Sponsor:

Partnerzy:



Плач над труной

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Polityka, nr 14, 5.04.2008 г.

 

Аўтар: Эдвін Бендык

 

Выдатныя асобы, дрэнная сістэма, дэмаралізаванае асяроддзе – вось коратка стан польскай навукі. А рэформы – гэта занадта сур’ёзная справа, каб іх пакінуць самім навукоўцам. Шмат з іх блакіруе змены, бо можа ў сувязі з імі шмат страціць.

 

 

На пачатку добрая навіна: доктар (кандыдат навук – заўваг. пераклад.) Мацей Вайткоўскі, фізык з Універсітэту Мікалая Каперніка, атрымаў у мінулым годзе вельмі прэстыжную ўзнагароду EURYI, нешта на кшталт Нобелеўскай Узнагароды для маладых навукоўцаў. Узнагарода – гэта слава, але і вялікія грошы, па-над мільён еўра на пяць гадоў даследванняў.

 

На жаль, неўзабаве пасля поспеху Вайткоўскага з Бруселя павеяла халадком – сярод двухсот лаўрэатаў першага вялікага конкурсу заснаванай ў 2006 г. Еўрапейскай Рады Навукі (European Research Council) няма ані воднага паляка, працуючага навукова ў Польшчы, хоць стартавала каля двухсот польскіх навукоўцаў. Гэта істотны пагром, калі памятаць аб тым, што ў перадавіцу прабіўся нават даследчык з маленькага Кіпра. Ці ёсць на што звяртаць увагу? Можа гэта толькі выпадак...

 

European Research Council была заснавана для таго, каб прыдумаць спосаб падтрымкі даследванняў, дзякуючы якому найлепшыя навукоўцы, маладыя і старэйшыя, засведчаць, што варта праводзіць даследванні ў Еўропе, а не толькі ў Злучаных Штатах. Маючы ў распараджэнні звыш мільярда еўра ў год, ЕРН пастанавіла распачаць дзейнасць ад конкурсу на даследчыя праекты для маладых навукоўцаў, гэта значыць для доктараў ад двух да дзевяці год пасля дактарата. Для найлепшых прадугледжаны гранты ад 200 да 400 тысяч еўра ў год на пяць гадоў, такім чынам, на ўзяцце чакалі нават 2 мільёны еўра! Водгук перавысіў усе спадзяванні, замест планаваных максімальна 3 тысячаў, вызвалася звыш 9 тысяч ахвотнікаў. Здавалася б, што гэта ідэальная магчымасць для палякаў, бесперастанна наракаючых на недахоп грошай на навуковыя даследванні.

 

Стартавала ледзьве двесце. Але гэтая слабая прысутнасць – гэта не столькі выказ ляноты ці адсутнасці інфармацыі, наколькі рэальная ацэнка магчымасцяў. Падчас першай селекцыі рэцэнзенты ацэньвалі кандыдатаў толькі на падставе пісьмовых матэрыялаў, звяртаючы ўвагу на дасягненні навукоўца і якасць даследчай задумы. Трэба было, паміж іншым, пахваліцца навуковымі публікацыямі. І тут пачыналіся праблемы.

 

- У Польшчы аптымальная навуковая стратэгія – гэта частыя публікацыі ў часопісах сярэдняй якасці, - праясняе праф. Лешэк Качмарэк, біёлаг з Інстытуту Біялогіі ім. Нэнцкага ПАН і рэцэнзент у конкурсе ЕРН. – Паколькі ў нас амаль столькі ж пунктаў падчас ацэнкі працы можна атрымаць за артыкул у “Science”, як і ў значна горшым, а такім чынам, і больш даступным выданні, навошта старацца? Яго група ў ЕРН павінна была ацаніць 450 прапаноў, каб вылучыць толькі некалькі дзесяткаў фіналістаў. У першую чаргу на адстрэл ішлі тыя, якія мелі слабей дакументаваныя вынікі. У такой сітуацыі помсціць культ сярэдніцтва. Праф. Войцех Стэц, хімік, намеснік старшыні ПАН, трапна каменціруе: - У польскай навуцы пануе дух гары публікацый. Якасць неістотна, лічыцца колькасць.

