Sponsor:

Partnerzy:



Паляк – партрэт крывадушніка

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Polityka, nr 12/22.03.2008 г.

 

Аўтар: Здзіслаў Петрасік

 

Гэта – я, а гэта – мой імідж, гаварыў герой аднаго з смешных малюнкаў Анджэя Млечкі. Падобную сітуацыю мы напаткаем, калі паглядзім на традыцыйныя ўяўлення палякаў наконт сябе: яны захапляюць, але ўсё больш не адпавядаюць вобразу, намалёваннаму з натуры.

 

Паляк увесь час клапаціцца пра прыняты з мінулых эпох уласны вобраз, у які мы глядзімся з пачуццём непрытворнага гонару: ён бачыць тыпа ва ўсіх адносінах выключнага. Выключна ўкаранелага ў выключнай гісторыі, паказальна рэлігійнага, любячага сваю прыгожую айчыну, урэшце – надзвычайна культурнага. Зямляк заўсёды ганарыўся тым, што ён культурны, гэта суправаджалася зняважлівымі адносінамі да іншых, асабліва суседзей, а дакладней – тых з Усходу. Жарт аб Іване Грозным, нездольным да піцця гарбаты ў аднаразовых пакеціках, паляпшаў нашае самаадчуванне ў найгоршых гадах ПНР (Польская Народная Рэспубліка, PRL – заўваг. пераклад.). Але і ў адносінах да народаў, знаходзячыхся ў падобным да нас становішчы, мы звычайна дэманстравалі пачуццё перавагі.

 

Кожны дзень, аднак, гэты імідж становіцца ўсё менш падобным да партрэта, намалёваннага з натуры. Калі, напрыклад, палякі масава выяжджаюць шукаць шчасця за мяжу, ужо хутчэй няёмка гаварыць, што мы прывязаны да айчыны ў бядзе і ў радасці, як ніводная іншая нацыя ў свеце. Няма, дарэчы, у гэтым нічога злога. Проста мы карыстаемся прывілеем быцця поўнапраўным членам Еўрапейскага Саюза. Тут адбылася важная змена ў свядомасці асабліва маладога паляка, а палітыкі, якія спрабуюць прытрымаць гэтыя інтэграцыйныя працэсы, рызыкуюць стаць смешнымі.

 

Перакананне аб выключнай рэлігійнасці засталося, хоць пасля смерці папы паляка, шмат што змянілася. Ці гаворыцца яшчэ аб пакаленні ЯПІІ (Яна Паўла ІІ – заўваг. пераклад.)? Адначасова, як вынікае з сацыялагічных даследванняў, нашыя адносіны да глабальных перамен у звычаях не вельмі адрозніваюцца ад сярэдняга еўрапейскай, а тычыцца гэта і разводаў, і прыблемы абортаў. Расце лічба непрактыкуючых веруючых і веруючых селектыўна, што ў істоце азначае свабодны падыход да пытанняў веры. Як мы памятаем з шматлікіх выбараў, рэлігійнасць не дапамагала ніводнаму прэтэндэнту (хіба што надыходзіла мабілізацыя прыхільнікаў Радыя Марыя, што аднак таксама давала толькі некалькі працэнтаў). Нядаўна ў адным з інтэрв’ю Аляксандр Квасьнеўскі хваліўся, не без падставы, што быў прэзідэнтам-атэістам у краіне каталікоў.

 

Прыйшоў час, каб падумаць аб нашым гістарычным мысленні, якое мела заўсёды нас вылучаць сярод іншых народаў. На гэтым перакананні грунтавалася нядаўна так званая гістарычная палітыка. Яе вяршынным дасягненнем былі шумныя абыходы гадавіны Варшаўскага Паўстання, якое прабавалі прадставіць як перамогу, што аднак да канца хіба не ўдалося. З іншага боку, не адбылася аніводная сур’ёзная дыскусія аб гісторыі Польшчы, не з’явіліся новыя сінтазы айчыннай гісторыі, хоць можна было чакаць, што пасля 1989 г. у вольнай краіне такія працы будуць напісаныя.

 

Скарбніца без ключа

 

Немала крывадушнасці ёсць у нашых адносінах да культурнай спадчыны, якой мы бязмерна ганарымся, хоць усё горш яе ведаем. З часу да часу парламент абвясціць год памерлага паэта (у гэтым годзе гэтым паэтам з’яўляецца Герберт), але звычайна ўсё заканчваецца на адпаведных акалічнасці рытуалах. Так было з святкаванымі нядаўна гадамі ў гонар Міцкевіча і Гамбровіча. Гэтаму апошняму асабліва дапамог, канешна няўмысна, міністр Гертых, жадаючы выключыць яго з спісу кніг школьнай праграмы, што выклікала кароткачасовы ўзрост зацікаўленасці творамі аўтара “Фердыдурке”. На кожны дзень аднак наша дарагая класіка нагадвае скарбніцу, ад якой згубілі ключ. Нават тэатры кінулі ёй цікавіцца. Часам здарыцца, праўда, што палітык зацытуе некага з паэтаў-прарокаў, але часцей за ўсё з памылкамі, а калі нават правільна, то таксама не можа мець пэўнасці, што крылатыя словы трапяць да адрасата.

