Sponsor:

Partnerzy:



Вартаўнік і Напалеон

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Newsweek, 06.04.2008 г.

 

Аб становішчы Касцёла тры гады пасля смерці Яна Паўла ІІ і аб тым, як ім кіруе Бенедыкт ХVІ, з ватыканістам Марко Політім размаўляе Шымон Галоўня.

 

 

Newsweek: Спадар спатыкаў Яна Паўла ІІ сотні разоў, суправаджаў яго ў падарожжах. Як сёння спадар успамінае Папу?

Марко Політі: Ян Павел ІІ – гэта кавалак маёй асабістай гісторыі. Але эмоцыі, якія я перажываў у апошнія гады яго жыцця, нельга ні з чым параўнаць. Я памятаю адну з апошніх пілігрымак да Славакіі, дзе тэлебачанне памылкова паказала, як яго пераносяць з адной машыны да другой. Чатыры чалавекі няслі яго, як нейкі пакунак. Мы, журналісты, былі ўражаныя, пыталі адзін аднаго: а калі б гэта быў наш дзядуля? Можа ён павінен ад гэтага адмовіцца? Калі б Ян Павел ІІ слышаў нашую гутарку, безумоўна, ён бы паўтарыў: Езус не сышоў з крыжа. Адзін з кардыналаў апавядаў мне пазней, што падчас падарожжа назад да Рыма ён пытаў, як яго прынялі людзі, што думаюць і гавораць аб ім. Кардыналы адказалі, што ўсе вельмі непакояцца аб яго здароўі. Ян Павел ІІ пачаў цытаваць Гарацыя, “я памру не ўвесь, ведаю, што пазбегне пахавання частка не абы якая”. Ён ведаў, што памірае, але таксама дасканала разумеў, якую ролю адыграў у гісторыі. Тры мільёны людзей, якія пасля смерці Папы чакалі па дваццаць гадзін, каб праз хвіліну выказаць яму пашану, гэта доказ, што ён слушна ацаніў сітуацыю.

 

Праблема ў тым, што эмоцыі, якія нас тады суправаджалі, астылі.

 

- Алеж не! Калі ласка, увайдзіце ў нейкі рымскі бар, там дагэтуль вісяць здымкі Яна Паўла ІІ. Некалькі тыдняў таму я быў на Кубе, пэўны заходні дыпламат усхвалявана распавядаў мне аб сваёй дачцы, якая, гледзячы на ўміраючага Яна Паўла ІІ, навярнулася, сёння належыць да Касцёла. Я не спрабую ацаніць глыбіню веры гэтых людзей, паспяховасці навяртання. Але Ян Павел ІІ – і габрэям, і мусульманам, і агностыкам – паказаў, што гэта значыць – быць хрысціянінам у сучасным свеце. Ён быў важным пунктам аднясення. У часах з’яднання цывілізацыі Усходу і Захаду ён паказваў, як слухаць іншых, не губляючы ўласнай тоеснасці. Людзі, якія крычалі яму брава, захапляліся сапраўдным сведкам веры, кімсці, хто вызначаў ім гарызонт так, каб яны самі пазней вырашылі, што зрабіць са сваім жыццём.

 

Калі мы назіралі, што і як ён гаварыў палякам, хоць бы падчас пілігрымкі ў 1991 годзе, можна было аднесці ўражанне, што ён чакае значна большага. Папа паказваў нам тады памылкі, абвінавачваў, гаварыў з смуткам, крычаў.

 

- Польшча – гэта, вядома, вельмі асаблівы выпадак, але з’яўляецца фактам тое, што эвалюцыя вашага жыцця пасля падзення камунізма была для Яна Паўла ІІ вялікім расчараваннем. Польшча павінна была быць аазісам веры, які аздаравіць падданую хуткай секулярызацыі Еўропу. Паміж тым, Польшча становіцца наступным краем, у якім большасць насельніцтва прызнаецца да каталіцкага бэкграўнда, але рашучая меншасць рэалізоўвае ў жыцці наказы і забароны Касцёла.

 

Выбар Бенедыкта ХVІ, якога лічаць артадаксальным вартаўніком дактрыны, павінен быў быць супрацьяддзем на працэс, які не змог затрымаць Ян Павел ІІ?

