Аблічча польскага гонару
Data: 1970-01-01 02:00
Паводле: Newsweek, 27.04.2008 г.
- Наш гонар змяняецца. Мы пачынаем цаніць поспех. Часцей мы выбіраем пот, а не кроў, - сцвярджае праф. Крыстына Скаржыньска, грамадскі псіхолаг, у размове з Войцехам Мазярскім і Віалетай Озміноўскі.
Newsweek: Чаму мы ганарымся менавіта Робертам Кубіцай? Гэта ж не мы, а ён дасягае поспехаў на трасах?
Праф. Крыстына Скаржыньска: Гэта рэдкі выпадак, калі мы чэрпаем задавальненне з таго, што іншыя з’яўляюцца лепшымі за нас. Увогуле, нашае ега пакутуе, калі нехта асягне поспех у галіне, у якой мы таксама маем амбіцыі яго асягнуць. На шчасце, большасць з нас не стартуе ў машынных гонках, такім чынам, поспех Кубіцы нам не пагражае. Адначасова мы атаясамліваемся з ім, бо ён – паляк. А найважнейшае, што яго поспехі заўважальныя і добра ўспрыманыя іншымі нацыямі. Гэта павышае нашую самаацэнку. Мы можам купацца ў яго славе.
Такім чынам, гонар за яго поспехі з’яўляецца спосабам для папраўкі нашай самаацэнкі? Чым больш закамплексаваная даная грамадскасць, тым большую схільнасць яна мае да ўслаўлення сваіх герояў?
- Канешне, хоць я бы не выкарыстоўвала тэрмін “закамплексаваны”. Я бы сказала хутчэй так: асобы і групы, няпэўныя ў уласнай самаацэнцы, больш уражлівыя на тое, ці нехта належна ацэньвае іх заслугі. Пачуццё недаацэны выклікае ў іх пачуццё крыўды.
Ці мы можам прадугледзіць, на якую партыю будзе галасаваць асоба з моцным пачуццём крыўды і нізкай самаацэнкай?
- Так. Напэўна, менавіта ПіС (Права і Справядлівасць, партыя, ствараючая на сённяшні дзень апазіцыю ў урадзе – заўваг. пераклад.) звярталася ў сваёй рыторыцы да асоб з пачуццём крыўды. Беднейшым ці прайграным яна гаварыла, што яны не горшыя за тых, якім лепш жывецца. І дзякуючы гэтаму ў 2005 годзе ПіС выйграла выбары. Але ў кожнай грамадскай групе мы знойдзем асоб, маючых такое пачуццё крыўды. І таму ў кожнай грамадскай групе былі выбаршчыкі, да якіх гэтая рыторыка трапляла. Асобы з вышэйшай самаацэнкай часцей галасавалі на Грамадскую Платформу (кіруючая партыя – заўваг. пераклад.). Яе тыповы выбаршчык лепш дае сабе рады ў канкурэнтным свеце і мае адчуванне, што кантраліруе сваё жыццё. Ён арыентаваны, перад усім, на пазнанне свету, а не абарону ад яго. Адначасова ён больш даверлівы. Ён адчувае сябе ў Польшчы бяспечна, бо верыць у свой патэнцыял.
А чаму асобы з мацнейшым пачуццём крыўды часта больш уражлівыя і горш рэагуюць на крытыку?
- Уражлівасць на крытыку – гэта сімптом няпэўнасці. Ёсць людзі і цэлыя групы, якія вельмі добра даюць сабе рады з крытыкай, і ёсць такія, якія пераносяць яе дрэнна. Даследванні паказваюць, што асобы, якія маюць няпэўную ці нізкую самаацэнку, а ў дадатак яшчэ лічаць, што не маюць уплыву на рэчаіснасць – парадаксальна рэагуюць на крытыку: дэманструюць гонар, падкрэсліваюць сваю вартасць і маніфестуюць сваю пераважнасць. Менавіта калі крытыка кранае іх групу. Падчас даследванняў гэтыя асобы пасля прачытання тэксту аб тым, што грамадства старога Саюзу крытыкуюць палякаў, гвалтоўна абвяргалі гэтыя думкі і падкрэслівалі нашыя выключныя нацыянальныя заслугі. Гаварылі, напрыклад: “Гэта мы першыя звергнулі камунізм, мы заўсёды былі верныя каштоўнасцям, мы любім свабоду” і так далей. Ад асоб, якія маюць памяркоўную альбо высокую самаацэнку і пачуццё, што яны ў стане ўздзейнічаць на сваё жыццё, мы чулі: “Можа сапраўды мы не ведаем гэтых замежных моў, але што з гэтага? Мы ж добра даем сабе рады ў іншых галінах.” Гэтыя асобы не атакавалі іншых, крытыкуючых іх, і не ўслаўлялі заслугі ўласнай групы. Апісваючы комплекс рысаў гэтай другой групы, грамадскія псіхолагі гавораць аб высокім чалавечым капітале.
