Sponsor:

Partnerzy:



Шкада паэта на помнік

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Newsweek, 12/2008, 24.03.2008 г.

Аўтар: Пётр Браткоўскі

Распачаўся Год Збігнева Герберта. Але ў 10 гадавіну смерці выдатнага паэта яго творчасць засланяюць палітычныя спрэчкі, якія могуць адбіць ахвоту ў маладых да чытання яго вершаў.

 

 Яшчэ каля трыццаці лет таму аб Збігневе Герберце – калі акурат дазваляла цэнзура – можна было пісаць нармальна. Здаралася нават, што яго лічылі другасным паэтам у параўнанні з Тадевушам Ружэвічам – быць можа таму, што іх паэтыкі вырасталі з блізкага сабе песімістычнага цывілізацыйнага дыягназу. Выцягвалі з яго, аднак, супрацьлеглыя высновы: аўтар “Падзення” („Spadanie”) – гэта ўважлівы назіральнік і аналітык сучаснага хаоса; Герберт, у сваю чаргу, шукаў анклаваў культурнага і маральнага ладу. Ён зноходзіў іх у многавяковай традыцыі еўрапейскай культуры. Факт, што ён аддаваў перавагу ў сваіх творах Туцыдыдесу і Рэмбрандту, а не Гамулце і мясным крамам, не быў спробай ухілення ад ацэнкі ПНР-аўскай (Польская Народная Рэспубліка, PRL – заўваг. пераклад.) рэчаіснасці, а наадварот – пратэстам супраць камуністычнай цывілізацыі ў імя сапраўднай культуры, якая з’яўляецца для чалавека не прыладай прыгнёту, а апорай.

 

Гэта быў час, калі ў дэбатах аб польскім мастацтве творчасць Збігнева Герберта функцыянавала на такіх жа правах, як і іншых калегаў па пяру. Хоць, часам памыляючыся, дыскутавалася аб ёй талкова. Ні на каленях, ні з кінжаламі, накіраванымі ў тых, хто меў аб ёй іншае меркаванне. Сёння гэта гучыць як байка. З аднаго боку, вядома ўжо напэўна, што Герберт быў вялікім і баста. З другога – кожнае выказванне аб ім ублытана ў спрэчку, якая не мае нічога супольнага з паэзіяй Герберта, затое з глыбокімі палітычнымі падзеламі, якія адбыліся ў Польшчы паміж даўнымі ўдзельнікамі антыкамуністычнай апазіцыі.

 

У гэтым годзе мінае дзесяць год ад смерці паэта. Папярэдні Сейм прыняў рашэнне, каб 2008 год зрабіць годам Герберта. Цалкам слушна. Гербертаўскія абыходы ўжо адбываюцца, і ад таго, як яны будуць праходзіць, можа ў вялікай ступені залежаць, што будзе далей з успрыманнем паэзіі Герберта ў Польшчы. Ці застанецца яна жывая, праводзячая дыялог з наступнымі пакаленнямі чытачоў, ці таксама будзе адасланая да сімвалічнага музея, які наведваюць сентыментальныя ветэраны антыкамунізму і змораныя нудой школьныя экскурсіі.

 

Я бачу тут, на жаль, магчымасць панурых сцэнарыяў. Па-першае, праўдападобна, што Год Герберта ўвянчаецца працягваючайся ўжо дваццаць гадоў справай перакавання паэта ў столькі ж велічны, як і мёртвы помнік. Абыходы распачаліся 18 лютага ад урачыстасці ў варшаўскім Нацыянальным Тэатры, падчас якой было пачута шмат узвышаных, хоць часам трохі загадкавых пасведчанняў. Апостальскі нунцый арцыбіскуп Юзеф Кавальчык абвясціў, што для яго Герберт з’яўляецца нобелеўскім лаўрэатам. Гэта licentia poetica, згода. Але я аднак не зразумеў, што меў на думцы прэзідэнт Лех Качыньскі, які ў лісце да ўдзельнікаў урачыстасці напісаў, што дзесяць гадоў, якія мінулі ад смерці Герберта, былі часам “ачысткі памяці” аб “выклятым у пэўным сэнсе” паэце.

 

Ачыстка памяці? Ад чаго, калі памяць аб Герберце ніколі не была забруджана? Наадварот – праз гады функцыянаваў як узорны прыклад таго, як у сістэме прымусу можна захаваць выпраставаную постаць. І кім быў выкляты адзін з найбольш ахвотна чытальных і найбольш паважаных паэтаў у Польшчы? Калі ўжо так, то толькі праз грамаду даўно забытых партыйных чыноўнікаў. Гэта акурат была удзелам шмат каго і ніякім чынам не вырашала аб выключнасці Герберта. Дарэчы: гэта толькі зараз паэта, які ў сталінскія часы пражыў у беднасці і па-за літаратурным жыццём, пачалі папікаць, што ён аднак тады выдрукаваў некалькі вершаў у дгугасным выдаўніцтве. Адно з накіраваных эйфарыяй люстрацыі (на сённяшні дзень у Польшчы асацыіруецца з аглядам працы і службы ў органах бяспекі альбо супрацоўніцтва з імі ў 1944-1990 гадах – заўваг. пераклад.) выданняў спрабавала нават прыпісаць яму неясныя кантакты з Службай Бяспекі.

