Сон аб героі
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: Newsweek, 27.04.2008 г.
Аўтар: Даріуш Вільчак
Калі няма залежаў нафты і газу, найвялікшым і, шчыра кажучы, адзіным нацыянальным дабром застаюцца людзі.
Я размаўляў з маладым польскім рэжысёрам. Яго задума на фільм нагадвала раннія дакументальныя фільмы Кшыштафа Кесьлёўскага. Нягледзячы на гэта, яна была арыгінальнай і свежай, спрабуючай як ў творах старых майстроў злавіць праўду хвіліны, у якой яна паўстае. Першая сцэна. Малады, на вока дваццацілетні мужчына, затрыманы на вуліцы нейкага польскага горада, мусіць адказаць на пытанне, хто для яго з’яўляецца аўтарытэтам, чым, кім ён як паляк ганарыцца. Мужчына чухае патыліцу. Захоплены знянацку, ён пералічае прозвішчы Складоўскай-Кюры, Каперніка, Падэрэўскага, Яна Паўла ІІ, ідзе яшчэ далей, да Лакетка, Казімера Вялікага, каб вярнуцца да герояў міжваеннага перыяду: Пілсудскага і Мілаша.
Голас з-за камеры ўдакладняе пытанне: тут не ідзе гаворка пра мінулае, скажы, хто на сённяшні дзень з’яўляецца для цябе аўтарытэтам, кім ты, паляк, ганарышся.
Зноўку хвіліна роздуму. Іранічная ўсмешка. Адказ: зараз горш, а па праўдзе, вельмі дрэнна, няма на каго абаперціся, няма правадыра, а калі нават нехта з’яўляецца, то яго нішчыць польскі комплекс. Палякі самі сябе нішчаць, да нічога неахвотныя, што вырастае па-над пасрэднасць. Пад канец ён цытуе вядомую заўвагу Сташыца: “Калі палякі навучацца самі сябе цаніць дома, іх будуць цаніць і за мяжой.” Відаць начытаны, можа студэнт польскай філалогіі альбо гісторыі, фільм гэтага не тлумачыць.
Фільм увогуле нічога не тлумачыць. Хутчэй маніпуліруе вобразам, інструментальна ставіцца да размоўцаў. Але ўсё гэта мае ўтоены сэнс. Камера сочыць за пекарам, маладой дзяўчынай, бягучай трушком да працы ў рэкламнай агенцыі, пенсіянера, кормячага галубоў на кракаўскім рынку, прафесара ўніверсітэту, які ідзе на працу, настаўніка біялогіі ў малой вясковай школе, дзесяцігадовага хлопчыка, гуляючага ў футбол на падворку, прафесійнага жаўнера, укладваючага заплечнік перад выездам на вайну ў Аўганістан. Дзесяць, можа дваццаць, герояў, распавядаючых аб сваіх героях. Увесь час аб тых самых, бо ніколі мы не мелі іх за шмат. Апошнім часам усё менш.
Польскі папа. Ён ужо не жыве, але гэта ж здарылася хвіліну таму, а гэта значыць, што нібы ён далей сярод нас. Лех Валенса, адзіны польскі палітык, вядомы кожнаму. Не толькі тым, якія лізнулі ведаў аб Еўропе канца ХХ стагоддзя, але таксама тым, якія маюць дома тэлевізар. Тэлевізары маюць жыхары Канады і Мадагаскара.
Дзесяцігадовы хлопчык, гуляючы ў футбол, у будучыні можа быць зоркай аднаго з вядомых, неабавязкова польскіх клубаў, аб Яне Паўле ведае шмат. Аб Валенсе не чуў. Яшчэ не павінен. Затое праз два, тры тыдні садзіцца перад тэлевізарам. У яго дома ніхто не гаворыць, што яны аглядаюць гонкі Формулы І. Яны аглядаюць Кубіцу. Гэтага нязграбнага інтравертыка. Ні не ўсміхнецца, ні пажартуе перад камерай. Ці гэты жэрдкаваты малады чалавек з фізіяноміяй тарэадора з прагрэсіўнай лысінай увогуле можа быць нашым героем? І ці мы можам ганарыцца чалавекам, які, праўда, мае на шлеме бела-чырвоны сцяг, але на самой справе ўсё жыццё правёў за мяжой і Польшчы абавязаны найбольш тым, што тут нарадзіўся? Адныя будуць ганарыцца, другія – менш.