 

Дыягназ

 

- Мэтай конкурсу ЕРН было вылучэнне маладых навукоўцаў, здольных да канкурэнцыі з найлепшымі групамі з усяго свету, - дадае праф. Мацей Жыліч, старшыня Фонду для Польскай Навукі. Гэта цвёрдая канкурэнцыя, а не дабрачынная акцыя. Аказалася, што нашая сістэма проста да такой канкурэнцыі не падрыхтоўвае. А галоўнай праблемай з’яўляецца, як прызнаецца праф. Міхаіл Клайбер, старшыня Полькай Акадэміі Навук, міністр навукі ў урадзе СДЛ (Саюз Дэмакратычных Левых, SLD – заўваг. пераклад.) і адзін з 22 членаў European Research Council, недахоп навуковых устаноў на сусветным узровені. Фіаска ў конкурсе – гэта не выпадак, гэта проста сімптом тэрміновай хваробы навукі ў Польшчы.

 

Згодна з нашымі данымі з Essential Science Indicators (галоўныя навуковыя паказальнікі) польская навука, калі мерыць колькасцю навуковых публікацыяў у часопісах, прызнаных у сусветным абароце, займае 19 месца на 148 аналізаваных краін. Здавалася б, што не дрэнна, а нават вельмі добра. Толькі што, з выявай нашай навукі, як з радыем Ереван. Мы займаем 19 месца, але з пункту гледжання цытавання (гэты паказальнік мерыць уплыў публікацыяў на агульнае становішча ведаў) – ужо 25. Калі рэч ідзе аб сярэдняй колькасці цытавання на артыкул, мы знаходзімся ўжо толькі на 89 месцы! Такім чынам, пацвярджаецца ранейшая тэза: мы публікуем шмат, але альбо мала істотных данясенняў, альбо ў мала істотных часопісах.

 

Вядома, што агульная статыстыка няшмат тлумачыць. Лепш паглядзець, у якіх дысцыплінах нашыя даследчыкі даюць сабе раду найлепш, а ў якіх – горш. Аказваецца, што нязменна з часу ПНР (Польская Народная Рэспубліка, PRL – заўваг. пераклад.) мы з’яўляемся лакальнай імперыяй, калі рэч ідзе аб фізыцы, матыматыцы і хіміі. Дасягненні фізыкаў запэўнівае нам 13 месца, калі мерыць колькасцю цытаванняў. Матыматыкі апынаюцца на 15, а хімікі на 17 пазіцыі. Таксама 17 месца займаюць навукоўцы, якія даследуюць космас. Практычна не існуюць у сусветным абароце польскія грамадскія і эканамічныя навукі ( адпаведна 44 і 39 месца). Няма чаму дзівіцца, калі знакаміты польскі сацыёлаг праф. Генрык Даманьскі канстатаваў на публічным сходзе: польская сацыялогія не ставіць важных доследных пытанняў, а шукаючы адказу на пастаўленыя пытанні, не выкарыстоўвае найноўшыя метады. Яна з’яўляецца анахранічнай.

 

На жаль, не належыць, аднак, занадта цешыцца нават адносна моцнай пазіцыяй дакладных навук. Бо глеба хутка абвальваецца пад нагамі: аналіз польскіх навуковых прац у перыяд 2001-2005 паказвае, што ва ўсіх 20 (з выключэннем касмічных навук) дысцыплінах наш уплыў на сусветную навуку памнейшыўся ў некаторых выпадках нават на палову. Што робіцца? Апярэджваюць нас гульцы, якіх 10-15 гадоў назад ніхто не падазраваў бы ў сённяшніх выніках. Бо як гэта – карэйцы перагналі палякаў у хіміі? Чым займаюцца амаль 100 тыс. польскіх навукоўцаў, калі пра большасць з ніх свет нічога не ведае, а іх уплыў на прадукцыю ведаў нязначны?

