Sponsor:

Partnerzy:



Злавіць поспех

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Nowy Przemysł. Miesięcznik gospodarczy, nr 3/2008 г.

 

Аўтар: Кшыштаў Арлоўскі

 

Непасрэдныя польскія інвестыцыі за мяжу гвалтоўна ўзраслі пасля ўваходу Польшчы ў Еўрапейскі Саюз. Першае захліпненне ўваходам у свет ужо хіба што прайшло. Можа быць, гэта эфект таго, што польскія фірмы зарыентаваліся, што мары аб экспансіі не заўсёды лёгка здзейсніць.

 

 

Больш аптымістычная версія выглядае так, што гэта значыць, што інвеставанне за мяжу сталася нечым звычайным: ёсць вялікая група фірм, якія робяць гэта з поспехам, здараюцца таксама выпадкі паражэнняў, існуе таксама распаўсюджанае разуменне, што інвестыцыі не з’яўляюцца мэтай самі ў сабе, але павінны служыць развіццю фірмы. Рашэнне аб выйсці за мяжу павінна быць прадумана, а сама інвестыцыя – добра прадрыхтавана.

 

Так, на жаль, не было ў выпадку вырабляючых вогнетрывалыя матэрыялы для металургіі Магнетызаванага Завода Рапчыцы. Паўтара года таму завод паінфармаваў аб будоўлі фабрыкі ў Кітаі. На сённяшні дзень фірма для выдачы на кітайскі праект 10 мільёнаў даляраў павінна была стварыць рэзервы. Эфект: страты на каля тры мільёны злотых ужо пасля трох кварталаў мінулага года, нягледзечы на добрую кан’юктуру і прыстойныя вынікі ў Польшчы.

 

Падставай для клопатаў, паводле старшыні Ропчыцаў Юзафа Сіўца, было тое, што кітайскі партнёр, з якім польскае прадпрыемства заснавала суполку joint venture, не справіўся з кантрактам – не ўнёс дэклараванага раней капіталаўлажэння. А гэта зрабіла немагчымым вядзенне аперацыйнай дзейнасці. Нягледзячы на няўдачы, Рапчыцы не збіраюцца аднак сыходзіць з кітайскага рынку. Наадварот, нядаўна адчынілі там новае рыначнае прадстаўніцтва.

 

- Прадукцыі няма. Аднак, увесь час мы праводзім камерцыйную дзейнасць. Мы знаходзімся ў працэсе чарговых перамоваў з нашым кітайскім партнёрам. У Кітаі зняходзіцца група нашых супрацоўнікаў, якія займаюцца фармальнымі і праўнымі працэсамі, - адпавядае Сівец.

 

З расейскага рынку не збіраецца адыходзіць Grupa Atlas, нягледзячы на тое, што ўжо год назад прадала – аўстрыйскаму Baumit – пабудаваную (за каля 5 млн даляраў) фабрыку раствораў у Дубнае пад Масквой.

 

Лех Габрэльчак, дырэктар ад экспарту ў Grupa Atlas, запэўнівае, што гэта трансакцыя была для фірмы вельмі карыснай з фінансавага пункту гледжання, хоць ён і не можа выявіць у інтэрв’ю, за якую квоту Atlas прадала фабрыку, з якой яшчэ некалькі гадоў таму звязвала свае надзеі.

 

З чаго вынікала рашэнне аб адыходзе ад інвестыцый у Расіі?

 

- Адной з найважнейшых прычын была справа падробак. Барацьба з імі аказалася барацьбой з вятракамі. Аказалася, што нават нашыя аўтэнтычныя растворы, вырабленыя ў Дубнае, пачалі лічыць падробкамі. Дыстрыб’ютары пасведчылі, што яны аддаюць перавагу атласным вырабам, зробленым у Польшчы, бо гэта дае гарантыю, што гэта аўтэнтычны прадукт, - растлумачвае Габрэльчак. – Праблема падробак існуе надалей і напэўна ў найбліжэйшым часе не будзе вырашана. Іншыя прычыны гэта: цяжкасці з чыгункай, якая не хацела нам на час падставіць вагоны, мытня, якая шмат разоў пратрымлівала нашыя тавары з Польшчы, намі аплочваемы брокер, які прыдумваў праблемы яшчэ перад тым, як яны з’яўляліся. Бюракратыя і расійскі менталітэт найдалей не вельмі адпавядаюць вымаганням вольнарыначнай гаспадарцы.

