Нашэсце плагіята
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: Polityka, 10.05.2008 г.
Аўтар: Мартына Бунда
Працу, якую Эдыта Саўка аддала як сваю магістэрскую, ёй прынесла цёшча. Эдыце тады было 24 гады, і яна была перакананая, што ўсё жыццё наперадзе. Яна жыла ў мястэчку на правінцыі, мела стаўку ў тэрапеўтычным цэнтры і дзіця. Калі яна распачала вучобу, сыну было пяць гадоў.
Кожныя выхадныя яна ездзіла на заняткі ў Варшаву, але чым бліжэй было да абароны працы магістэрскай, у тым большай паніцы яна была. Гэта цёшчы прыйшло ў галаву, каб аблегчыць ёй жыццё. Яны перапісалі на кампутары працу знаёмай цёшчы. Эдыта дапоўніла, трохі пазмяняла. Тэма была як быццам для яе: цяжкая моладзь, як тая, з якой яна працавала ў цэнтры. Нават, гаворыць яна, не мела пачуцця, што крадзе. Хутчэй, што трапіў да яе матэрыял, які яна адчувае і які павінна апрацаваць. У 2001 г. яна скончыла навуку з сярэдняй адзнакай 4,5 і абараніла працу. Навуковы кіраўнік хваліў яе за сукупнасць працы.
Тры гады пасля гэтага яна разыйшлася з мужам. Ён распачаў супроць яе некалькі працэсаў: аб крадзежы мэбляў, крадзежы сшытку, у які яны запісвалі, калі і колькі аліментаў ён плаціў і так далей. Ён пісаў да ўсіх магчымых палітыкаў, што былая жонка – гэта неадпаведны чалавек ў неадпаведнім месцы. Бо тады яна ўжо працавала ў паліцыі, дзе займалася насіллем у сям’і. Адзіная жанчына ў крымінальным аддзеле, якая на дадатак умела размаўляць з ахвярамі. Можа таму, што сама мела такі досвед.
Гэтай магістэрскай працай муж таксама яе шантажаваў – напрацягу года. Аж сказала яму: а як хочаш, то ідзі з гэтым у пракуратуру. Праходзіла менавіта пяць гадоў пасля абароны. Потым яна даведалася, што да пратэрміноўкі ёй не хапіла аднаго дня.
Казімера Мошык была на другім боку – гэта яе працу сплагіціравалі. Яна пісала яе сама і з цяжкасцю. Яна працавала ў банку, для яе было важна, каб паспець за малодшымі.
Івона, сяброўка стол да стала, дваццацігадовая, таксама вучылася, у палітэхнічным інстытуце. Але рабілася таямнічая, калі шла гаворка пра тэму працы. – Раз я яе застала за друкаваннем. Яна спрабавала засланіцца ад мяне, але я зазірнула праз плячо. Гэта была мая праца! Выкрадзеная з майго кампутара! – распавядае. ВНУ Івоны не дазволіла Казімеры ўбачыць магістэрскую працу сяброўкі. Тады яна прывязла ім сваю. Яшчэ спрабавалі іх пагадзіць. Тая, хоць і ўкрала працу, была нядрэннай студэнткай. Праз год напісалі, што падабенства прац дасягае 90 прац.
Гэта хлусня, што магістэрскія працы плагітуюць студэнты, якія не даюць рады. Тыя, справы якіх трапілі ў пракуратуру, былі звычайна амбіцыйнымі маладымі людзьмі. Найчасцей заваленыя працай. Аб К., якая абаранялася ў той жа ВНУ, што і Івона з банка – Апольскім палітэхнічным інстытуце – нават гаварылі: выключная студэнтка. Ніколі б не падумалі, што працу купіла ў паланісткі з Беластоку, прапаноўваючай паслугі ў інтэрнеце, каб не былы жаніх, які ўламаўся ў яе скрынку, скапіраваў карэспандэнцыю і выслаў у газету.
