Szkolenia dla dziennikarzy z Białorusi



Да ўдзелу запрашаем маладых журналістаў зь Беларусі.
У перыяд з 30 верасьня па 6 кастрычніка
Набор удзельнікаў, згодна з правіламі адбору, працягнецца да 12 верасьня 2007 г.
Адбор канкурсантаў будзе ажыццяўляцца праз кваліфікацыйную камісію, створаную арганізатарам. Абраныя ўдзельнікі будуць праінфармаваныя пра рашэньне да 15 верасьня 2007г.
Асноўную частку візыту складаюць лекцыі і дыскусыі з удзелам польскіх экспэртаў -- на тэму дэмакратычных працэсаў у Эўропе, а таксама на тэму стварэньня і адраджэньня самасьвядомасьці народаў Эўропы.
Меркаваныя тэмы заняткаў:
-- уплыў Руху Салідарнасьць на разьвіцьцё дэмакратычнай дзяржавы
-- разьвіцьцё дэмакратыі на лякальным узроўні
-- інтэграцыя з Эўрапейскім Зьвязам і структурамі NATO
-- дбаньне пра нацыянальную самасьвядомасьць (у кантэксьце і ў параўнаньні з досьведам іншых краінаў, такіх як Швайцарыя ці Фінляндыя).
-- адраджэньне вольных мэдыяў (таксама ў сэнсе практычным, адпаведна, палітычнага і бізнэс-асяродзьдзя, зь якімі зьнітаваныя мэдыі, прафэсыйная этыка журналіста).
Праграма візыту, акрамя лекцыяў, уключае таксама сустрэчы з журналістамі-практыкамі ў іх рэдакцыях і заняткі з навуковымі супрацоўнікамі Вышэйшай школы журналістыкі імя Ваньковіча ў Варшаве.
Лекцыі, дыскусыі і практычныя заняткі будуць адбывацца ў аўдыторыях Школы імя Ваньковіча. Пражываньне ўдзельнікаў – у гатэлі, недалёка ад Школы. Акрамя іншага, падчас знаходжаньня гасьцей, будзе наняты адмысловы транспарт, каб спрасьціць перамяшчэньні па Варшаве і наведваньне рэдакцыяў лякальнай прэсы ў Яроціне. Групу будуць суправаджаць арганізатар-апекун і перакладчык. Падрыхтаваныя і будуць разданыя адукацыйныя матэрыялы, адмыслова апрацаваныя Фундацыяй і выданыя за яе кошт.
Апісаньне тэматыкі лекцыяў
1) Дэмакратыя /праф. Антоні Каміньскі – гарантыя захаваньня правоў чалавека і грамадзяніна, свабодныя выбары, розныя сістэмы – прэзыдэнцкая і ўрадавая, што паўсталі праз большасьць парлямэнту, раўнавага і незалежнасьць трох галінаў улады – заканадаўчай, судовай і выканаўчай, свабода слова і мэдыяў як гарантыя захаваньня дэмакратыі, самакіраваньне і падтрымка як аснова фунцыянаваньня ўладаў дзяржавы, роля і самастойнасьць грамадзскіх арганізацыяў (няўрадавых).
2) Салідарнасьць/Хэнрык Вуяц – драматычны досьвед пратэстаў 1970 г., традыцыя Камітэту абароны працоўных і дэвіз Яцэка Куроня “Zamiast palić komitety, zakładajcie komitety”, пералом у польскай сытуацыі пасьля абраньня Папы Рымскага і ўплыў першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ, свабодныя прафзьвязы; хваля пратэстаў-1980 у Польшчы, яе апагей у Гданьску, кіраўніцтва Валэнсы, паўстаньне Салідарнасьці ў Гданьску, рэакцыя на падзеі ў краіне; 10 млн сябраў, 15 месяцаў “Карнавалу Салідарнасьці”; правакацыя ўладаў; 13 сьнежня 1981г., поўнае скасаваньне стасункаў паміж уладай і Салідарнасьцю, інтэлектуальнымі элітамі краіны (байкот актораў); касьцёлы як аазісы вольнага слова, вымушаная ўнутраная эміграцыя ўлады; фінал – Круглы стол.