 

Лёгка ніколі не было

 

Клопаты, звязаныя з інвестыцыямі польскіх фірмаў за мяжой, гэта не навіна. Ад другой паловы 90-ых гадоў, калі толькі польскія фірмы часцей пачалі выходзіць па-за краіну, такія сітуацыі здараліся паўсюдна: напачатку фірма ўслых хвалілася інвестыцыяй, а пазней праз год-два пачыналіся сходы. Так было, напрыклад, у выпадку купленай у 2002 годзе праз PKN Orlen сетцы бензынавых станцый у Германіі. На сённяшні дзень польскі канцэрн адмаўляецца ад сваіх пачатковых планаў – будоўлі там маркі Orlen. Дзеля напаміну: служыць гэтаму павінна была аперацыя рэбрандінгу – найлепшыя з купленых станцый павінны былі стаць станцыямі тыпу premium пад маркай Orlen, слабейшыя маглі б дзейнічаць пад маркай Star. Зараз усе зноў змяняюць назву на Star. Толькі ад 2006 году немецкі бізнес фірмы Orlen пачаў прыносіць невялікія прыбыткі. Як ацэнваюць наглядальнікі, памылка была ў канцэпцыі – сетка, купленая Orlen-ам мела занадта малы пай на рынку, каб паспяхова канкурыраваць.

 

Падобна выглядае справа ў выпадку шэрагу інвестыцый польскіх фінансавых устаноў на Усходзе – паміж іншым, PZU (Polski Zakład Ubezpieczeniowy – Польская Установа Страхавання) на Украіне і Літве, якая на прыняцце і дафінансаванне ўкраінскай суполкі Skide-West выдаткавала каля 75 млн злотых, а амаль што 120 млн на літоўскія фірмы. Гэтыя інвестыцыі прыносяць пакуль толькі вялікія страты.

 

Спробы выйсця за мяжу такіх фірмаў, як PZU і Orlen, у якіх у далейшым вялікі пай мае дзяржаўны капітал, маглі б схіліць да высновы, што праблема бярэцца з таго, што такія прадпрыемствы не ў стане спраўна кіраваць, і наколькі ў краіне дзякуючы дамінуючай пазіцыі неяк даюць сабе раду, то замежныя вандроўкі выяўляюць іх фактычную слабасць. Хоць клопаты здараюцца не толькі ім і неабавязкова яны павінны быць у гэтым вінаватымі.

 

Адным з найбольш паказных прыкладаў, паказваючым, як яны могуць выглядаць, а адначасова даказваючым, што пры вялікай рашучасці можна з іх выбрацца, з’яўляецца гісторыя дзейнасці польскай фірмы Can-Pack у Румыніі. Фірма інвесціравала туды пад канец 90-ых гадоў у фабрыку бляшанак. Яна купіла 90% пакета акцый ў рамках прыватызацыі, пасля чаго ў 2000 годзе стала перад сур’ёзнай праблемай – акцыянеры, маючыя меншасць акцыяў, абвінавацілі яе ў нестрыманні інвестыцыйных абавязкаў, пераканалі ў гэтым прафсаюзы і ў выніку адабралі галоўнаму ўладальніку кантроль над фірмай. Калі не ўдалося здабыць ўплыў на суполку праз суд, кракаўская фірма папрасіла дапамогі ў польскага ўраду, а адначасова ўладальнік Can-Pack, амерыканскі холдзінг, дзейнічаючы ў харчовай галіне, папрасіў аб аказанні націску ў амерыканскага Кангрэса. Польская суполка распачала таксама працэс у адносінах да Румыніі перад арбітражным трыбуналам у Гааге. У выніку справа была абладзена так, як гэтага хацела Can-Pack, а атмасфера ў Румыніі палепшылася настолькі, што Can-Pack пабудаваў там чарговую фабрыку.

 

Кракаўскі вытворца бляшанак – гэта адзін з найлепшых прыкладаў выключна шырокай экспансіі – чарговыя суполкі фірма адчыняла ў Расіі, Украіне, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, а апошнім часам павялічвае сваю вытворчую моц на Блізкім Усходзе і завяршае будоўлю фабрыкі ў Індыі. Каштоўнасць гэтай івестыцыі складзе каля 190 млн даляраў на працягу найбліжэйшых пяці гадоў.

 

Інвестыцыі з дрыжыкамі

 

- Для звычайнага прадпрымальніка інвестыцыя за мяжой – гэта не мастацтва для мастацтва. Ён можа зменшыць кошты і мець больш атракцыйны прадукт альбо хацець здабываць новыя рынкі, бо на сваім рынку задыхаецца, - гаворыць Кшыштоф Ліпка, партнёр у KPMG.