 

Як выглядае ў практыцы крывадушнасць суайчыннікаў у адносінах да найвялікшых сучасных творцаў, можна прасачыць на прыкладзе “Катыні” Анджэя Вайды. Найперш абвяшчалі некалькі разоў, што “Вайда скончыўся”, што ў нас з’яўляецца характарыстычным зваротам ветлівасці да доўгавекавых майстроў, наступна, калі нарэшце рэжысёр пачаў здымаць стужку, з’явіліся прароцтвы, што ўсё прадпрыемства асуджана на разгром. Што таксама абвясцілі пасля айчыннай прэм’еры, не без задавальнення. Пазней, калі “Катынь” атрымала намінацыю на Оскара, а асабліва калі ў прэсе пачалі пісаць, што з’яўляецца фаварытам, Вайда зноў стаўся выдатным польскім рэжысёрам. Пасля няўданай оскаравай ночы ўсё вярнулася ў пункт выйсця.

 

Зараз усе славяць Густава Халаўпка (вядомы тэатральны актор – заўваг. пераклад.), якому прэзідэнт Лех Качыньскі прызнаў пасмяротна Ордэн Белага Арла (адна з вышэйшых узнагарод Польшчы – заўваг. пераклад.). Чаму не падчас жыцця? Гэта ж не была раптоўная і нечаканая смерць.

 

Сярэдні густ ніжэй за сярэдняе

 

Штосьці нядобрае зрабілася з польскім густам, якім у мінулым мы ганарыліся. Аб рэпертуары ў кіно гаварылася, што ён з’яўляецца найлепшым у свеце, тэатры паказвалі найбольш цікавыя драмы, айчынныя і замежныя, паміж іншым, таксама авангардныя – Іанэска, Бэкета і іншых. За значымымі літаратурнымі навінкамі трэба было стаяць у чарзе. Халтура не мела найменшых шансаў. Такім чынам, здавалася, што калі знікнуць усе палітычныя абмежаванні, культурны паляк цалкавіта скарыстаецца з пашыранай прапановы выдаўніцтваў. Паміж тым, рапарты аб удзеле ў культуры (уласны рапарт мы надрукавалі нядаўна ў “Палітыцы”) не пакідае ілюзій.

 

Статыстычны паляк менш чытае, рэдка ходзіць у кіно, ужо не гаворачы аб тэатры ці канцэртнай зале. Калі б толькі ўмеў выбіраць! Паліцы ў кнігарнях поўныя кніг, сярод якіх дастаткова найцэннейшых. Паміж тым, у леташніх спісах бестсэлераў першае месца, і з вялікай перавагай над наступнымі назвамі, займаў твор ксяндза Дзівіша “Сведчанне” („Świadectwo”). Сярод найлепш прадаваных кніг усё яшчэ знаходзяцца выданні, прысвечаныя Яну Паўлу ІІ, цяжка аднак на гэтай падставе рабіць высновы аб становішчы пабожнасці грамадства, таму што вялікія наклады маюць таксама кнігі меней альбо яўна антырэлігійныя, паміж іншым, успаміны былых ксяндзоў. Рэчы, якія не належаць да вышэй пералічаных катэгорыяў, не могуць разлічваць на вялікую зацікаўленасць сярод чытачоў. Аўтары, узнагароджаныя найбольш прэстыжнымі ўзнагародамі, ператлумачаныя на шмат замежных моў, у айчыне могуць лічыць найбольш на пару тысячаў чытачоў. Расце працэнтна група, увогуле не чытаючых.

 

Ці нехта, хто не прачытаў за год аніводнай кнігі, можа лічыцца культурным чалавекам?

 

Кіношнікі маглі б распавесці аб паказных паражэннях фільмаў, узнагароджаных Оскарамі, Залатымі Пальмамі, шанаваных крытыкай. Гэты тып снабізма ўжо не функцыяніруе. Наш тыповы кансумент папулярнай культуры аддае перавагу спецыялістам ад маркетынгу. Таму ў тэлебачанні ці ў кіно выбірае найбольш ахвотна тое, што было папярэджана шумнай прамацыйнай акцыяй, асабліва з ўдзелам каляровых часопісаў. Твору добра служыць аўра бытавога скандала. Свежы прыклад – неспатыканы поспех айчыннай камедыі “Лейдзіс” („Lejdis”), прыгнятаемай слушна крытыкамі. Паказаныя ў стужцы жыццёвыя прыгоды некалькіх сябровак – у істоце даволі банальныя, але затое яны выкарыстоўваюць сакавітую мову і здаецца, што гэта галоўная забава, прыцягваючая ў кіно натоўпы. Можна меркаваць, што ў гэтай канкурэнцыі польскае кіно яшчэ не сказала апошняга паскуднага слова.

