Sponsor:

Partnerzy:



Шапэн у лесе

Data: 1970-01-01 02:00

Паводле: Polityka, nr 10, 8.03.2008 г.

Аўтар: Дарота Шварцман

Мы непакоімся аб інвістыцыях на Еўра 2012. Але два гады раней нас чакае Еўра культурнае – Шапэнаўскі Год, а стан прыгатаванняў пакідае жадаць лепшага.

 

Міністр культуры Богдан Здраеўскі мае мару: - Я разлічваю, што Шапэнаўскі Год – гэта будзе нешта ў родзе Формулы 1 для прамацыйнай дзейнасці польскай дзяржавы. Паміж тым, на 198 дзень нараджэння кампазітара (1 сакавіка) стан шапэнаўскіх аб’ектаў выглядзіць такім чынам: на варшаўскай Тамцы (гарадскі район на ўсходзе сталіцы – заўваг. пераклад.) запушчаны Замак Астрогскіх і зробленая яма пад новы Шапэнаўскі Цэнтр; у Жэлязовай Волі, месцы нараджэння Фрыдэрыка  - заканчваецца рамонт інтэр’ера і адтэрміноўка праекту перабудоўлі; у Брохаве каля Касцёла, дзе бацькі кампазітара мелі шлюб, а ён быў ахрышчаны – маляўнічая руіна, уласнасць Дзяржаўнай Казны, і пусты луг, куплены Нацыянальным Інстытутам Фрыдэрыка Шапэна. Гжегож Міхальскі, дырэктар НІФШ, звяртае ўвагу: - Усё, што адбываецца вакол шапэнаўскай спадчыны, з’яўляецца вынікам нядбайнасці некалькіх дзесяцігоддзяў. Нядбайнасці з боку кіруючага ім да 2005 г. Таварыства ім. Фрыдэрыка Шапэна (ТіФШ).  

На гэтым не ўсё, урад Яраслава Качыньскага нягледзячы на дэманстрацыйныя патрыятычныя дэкларацыі, не забяспечыў на 2008 г. на шапэнаўскія інвестыцыі (акрамя будоўлі цэнтра) ніякіх фондаў. Толькі зараз грошы абладзіў цяперашні міністр культуры разам з вызначаным ім жа ўпаўнаважаным да спраў Шапэнаўскага Году Вальдемарам Дамброўскім; ёсць надзея, што хопіць вырушыць зноў з працамі, якія спыніліся (у Замку Астрогскіх і Жэлязовай Волі нічога не робіцца ад восені, а ў Брохаве – аж 17 гадоў).

Асушыць замак

Што ўжо ў гэтым прыгожым, запраектаваным выдатным архітэктарам з ХVІІ стагоддзя Тыльманам з Гамэрэн палацы не змяшчалася! У Замку Астрогскіх былі казармы, лазарэт, фабрыка гумавых вырабаў, урэшце кансерваторыя (ад 1858 г. да ІІ Сусветнай вайны). Шапэн аднак ніколі не меў прычын, каб адведзіць гэты аб’ект.
Чаму ўсё ж гэты замак заўсёды з ім асацыіруецца? Праўдападобна таму, што раней была там кансерваторыя, якая пасля вайны знайшла іншую сядзібу. Калі ў палове 50-тых гадоў замак паднеслі з разбурэння, улады размясцілі ў ім ТіФШ, якому даверылі апеку над шапэнаўскай спадчынай. Тут пачалі збіраць каштоўныя экспанаты, якія паступова дакупалі. Паўстаў музей, які аднак па сённяшні дзень мае надзвычай скромную і невыконваючую сусветных стандартаў экспазіцыю. У зале на другім паверсе адбываліся канцэрты. У астатніх памяшканнях былі офісы, склады ці проста пустата.

Калі некалькі гадоў таму было прынята рашэнне аб будоўлі па суседству Шапэнаўскага Цэнтра, Міністэрства Культуры вызначыла на гэтую мэту грошы, ніхто не спадзяваўся, што замак, з якім цэнтр павінен злучацца ў адзін арганізм, паглыне дадатковыя высокія сумы. Ад часу адбудовы яго ўвогуле не рамантавалі. Тым часам, муры пачалі распадацца, цэгла сыпалася, заатакавалі яго грыбкі і вільгаць. НІФШ, з той пары як прыняў адміністрацыю будынку, прыняўся за асушэнне і стэрылізаванне падзямелляў. Падвалы – кожны па 80 м кв., у вышыню 8 м – павінны быць прыстасаваныя: адзін на часовай экспазіцыі, другі –  мае быць прасторай для дзяцей – будзе там адчынена возерца легендарнай Залатой Качкі; у трэцім – будзе канцэртная зала.