 

Адным з найлепшых прыкладаў, паказваючым удалую пагоню за таннай працоўнай сілай, з’яўляецца інвестыцыя вытворцы крэслаў для машын Inter Groclin. Пабудаваная ў 2003 годзе на Украіне фабрыка вырабляе тавар не для ўкраінскага рынку, а на замову тых самых кліентаў, з якімі польская суполка супрацоўнічала раней – міжнародных канцэрнаў машын.

 

Такога тыпу чыстых прыкладаў аднак няшмат. Часцей здараецца, што польскія фірмы, інвестуючы ў краях, дзе ёсць танная рабочая сіла – лічуць адначасова на абніжэнне коштаў і на здабыццё апор на новых рынках. Так сапраўды, прыкладаў інвестыцый, дзе галоўнай мэтай з’яўляецца экспансія на новыя рынкі, мы маем значна больш.

 

Неабходнасць выхада на іншыя рынкі не абавязкова павінна вынікаць з таго, што ўласны рынак за малы, але таксама з таго, што калі не інвеставаць за мяжой, фірме можа пагражаць тое, што да яе прыйдзе канкурэнцыя. У такой сітуацыі знайшоўся больш за год таму Ciech, калі разыграў удалы бой за прыняцце румынскай фірмы USG Govora, якую канчанкова купіў за прыкладна 60 млн еўра. Сапернікам была індыйская фірма. Кіраўніцтва Ciech-а баялася, што ўваход моцнага канкурэнта ў Цэнтральную Еўропу, прыняцце ім вытворчай фабрыкі з сеткай продажы стварыць значную пагрозу для пазіцыі польскай фірмы.

 

Самое прыняцце было быгатым на прыгоды, нагадваючыя тыя, якія меў Can-Pack і Złomrex. Тут таксама справа абапіралася на ўрад – рашаючыя размовы адбываліся... у часе форума ў Крыніцы. Ciech не спыніўся на гэтай замежнай інвестыцыі. У мінулым годзе ён за 75 млн еўра набыў суполку Sodawerk Stassfurt у Германіі.

 

У Цэнтральнай Еўропе ўжо на працягу двух гадоў экспансію праводзіць Złomrex. Спосабам выйсця на больш шырокія воды была закупка вялікай аўстыяцкай суполкі распаўсюджвання Voestalpine. Хоць у зусім іншай галіне і на значна меншым маштабе, ідэнтычнымі матывамі кіруецца вроцлаўскі Impel. Спецыфіка заключаецца ў тым, што Impel прадае паслугі – утрыманне чысціні, ахова маёмасці. Адсюль таксама адной з прычын экспансіі можа быць здабыццё новых рынкаў. Палігонам досведу для суполкі да гэтага часу была закладзеная чатыры гады таму суполка ў Латвіі.

 

- Суполка, у якой мы маем кантрольны пакет, прапануе паслугі па чысціні. Яе развіццё ў сэнсе продажы адбываецца згодна з планам, але сітуацыя курсу з’яўляецца прычынай таго, што яна не прыносіць такога прыбытку, які мы планавалі, гаворыць старшыня Impel Гжэгож Дзік. - Латвія з’яўляецца малой краінай, таму гэтая інвестыцыя не мае вялікіх перспектываў, - прызнаецца.

 

Большыя надзеі суполка можа звязваць з двумя іншымі пачынаннямі – у Велікабрытаніі і на Украіне.

 

- Гэта вельмі дынамічны рынак, якім мы цікавімся ўжо некалькі гадоў, - гаворыць Дзік аб нашых суседзях. – З нашых даследванняў вынікае, што ён знаходзіцца ў параўнальнай фазе развіцця да польскага рынку ў 1993-98 гадах, калі Impel адзначаў рост больш за 50%.

 

Адначасова перасцерагае, што поспех не з’яўляецца цалкам пэўны – паўтор польскай мадэлі могуць ускладняць умовы вядзення бізнесу на Украіне. Перад усім, праблемай з’яўляецца недахоп выразных правіл, ніжэйшыя этычныя стандарты.

 

- Шмат польскіх фірм уваходзіла на Украіну, а пазней адмаўлялася, такім чынам, мы маем да гэтай інвестыцыі пэўную дыстанцыю, але лічым, што гэта адпаведная хвіліна, каб туды ўвайсці, - гаворыць старшыня Impel-а. – Кожны запуск справы за мяжой звязваецца з вялікімі коштамі катролю, напрыклад, частымі паездкамі працаўнікоў з Польшчы, арганізацыяй бухгалтэрыі.

 

Хто павінен інвеставаць?