 

Грошы на пражыццё

 

- Я прапаную наступны рахунак,
- гаворыць праф. Міхал Клайбер. - З пункту гледжання дэмаграфіі палякі складаюць 8 % насельніцтва Еўрапейскага Саюзу. Такі таксама павінен быць наш уклад да ўнійнага ВУП выносіць усяго толькі 2 %. А польскія наклады на даследванні складаюць усяго 0,7 % грошаў, прызначаных на навуку ў ЕС. Да гэтага паказальніка трэба было б, хіба што, ставіцца сумленна. Тады б я лічыў факт, што палякі атрымалі 1,3 % сродкаў, магчымых да атрымання ў рамках VI Агульнай Праграмы ЕС (вялікая праграма падтрымкі доследных прац па развіццю), поспехам.

 

Сапраўды, Польшча прызначыла з дзяржаўнага бюджэта ў мінулым годзе на навуку 3,7 млд. злотых, гэта ніжэй за 0,4 % ВУП, на вышэйшую адукацыю – 10,4 млд. злотых. Доследны бюджэт аднаго толькі Standford University складаў тады 975 млн. даляраў, з якіх 87 % паходзіла з федэральнага бюджэту. Інакш: амерыканская дзяржава фінансуе даследванні толькі на адной, праўда дасканалай, навучальнай установе за квоту не меншую за грошы, якія ўвогуле прызначае на даследванні найвернейшы саюзнік Злучаных Штатаў, польская дзяржава. Перавядзем гэтыя лічбы на больш асабісты ўзровень: паляк выдаткоўвае штогод на навуку 17 еўра, “стары еўрапеец” – 167 еўра.

 

Аб фінансавых недахопах навукі ў Польшчы вядома аднак даўно, палітыкі сістэматычна напрацягу некалькіх гадоў змяншаюць рэальныя наклады на даследванні. Ці за гэты час не можна было проста скараціць доследны фронт і пакінуць толькі найлепшыя асяродкі, павялічваючы ім надзел грошаў? – Гэта не так проста, - растлумачвае праф. Міхал Шульчэўскі, старшыня Рады Навукі. – Навука на сённяшні дзень выконвае значна больш функцыяў за пазнавальныя даследванні. Яна з’яўляецца базай для прамысловасці, адукацыі, а таксама стварае важны элемент цывілізацыйнай інфраструктуры дзяржавы. У большасці выпадкаў навуковая праца – гэта рамяство высокай якасці, якое патрабуе шмат здольнасцяў, аднак неабавязкова генія. На сённяшні дзень не хапае нават на ўтрыманне гэтай асноўнай інфраструктуры, абсталяванне ў лабараторыях паддаецца хуткай дэкапіталізацыі.

 

Сапраўды, у Еўрапейскім Саюзе агульныя наклады на даследчыка дасягнулі ўзроўню 156 тыс. еўра, а ў Польшчы ледзьве 10 тыс. еўра. Што горш, 64 % бюджэтных сродкаў ідзе на, так званую, статутную дзейнасць, гэта значыць на ўтрыманне навуковых адзінак. Толькі каля 15 % з іх з’яўляюцца падрыхтаванымі праз конкурс да доследных праектаў.

 

- Пры так нізкіх накладах вельмі цяжка праводзіць навуковую палітыку, якая кіруецца да дыферэнцыравання навуковых інстытутаў, і моцна падтрымлівае якасць даследванняў, - дадае праф. Шульчэўскі.

 

Пракленства бума

 

Безумоўна, пракленствам польскай навукі з’яўляецца вядомы адукацыйны бум і імкненне да вучобы. Колькасць навучаючыхся павялічылася ў Польшчы ў перыяд трансфармацыі ў пяць разоў, колькасць выкладчыкаў – ледзьве на 30 %. Больш за 70 % польскіх навукоўцаў працуе ў вышэйшых навучальных установах, якіх галоўным абавязкам, прадугледжаным статутам, з’яўляецца навучанне, а не правядзенне даследванняў. Вялічэзная колькасць студэнтаў – гэта значная дыдактычная цяжкасць і менш часу для лабараторыі. А таксама шматлікія спакусы, асабліва ў пафесараў, курсіруючых з выкладамі па прыватных універсітэтах. Зачараванае кола пачынае дзейнічаць: без добрых даследванняў няма добрай дыдактыкі, а часу не хапае нават на вывучэнне бягучай літаратуры.