 

- Гэта ўпрашчэнне. Я добра памятаю месяцы, якія папярэджвалі апошні канклаў. Ватыкан – гэта выдатна арганізаваная сістэма, якая круціцца вакол свайго сонца, папы. Папа знаходзіцца ў цэнтры, з’яўляецца рухавіком, які дае імпульс, прыводзіць гэта ўсё ў рух. Калі Ян Павел ІІ хварэў, курыя трапіла ў пэўны застой, прыпыненне. Пазней быў шок, які наступіў у апошніх хвілінах жыцця і пасля смерці Яна Паўла ІІ. Тое, што адбывалася тады на пляцы Святога Пятра, выклікала ашаламляльнае ўражанне сярод кардыналаў. Калі яны сабраліся ў Сыкстынскай Капліцы, каб выбраць наступнага папу, яны адчувалі, што павінны зрабіць гэта як мага хутчэй. Што яны не могуць пакінуць гэтых людзей з адчуваннем, што, калі адыйшоў Ян Павел ІІ, Касцёл скруціцца, разгубіцца. Яны не маглі сабе дазволіць дэбаты, сутыкнення фракцыяў ці асоб, так як гэта было ў 1978 годзе. Гэта адна з прычынаў, чаму выбралі кардынала Ратцынгера. Ён быў адзінай асобай таго класа, якая магла хутка сабраць дастатковую колькасць галасоў. Таму аб пантыфікаце Бенедыкта ХVІ часам гаворыцца, што гэта будзе пераходны пантыфікат. Гэта не значыць, што меней значымы. Проста пасля кіравання такой вялікай, часам ашаламляльнай асобы Касцёл патрабуе хвіліны адпачынку. Гэтыя пяць, сем гадоў ці колькі яшчэ Пан Бог дасць Бенедыкту ХVІ будуць для Касцёла такім менавіта адпачынкам, што не значыць, што часам змарнаваным.

 

Гледзячы на некаторыя пачынання Бенедыкта ХVІ, можна аднесці ўражанне, што ён Касцёл прыводзіць у парадак, ставіць яго вертыкальна.

 

- Папа выразна засяродзіўся на некалькіх справах. Знадворку ён спрабуе палепшыць адносіны з праваслаўем, адбудаваць адносіны з Кітаем. Унутры фактычна стараецца ўратаваць, кансерваваць крыніцу веры, і таму я гавару, што праўдападобна будзе гэта пераходны пантыфікат. Бо калі б ён не хацеў гэтым задаволіцца, то павінен бы быў прымерыцца да вырашэння нейкай праблемы, атрыманай у спадчыну ад Яна Паўла ІІ. Пантыфікат Папы паляка прыпамінаў трохі панаванне Напалеона. Імператар займае значымае месца ў гісторыі, але пасля яго адрачэння межы Францыі былі такія самыя, як тады, калі ён пачынаў праўленне. Першая невырашаная праблема ў Касцёле – гэта недахоп ксяндзоў. Праз 15 гадоў адна трэцяя італьянскіх парафіяў застанецца без святароў. Што мы з гэтым зробім? Пачнем свяціць жанатых? Частку адказнасці перакладзем на свецкіх? Іншая справа – гэта сексуальная этыка. І Ян Павел ІІ, і Бенедыкт ХVІ гавораць тут у адзін голас, толькі сучасныя грамадствы і хрысціяне, якія ж не жывуць на Месяцы, думаюць і робяць нешта зусім іншае. У Італіі кожны сацыёлаг скажа, што няма ніякай розніцы паміж пасрэдным католікам і некатолікам, калі ставяцца пытанні аб тым, ці ўзяць супрацьзачаткавую таблетку, ці не, ці згадзіцца на разводы, ці дазволіць маладым людзям жыць без шлюбу альбо як ставіцца да гомасексуалаў, якія на сённяшні дзень ужо не з’яўляюцца грамадскімі выкідышамі. Людзі з усім гэтым пагаджаюцца, Касцёл – не. Трэцяя справа – роля жанчын у Касцёле. Жанчыны, не толькі мнішкі, гэта шэрая пяхота Касцёла. Аддзелы моцныя, але пазбаўленыя ўдзелу ў прыняцці рашэнняў. З гэтым спалучаецца апошняя справа: як дэмакратызаваць Касцёл? Рэч не ідзе аб тым, каб увесці там парламентарызм, але як уключыць епіскапаў і вернікаў у працэс прыняцця найважнейшых рашэнняў.