 

Ці можна указаць, якія галіны асабліва патрабуюць месца за мяжой? На думку Кшыштафа Ліпкі, гэта натуральны кірунак для фірм тыпу IT. Апроч гэтага, сур’ёзна над выйсцем за мяжу павінны падумаць сыравінныя фірмы, напрыклад, KGHM, які праўда мае ў гэтым дрэнны досвед (неўдалы эпізод у Конга), але ў Польшчы медзь некалі скончыцца. Гэтая фірма мае зараз дастаткова грошай, і не павінна іх праядаць, але думаць аб развіцці.

 

Ці на інвестыцыю ў замежныя крыніцы нафты павінны настройвацца фірмы з нафтахімічнай галіны? Праблема польскіх фірм заключаецца ў тым, што яны за малыя і маюць за мала досведу ў здабычы, каб быць у стане паспяхова сапернічаць за радовішчы з гігантамі, такімі як Chevron, BP ці Shell.

 

Чарговая група фірм, якія павінны задумвацца аб інвестыцыях, гэта фірмы, вырабляючыя адносна простыя прадукты, такія як, напрыклад, будаўляныя растворы і клеі.

 

Што з гэтымі заўвагамі мае супольнага рэчаіснасць? У выпадку IT – амаль што ўся перадавіца польскіх інфарматычных фірм, у меншай ці большай ступені, ужо інвестуюць за мяжой. У выпадку фірм, прадаючых складаныя прадукты, матывам з’яўляецца таксама здабыча новага рынку, але акурат гэтыя фірмы маюць асабліва моцную матывацыю, каб не спыніцца на родным рынку.

 

- На замежных рынках мы інвесціруем з 2000 г. Рашне аб выхадзе па-за нацыянальны рынак вынікае з таго, што кошты стварэння апраграмавання вялікія, а ў выпадку некаторых прадуктаў абмежаванне польскім рынкам было б эквівалентным абмежаваннем да некалькіх кліентаў. Каб пашырыць базу кліентаў, мы павінны б былі выйсці за мяжу, - гаворыць Пётр Пёнтоса, намеснік старшыні Comarch-а.

 

Замежная дзейнасць прыносіць Comarch-у каля 20-30% даходаў у год. На кожным з напрамкаў экспансіі кракаўскі вытворца апраграмавання спатыкаецца з крыху рознымі выклікамі. У Заходняй Еўропе (суполка Comarch Software AG у Дрэздэне і філіалы ў Бруселі і Ліле) галоўныя наклады прызначаюцца на прыняцце на працу спецыялістаў па укараненню. Такая палітыка вынікае, па-першае, з таго, што рынкі ў далейшым застаюцца пад аховай, а па-другое, выжным з’яўляецца тое, што кліенты хочуць мець асобы, з якімі размаўляюць на адной мове.

 

Адным з найбольш паказных прыкладаў развіцця, які абапіраецца ў вялікай ступені на замежных інвестыцыях у гэтай галіне, з’яўляецца Selena, маючая фабрыкі ў Італіі, Бразыліі, Паўднёвай Карэі, Злучаных Штатах.

 

Нягледзячы на тое, што да экспансіі польскія фірмы не рвуцца, за мяжой на працягу доўгага часу прысутнічаюць фірмы, пастаўляючыя абсталяванне і машыны для горнай прамысловасці. Усе тры наймацнейшыя групы, дзейнічаючыя на тым абшары ў Польшчы – Famur, Забжаньскія Механічныя Фабрыкі Kopeks i Glinik, экспартуюць прадукцыю да вялікай колькасці краін на свеце. Найбольш актыўны ў гэтай галіне – ЗМФ Kopeks, які за непоўны год ужо мае, паміж іншым, 50% пакету ў фабрыцы ў Кітаі.

 

Старшыня Забжаньскіх Механічных Фабрык і каардынатар групы ЗМФ Kopeks Марыян Кастэмпскі агаворвае, што яшчэ за рана ацэньваць, ці гэтае пачынанне скончыцца поспехам. Ён пераконвае, аднак, што нягледзечы на рызыкоўнасць, якая звязваецца з інвестыцыямі ў гэтай краіне, трэба там прысутнічаць. Гэтая рызыкоўнасць звязваецца перад усім з тым, што кітайцы вельмі часта пускаюць інвестараў толькі дзеля таго, каб пераняць ноў-хаў, а наступна прадаваць падробленыя выробы самім. Перад абдурваннем кітайскімі партнёрамі ЗМФ Kopeks забязпечваецца – паміж іншым, сярод сродкаў, якія фірма мае, Кастэмпскі называе адпаведную структуру сумеснай суполкі (старшынёй з’яўляецца паляк), адпаведнія запісы ў дагаворах, выкарыстанне падгруп, нарэшце – а можа, перад усім – грунтоўная падрыхтоўка да працы з кітайцамі, веды на тэму не толькі рынку, але і звычаяў, ментальнасці гэтага народа.