 

У выніку польскія навучальныя ўстановы ў сусветных ранкінгах знаходзяцца ў горшай сітуацыі, чым польская навука. Усяго толькі два нашых універсітэта, Ягелонскі і Варшаўскі, апынуліся (у чацвёртай сотні) у ранкінгу 500 найлепшых навучальных устаноў свету, падрыхтаваным універсітэтам у Шанхаі.

 

Як вынікае з “Аўтадыягназу польскага навуковага асяроддзя”, апублікаванай восенню мінулага году Collegium Civitas, усе ведаюць, што якасць дыдактыкі і даследванняў у навучальных установах падае. Студэнты аднак не бунтуюцца супроць гэтага, бо хочуць скончыць навучанне. Малодшыя навуковыя супрацоўнікі не пратэстуюць, бо хочуць абараніць дысертацыю, выехаць на стыпендыю, а з часам таксама павінны будуць пераадоліць хабілітацыю (абарона на вучонае званне доктара навук – заўваг. пераклад.). Прафесура не змяняе стану рэчаў, бо такі ім больш адпавядае. Карацей кажучы, феадалізм у сваім росквіце, а да гэтага яшчэ непатызм, кумаўство...

 

Досыць! Такі дыягназ можа забіць не толькі пацыента. Мы павінны ў Польшчы акрэсліць праблему так, як гэта зрабіў Еўрапейскі Саюз. Час зразумець, што навука з’яўляецца адным з найбольш гарачых фронтаў сучаснай, глабальнай канкурэнцыі, а рашаючыя баталіі разгрываюцца ў вайне за таленты. У конкурсе ЕРН рушыла 9 тыс. ахвотнікаў, але трэба памятаць, што кожны год да фірмы Google прыходзіць мільён заяваў аб працы! Шанс на поспех мае ледзьве адзін з некалькіх сотняў жадаючых. Найлепшыя з найлепшых высысаныя вялікімі карпарацыямі і замежнымі лабараторыямі. Калі мы не хочам, каб навука была элементам сістэмы сацыяльнай дапамогі, які займаецца размеркаваннем грашовай дапамогі сярод некалькіх дзесяткаў тысяч асоб, якія не знайшлі працы ў больш атракцыйных сектарах, мы павінны гэтым найлепшым з найлепшых стварыць фінансавыя і сістэмныя ўмовы працы ў Польшчы. Калі нам гэта не па кішэні, лепш адразу трэба скрэсліць аддел навука з дзяржаўнага бюджэту.

 

Час на ленінскае патанне: што рабіць? Ёсць адказы, добра прадуманыя рэфарматарамі, якія гадамі ваююць з выраджаючайся сістэмай. Час, каб перастаць ставіцца да іх, як да Дон Кіхотаў, змагаючыхся з ветранымі млынамі. Праф. Мацей Жыліч сцвярджае, што сістэму можна ўдасканаліць некалькімі рашучымі і рэальнымі дзеяннямі (ён апублікаваў у “Polityka” 45/01 артыкул на гэтую тэму “Самаабарона”). – Трэба давесці да ўзросту канкурэнцыі пры здабыванні сродкаў на даследвання. Дырэктары павінны быць зацікаўленыя ў прыняцці на працу найлепшых навукоўцаў, бо толькі такія гарантуюць, што прыцягнуць шмат вялікіх грантаў. Каб так было, на ўсе навуковыя пасады асобы павінны вызначаца праз конкурсы. Больш таго, праз міжнародныя, а прыняцце на працу павінна мець кантрактавы характар, абмежаваны ў часе, каб гарантаваная пажыццёвая стаўка не была прычынай гультаяватасці, - вылічвае праф. Жыліч. Так зрабілі немцы, рэфарміруючы сістэму навукі ў былой NRD, на падставе падобнага прынцыпу дзейнічаў у Польшчы Міжнародны Інстытут Малекулярнай і Клетачнай Біялогіі, які ўзнік па ўмове паміж ЮНЕСКА і польскім урадам. – Я працую ў гэтым інстытуце на кантракце і ведаю, што калі напрацягу пяці гадоў не выяўлю навуковыя вынікі, міжнародная група рэцэнзентаў ацэніць мяне негатыўна, - дадае праф. Жыліч.