 

Пытанне толькі ў тым, ці епіскапы разважаюць гэтыя праблемы, ці можа лічаць іх толькі дылемамі публіцыстаў?

 

- Я разумею, што спадар не меў добрага досведу з епіскапамі (смех). Прашу аднак не забываць, што епіскапы, закрытыя ў некаторых пытаннях, часта велімі адкрытыя ў іншых. Тыя самыя пурпурныя, якія забяспечылі рэвалюцыю на апошнім саборы, у значамай большасці піускі атрымалі ад Піуса ХІІ, каторага падчас пантыфікату лічылі закрытым, акасцянелым. І вось калі яны пачулі сябе вольнымі, зразумелі, што могуць выражаць свае думкі, праводзіць дэбаты, пісаць, яны ўзляцелі. Мы ўсе ведаем епіскапаў і кардыналаў, якія паводзяць сябе так, як бы баяліся ўсяго, раз на некаторы час вымавяць у гаміліі два сказы, што аднак мы павінны паклапаціцца аб разведзеных людзях. Але я спадара запэўніваю, што калі яны адчуюць адпаведны клімат, могуць пачацца цуда.

 

Бенедыкт ХVІ ведае, як стварыць такі клімат?

 

- Ён зусім не з’яўляецца “браніраваным папам”, у непасрэдных дэбатах ён слухае размоўцаў, з’яўляецца тонкім, узважлівым, адкрытым на іншыя погляды. Паволі ён пачынае змяняць прынцыпы, кіруючыя сінодам епіскапаў – епіскапскім парламентам, які збіраецца раз на тры гады. Гаворка ідзе аб тым, каб пакінуць там больш месца на імправізацыю, каб кожны мог свабодна выказацца на кожную тэму. Хоць, як я ўжо гаварыў, на маю думку, сапраўдныя дэбаты расцвітуць толькі на наступным канклаве.

 

А можа прыйшоў час на новы сабор?

 

- Гэтую прапанову, фактычна, хтосці час ад часу кідае, але зараз большасць прарэфарматарска настроеных вышэйшых духоўных асоб аддае перавагу рэфармацыі сінода, каб ён даваў папе арыентацыю, што адбываецца ў Касцёле, чаго епіскапы з усяго света хочуць ці патрабуюць. Раз на тры гады мы збіраемся і размаўляем, ці сапраўды мы хочам мець жанатых ксяндзоў, а не – як гэта было на апошнім сінодзе – прымаем рашэнне, што нічога не вырашылі. Развіццё калегіальнасці Касцёла – гэта неабходнасць. Міліардам людзей нельга кіраваць як манархіяй. Ратцынгер у адным з апошніх кардынальскіх інтэрв’ю, якое мне даў, выразна сказаў: Касцёл не можа быць абсалютнай манархіяй. Шмат епіскапаў ведае гэтую праблему, пытанне, калі з гэтым нешта пачнуць рабіць.

 

А можа не трэба маймтраваць у падмуркаў? Можа гэтыя ўсе балячкі – гэта чыста еўрапейская праблема? Можа замест змяняць дактрыну, хопіць прызнаць, што на сённяшні дзень сэрца Касцёла б’ецца на антыподах, а ў Еўропе знаходзіцца музей каталіцызма?

 

- Гэта не так проста. У Лацінскай Амерыцы мільёны каталікоў кожны год пераходзяць да пратэстанцкіх супольнасцей, ксяндзы ў Бразіліі просяць аб ліквідацыі цэлібата. Тэолагі з Індыі абвяшчаюць, што так, вераць у Хрыста, але Бог звяртаецца да іх праз іншыя рэлігіі. У Афрыцы мноства парафіяў застаецца без ксяндза, а епархіі такія вялікія, што трэба іх аблятаць самалётам. Калі я ездзіў з Янам Паўлам ІІ па свеце, я бачыў, якой вялікай праблемай і выклікам з’яўляецца грамадская роля Касцёла. Папа даваў духоўную надзею і бадзёрасць людзям з трушчобаў, хоць бы ў Лацінскай Амерыцы, быў сапраўды ашаломлены тым, што бачыў. А з іншага боку, востра проціпастаўлялся, так званай, тэалогіі вызвалення, абвяшчаючай Хрыста грамадскім рэвалюцыянерам, абаронцам беднякоў, амаль што палітыкам. Ён не разумеў, што для гэтых людзей яна была спасабам давання рады ў цалкам тленным свеце, у якім іх жорстка выкарыстоўваюць алігархі. Шмат каталікоў адыйшло з-за гэтага з Касцёла. Толькі зараз высокія духоўныя асобы пачынаюць нясмела выказвацца, што адхілены ў часы Яна Паўла ІІ на бок сальвадорскі харызматычны епіскап Оскар Рамэра, забіты пазней брыгадай смерці, быў мучанікам за веру. Гэта добрая вестка, што Бенедыкт ХVІ заканчвае булу ў вялікай ступені прысвечаную грамадскай справядлівасці.