Асобны раздзел – гэта працы над стварэннем музейнай экспазіцыі з праўдзівага здарэння. Замак не вельмі падыходзіць пад музей – мае зусім іншы характар. – Але можа гэта козыр? – задумваецца дырэктар Міхальскі. – У сённяшняй канцэртнай зале можна спакусіцца на одкрыццё салону Шапэна. Канцэпцыйныя працы над экспазіцыяй будуць працягвацца даўжэй за рамонт – ацэньваецца, што два гады (рамонт мог бы скончыцца ўжо ў гэтым годзе). Да восені павінна быць вядома, хто выйграў конкурс. Апошняя версія выставы найпэўней не паспее паўстаць перад 1 сакавіка 2010 г. Інстытут ужо з гэтым пагадзіўся.

Пабудаваць цэнтр

Каля замка пужаюць грузапад’ёмнікі, зканцэнтраваныя вакол невялікай плошчы. Згодна з геолагамі, будучы Шапэнаўскі Цэнтр – гэта найцяжэйшая будоўля ў Варшаве. Перад тым як яна пачалася, доўга працягваліся спрэчкі. У гэтым месцы стаяла старадаўняя камянічка, якая напрацягу некалькіх дзесяцігоддзяў пуставала. Суседзі пратэставалі супроць яе разбурэння, аднак канчаткова не дасягнулі свайго. Конкурс на новы будынак адбыўся тры гады таму (выйграла яго майстэрня Стэльмах і Партнёры з Любліна); у яго канцэпцыю запісана неабходнасць архітэктанічнага звароту да даўнай камяніцы.
Суседства музея – гэта адзіны аргумент, каб будаваць цэнтр у гэтым менавіта месцы, дзе няма і не можа быць паркінгу – а сюды ж прыяжджаюць экскурсіі. Абшар вельмі густа забудаваны, падземны паркінг быў бы на адхоне вельмі рызыкоўным пачынаннем, асабліва што пад суседней узвышанасцю таксама падвалы і таксама – напэўна – вільгаць.

Тут аднак сітуацыя найпрасцейшая: працы ў зямлі – фундаменты, ізаляцыя, два паверхі ўніз – ужо выкананы. Зараз павінна пайсці значна хутчэй, будоўля выйдзе надвор – быць можа, ужо ў гэтым годзе будынак будзе гатовы. Тады з Замку Астрогскіх сюды будуць перанесены бібліатэчныя зборы; будзе таксама фанатэка. У цэнтры знойдзе сабе сядзібу НІФШ, ТіФШ і варшаўскі аддзел Міжнароднай Федэрацыі Шапэнаўскіх Таварыстваў – гэтыя установы на сённяшні дзень дзейнічаюць у офісах у задней частцы Нацыянальнай Оперы. Інтэр’ер будзе скрамнейшы ад запланаванага.

Абнавіць дворык

Жэлязова Воля павінна перажыць сапраўдныя змены. Дзякуючы леташнему грунтоўнаму рамонту дворыка (раней ён не рамантаваўся аж да канца 90-тых гадоў), злучанаму з экспертызай, вядома, якая яго частка, калі была пабудавана. Мы ведаем таксама сёння болей аб тым, як сям’я Шапэнаў жыла. Звесткі на гэтую тэму кволыя, бо галоўны двор Скарбкаў згарэў, а абсталяванне ўратаванага, вядомага нам дворка, у якім Шапэн нарадзіўся, загінула ў цемры гісторыі.

Сёння аднак вядома, дзе знаходзілася памяшканне Шапэнаў; Фрыдэрык прынамсі не нарадзіўся ў гэтым алькове, дзе дагэтуль віднелася адпаведная таблічка і дзе экскурсіі затрымліваліся з набажэнствам – ён проста ў часах  Шапэна не існавал. З лакалізацыі печы вынікае, дзе знаходзіўся алькоў. Памяшканне Шапэнаў ахоплівала тры ізбы; у рамах новай экспазіцыі будуць яны пазначаны і ўладкаваны падобна, як маглі выглядаць тады. Астатнія памяшканні дворка займала кухня і сталовая для рабочых фальварка, аддзеленыя ад памяшкання мурам. Кухню, канешне, рэканструіраваць не будуць – запланавана тут выстава аб польскім перыядзе жыцця Шапэна.
 Вялікшая праблема – гэта ўпарадкаванне парка і тылу. Парк, запраектаваны прафесарам Францішкам Кшывдай-Палькоўскім, павінен быць сваеасаблівым помнікам Шапэну; зараз трэба аднесціся з пашанай да гэтай канцэпцыі. Адначасова НІФШ вырашыў пабудаваць пры ўваходзе некалькі павільёнаў, у якіх мае быць крама з сувенірамі, кавярня і невялікая канцэртная зала. Абвешчаны конкурс выйграла тая самая мастэрня Стэльмах і Партнёры, якая запраектавала Шапэнаўскі Цэнтр. Вакол праекту з’явілася аднак дыскусія: згодна з гісторыкамі мастацтва павіл’ёны занадта вылучаліся з асяроддзя. Канчаткова перарабілі праект – павіл’ёны будуць ніжэйшыя за прадугледжаныя, часткова будуць убудаваныя ў зямлю. Калі б будоўля хутка пачалася, можна б было завяршыць яе ў наступным годзе.