3)Вольныя мэдыі/ Хэлена Лучыва – пазыцыя мэдыяў у кантэксьце “рэальнага сацыялізму”, цэнзура, Tygodnik Powszechny, Znak i Więż як незалежныя выданьні ва ўмовах цэнзуры, роля Вольнай Эўропы ў кантактах зь імі, першы друк па-за цэнзурай, NOWa, “другое дыханьне”, разьвіцьцё прэсы ва ўмовах небясьпекі, Tygodnik Mazowsze (80 тыс.накладу ў 24 падпольных друкарнях), касьцёлы як аазісы вольнага слова; 1989 – вольнасьць, вольныя мэдыі як трэці вырашальны элемент пераменаў разам з рэформай Бальцэровіча і рэформай датычна самакіраваньня, мэдыі і палітыкі, мэдыі і бізнэс, рэклямадаўцы; роля мэдыяў як ахоўнікаў дэмакратыі і трыбуны грамадзкай думкі.
4) Самакіраваньне/праф.Антоні Каміньскі – самакіраваньне як аснова лякальнай дэмакратыі з удзелам грамадзянаў і выканаўчай улады альбо дэмакратыі непасрэднай; выбары самакіраваньня як выбары апалітычныя (канадыйская забарона палітычнай агітацыі); розныя структуры мясцовых уладаў; зьвязы самакіраваньня як аснова ўтрыманьня ўлады на мясцовым узроўні.
5) Нацыянальная самасьвядомасьць/Стэфан Браткоўскі, Рафал Маршалак – адраджэньне і будова нацыянальнай сьвядомасьці ня ёсьць чымсьці невядомым у Эўропе; іншыя краіны маюць багаты досьвед у гэтым кірунку.
Удзельнікі
Абавязковай умовай візыту зьяўляецца запаўненьне пэрсанальнай анкеты, а таксама напісаньне конкурснага тэксту датычна мэтаў вашага ўдзелу – іншымі словамі, чаго вы чакаеце ад паездкі ў Польшчу і чаму варта скарыстацца магчымасьцю пазнаёміцца з досьведам польскіх экспэртаў і практыкаў у галіне журналістыкі.
Крытэры адбору
Пэрсанальную анкету і конкурсны тэкст належыць запоўніць старанна і грунтоўна, каб не ўзьнікала праблемаў зь іх азнаямленьнем.
Абодва тэксты могуць быць напісаныя альбо па-беларуску, альбо па-польску.
Належыць даслаць іх у электронным выглядзе да 12 верасьня 2007 г.
Да вышэйпералічаных дакумэнтаў таксама трэба далучыць адсканаваную старонку пашпарту з дзейснай візай.
Пэрсанальная анкета
Трэба запоўніць наступным чынам:
-- імя, прозьвішча, дата нараджэньня, адрэса пражываньня, нумар пашпарту;
-- назва і адрэса рэдакцыі, зь якой супрацоўнічаеце. Кароткае апісаньне тэматыкі журналісцкіх матэрыялаў і прафэсыйных дасягненьняў.
Конкурсны тэкст
Трэба запоўніць наступным чынам:
-- чаго вы чакаеце ад візыту ў Польшчу (максымальна дзьве друкаваныя старонкі);
-- разважаньне на тэму чаму ўсё ж такі варта прыехаць да Польшчы і пазнаёміцца з досьведам польскіх экспэртаў і практыкаў у галіне журналістыкі (максымальна дзьве друкаваныя старонкі).
Арганізатары
Арганізатарамі візыту зьяўляюцца Фундацыя Прэсавы Цэнтар для Краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (Centrum Prasowe dla Krajów Europy Środkowo-Wschodnej) пры супрацы з ГА Беларуская асацыяцыя журналістаў, Холдынгам Агора, Вышэйшай школай журналістыкі імя Ваньковіча (Wyższej Szkoły Dziennikarskiej im.Wańkowicza w Warszawie), Клюбам журналістаў Эўрапейскіх SDP і Фундацыяй Dobro Lokalne.
Пакрыцьцё коштаў знаходжаньня
Арганізатар аплочвае:
-- кошты на гатэль, уключаючы харчаваньне падчас усяго тэрміну знаходжаньня ў Польшчы
-- зварот коштаў праезду (квіткі)
-- падрыхтоўку адукацыйных матэрылаў
-- кішэнныя грошы для ўдзельнікаў
-- ганарар для перакладчыка
-- арэнду заляў
-- мэдычнае забесьпячэньне
-- транспарт
Расклад візыту
Нядзеля, 30 верасьня – прыезд, разьмяшчэньне ў гатэлі, вольны час.