Ці па меры ўрастання палякаў у капіталізм і дэмакратыю ў нас прыбывае людзей з высокім чалавечым капіталам, а колькасць гэтых, адчуваючых сябе няпэўна, памяншаецца?
- На індывідуальным узроўні чалавечы капітал узрастае – статыстычны паляк адчувае сёння сябе лепш чым 10-15 гадоў назад. Ён лічыць, што больш у стане зрабіць і мае большы ўплыў на сваё жыццё. Такім чынам, увогуле яго самаацэнка і пачуццё задавальнення жыццём на сённяшні дзень вышэйшыя. Даследванні з цыклу European Value Survey з 2005 года выявілі таксама, што ажно 96 прац. палякаў ганарыцца сваёй нацыянальнасцю. Гэта найвялікшы працэнт ва ўсім Еўрапейскім Саюзе. Калі аднак запытацца, як мы ўспрымаем і ацэньваем іншых палякаў, то атрымаем іншы вобраз. Амаль што ва ўсіх галінах, якія з’яўляюцца важнымі для грамадскага функцыянавання, найгорш мы ацэньваем пасрэдняга паляка, чым пасрэднага еўрапейца. Мы лічым, што мы горш працуем, з’яўляемся меней вынаходлівымі, меней эканомнымі, меней пэўнымі сябе, што ў меншай ступені імкнемся да дасягнення жыццёвага поспеху, з’яўляемся меней дабразычлівымі, а нават меней сумленнымі ў параўнанні да тыпічнага еўрапейца. У адным мы аднак значна лепшыя – мы лічым, што ў цяжкіх сітуацыях лепш за іншых еўрапейцаў можам аб’яднацца супроць праблемы. Мы, такім чынам, больш ганарымся ўласнай гісторыяй, а не сучаснымі рысамі і дасягненнямі.
Гэта значыць, што нацыянальны гонар можа прымаць розны характар?
- Канешне. Гонар можа звяртацца да нацыянальнай гісторыі альбо да таго, як на даным этапе функцыянуе нашая дзяржава. Гэтыя два гатункі нацыянальнага гонару: гістарычна-сімвалічны і дзяржаўны – могуць і не супадаць. Напрыклад, немцы сёння вельмі ганарацца сваёй канстытуцыяй, дэмакратыяй, гаспадаркай, але значна меней гісторыяй. З пункту гледжання гістарычнага гонару найвышэй у Еўропе знаходзяцца рускія, якія ганарацца сваёй сімвалічнай рускасцю. У гонары за дзяржаву першынствуюць менавіта Германія і скандынаўскія краіны.
А палякі?
- Знаходзяцца пасярэдзіне стаўкі. Выразна аднак мацнейшай у нас з’яўляецца гістарычна-сімвалічны гонар. Гонар з дасягненняў польскай дэмакратыі і палітыкі значна ніжэйшы. Для нашага сацыяльнага і грамадскага ангажавання – гэта не вельмі добра. Даследванні паказваюць, што сімвалічны гонар вядзе да сімвалічнага захавання і рытуалаў, такіх як наведванне месцаў нацыянальнай памяці, складванне кветак пад помнікамі, спяванне патрыятычных песняў. Гэта таксама звязваецца з паніжэннем каштоўнасцей іншых груп і народаў, непадзяляючых эмоцыі і павагі да нашых сімвалаў. На жаль, няма сувязі з большым удзелам у выбарах, ангажаваннем у недзяржаўных арганізацыях і звычайнай штодзённай дабразычлівасцю. Трэба аднак памятаць, што сімвалічны гонар дае пачуццё супольнасці (песні мы ж спяваем разам) і расце ў момантах небяспекі. У Польшчы два гэтыя гатункі гонару з’яўляюцца мацнейшымі ў старэйшых людзей.
Дзіўна, што мы ганарымся хутчэй гісторыяй, а не сучаснымі дасягненнямі. Наша гісторыя напрацягу стагоддзяў была паласой паражэнняў і няўдач. Апошнія ж 20 гадоў – гэта перыяд ашаламляльных поспехаў ва ўсіх сферах – у эканоміцы, у міжнароднай палітыцы, у бодоўлі сучаснай дэмакратыі і дзяржавы права. Чаму мы не ганарымся гэтым?
