Імігрант амаль што недакранальны
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: Dziennik, 26-27.04.2008 г.
Аўтар: Міхал Патоцкі
Лідэры Еўрапейскага Саюзу ўступна дамовіліся наконт канцэпцыі супольнай іміграцыйнай палітыкі. Гэта абазначае, што да нелегальных прышэльцаў – незалежна ад таго, ці яны з’явяцца ў польскіх Бешчадах, ці на пляжах Канарскіх Востраваў – будуць ставіцца аднолькава. Аднак міжземнаморскія дзяржавы, якія найбольш падвяргаюцца нашэсцю імігрантаў з краін Трэцяга Света, ужо робяць агаворкі.
- Мы дасягнулі поспеху ў перагаворах, - з гонарам абвясціў кіраўнік славенскага МУС Драгутін Матэ пасля саюзнага спаткання ў справе гарманізацыі іміграцыйнага заканадаўства. Пагадненне распрацавалі прадстаўнікі Еўрапейскага Парламента, Еўрапейскай Камісіі і ўраду Славеніі, якая кіруе зараз працамі ЕС. – Гэта першы крок для ўтварэння супольнай іміграцыйнай палітыкі, над якой дзяржавы Саюза праводзяць дэбаты ўжо шмат гадоў, - гаворыць Dziennik-у прэсс-сакратар славенскай прэзідэнтуры Анжэ Лагар. – Зараз мы будзем змагацца за падтрымку гэтага праекта ў парламенце і сярод дзяржаў-членаў Саюза, - дадае. Гэта можа адбыцца ўжо падчас французскай прэзідэнтуры, якая распачынаецца ў ліпені. – Для Парыжа пытанне пераплыву імігрантаў – гэта абсалютны прыярытэт, - гаварыў нядаўна тамашні міністр да спраў іміграцыі Бріс Хортэфокс.
Праект іміграцыйнай дырэктывы прадугледжвае, паміж іншым, агранічэнне максімальнага перыяду інтэрніравання нелегальных бежанцаў да шасці месяцаў. Толькі ў выпадку адмовы ад супрацоўніцтва можна будзе працягнуць яго на год. Пасля гэтага перыяду імігранты павінны быць вызвалены і атрымаць шанец на легалізаванне знаходжання на тэрыторыі дзяржавы. Дырэктыва прадугледжвае таксама забарону выдалення нелегальных прышэльцаў у дзяржавы, з якімі Саюз не мае падпісаных пагадненняў аб рэадмісіі. Дзякуючы гэтаму, можна будзе пазбегнуць сітуацыі, калі пасля вяртання на радзіму імігранту пагражаюць рэпрэсіі.
- Урэшце мы не будзем ставіцца да гэтых людзей, як крыміналістаў, толькі таму што яны не маюць адпаведных дакументаў, - цешыўся адзін з аўтараў праекту, немецкі еўрадэпутат Манфред Вебер. – Гэта выключна неадказная задума, - гаворыць Dziennik-у кіраўнік мальтыйскіх лейбарыстаў Шарль Мангіён. – Для такіх краін, як мая, праект з’яўляецца вялікай пагрозай. Мы з’яўляемся дзяржавай з найвялікшым працэнтам нелегальных імігрантаў да ЕС. Дырэктыва толькі заахвоціць іх да прыездаў, што можа прывясці да росту крымінальнай злачыннасці, - сцвярджае Мангіён. На сённяшні дзень на Мальце максімальны перыяд ізалявання нелегальных прышэльцаў лічыць паўтара года, а семь іншых дзяржаў ЕС увогуле не ўвяло такія абмежаванні.
Колькасць нелегальных імігрантаў у Еўропе ацэньваецца зараз на 8-12 млн. – Мы маглі б падтрымаць дырэктыву, калі б яна ўводзіла іміграцыйную салідарнасць, - гаворыць Мангіён. Саюзныя дзяржавы былі б тады абавязаны да прыняцця часткі прышэльцаў з краін, якія гэтая праблема закранула найбольш. Асабліва цяжкая сітуацыя запанавала – па-за Мальтай – на італьянскам востраве Лампедуза і іспанскіх Канарах, якія для афрыканцаў з’яўляюцца найбольш даступнымі акравакамі ЕС.