У пракуратурах было дагэтуль некалькі ці нават некалькі дзесяткаў такіх спраў. Гэта ледзьве частка плагіяту, які штогод мае месца ў ВНУ. Дакладных агульнапольскіх даных няма. Але з брытанскіх даследванняў вынікае, што там кожная чацвёртая праца ўся ці яе частка перапісана. У Германіі гэтая з’ява мае тэндэнцыю ўзрастання, ў 2004 г. плагіят адкрылі ў адной чацвёртай прац, а ў 2006 г. – ужо ў кожнай другой. У Польшчы былі падданыя даследванням некаторыя сярэднія школы ў Лодзі – аказалася, што 30-60 прац. вучняў капіруе сачыненні з інтэрнету альбо купляе гатовыя.
Каб пераканацца, які бізнес укрываецца за пісаннем прац на заказ, дастаткова ўпісаць у Google фразу “куплю магістэрскую працу”. Будзе некалькі дзесяткаў трапненняў. Найтанней яе можна ўжо мець за 300-400 злотых. Што абазначае, што яны павінны быць шматразавага ўжытку. Ні ў Польшчы, ні на свеце няма сродка на праследванне такога тыпу дзейнасці. У ЗША – як піша канд. нав. Агнешка Грамкоўска-Мелосік, аўтарка кнігі “Шпаргалкі, плагіят, фальшывыя дыпломы” – у 16 штатах права гэта забараняе, а аднак ні Універсітэт Бостана, ні Універсітэт Масачусетс, ні іншым ВНУ не ўдалося перад судом сыскаць гэтае права.
Праблема ў тым, што польскія ВНУ ўвогуле не маюць запалу да гэтага. Па-першае, па прычыне недахопу кадраў. Напрацягу 15 гадоў у Польшчы ў пяць разоў узрасла колькасць студэнтаў, але колькасць працаўнікоў амаль што не змянілася. Выклады часта чытаюць працаўнікі іншых галін, неведаючыя літаратуры, якая тычыцца асобных праблем, якімі ў межах працы займаецца студэнт. – Сітуацыі, калі адзін навуковы кіраўнік мае пад апекай нават 200 прац, зараз ужо амаль што не здараюцца, - гаворыць праф. Марэк Роцкі, кіраўнік Дзяржаўнай Камісіі Акрэдытацыі, кантралюючай якасць навучання ў ВНУ, - але часта ёсць іх 20, а гэта таксама за шмат.
Па-другое, усё навуковае асяроддзе мае клопаты з плагіятам. Канд. нав. Марэк Вроньскі, першы ў гісторыі абаронца па справах навуковай нядобрасумленнасці ў Варшаўскім Медыцынскім Універсітэце (некалі Медыцынскай Акадэміі) і аўтар рубрыкі ў штомесячніку “Акадэмічны форум”, мае ў архіве 9 тыс. неадназначных выпадкаў, якія ён сам лічыць плагіятам, і ў сваёй большасці яны належаць да кандыдатаў навук ці прафесараў. – Асяроддзе не зацікаўлена клеймаваннем чорных авечак, - гаворыць ён. – Сярод працаўнікоў навукі плагіят павінен заканчвацца адабраннем звання, але ў шматлікіх відавочных выпадках не атрымалася правесці такую працэдуру. Зрэшты, нават калі званне будзе адабранае, то часта звольнены з адной ВНУ навуковец хутка знаходзіць месца ў іншай, у калегі. Быць можа, не павінна нікога здзіўляць тое, што плагіятуюць пазбаўленыя яснага паведамлення студэнты. Першая ў гісторыі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуню магістрантка на філасофіі Эмілія П. (якая плануе дысертацыю) растлумачвала перад пракурорам, што пішучы магістэрскую працу, заставалася ў перакананні, што рэч менавіта ў тым, што трэба кампіляваць фрагменты з шматлікіх крыніц, робячы зноскі так, каб іх не было за мала.