- Часткова – гэта віна нашых палітыкаў. Яны зрабілі шмат дрэннага, крытыкуючы тое, чаго мы, грамадзяне, дасягнулі ўласнай працай у апошнія гады. Бо, сапраўды, мы прайшлі сваеасаблівы цуд перамены. Мы змянілі свой менталіцет, наш дух працы стаўся больш – можна сказаць – “пратэстанцкі”; дарэчы, нас сёння за гэта цэняць за мяжой, зараз ужо ніхто не скажа – “лянівы як паляк”. Падскачылі ўсе паказальнікі якасці жыцця ў Польшчы, уключна з працягласцю жыцця грамадзян. Аднак палітыкі няспынна крытыкавалі нашыя супольныя дасягненні пасля 1989 года, каб збіць палітычны капітал. Яны ўнушалі нам, і далей гэта робяць, што ўсё можна было зрабіць лепш, хутчэй альбо меншым коштам. І дзякуючы безпырапыннаму паўтарэнню гэтай крытыкі ім удалося на пэўным узроўні панізіць нашую самаацэнку. Поўнае адмаўленне ад ІІІ РП з’яўляецца менавіта прыкладам гэтага.
Палітыкі здольныя да таго, каб унушыць людзям, што ёсць паражэнне там, дзе мы маем поспех?
- Можа не аж так, але калі чалавек увесь час слухае, што мы змарнавалі апошнія дваццаць год, то ўрэшце ў яго з’яўляюцца падазрэння, што штосьці не так. А гэта ж няпраўда.
І гэты гіганцкі прагрэс не ўчыняе, што ўзрастае самаацэнка палякаў?
- Узрастае, але, як я ўжо сказала, галоўным чынам, індывідуальная.
Можа аднак не толькі індывідуальная? Прамацыйная кампанія, праведзеная ў Францыі, з польскім слесарам-водаправодчыкам у галоўнай ролі сігналізуе, што хіба нешта змянілася ў нашай самаацэнцы. Знікаюць нашыя комплексы. Яшчэ некалькі гадоў таму, мы б саромеліся гэтага слесара-вадаправодчыка, а сёння ім ганарымся.
- Гэта праўда. Мы цешымся, бо аказалася, што паляк можа зрабіць нешта канкрэтнае і знайшоў сябе за мяжой. Слесар-вадаправодчык з’яўляецца ў нейкім сэнсе сімвалам вылучэння нашага працоўніка. Стэрэатып паляка-прайдохі змяніўся на вобраз сумленна працуючага і кампетэнтнага рамесніка. Гэта ўжо нешта. Хоць я асабіста аддавала б перавагу, каб польскай маркай за мяжой быў таксама спецыялізаваны інфарматык, а не толькі слесар-вадаправодчык.
А можа такім сімвалам з’яўляецца Лешак Бальцэровіч? Свет больш яго цэніць за нас саміх. Свет лічыць яго сімвалам паспяховай трансфармацыі дзяржаўнага ладу ў Цэнтральнай Еўропе. У ранкінгах жа польскіх нацыянальных герояў мы пералічваем Малыша, Валенсу, Яна Паўла ІІ, а Бальцэровіча значна радзей.
- Бальцэровіч рызыкнуў іннавацыйнасцю, прапанаваў рэформы, рэалізацыя якіх патрабавала ад нас вялікага напружання, змены ў звычках, з якой не ўсе справіліся. Няма нічога дзіўнага ў тым, што не для ўсіх палякаў ён з’яўляецца героем іх мараў. Пакуль рашаючая большасць палякаў не будзе пераканана, што настойлівасць і бескампраміснасць эканамічнай палітыкі Бальцэровіча прывялі да паляпшэння якасці іх жыцця, прафесар Бальцэровіч не будзе паўсюдна прыманым нацыянальным героем. Урэшце выкінуў палякам нядрэнны нумар!
Акрамя гэтага наш нацыянальны гонар напрацягу доўгага часу апіраўся на маральных, а не кампетэнтных крытэрыях. Напрацягу многіх гадоў вялікімі сімваламі былі для нас асобы, якія давалі пасведчанне каштоўнасцям. Яны змагаліся “у імя належнай справы”, найчасцей – зрэшты – прайграйваючы. Нашымі нацыянальнымі героямі былі, такім чынам, героі прайграных войнаў ці паўстанняў. Для нас было важным не тое, ці гэтыя людзі дабіваліся поспеху, а ці яны мелі добрыя намеры. Калі намеры былі добрыя, гэтага было дастаткова, каб вынесці іх на нацыянальны п’едэстал.
Так, у некаторай меры, у нас засталося па сённяшні дзень. Пры такіх падставах нацыянальнага гонару мы не звяртаем увагу на рэальныя дасягненні. Бальцэровіч з’яўляецца прыкладам чалавека кампетэнцыяў, спраўнасці. Ён не выконваў сімвалічных жэстаў, не ўзнімаў паўстання, але проста паслядоўна імкнуўся да мэты, якую сабе вызначыў. Як чалавек вымернага поспеху, ён не можа быць ацэнены ў Польшчы належным чынам.
Гонар за Бальцэровіча з’яўляецца паказальнікам высокай самаацэнкі?
