Sponsor:

Partnerzy:



Свет Пана Когіто, ці паэт у падарожжы да вытокаў

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Rzeczpospolita, 18.03.2008 г.

Аўтар: Бартош Мажец

Год Герберта: Выстава ў Музеі Літаратуры прыбліжае нас да тайны Князя Паэтаў – паказвае яго шматлікія інспірацыі і выдае сакрэты варштату працы майстра

 

 У адным з вершаў ён пісаў: “А калі будзе падарожжа няхай гэта будзе доўгае падарожжа/ сапраўднае падарожжа з якога не вяртаюцца/ паўтарэнне света пачатковае падарожжа/ размова з стыхіямі пытанне без адказу/ пакт вымушаны пасля барацьбы/ вялікае паяднанне” („Więc jeśli będzie podróż niech będzie to podróż długa/ prawdziwa podróż z której się nie wraca/ powtórka świata elementarna podróż/ rozmowa z żywiołami pytanie bez odpowiedzi/ pakt wymuszony po walce/ wielkie pojednanie”). Гэта найлепшы эпіграф для адчыненай экспазіцыі згодна з задумай Марыі Дароты Пенькоўскай.

- Выстава апавядае аб шматлікіх экпедыцыях Збігнева Герберта, але з’яўляецца таксама запрашэннем да багатага света яго творчасці, - гаворыць Януш Адровонж-Пенёнжэк, дырэктар музея. – Мы не хацелі расстаўляць наступныя зашклёныя шафкі з экспанатамі, і адтуль канцэпцыя выставы-нарысу, дзе літаратура пераплятаецца з так блізкім Герберту пластычным мастацтвам і гістарычнымі помнікамі культуры, якімі ён меў нагоду захапляцца.

 

Камеральны інтэр’ер музея быў выдатна выкарыстаны. Найвялікшае ўражанне робіць выстава ў глыбіню часу. У цемры адной з залаў гучыць голас Генрыха Талара, які інтэрпрэтуе верш ”Голас” („Głos”). Свет выцягвае акравак паперу – рукапіс “Каменьчыка” („Kamyk”) – і акамянеласць з палеагена – чэрап чарапахі.

 

- Перадача духа паэзіі Герберта з дапамогай святла і вобразу было вялікім выклікам, але і вялікай прыемнасцю, - тлумачыць Вітальд Блажэёўскі, аўтар аранжэроўкі. – Я спрабаваў захаваць пакору ў адносінах да твораў Герберта. Ён давяраў моцы густу, і я таксама намагаўся быць гэтаму верным.

 

У наступнай з залаў вялізныя табліцы з рэпрадукцыямі падарожных эскізаў Герберта супастаўлены з аўтэнтычнай амфарай з Італіі з першага стагоддзя перад Хрыстусам і рымскай гермы Апалона. Каля яго – у вялікам фармаце партрэт паэта, адпачываючага ў дарозе і яго памятныя словы: “Дзякую Табе Пане што Ты стварыў свет прыгожым і розным/ а калі гэта Твая спакуса я спакушаны на/ заўсёды і без прабачэння” („Dziękuję Ci Panie że stworzyłeś świat piękny i różny/ a jeśli jest to Twoje uwodzenie jestem uwiedziony na/ zawsze i bez wybaczenia”).

 

Аб самім падарожжы Герберт пісаў да сваіх сяброў Магдалены і Збігнева Чайкоўскіх у лісце, арыгінал якога трапіў на выставу: „Усе маі ворагі – а іх легіён – лічаць, што я перасоўваўся з гатэлю з пяццю зорачкамі да аналагічнага – акружаны німфамі ці іншымі вільготнымі паскудствамі – нічога не разумеючы ў маёй формуле падарожжа, як спаборніцтва з светам”. На экспазіцыі апынуліся таксама іншыя манускрыпты – запазычаныя з Нацыянальнай Бібліатэкі трэбнікі з тому “Эпілог буры” („Epilog burzy”).

 

- З Збышкам я сябраваў ад 50-ых гадоў, - успамінае Януш Адровонж-Пенёнжэк. – Мы з ім дэбютавалі больш менш у тым самым часе, і я ніколі б не спадзяваўся, што я пэўнага дня буду рабіць выставу, яму прысвечаную. Збышак быў жартаўніком. Калі-некалі падчас супольных паходаў да галерыі ён ставіў мяне на варце, а сам дапісваў на таблічках, замешчаных пад карцінамі: “Халтура!” Калі я ўжо стаў дырэктарам Музея Літаратуры, ён прыходзіў сюды і па-гамбровічоўску заклікаў: “Я падаю на калені!” Мне належала адказваць тым самым.