 

Ці атмасфера ў рымскай курыі сёння іншая, чым пры Яне Паўле ІІ?

 

- Рымская курыя – гэта ўрад, працуючы для больш за мільярд каталікоў. Гэта выдатна падрыхтаваныя, эфектыўныя людзі. Курыя аднак ніколі не мае ўласнага погляду, заўсёды ідзе крок за папай. Ян Павел ІІ не велімі займаўся курыяй, пакінуў яе супрацоўнікам, кантактаваўся з светам праз пілігрымкі. Бенедыкт ХVІ больш часу праводзіць за пісьмовым сталом. Сёння папа знаходзіцца дома, на месцы, усё даглядае. Атмасфера крыху больш стрыманая, каб не сказаць “сакрэтная”. У часах Яна Паўла ІІ у курыі калі-некалі бурліла, ён умеў быць спецыялістам па рэчах, якія не падабаюцца кардыналам, як тады, калі абвясціў, што збіраецца публічна перапрасіць за віны Касцёла. Нават калі быў велімі хворы, прынімаў стратэгічныя рашэнні – напрыклад, загадаў курыі распачаць кампанію супроць нападу на Ірак. Восем месяцаў барацьбы, тайныя лісты да Буша, пасланцы ў Вашынгтон і Багдад. Вайну ён не прадухіліў, але зрабіў усё, што мог – у Радзе Бяспекі ААН две каталіцкія дзяржавы, Мексіка і Чылі, не галасавалі разам з Велікабрытаніяй і Злучанымі Штатамі. Гэта быў моцны папа.

 

Яна Паўла ІІ папікаюць часам, што ён, заняты справамі свету, не займаўся намінацыяй епіскапаў.

 

- Гэта праўда, што праз две апошнія дэкады піускі атрымлівалі даволі часта людзі, якія не столькі вызначалі новыя гарызонты, сколькі паслухмяныя. Значна больш смуціць мяне аднак тое, што менавіта адыходзіць у гісторыю пакаленне епіскапаў, якія прымалі ўдзел у апошнім саборы. Адыходзяць людзі, якія перажылі тую атмасферу свабоды выказвання, дэбатаў, напісання фундаментальных для Касцёла дакументаў. Хто сёння будзе здольны да таго, каб узяць на сябе такую адказнасць? Трэба, хіба што, чакаць аднаўлення складу сусветнага епіскапату.

 

Калі гэта надыйдзе?

 

- Касцёл мае шмат часу (смех).

 

Калі адыйдуць таксама тыя, хто на ўласныя вочы бачыў пантыфікат Яна Паўла ІІ, як яго будуць успамінаць праз 30 ці 50 гадоў?

 

- Як Папу, які не быў клерыкальным. Які меў вялікую пашану да годнасці кожнай чалавечай істоты, годнасці людзей, якія вераць інакш ад яго. Не анёл, чалавек. Для некаторых – прарок, святы. Для ўсіх – вялікі гуманіст.

 

Марко Паліті – адзін з найбольш вядомых італьянскіх ватыканістаў, публіцыст штодзённіка “La Repubblica”. На польскім рынку менавіта зараз з’явілася яго новая кніга “ Папа Вайтыла. Развітанне”, кранаючыя ўспаміны аўтара аб апошніх гадах пантыфікату Яна Паўла ІІ. Паліті ахвотна прызнаецца да сваіх сувязяў з Польшчай, наведваў наш край шмат разоў, яго першай жонкай была полька, а сын мае імя Рабэрта Мешко.