- Такое маё меркаванне. Калі нехта сёння гаворыць, што ім ганарыцца, то гэта значыць, што сам добра адчувае сябе ў сучаснай Польшчы, ацэньвае належным чынам свой асабісты высілак і поспех і, як вынік гэтага, мае высокую самаацэнку. З’яўляецца адрасатам рэформ, дае сабе рады.
Калі мы выбіраем нацыянальным героем нейкую постаць, то можна зрабіць даследванне, якая рыса гэтай постаці ўчыніла, што менавіта яна сталася для нас прычынай гонару?
- Мы рабілі такія даследванні. Калі нехта ўказваў на нейкую асобу, мы пыталіся, што ў гэтай постаці можа быць прычынай для гонару. Аказалася, што Лех Валенса для некаторых палякаў сімвалізіруе, галоўным чынам, непахіснасць, стойкасць духу, барацьбу за свабоду, а для іншых з’яўляецца ўвасабленнем паспяховасці. Такім чынам, аказалася, што тая самая постаць можа быць успрынята па-рознаму.
Ці залежна ад таго, які ўзровень самаацэнкі мы прадстаўляем, мы будзем выбіраць іншыя сімвалы нацыянальнага гонару? Ці палякі з нізкай самаацэнкай будуць ушаноўваць іншых герояў ад тых, хто адчувае сябе ўпэўнена?
- Гэта магчыма. Я думаю, што асобы, якія адчуваюць, што яны з’яўляюцца паспяховымі і кампетэнтнымі, цэняць гэты памер і ўшаноўваюць падобных да сябе людзей. Асобы ж, якім часцей не ўдаецца, могуць хутчэй выбіраць герояў, якія хацелі як найлепш, але ў іх не атрымалася.
Ці сённяшні нацыянальны гонар адрозніваецца нечым ад нацыянальнага гонару палякаў у 1990 годзе?
- Канешне. Змяніліся нашыя адносіны да кампетэнцыяў, працы, дасягненняў і таму ўсё часцей падставай для нашага нацыянальнага гонару з’яўляюцца крытэрыі кампетэнцыяў, а не нацыянальныя. Акрамя гэтага, тое, што мы думаем пра сябе як пра супольнасць, залежыць ад вынікаў параўнання з іншымі народамі. Спадарожнічаючы ўсё часцей па Еўропе, спатыкаючыся з рознымі людзьмі, мы здольныя да больш аб’ектыўнага погляду на сябе і выбіраць сваімі героямі такія постаці, якія маюць шанец быць прынятымі і каханымі іншымі народамі. Пазнаючы іншых, мы вучымся, што ў некаторых абшарах мы лепшыя, а ў іншых – горшыя, што мы не абавязаны падкрэсліваць сваю мартыралогію, каб нас цанілі ў свеце. Сёння, бясспрэчна, больш цэніцца здольнасць да супрацоўніцтва, вынаходлівасць, дружалюбны падыход да людзей, пачуццё гумару.
А як спадарыня лічыць, ці Кубіца дае сёння палякам нешта іншае за поспехі спартсменаў 20 ці 30 гадоў назад? Ці гонар за яго мае крыху іншы характар, чым гонар, напрыклад, за скачка Уладыслава Казакевіча, які паказаў у Маскве ў 1980 годзе рускай публіцы свой вядомы жэст?
- Мы цешыліся жэстам Казакевіча, бо ён выражаў нашыя задушаныя праўдзівыя пачуцці ў адносінах да мацнейшага праціўніка. У нейкім сэнсе гэта было праяўленне адвагі ў сітуацыі ўціску. Сёння мы не абавязаныя быць героямі. Хутчэй мы хацім, каб нас бачылі людзьмі поспеху ў галінах, у якіх лічыцца прафесійнасць, праца і талент. Поспехі Кубіцы, так як музыка Шапэна ці астранамічнае адкрыццё Вальшчана, прыносяць радасць не толькі палякам, але таксама ўсім балельшчыкам. Нягледзечы на нацыянальнасць. Яны прыносяць радасць суайчыннікам без адначасовых знявагаў і прыніжэння іншых. І таму, напэўна, яны з’яўляюцца каштоўнейшым нацыянальным капіталам, чым гонар за атрыманыя у мінулым раны.
Крыстына Скаржыньска з’яўляецца прафесарам псіхалогіі, кіраўніком Кафедры псіхалогіі ў Вышэйшай школе грамадскай псіхалогіі ў Варшаве. Старшыня Навуковай Рады Інстытуту Псіхалогіі ПАН. Член Польскага псіхалагічнага таварыства і Association of Experimental Social Psychology. Аўтар кніг па грамадскай і палітычнай псіхалогіі: “Заўважыць людзей”, “Канфармізм і самакіраванне як каштоўнасці”, “Чалавек і палітыка”.