Завяршыць Брохаў

Та інвестыцыя ад пачатку была падазроная. Яе прыдумаў у 80-тых гадах тагачасны дырэктар ТіФШ Багуміл Палаш. Таварыства прыняла разбураны двор, у якім пасля абнаўлення намеравалася зарабляць на арганізацыі  шапэнаўскіх курсаў, каторыя б праводзілі будучыя члены журы варшаўскіх конкурсаў для будучых іх удзельнікаў. Асяродак Шапэнаўскай Дыдактыкі, як яго шумна назвалі, павінен быў паўстаць за грошы з Цэнтральнага Фонду Развіцця Культуры, прызначаныя на аднаўленне гістарычных помнікаў. З часам ТіФШ пачаў у будоўлі тапіць датацыі на ўласную дзейнасць; дырэктар Палаш асабліва быў зацікаўлены ў гэтым праекце, бо пры асяродку запланаваў для сабе віллу, названую для непазнавальнасці дамком агародніка.

Конкурс на перабудову  і разбудову комплекса, абвешчаны ў 1987 г., выйграла вядомая майстэрня Дом і Горад Чэслава Белецкага. Згодна з указаннямі  ТіФШ, каля дворка павінен быў паўстаць вялікі гатэльны будынак. Дворык стаў у суровым стане, як і прыгаданы дамок агародніка; гатэль замёр на ўзроўні грунту ў чымсці на кшталт вялікага бункера. Працэсы і нарастаючы доўг таварыства прывялі да таго, што канчаткова цэлая гэтая руіна перайшла да ўласнасці Дзяржаўнай Казны, застаючыся ў нязменным стане па сённяшні дзень. Калі шапэнаўскімі справамі заняўся НІФШ, вярнуўся да ідэі курсаў, але праводзіліся яны б сапраўды выдатнымі артыстамі сусвету. Інстытут дакупіў яшчэ луг па другім боку шашы, дзе хоча паставіць гатэльны будынак, адмаўляючыся ад папярэдняга праекта, апратэстованага – дарэчы – кансерватарам гістарычных помнікаў. Пакуль што аднак такую інвестыцыю немагчыма зрэалізаваць.

Чэслаў Белецкі хацеў бы закончыць будоўлю. – Я стаўлюся да яе вельмі эмацыянальна, бо мы выйгралі конкурс адразу пасля майго выйсця з турмы (быў палітычным вязнем). Але замест гатэлю ён паставіў бы на прыгаданым бункеры канцэртную залу з студыяй гуказапісу. Паміж будынкамі паўстала б сцэна, перад ёй малы амфітэатр з магчымасцю павелічэння, на лугу – паркінг. – Курсанты маглі б жыць у гатэлі ў Сахачаве і даяжджаць. Гжегож Міхальскі мае аднак зусім іншыя думкі на гэтую тэму: - У дворку магло б працаваць толькі 20 асоб. Тым часам, каб варта было арганізаваць курсы, трэба разлічваць на 20-30 толькі саміх адэптаў, а да гэтага яшчэ педагогаў і персанал. Калі б паўстаў гатэль, магла б там адбывацца частка дыдактычнай дзейнасці.

Аб гэтым таксама на сённяшні дзень няма гаворкі. Адзінае, што з’яўляецца зараз магчымым, гэта ўпарадкаванне парка і завяршэнне аднаўлення дворка, дзе на 2010 г. можна зрабіць адукацыйную экспазіцыю з кавярэнкай для турыстаў, прыяжджаючых наведаць месца хросту Шапэна. А касцёл св. Роха з’яўляецца выключным – умацаваны, у гатыцкай канцэпцыі, прыгожа размешчаны над вадой. У суровым інтэр’еры без даўных элементаў, уладкаваным такім чынам пасля падняцця касцёла па знішчэннях падчас І Сусветнай вайны, вісяць табліцы і выстаўлена кніга хростаў. – Варта было б вярнуць гэтаму інтэр’еру хараство і ўзнавіць існуючыя тут некалі паліхроміі, - лічыць Вальдэмар Дамброўскі. Павінна гэта быць зроблена да канца будучага года. Каб толькі сораму не было.