. Тыя, хто мае большую ступень падрыхтоўкі, могуць з’яжджаць уніз трасамі з рознымі ступенямі цяжкасці (тут адбываюцца міжнарожныя спаборніцтвы), больш турыстычныя наведвальнікі могуць выбраць адну з намечаных ад вяршыні веласіпедных трас. Унізе пэйнтбол, канатны парк, корты, нордзінг волкінг – хочацца быць актыўным.

Саляная капальня ў Бохні

www.kopalniasoli.pl

Калі ўсе экскурсіі ўдараюць з разнарадкай па суседняй Велічцы, бохэньская капальня павінна была знайсці для сябе нейкую новую ідэю – і знайшла. Турысты могуць перайсці і праехаць трасу, якая з’яўляецца значна больш прыгодніцкай за масавую Велічку, могуць бавіцца на падзямельнай дыскатэцы, пайграць у баскетбол на падземнай пляцоўцы, з’есці падземны абед і з’ехаць з падземнай горкі. Ад’езд.

Мануфактура

www.manufaktura.com

Можна паціскаць плячамі, што гэта звычайная крама, толькі што вялікая, але спосаб, у які гістарычную фабрыку Пазнаньскага Ізраэля ў Лодзі прыстасавалі і далей прыстасоўваюць да камерцыйных мэтаў – хоць не толькі – павінен будзіць захапленне. У гэты трэнд упісваецца таксама пазнаньскі Стары Бровар, Старая Паперня ў падваршаўскім Канстанціне і рэвіталізацыя прамысловых забудоў Жырардова, дзе на сённяшні дзень паўстаюць працоўні ў старадаўняй прадзільні льна. Калі атрымаецца зрэалізаваць праект, Жырардув можа стацца аднім з найбольш цікавых месцаў на турыстычнай мапе Еўропы.

Найдаўжэйшая дошка свету

www.cepr-szymbark.pl

Цэнтр адукацыі і прамоцыі рэгіёну ў Шымбарке – гэта хіба найбольш надзвычайнае з апісаных намі месцаў, апрача таго створанае з нуля прыватнай фірмай. Па-за найдаўжэйшай дашкой света (36,83 м) і шасцітонным столам тут яшчэ ёсць, паміж іншым: абсталяваны дом, перавёрнуты ўверх галавой, аўтарскія копіі кашубскіх будоўляў і прывезены з-пад Іркуцка дом сібірака.