Sponsor:

Partnerzy:



Спіс зарплат 2008. Колькі мы зарабляем?

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Polska, 19-20.04.2008 г.

Аўтар: Аліна Бяўкоўска

Зарплаты ў Польшчы растуць, але не для ўсіх і не ўсюды роўна. Часам хопіць перанесціся на 100-200 км, каб зарабляць у два разы больш. Асабліва калі пры нагодзе мы зменім працадаўцу на большага, бо вялікія фірмы звычайна плацяць лепш. Толькі слаба кваліфікаваныя працаўнікі паслуг, напрыклад, прадаўцы, загадчыкі складаў ці тэлемаркетэры, а таксама бюджэтнікі не шмат могуць знайсці ў іншых гарадах. Розніцы ў заробках у іх выпадку вельмі малыя, каб кампенсаваць кошты пераезду.

 

 

Такімі з’яўляюцца вынікі створанага газетай Polska рапарта аб польскіх зарплатах, які мы будзем друкаваць ад найбліжэйшага панядзелку. Мы параўналі заробкі на амаль што 19 тыс. пасадах у сямі найбольшых гарадах Польшчы.

 

Аказалася, што найгорш зарабляюць жыхары Катавіц, Кракава і Лодзі. З найвышэйшымі заробкамі сітуацыя выглядае лепей у Варшаве, але ёсць ужо прафесіі, у якіх лепш зарабляюць у Тройгорадзе (Гданьск, Гдыня, Сопат – заўваг. пераклад.) ці Вроцлаве. Сярод прафесій, у выпадку якіх варта падумаць аб змене месца жыхарства, паміж іншым, гэта: спецыялісты да спраў набору кадраў, якія ў Катавіцах могуць разлічваць на 1,6 тыс. злотых брута у месяц, а ў Варшаве на 3,8 тыс. злотых, ці тэхнолагі-лабаранты, якія ў Катавіцах і Кракаве зарабляюць ніжэй за 3 тыс. злотых, а ў Гданьске – каля 4,5 тыс. злотых.

 

Шмат спецыялістаў і большасць менеджэраў зарабляе ў рэчаіснасці яшчэ больш, бо працадаўцы ахвотна даюць ім спецыяльныя дадаткі замест павышэння заробкаў. Такое заахвочванне з’яўляецца недасягальным для радавых працаўнікоў, такіх як касіры, сакратаркі, упакоўшчыкі. У іх выпадку ўсё ж лепей шукаць шчасця за мяжой, а не выяжджаць да іншага ваяводства.

 

Мабільныя ўрэшце зарабляюць больш

 

Ужо не трэба выяжджаць за мяжу, каб больш зарабляць. Часам хопіць проста сесць у цягнік і перамясціцца на 100 км, каб за тую самую працу атрымаць значна больш грошай. Па праўдзе кажучы, не датычыцца гэта ўсіх прафесій, але розніца ў сярэдніх заробках, на якія могуць разлічваць, напрыклад, архітэктары (2150 злотых), гандлёўцы (2350 злотых), ці маркетынгоўцы (1400 злотых) заахвочваюць да змены жыхарства.

 

Такія высновы можна зрабіць з спецыяльнага рапарта аб польскіх зарплатах, які мы падрыхтавалі разам з парталам Wynagrodzenia.pl і фірмай Work Service. Даныя паходзяць таксама з усіх рэгіанальных газет, ствараючых штодзённік Polska. Дзякуючы гэтаму, мы стварылі ўнікальную базу, апісваючую польскія заробкі, у якой знаходзіцца амаль 19 тыс. пасад з сямі гарадоў. Дзякуючы вялізнаму маштабу праекту, мы можам сцвярдзіць, што бухгалтарам лягчэй жывецца ў Варшаве, а не ў Кракаве (у выпадку самастойных бухгалтараў розніца ў высокасці заробкаў налічвае амаль што 100 прац.), у той час калі вадзіцель хутчэй знойдзе фінансавае прызнанне ў Гданьске (сярэдняя зарплата каля 3500 злотых), чым у Катавіцах (ніжэй за 2000 злотых).

 

Рапарт паказвае, што на польскім рынку працы відаць выразныя новыя тэндэнцыі:

 

1) моцна адрозніваюцца зарплаты сярэдніх менеджэрскіх кадраў ва ўсіх галінах. Напрыклад, кіраўнік змены (прамысловасць) у Вроцлаве заробіць каля 2230 злотых брута, у той час калі ў Варшаве амаль 3,5 тыс. злотых. У выпадку менеджэра па продажы розніца зусім шакіруючая: у Лодзі і Кракаве асоба на гэтай пасадзе можа разлічваць сярэдне на 3,5-4 тыс. злотых, а ў Варшаве – аж 10 тыс.

2) заробкі нізка кваліфікаваных працаўнікоў, якія працуюць перад усім у малых фірмах бытавога абсугоўвання, застаюцца на такім самым узровені ва ўсёй краіне. Такім чынам, зарплаты прадаўцоў вагаюцца паміж 1,5-1,8 тыс. злотых, а офісных працаўнікоў змяшчаюцца ў разгалінаванні 1,3-2 тыс. злотых. Міграцыя да іншага ваяводства ім не дапаможа.

3) месячныя заробкі высока кваліфікаваных асоб узлятаюць да пяцілічбавых узроўняў, і гэта па ўсёй краіне. Напрыклад, фінансавыя дырэктары, якія зарабляюць сярэдне па некалькі тысячаў злотых (у Варшаве т. зв. медыяна, гэта значыць найбольш праўдападобны заробак, гэта ў іх выпадку 22500 злотых). Недалёка за імі знаходзяцца дырэктары маркетынгу (варшаўская медыяна 17700 злотых). Для настаўнікаў, санітарак і паліцыі, а нават суддзей, гэта нерэальныя квоты. Хіба толькі, калі яны перайдуць у прыватны сектар.

 

Толькі падумаць, што яшчэ нядаўна даныя аб польскіх заробках былі нудныя. Адразу было вядома, што ў Варшаве зарабляюць найбольш, а ў іншых гарадах зарплаты больш менш падобныя. Было таксама вядома, што ў шматлікіх выпадках заробкі толькі нязначна адставалі ад мінімальных, а заработная міграцыя па краіне была, па праўдзе, міграцыяй у пошуках працы, а не вышэйшых даходаў. Зараз гэта ўжо мінулае.