 

Мабільнасць

 

Кожны, хто цікавіцца гісторыяй навукі, павінен быць уражаны, наколькі інтэнсіўныя міжнародныя кантакты падтрымлівалі вучоныя ўжо ў часах Каперніка. Не было Інтэрнэту і танных авіалініяў, існавала аднак густая, дынамічная сетка кааперацыі і абмену. У сучаснай Польшчы праца ў навуцы нагадвае працу ў старой японскай карпарацыі: - Нормай з’яўляецца, што навукоўцы ўсё жыццё працуюць у навучальнай установе, у якой атрымалі дыплом, - гаворыць праф. Анджэй Яйшчык з Горна-Металургічнай Акадэміі. – Мы павінны па прыкладу іншых краін забараніць працягванне кар’еры ў асяродку, у якім была абаронена дысертацыя. Навукоўцы павінны быць у руху.

 

Фонд для Польскай Навукі ажыццявіў сістэму стыпендыяў, маючых заахвочваць маладых даследчыкаў да пераходу ў іншыя асяродкі. – Мы павінны былі адмовіцца ад праграмы па прычыне надахопу жадаючых, - інфармуе канд. нав. Томаш Перкоўскі, намеснік старшыні Фонду. А праф. Яшчык дадае: - Усе мне гавораць, што ў Польшчы немагчыма дабіцца мабільнасці навукоўцаў, і пералічваюць дзесяткі надзьмутых прычын. Я аднак ведаю, што гэта магчыма, бо сам працую ўжо ў чацвёртай навучальнай установе і ўжо некалькі разоў змяняў месца пражывання. Канешне, рух не з’яўляецца мэтай самой па сабе. Неабходнасць змены месца правядзення даследванняў паспяхова перасякае сувязі непатызму і маленькіх дагавораў. Гэта ў выніку іх фармальна конкурсны спосаб прызначэння на навуковыя пасады аказваецца ў большасці выпадкаў фікцыяй, а конкурсы робяцца пад канкрэтных людзей. Усе пра гэта ведаюць, мала каго гэта здзіўляе.

 

Мабільнасць абазначае такое шырокае адкрыццё польскіх лабараторый для навукоўцаў з-за мяжы. – Як аднак іх прыцягнуць у Польшчу, калі адпужваюць не толькі фінансавыя ўмовы, але таксама абсурдны абавязак настрыфікацыі дыпломаў, вымаганы таксама ад грамадзян Саюзу, - задумваецца праф. Стэц.

 

Дапусціць да сеткі

 

Фонд для Польскай Навукі напрацягу некалькіх гадоў спрабуе разшчаліць затхлую сістэму. Ён даказвае, што сусветныя стандарты ацэнкі якасці навуковых прац дасканала спраўджаюцца ў Польшчы. Фонд не вагаецца прыймаць на працу замежных рэцэнзентаў для ацэнкі заяў на шматлікія стыпендыяльныя праграмы, накіраваных да ўсіх груп навукоўцаў, ад маладых адэптаў да найбольш заслужаных ушанаваных Узнагародай ФПН, так называнай, польскай Нобелеўскай Узнагародай. – Мы паказваем, што магчыма, ствараем пэўныя стандарты, - гаворыць праф. Жыліч. – Мы аднак не пераацэньваем сваю ролю, распараджаемся толькі мінімальным працэнтам сродкаў, якія ідуць у Польшчы на навуку.

