Sponsor:

Partnerzy:



Навукоўцы, зарабляйце!

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Nowy Przemysł. Miesięcznik gospodarczy, nr 4 (120)/2008 г.

 

Аўтар: Адам Бжозоўскі

 

У лютым 2008 года распачала сваю дзейнасць Польская эканамічная палата развітых тэхналогіяў. Гэтая арганізацыя мае намер пераконваць прафесараў у заснаванні фірм, якія могуць распараджацца мільярднымі абаротамі.

 

 

Польская эканамічная палата развітых тэхналогіяў (ПЭПРТ, Polska Izba Gospodarcza Zaawansowanych Technologii, - заўваг. пераклад.) – гэта нетыповая арганізацыя. Яе заснавалі тэхналагічныя інстытуты Польскай Акадэміі Навук, тры найвялікшыя польскія палітэхі (варшаўскі, сілезскі і вроцлаўскі), Варшаўскі і Варміньска-Мазурскі Універсітэт, Горна-Металургічная Акадэмія, Галоўная Школа Вясковага Гаспадарства і Ваенная Тэхнічная Акадэмія. У склад новай Эканамічнай палаты ўвайшлі таксама вядучыя польскія банкі (Bank Pekao SA i BRE Bank SA), Нацыянальны Грашовы Фонд і 94 элітныя з пункту гледжання тэхналогіяў прадпрыемствы высокай тэхнікі.

 

Падчас інаўгурацыйнага спаткання заснавальнікі Палаты акрэслілі яе статутныя задачы. За галоўную мэту дзейнасці прынялі паскарэнне развіцця прадпрымальніцтва, абапіраючагася на ведах і стварэнне прыязнага праўна-фінансавага акружэння для сектара сучасных тэхналогіяў. “Nowy Przemysł” запытаў прафесара Рышарда Прэгеля, старшыню ПЭПРТ, пра падрабязнасці.

 

Польскія прадпрыемствы не ў стане дасягнуць канкурэнтнай перавагі ў Еўропе і на свеце ў кожнай галіне. На думку Прэгеля, да мараў трэба адкласці погляд, што наша краіна будзе моцай там, дзе аселі сусветныя канцэрны.

 

- Мы не будзем моцай у прадукцыі кампутараў ці поўправадніковых сістэм, мы не будзем вырашаць аб тэхналагічных рашэннях сотавай тэлекамунікацыі ці міжкантынентальгай авіацыі, - лічыць старшыня Палаты. – Аб гэтым трэба забыць. Месца паасобных краін у сусветнай эканоміцы вызначае не толькі іх інтэлектуальны патэнцыял. Сёння у тэхналагічных забавах усё вырашаюць вялізныя капіталы. Дзе рынкі лічацца ў мільярдах даляраў, там для нашых прадпрыемстваў высокай тэхнікі месца няма.

 

Досыць навуковых пісьменнікаў

 

Польская прамысловасць развітых тэхналогіяў не распараджаецца фінансавымі капіталамі ў глабальным маштабе, аднак можа значна эфектыўней выкарыстоўваць наш інтэлектуальны капітал. У навучальных установах на пасадах прафесараў працуе больш за 20 тыс. асоб. Сярод іх тэхнічныя кірункі прадстаўяюць 14,5 тыс. асоб. На жаль, вельмі часта кар’ера навукоўца ў Польшчы становіцца мэтай самой у сабе, а прафесары тэхнікі змяняюцца ў навуковых пісьменнікаў. Усяго толькі 4 % навуковых працоўнікаў палітэхнічных інстытутаў самастойна ці сумесна кіруе прамысловымі прадпрыемствамі.

 

Адной з задач ПЭПРТ павінна быць змена стану рэчаў.

 

- Нашыя навучальныя ўстановы не вучаць прадпрымальнасці, бо вялізная большасць выкладчыкаў ніколі не кіравала нават мікрапрадпрыемствам. Адзіная прафесарская група, якая амаль паўсюдна сумяшчае навуковую дзейнасць з практыкай, - гэта прафесары права. Гэта спрыяе і правазнаўчым навукам, і студэнтам, і матэрыяльнаму становішчу гэтай групы навукоўцаў, - растлумачвае старшыня Прэгель.

 

Палата збіраецца заахвочваць прафесараў сучасных тэхналагічных кірункаў да распачынання ўласнай гаспадарчай дзейнасці, што спрыяе таксама павянькшэнню прадпрымальнасці сярод выпускнікоў навучальных ўстаноў.

 

Што могуць выконваць адукацыйныя фірмы, калі вялікія рынкі зарэзервіраваны для канцэрнаў? Рышард Прэгель лічыць, што існуюць абшары эканомікі, якія нават чакаюць польскіх навукоўцаў. Гэта, напрыклад, абшар навукова-доследнай ці медыцыйнай апаратуры, спецыяльныя вымяральныя сістэмы, аснашчэнне тэхналагічных працэсаў і шмат іншых галін высокай тэхнікі.