ВНУ
Здавалася б, што існаванне кампутарных праграм, дазваляючых выявіць, ці праца з’яўляецца плагіятам, павінна іх вылавіць і выключыць. Але гэтага не адбываецца. Ужо ў 2001 г. распачаўся агульнадаступны Plagiat.pl, у 2008 г. да гэтага далучылася аўтарская праграма, напісаная інфарматыкамі з жэшаўскай Вышэйшай школы інфарматыкі і кіравання. Абедзьве дзейнічаюць па падобным прынцыпу: інфарміруюць аб вылаўленых у працы незазначаных, як цытаты, падабенствах да ішых прац (знаходзячыхся ў іх базе) і інтэрнэт-старонак. І паказваюць тэкст-крыніцу, што дазваляе з’арыентавацца ў сітуацыі, напрыклад, калі б рэч шла не аб плагіяце, але аб прыведзеныя рашэнні з заканадаўства альбо дрэнна вызначаныя цытаты.
Першай праграмай карыстаецца – задарма – Дзяржаўная Камісія Акрэдытацыі, якая кантраліруе ВНУ (публічных сродкаў на гэта не было, кіраўнік камісіі папрасіў, а ўладальнікі, інфарматыкі з Варшавы, згадзіліся), і – платна – 64 ВНУ. – У лакальным маштабе шмат змянілася. У тых універсітэтах, якія з намі супрацоўнічаюць, памнажанне прац калегаў з старэйшых курсаў ці капіраванне з інтэрнета ўжо немагчыма, - гаворыць канд. нав. Себасціян Кавчыньскі, старшыня праўлення сістэмы Plagiat.pl. – Тое, што мы маем міжуніверсітэцкую базу прац, дазваляе вылаўліваць таксама працы шматразавага ўжытку, купленыя ў інтэрнэце і абароненыя ў іншай ВНУ.
Але няма сярод цалкам забяспечаных ад плагіяту ВНУ ні Варшаўскага Універсітэта, ні Ягелонскага Універсітэта, адзіных польскіх асяродкаў, якія яшчэ змяшчаюцца ў сусветных ранкінгах ВНУ з добрай рэпутацыяй. ЯУ ўвогуле не карыстаецца сістэмамі, у ВУ некаторыя факультэты толькі спраўджваюць, ці праца не капіруе інфармацыі з інтэрнэту. Часткова гэтае нежаданне польскіх ВНУ да аддавання прац для аналіза па-за ВНУ вынікае з страху перад выпушчэннем наверх нечага, што яны лічаць уласным інтэлектуальным капіталам, перад стратай кантролю над ім. Часам рэч ідзе аб універсітэцкай традыцыі, у якой вельмі важнае месца займаюць адносіны паміж навуковым кіраўніком і яго студэнтам, а рэктары хочуць пазбегнуць уражання, што прафесары кантралююцца.
Але найчасцей справа ў звычайнай ляноце. – У многіх ВНУ усё яшчэ не з’яўляецца стандартам запісванне прац у электронным фармаце, - прызнае праф. Марэк Роцкі. Акрамя гэтага, дзейнасць кампутарнай сістэмы павінна назірацца чалавекам, у меней ясных сітуацыях менавіта ён павінен зазірнуць у рапарт і вырашыць, ці мы маем справу з плагіятам. Паміж тым, ВНУ хацелі б, каб ім выскаківала адразу на маніторы: ці ёсць плагіят, ці не. Гэта не будзе магчымым.
Але праблема можа быць больш глыбокая, ментальная. Канд. нав. Збышко Мелосік з Універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані ў кніге “Моладзь і стыль жыцця” апісвае, як інтэрнэт-звычкі пакалення сённяшніх студэнтаў пераносяцца на іх жыццёвыя стратэгіі. Ён піша аб суправаджаючым маладых людзей пачуцці, што ўсё ёсць тут і зараз, неадкладна, што свет – гэта не храналагічная паслядоўнасць падзеяў, але штосьці, як суп, з якога вылаўліваецца тое, што чалавеку патрэбна. Музыка гэтага пакалення абапіраецца на самплях – фрагментах розных твораў, зміксаваных да рытму, Бетховен у рэкламах, а ежа на хаду. Грошы ўкладваюцца ў паслугі, прапанаваныя ўніверсітэтам, праца здабываецца звычайна яшчэ падчас навучання, і кожнай цаной яе трэба захаваць.