 

- Няма аднак перашкоды, каб у Польшчы з’явілася ўстанова, падобная да European Research Council,- сцвярджае праф. Міхал Клайбер. Яе функцыі магла б выконваць праказаная яшчэ папярэднім міністрам навукі праф. Міхалам Северыньскім Агенцыя Пазнавальных Даследванняў. Рэч ідзе аб тым, каб выключыць частку грошаў, вызначаных на навуку, з-пад бюракратычнай апекі і накіраваць іх на адважнае, падобнае да ERC, фінансаванне даследванняў найвышэйшай якасці, згодна з сусветнымі стандартамі. – Сучасная сістэма падзела сродкаў на даследванні павінна быць эластычная і магчымая да змен,- дадае праф. Клайбер.

 

Сёння адкрытасць абазначае аднак не толькі гатоўнасць да супрацоўніцтва на глабальным узроўні. Уся навука перажывае вялікае страсенне, выкліканае камунікацыйнай рэвалюцыяй, увасабленнем якой з’яўляецца Інтэрнэт. Адна з найважнейшых і найцяжэйшых задач даследчыка – інфармаванне аб выніках сваёй працы. Традыцыйна гэтаму служыць сістэма навуковых часопісаў. Інтэрнэт стаўся сілай, узрываючай гэтую акасцянелую схему. – У снежні мінулага года Джорж Буш падпісаў закон, абавязуючы, каб усе публікацыі, якія з’явіліся ў выніку сфінансаваных амерыканскім Нацыянальным Інстытутам Здароўя даследванняў, а гэта значыць – на грамадскія грошы, былі абвяшчаныя задарма ў Інтэрнэце напрацягу 12 месяцаў пасля публікацыі ў навуковым часопісе, - інфарміруе праф. Марэк Незгудка з ІЦМ, Інтэрдысцыплінарнага Цэнтра Мадэлявання Варшаўскага Універсітэта, які стварае Сферу Інтэрнэт-Архіваў Ведаў. – Падобнае рашэнне прыняла ERC. Няма перашкоды, каб падобны абавязак увесці ў Польшчы.

 

Сапраўды, калі значная частка даследванняў фінансіруецца з грамадскай касы, няма прычыны, каб падаткаплацельшчыкі не мелі доступу да вырабленых за іх грошы ведаў. Гэтая адкрытасць з’яўляецца асабліва істотнай у адносінах да навуковых дысцыплінаў у лакальных межах, якія з пункту гледжання тэмы не маюць шанса заіснаваць у міжнародным абароце. Тут ідзе гаворка асабліва аб разнародных гуманістычных і грамадскіх кірунках навучання. Калі гэтыя даследванні застаюцца па-за пазнаннем заграніцы, няхай маюць шанс пазнаёміцца з імі палякі. На жаль, шмат з іх будзе расчараваных, калі пераканаецца, якая вялікая частка навуковай прадукцыі з’яўляецца проста дрэннай публіцыстыкай.

 

Рэформы, рэформы

 

Рэформы ўжо адбываюцца, упэўнівае праф. Шульчэўскі. Праблема ў тым, што разам з кожнай зменай улады змяняецца доўгатэрміновая стратэгія. Такім чынам, на самой справе аніводзін з планаў, вылічаных на 10-15 гадоў, не вытрываў даўжэй за парламентарную кадэнцыю. Стратэгію, апрацаваную ў 2004 годзе прафесарам Клайберам, выключыў праф. Северыньскі, міністр навукі ў урадзе ПіС (Права і Справядлівасць, PiS – заўваг. пераклад.). Яго стратэгія была раскрытыкаваная Радай Навукі, а таму што змяніўся ўрад, працягваецца інтэнсіўная праца над новай стратэгіяй рэформы навукі. Пры нагодзе адбываюцца аднак змены ў установах, месца КНД (Камітэт Навуковых Даследванняў, KBN – заўваг. пераклад.) заняла Міністэрства Навукі, аб’яднанае ад 2005 года з ведамствам вышэйшага навучання. Была заснаваная Нацыянальная Рада Даследванняў і Развіцця, маючая фінансіраваць доследныя праекты, істотныя для гаспадаркі.