Панядзелак, 1 кастрычніка
Сьняданьне ў гатэлі.
10.00-11.00 – Пачатак лекцыяў у залі Вышэйшай школы журналістыкі імя Ваньковіча ў Варшаве. Знаёмства і азнакамленьне з мэтамі сустрэчы. Знаёмства з гасьцямі.
11.00-12.30 – тэматычная лекцыя і дыскусыя “Дэмакратыя, вольнасьць слова і мэдыяў як гарантыя захаваньня дэмакратыі. Роля грамадзкіх арганізацыяў (няўрадавых) у дэмакратычных сістэмах” -- праф.Антоні Каміньскі
13.00-15.00 – абед
15.30-17.00 – лекцыя і дыскусыя на тэму “Сучасныя мэдыі ў Польшчы і ў сьвеце” -- праф.Рафал Хабельскі
17.00-18.45 – наведваньне рэдакцыі тэлевізіі TVN24
19.00-21.00 – урачыстая вячэра з запрошаным госьцем.
Аўторак, 2 кастрычніка
Сьняданьне ў гатэлі
10.00-12.30 – лекцыя і дыскусыя на тэму “Салідарнасьць у Польшчы” (выкл.Хэнрык Вуяц)
13.00-15.00 – абед
15.30-17.00 – практычныя заняткі “Стылістыка і культура мовы” (Анна Пенцыньска)
17.00-18.45 – наведваньне рэдакцыяў “Газэты Выборчай” і радыёстанцыі TOK FM
19.00-21.00 – вячэра з запрошаным госьцем
Серада, 3 кастрычніка
Сьняданьне ў гатэлі
10.00-12.30 – лекцыя і дыскусыя на тэму “Будова і адраджэньне нацыянальнай сьвядомасьці на прыкладзе Фінляндыі, Швайцарыі і Ірляндыі” (выкл.Стэфан Браткоўскі, Рафал Маршалак)
13.00-15.00 – абед
15.30-17.00 – лекцыя і дыскусыя “Роля вольных мэдыяў у дэмакратычнай сістэме” (выкл. Хэлена Лучыва)
17.00-18.45 – наведваньне рэдакцыі Радыё Юзэф
19.00-21.00 – вячэра з запрошаным госьцем
Чацьвер, 4 кастрычніка
Сьняданьне ў гатэлі
Выезд да Яроціна, размова на тэму тэхнікі напісаньня рэпартажу
19.00-21.00 – вячэра з запрошаным госьцем у Яроціну
Пятніца, 5 кастрычніка
Сьняданьне ў гатэлі
10.00-12.30 – лекцыя і дыскусыя на тэму “Роля лякальнай прэсы ў разьвіцьці дэмакратыі” з удзелам гарадзкіх уладаў, а таксама галоўных рэдактараў мясцовых газэтаў
13.00-15.00 – абед
Выезд да Варшавы
20.00-21.00 – вячэра ў Варшаве
Субота, 6 кастрычніка
Сьняданьне ў гатэлі
10.00-12.30 – лекцыя і дыскусыя на тэму “Самакіраваньне як падстава лякальнай дэмакратыі” (праф.Рафал Хабельскі)
13.00-15.00 – абед
15.30-17.00 – практычныя заняткі, напісаньне рэпартажу датычна візыту ў Польшчу – апека выкладчыкаў і працаўнікоў Школы, праца самастойная
17.00-19.00 – прагулка па Варшаве, вольны час
19. – разьвітальная вячэра
Ад'езд да Менску
Пытаньні, заўвагі:
Пры ўзьнікненьні дадатковых пытаньняў, зьвяртайцеся па тэлефоне +48-506-437-345 (Sławomir Stalmach); +48-515-39-86-66 (Volha Klaskouskaya) альбо лістуйце на: This e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it '; document.write( '' ); document.write( addy_text40923 ); document.write( '<\/a>' ); //-->\n This e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it ; This e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it
Сардэчна запрашаем!
![]() | |
![]() | |