Тое, як ставіцца пакаленне, выхаванае ў такім свеце, да інфармацыі – прыходзіць да высновы Мелосік – іх спосаб навучання – гэта рацыянальны адказ на гэты свет. Адначасова менавіта маладыя людзі засноўваюць у сваіх ВНУ таварыствы барацьбы з плагіятам. Існуюць ужо два: у Познані і Лодзі.
Дзяржава
Два гады таму з пазнаньскага навуковага асяродка выйшаў праект, каб увогуле зліквідаваць магістэрскія працы. Праз пэўны час гэтае рашэнне падтрымлівала Міністэрства навукі і сістэмы адукацыі. Стварылі групу экспертаў, планавалі замяніць працу экзаменам. Прычынай павінна была быць немагчымасць авалодання з’явай плагіяту, але і тое, што свет змяніўся.
Пры новай міністар Барбары Кудрыцкай ад гэтай задумы аднак адышлі. І напэўна, добра зрабілі. Напісанне працы – гэта стварэнне вялікай кампактнай і лагічнай канструкцыі; нехта, хто выкрасіць з сябе 80 старонак працы, пазней не павінен мець большых праблемаў з гэтай формай камунікацыі. Пераадольванне гэтага працэсу выхоўвае. Але можа не трэба так лёгка пакідаць думкі аб спраўджэнні вымаганняў, якія ставяцца студэнтам? – 20-30 гадоў таму трэба было вучыць студэнтаў пошуку адпаведнай літаратуры ў адпаведных бібліятэках, маючы на ўвазе прынцып, што адукаваны чалавек павінен ведаць таксама і тое, чым адрозніваецца бібліятэка ў яго гарадскім раёне ад універсітэцкай, - гаворыць Себасціян Каўчыньскі з Plagiat.pl, уладальнік дысертацыі з гісторыі. – Але гэтае інтэрнэт-пакаленне трэба хутчэй вучыць, як адсеяць нязначную інфармацыю ад важнай. Напісанне магістэрскай працы выканальніцкім чынам напэўна гэтаму не вучыць.
Можна бы, такім чынам, адмовіцца ад абавязку напісання аглядных раздзелаў, зрабіць стаўку на праект, аналіз выпадку і высновы. Замест гістарычных рысаў, тоўстых аглядаў часта касцістай літаратуры на тэму, вымагаць нечага біжэйшага да публіцыстыкі. І такія рашэнні маюць сваіх прыхільнікаў. А аднак і гэтага будзе за мала, калі не зменіцца сутнасць – самі універсітэты. Быць можа, найлепшай дарогай, якую можна выбраць, каб яе змяніць, з’яўляецца выяўленне магістэрскіх прац. Найлепш у інтэрнэце.
Калі гэтыя працы будуць шырока даступныя, плагіятаванне будзе рызыкоўным. Ужо былі выпадкі, што карыстаючыеся інтэрнэтам асобы для самой прыемнасці выкапывалі з сеціва плагіят, зроблены ў далёкім мінулым пэўнымі журналістамі. Добрым студэнтам не будзе гэта акупляцца, стрымае іх уяўленне магчымай кампрамітацыі. Можа ўдасца ўрэшце стварыць агульнаўніверсітэцкую сістэму антыплагіята. Міністэрства напрацягу некалькіх гадоў такі плануе, які, быць можа, будзе абапірацца, паміж іншым, на базе, кіраванай фірмай Plagiat.pl. Па прычыне нежадання ВНУ усё развіваецца вельмі павольна.