 

Для каго гэтая місія?

 

З выключнай інтэнсіўнасцю крывадушнасці мы маем справу ў размовах аб місіі публічнага тэлебачання. Калі рэч тычыцца абавязацельстваў у палітычнай сферы, усё яшчэ ў меру проста. Вядома, што вядучыя партыі хочуць мець роўны доступ да антэны, што акурат можна змерыць і ўзважыць. З місіяй у сферы культуры ўжо не так проста, хоць, не вядома чаму, зверху прынята канцэпцыя, што аб гэтай справе не варта нават дыскутаваць. У коным выпадку, пакуль што сур’ёзных дэбатаў не было. Нязменна ж выкарыстоўваецца падручны камплект слоганаў, якія паўтараюць як палітыкі, так і публіцысты, аснутыя на прынцыпе, што польскі глядач з’яўляецца незвычайна патрабавальным і культурным і чакае праграмаў найлепшай мастацкай якасці.

 

Адкуль мы гэта ведаем? Гэта погляд самых тэлегледачоў. Сапраўды, паляк, запытаны знянацку, чаго яму найбольш не хапае ў тэлебачанні, называным публічным, без роздуму сцвярджае, што высока культурных праграмаў, амбіцыйных фільмаў, трансмітаваных у гадзінах найбольшага рэйтынгу, і Тэатра Тэлебачання; найлепей, каб прэм’ера была кожны панядзелак, як некалі. Інтэлігент, памятаючы даўныя добрыя часы, дадасць, што ён марыць аб забаве на ўзроўні незабыўнага Кабарэта Старэйшых Паноў (Kabaret Starszych Panów).

 

Гэтыя ўяўленні аб ідэальным тэлебачанні трэба было б, аднак, сутыкнуць з табліцамі так званага рэйтынгу. Не з’яўляецца праўдай тое, што сёння адрасат не мае зусім выбару. Калі сапраўды ведае, чаго шукае, ў публічным тэлебачанні таксама можа знайсці амбіцыйную стужку, дакументальны фільм і нават цікавыя дэбаты, неабавязкова ў форме спрэчкі палітыка ГП (Грамадская Платформа, PO – заўваг. пераклад.) з палітыкам ПіС (Права і Справядлівасць, PiS – заўваг. пераклад.). Паміж тым, рэкорды папулярнасці б’юць серыялы, канкурыруючыя з іншымі серыяламі, чарговыя паўторы серыялаў з часаў ПНР (Польская Народная Рэспубліка, PRL – заўваг. пераклад.) і забаўляльныя праграмы, у якіх найманыя артысты паказваюць, чаго яны не могуць зрабіць – напрыклад, фігурна ездзіць на лыжах.

 

Канешне, амаль што ўсе культурныя праграмы былі спіхнуты на пазнейшыя начныя гадзіны, але ж калі яны трансмітаваліся раней, дасягалі саромна нізкіх паказчыкаў так званага рэйтынгу. Тэлебачанне, нават публічнае, павінна звяртаць на іх увагу. У паласе найвялікшага рэйтынгу застаўся Тэатр Тэлебачання, а менавіта вярнуўся да сваёў даўнай парытрансляцыі, што павінна было быць сімвалічным сігналам, што TVP не ігнаруе навыкаў сваіх найбольш цэнных тэлегледачоў. Цяжка было б гаварыць аб поспехе найважнейшай сцэны ў краіне, якая не знаходзіцца сапраўды ў найлепшай форме, але ўсё ж ад часу да часу здараюцца значныя спектаклі. Не мае гэта, аднак, вялікага ўздзеяння на колькасць гледачоў.

 

Апошнім часам з’явіліся прагнозы грунтоўных зменаў у публічным тэлебачанні. З таго, што чуваць, – хоць гэта ўвесь час непацверджаныя навіны – Адзінка (першы польскі нацыянальны канал – заўваг. пераклад.) павінна быць прыватызаваная, увесь місійны цяжар пераняла б Двойка (другі польскі нацыянальны канал – заўваг. пераклад.). Толькі якое гэта было б тэлебачанне? Калі праграмісты павераць не ў факты, а ў міфы, мы атрымаем станцыю, канкурыруючую з існуючым ужо тэматычным каналам TVP Kultura, які знайшоў для сябе сімпатычную нішу. Адной такой нішы цалкам хапае.

 

Калі праблема місійнасці не будзе нанава прадумана і не будуць распазнаныя дыферэнцыраваныя спадзяванні і кампетэнцыі сапраўднай публікі, пераможа крывадушнасць, адначасова мы можам вельмі культурна скасаваць публічнае тэлебачанне.