Дакументальны фільм яшчэ не паўстаў. Пакуль што гэта толькі ўяўленне, як ён павінен выглядаць і аб чым мог бы распавядаць. Па сутнасці, гэта мог бы быць вобраз аб тым, як цяжка палякам пабудаваць аўтарытэт і як лёгка ў хаосе спрэчак і комплексаў можна яго страціць, перш як быў створаны. Перад тым як рэжысёр знойдзе вытворцу, перад тым як вытворца збярэ грошы на фільм, прайдуць месяцы, можа гады. Сітуацыя пераменецца. Быць можа, Лех Валенса, замучаны абвінавачваннямі ў супрацоўніцтве з камуністамі сваіх ранейшых сяброў, якім у жыцці не пашчасціла, адыйдзе на пенсію. Ян Павел ІІ з часам зробіцца чарговай польскай іконай, вобразам, які вешаюць на сцяну без памяці аб тым, што ён сапраўды зрабіў і кім быў, перад тым як стаў святым.
Перш чым з’явіцца новы герой, а з’явіцца напэўна, можа Роберт Кубіца будзе чэмпіёнам свету, можа нават два альбо тры разы. Можа праз некалькі гадоў, калі яго прозвішча будзе ведаць кожны чалавек, ён прыедзе ў Польшчу на адкрыццё трэку Формулы І. Чарговы прэзідэнт адзначыць яго найвышэйшым ордэнам за заслугі для краіны. Можа нехта будзе няёмка сябе адчуваць, што калісьці не верыў у Кубіцу.
Зрэшты, так сапраўды, гаворка не ідзе аб Кубіцы. Фільм мае быць аб тым, што варта радавацца поспехамі. Асабліва калі іх дасягаюць людзі, народжаныя больш менш у тым самым месцы на мапе.
Нацыянальную тоеснасць будуюць падзеі і ўчыняючыя іх асобы. У кожным новым пакаленні дабаўляючы да старога зместу новых герояў. Такім чынам, гонар польскім папам ужо ў нашым пакаленні робіцца нацыянальным міфам, аб’ядноўваючым усіх, незалежна ад таго, ці нехта верыць у яго святасць, ці толькі ў непаўторную чалавечнасць.
Мы патрабуем чалавека. Героі мінулага, як Валенса, і герой будучыні, як Кубіца. Уціснутыя, як пісаў Норман Дэвіс, паміж усходам і захадам Еўропы, поўныя застарэлых комплексаў, але таксама і нацыянальнай мегаламаніі, ужо не адзін раз у нашай гісторыі мы забывалі аб найпрасцейшых рэчах. Бо калі няма залежаў нафты і газу, найвялікшым і, шчыра кажучы, адзіным нацыянальным дабром застаюцца людзі.
А зараз уявім сабе, справы пайшлі інакш. Як у “Выпадку” майстра назірання, Кесьлёўскага. Кожны пачатак можа мець розныя заканчэнні. Трыццаць гадоў таму ў Ватыкане выбралі папам не Кароля Вайтылу. Застаўся ў Кракаве. І памёр, акружаны паўсюдным паважаннем, нават любоўю, якой аднак далёка да культа, які перажываюць кандыдаты на алтары, благаслаўлёныя і святыя.
Уявім сабе, што Лех Валенса спазніўся на жнівеньскі страйк. Штосьці ён забыўся, не прыйшоў. Альбо пераскакваючы праз плот, зламаў нагу так няўдачна, што замест на экскаватар трапіў на артапедычны стол. Нехта іншы кіраваў страйкам. Няўмела, без той харызмы, якая памазвае толькі выдатных людзей. Пратэст скончыўся пасля некалькіх гадзін. Не было Салідарнасці. Не было барацьбы за права да свабоды. Нічога не было, як гаварыў пэўны класік муніцыпальнай выбарчай кампаніі з Беластоку, які аднак жа сам героем не мог і не павінен быць.
Паспрабуем сабе ўявіць, што 10 гадоў таму гэтаму Раберту, хлопчыку з Кракава, не хапіла грошаў на старт у дзіцячых гонках. Альбо рухавік яго гокарта спаліўся ўжо на першым акружэнні, якое павінна было вырашыць аб спартыўнай будучыні. Хлопчык расплакаўся і вярнуўся да дому, а паз некалькі гадоў стаў выдатным аўтамабільным механікам, мастаком у сваёй прафесіі. Аднак нягледзячы на гэта толькі механікам, а не зоркай гонак.
Так магло б здарыцца. У гісторыі шмат такіх прыкладаў. Калі ж ужо мы гэта сабе ўявім, калі зразумеем, як лёгка шанс праходзіць у нас каля носа, спрабуем узяць тое, што мы маем. Давайце хваліцца гэтым. І не грымаснічайма. Нават калі іншыя маюць больш, не маюць таго, што мы.