 

Вядома аднак, што без устойлівай палітычнай волі сістэмныя змены ў польскай навуцы не маюць шанса на поспех. Нават рэфарматары не да канца згодныя ў сваіх мэтах, заўважаючы ў сваіх калег прадстаўленне карпарацыйных і партыкулярных інтарэсаў. У такой сітуацыі патрэбны імпульс звонку, згодна з прынцыпам, што сёння навука – гэта занадта сур’ёзная справа, каб пакінуць яе самым навукоўцам. – Палітыкі хіба што разумеюць гэтую праблему, - сцвярджае праф. Шульчэўскі. – Яны маюць аднак на галаве больш гарачыя патрэбы, і мэты развіцця праігрываюць з неадкладнымі грамадскімі мэтамі.

 

Міністр навукі праф. Барбара Кудрыцка падрыхтоўвае праграму рэформ. У прэсу трапляюць уцечкі інфармацыі, запавядаючыя ліквідацыю хабілітацыі, магчымасць пісаць дысертацыю пасля бакалаўрата (3 гады навучання ў вышэйшай установе – заўваг. пераклад.). Аб падрабязнасцях асноў рэформы сістэмы адукацыі і вышэйшай адукацыі мы даведаемся ў найбліжэйшыя дні – іх апрацавалі створаныя спадарыняй міністр групы экспертаў. – Рэформы павінны мець комплексны характар і адначасова ахапіць сістэму навукі і вышэйшай адукацыі, - дэкларыруе праф. Кудрыцка і дадае: - Я згаджаюся з многімі ідэямі, такімі як, напрыклад, з неабходнасцю адкрыцця нашай навукі на заграніцу праз уключэнне замежных рэцэнзентаў і навукоўцаў з-за мяжы ў працу польскіх доследных груп. Больш шырокае распаўсюджванне вынікаў даследванняў спрыяла б працы груп, ацэньваючых праекты, заяўленыя на фінансаванне, бо гэта схіляла б да большай развагі – так, каб не падтрымліваць праекты нізкай якасці. Я таксама за стварэннем патрабаванай адукацыйнаму асяроддзю Рады Навукі і Іннавацыйнасці пры прэм’еры РП, бо на сучасным этапе цывілізацыйнага развіцця навуковая праблематыка пранікае усе сферы жыцця дзяржавы і патрэбны моцны палітычна, каардынуючы орган.

 

Праф. Шульчэўскі з’яўляецца памяркоўным аптымістам. Ці аднак спадарыня міністр рашыцца прыняць канкрэтныя і доўгатэрміновыя рашэнні? Яна мае непаўторную магчымасць, звязаную з дадатковым струменем грошаў з Еўрапейскага Саюзу, шмат мільярдаў еўра могуць папоўніць скромны бюджэт навукі і дапамагчы ў мадэрнізацыі ўстарэлай інфраструктуры. Скептыкі, якія перажылі ўжо ўсе спробы рэформы, гавораць: - Спадарыня міністр дае выгаварыцца, а зробіць няшмат.

 

На самой справе размова ідзе аб нечым большым за саму навуку. У наступных фінансавых перспектывах Еўрапейскага Саюзу будзе памяньшацца надзел грошай на структуральныя праграмы і праграмы лучнасці, якія будуць папаўняць праграмы, падтрымліваючыя іннавацыйнасць саюзнай гаспадаркі. Усё больш грошай будуць дзяліцца ў межах конкурсаў, у якіх, падобна як у ЕРН, будуць лічыцца абсалютная якасць, а не гістарычныя заслугі краіны ў барацьбе з камунізмам. Рэформа сістэмы навукі і вышэйшых навучальных устаноў будзе добрым тэстам, ці мы можам навязаць кантакт з светам, выкарыстоўваючы мову XXI стагоддзя. Аднясемся ж да паражэння маладых навукоўцаў, як да нашага Перл Харбара альбо спутнікавы шок. Каб не было запозна.