 

Можа, такім чынам, тут ідзе гаворка аб ачыстцы памяці аб Герберце ад усяго таго, што адпавядае найвялікшаму нават паэту, але ніяк не падыходзіць да Нацыянальнага Помніка? Напрыклад тое, што аўтар “Пана Когіто” („Pan Cogito”) праз доўгія гады пакутаваў ад алкагольнай хваробы, натуральным вынікам якой былі цяжкія дэпрэсіўныя станы, а таксама гвалтоўныя напады агрэсіі, падчас якіх Герберт устройваў сваім найбліжайшым сябрам карчомныя скандалы і неабавязкова кантраляваў тое, што гаварыў.

 

Дарэчы, гэта не асяроддзе братоў Качыньскіх першым спрабавала перамяніць паэта ў помнік. Першым быў Адам Міхнік. У турме ваеннага стану ён напісаў нашумелую кнігу “З гісторыі гонару ў Польшчы” („Z dziejów honoru w Polsce”), у якой менавіта Герберт быў адным з галоўных герояў. Герберт, а хутчэй тое, што з Герберта было найбольш прыдатным для выкарыстання ў тым часе, для барацьбы з рэжымам Ярузельскага. Такім чынам, Герберт быў вынесены да ступені сучаснага вешча, але за цэну таго, што яго маральнае пасланне было перакладзена на мову неадкладных палітычных указанняў.

 

Гэта ўсё надобра скончылася, бо Герберт у вобразе свабоды, кіруючай люд на барыкады з вядомай карціны Делакруа, - гэта гратэскавая фігура. Можа, яго нават вабіла такая роля, але супроць яе бунтаваліся ўсе пачуцці. Самотнасць, нясмеласць, а перад усім пульсуючая амаль з усёй яго творчасці антыпатыя да тлуму, масавага густу, які ён лічыў росквітам нявольніцкай культуры. Ён змагаўся з ПНР сваімі вершамі, падпісваў лісты пртэсту да ўладаў, адназначна атаясамліваўся з антыкамуністычнай апазіцыяй. Але калі толькі мог, рабіў гэта на дыстанцыі.

 

Але сапраўдная катастрофа на лініі Герберт – Міхнік прыйшла пазней. Гэта было вядомае інтэрв’ю, якое Герберт даў Яцку Тшнадлю да кнігі “Айчынная ганьба” („Hańba domowa”). Інтэрв’ю, у якім ён жорстка выкрываў нізкія матывы супрацоўніцтва з сталінскімі ўладамі сваіх калегаў пісьменнікаў, шмат з якіх пазней стала інтэлектуальным коранем апазіцыі і адразу ідэйным “натуральным асяроддзем” Міхніка. А потым прыйшоў 1989 год і абурэнне Герберта за братанне аўтара “З гісторыі гонару ў Польшчы” з Войцехам Ярузельскім і іншымі прадстаўнікамі недаўняга камуністычнага эстэблішменту. Не было магчымасці затрымаць гэту спіраль. Нягледзячы на прымірэнчыя жэсты Міхніка, Герберт канчаткова разарваў адносіны з былым кандыдатам на творцу ўласнага помніка. Затое рашуча іх ацяпліў з антаганістамі галоўнага рэдактара “Выбарчай газеты” („Gazeta Wyborcza”), з цалкам чужога Герберту праз усё жыццё нацыянальна-каталіцкага напрамку. Зваліўся на іх як манна з неба, бо яны не мелі ў сваім коле нікога на помнік. І калі б я хацеў быць зласлівым, я мог бы вынесці меркаванне, што і гэта меў на думцы прэзідэнт Качыньскі, пішучы аб ачыстцы памяці Герберта ў апошніх гадах: ачыстцы ад асацыяцый з Адамам Міхнікам і яго палітычным асяроддзем.

 

Быць можа, такім чынам, Герберт не будзе закуты ў мёртвы помнік, бо за гучныя будуць сваркі аб тым, хто павінен яго паставіць. Нехта можа сказаць, што гэта зусім не пануры сцэнарый. Калі Герберт у дзесятую гадавіну сваёй смерці можа выклікаць гвалтоўныя спрэчкі не толькі паміж адзіночнымі асобамі, але нават паміж цэлымі – ІІІ і ІV – Рэчамі Паспалітымі, гэта значыць, што ён увесь час жыве і мае яшчэ нам пераказаць нешта важнае. Толькі спрэчкі разыгрываюцца цалкам вакол яго паэзіі. І яны ўсё менш цікавыя для маладых чытачоў, якія – напэўна – замест чытання Герберта, у чарговы раз адкрыюць Рафала Войтачка (Rafał Wojtaczek). За яго, праўда, ніколі не біліся палітыкі, але затое Войтачэк напісаў такі цікавы верш: “Бо паэтаў належыць выкарыстоўваць” („Bo poetów należy używać”).

 

Што дасканала дастасоўваецца да Збігнева Герберта і яго пасмяротнага лёсу.