Выпуск усіх магістэрскіх прац на меркаванне грамадскай думкі дазволіць акрэсліць узровень ВНУ. Што з’яўляецца, быць можа, адзіным паспяховым спосабам, каб мабілізіраваць хоць бы да запэўнення студэнтам дастатковай колькасці навуковых кіраўнікоў. Застаецца праблема аўтарскага права. У святле сучаснага заканадаўства напрацягу шасці месяцаў пасля абароны ВНУ мае права надрукаваць працу, пазней аўтарскае права пераходзіць цалкам да студэнта, і ён можа выдаць яе, дзе хоча.
Аднак, быць можа, усё прасцей, чым здаецца. Напрыклад, адпаведняя кампутарная праграма могла б зрабіць немагчымым простае капіраванне з інтэрнэта. Альбо выключаць істотныя фрагменты аўтарскіх даследванняў і навуковых прац з агульнага чытання.
Мы
Адзінае, чаго напэўна не ўдасца зрабіць службова, гэта распрацаванне стандардаў абыходжання з плагіятарамі. Бо гэта праблема менталіцета. Уражлівасці кіраўнікоў, калегаў ці суседзей. Канкрэтнага выпадку. І выпадку ўвогуле.
З Эдытай Саўкай, маладой маці-паліцыянткай, жыццё абыйшлося сурова. З працы яе звольнілі. Лакальная газета напісала аб “злачынцы з паліцыі”. Кіраўнік сказаў ёй на развітанне, што ён шкадуе, бо пачала быць добрай паліцыянткай. Званне магістра ў яе адабралі. У анкетах зноў піша “сярэдняя адукацыя”. Яна вярнулася да бацькоў. Як сама гаворыць, страціла ўсё. Яе жыццё перавярнулася ў руіны.
У выпадку Івоны, якая ўкрала працу ў Казімеры Мошык, было дакладна наадварот. Калі Казімера пайшла да кіраўніка, сяброўка ад усяго адмовілася. Кіраўнік даў зразумець, што Казімера стварае праблемы. Праз месяц яна атрымала звальненне з працы. Адзіная з усяго аддзелу. Але ў судзе працы не была ў стане даказаць, што звальненне было звязана з інцыдэнтам. У кодэксе працы не было яшчэ слова мобінг (mobbing); калі б было, сказала суддзя, трэба было б асудзіць фірму па гэтаму параграфу.
Да крымінальнай справы аб крадзежы працы ўвогуле не дайшло. Палітэхнічны інстытут, у якім вучылася Івона, прыслаў дакументы да паліцыі за месяц да пратэрміноўкі. Службоўцы не спяшаліся. У працэсе перад цывільным судом, які Казімера распачала супроць Івоны, шансы таксама нероўныя. Беспрацоўную Казімеру прадстаўляе юрыст з ведамства, які не бачыць у гэтым сэнсу, а тая свайму плаціць. Мае чым, бо хоць пасля гэтай гісторыі з плагіятам атрымала ў працы папярэджанне, адразу потым авансавала.
І нават звання магістра ў яе не адабралі: забіралі два разы, але пасля кожнага раза Івона адзывала рашэнне, звяртаючы ўвагу на памылкі ў працэдуры. У першы раз было перакручана прозвішча Казімеры, у другі – Галоўны Адміністрацыйны Суд прызнаў, што Івона С. павінна была быць паінфармавана аб працэсе, а не была. Зараз ужо праходзіць дзесяць год пасля крадзежы. Зараз пратэрміноўка.
Найгоршае, гаворыць Казімера, адбылася ў іх гарадку. На пачатку разнеслася навіна, што плагіят, але потым людзі бачылі, што тая ўсё ж працуе ў банку, што ўвесь час запісвае гэтую вышэйшую адукацыю. І так пачаў кружыць іншы варыянт гісторыі: што Казімера ўсё гэта выдумала. Штосьці з ёй не добра, калі тры месяцы ляжала ў шпіталі з дэпрэсіяй. Праўда, што ўсё пасуе? Гаворыць: яе жыццё – гэта руіны.
* Прозвішча плагіятаркі было зменена.