 

- Гэтыя нішы не вялікія, патрабуюць спецыяльных прадуктаў, часта не больш за некалькі дзесяткаў штогод у сусветным маштабе. Імі не цікавяцца канцэрны, арыентаваныя на масавага пакупніка і гіганцкія прыбыткі. Але гэта вельмі даходныя рынкі для малых, эластычных фірм з нормай прыбытку 30-40 працэнтаў. Такую стратэгію развіцця прыняла, паміж іншым, ізраільская ці швейцарская прамысловасць. Дзейнасць малых фірм, абапіраючаяся на веды, іграе таксама вялікую ролю ў эканоміцы ЗША, дзе шмат гэтага тыпу прадпрыемствамі пкіруюць з вялікім поспехам навукоўцы, якія эмігрыравалі з Польшчы, - інфарміруе Прэгель. І дадае, што дасканалым прыкладам адукацыйнага поспеху з’яўляецца прафесар Энді Хопэр, паляк па паходжанню. Гэты выбітны навуковец і дырэктар кампутарнага цэнтра аднаго з найлепшых універсітэтаў на свеце, Cambridge University, з’яўляецца ўладальнікам чатырох прадпрыемстваў, прыватнага аэрадрома і прыгожага самалёта.

 

Фірма Прафесар

 

У Польшчы таксама пачынаюць з’яўляцца “прафесарскія прадпрыемствы”. Тут варта хоць бы назваць прафесараў Збігнева Пушевіча, Людвіка Пакору і Кшыштафа Хшаноўскага з Ваеннай Тэхнічнай Акадэміі, фірмы якіх адзначыліся поспехамі не толькі на еўрапейскіх рынках, але таксама у Амерыцы і Азіі. Наступны прыклад дае прафесар Адам Дубін, дэкан факультэту біялогіі Ягелонскага Універсітэта і ўладальнік дынамічна развіваючайся біатэхналагічнай фірмы.

 

- У Польшчы пакутуе міф, што кожная прадпрымальнасць мае драпежны твар капіталіста. Прафесары сцвярджаюць, што яны хочаць бараніць дух навукоўца ад камерцыйным падыходам да прамысловасці. Мы будзем з гэтым поглядам змагацца. Калі б кожны пяты навуковец заснаваў фірму, маючую два мільёны даляраў абароту штогод, а гэта цалкам рэальна, прыбытак польскай эканомікі лічыўся б у мільярдах. Наша краіна зрабілася пры тым значна больш іннавацыйнай і гэта ў найноўшых абшарах тэхнікі, звяртае ўвагу старшыня ПЭПРТ.

 

Акрамя менталіцету прафесараў развіццё адукацыйнай прадпрымальнасці запавольваецца таксама заканадаўствам. ПЭПРТ дамагаецца змены закону аб публічных фінансах. Правілы гэтага закону ставяцца да навучальных устаноў аднолькава з ведамствамі дзяржаўнай адміністрацыі, забараняючы вышэйшым школам, як адзінкам, фінансаваным за грамадскія грошы, заснаванне суполак. Палата намераваецца давесці да зманы гэтага правіла, а таксама да прыняцця закону аб грамадска-прыватным партнёрстве ў навуцы.

 

Іншай мэтай Палаты з’яўляецца змена спосабу супрацоўніцтва навукі з бізнесам. У навучальных і доследных установах гаворыцца шмат аб патрэбе ўмацнення трансферу тэхналогіяў. Аднак жа вынікі існуючых да гэтага часу старанняў у гэтай сферы надзвычайна мізэрныя.

 

На думку Прэгеля, прычынай гэтага з’яўляецца цалкам састарэлы падыход да пераносу новай тэхналагічнай ідэі ў практыку прамысловасці.

 

- У прамысловасці высокай тэхнікі няма трансферу тэхналогіяў. Ёсць трансфер людзей. Адносна вялікага тэмпа тэхналагічнага прагрэсу і вялікай складанасці развітых тэхналогіяў перыяд традыцыйнага пераказу тэхналогіі з навуковага асяродка да прамысловасці працягваўся бы занадта доўга, тэхналогія перастала б быць наватарскай. У іншых краінах творца новай тэхналогіі прыходзіць сам у прамысловасць (у ўжо існуючую фірму ці засноўвае ўласную), каб яе рэалізоўваць, - дадае Рышард Прэгель.

 

У нас таксама можна знайсці такія прыклады, хоць бы прафесара Януша Філіпяка з Горна-Металургічнай Акадэміі, старшыню Comarch-а, які паказаў адукацыйнаму асяроддзю, як можна зарабіць вялікія грошы, не пераставаючы быць навукоўцам. У польскай навуцы гэта ўвесь час застаецца нечым новым.